• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    чытачоў; дысыдэнцкія справы прыходзіцца пераймаць з заходняе ці эмігранцкае прэсы. БССР ёсьць за нейкай «дзяржавай» — хоць навонкі, дык трэба ўмысна выяўляць «дзяржаўнасьць», каб пярэчыць расейскім і польскім прапагандам даказваньнем, што БССР мае «дзяржаўныя традыцыі» (нібы ніколі не было беларускае дзяржавы), а толькі тварэньне Сталіна для аднаго голасу больш у ААН.292
    Таму рэфэрую ўсялякія візыты ў БССР і дзейнасьць у рамках ААН. Калі нешта падаю з гісторыі Беларусі, дык зазначаю «Вялікае Літоўскае Княства» — «старая беларуская дзяржава», дзе сёньняшняя Літва была толькі адной з правінцый і то — невялікай. Навуковы ўзьнёс высокіх беларускіх дасягненьняў у галіне тэхнікі ці тэхналёгіі ўважаю за надта важны разьдзел — тут выяўляецца інтэлігенцыя цяперашняй генэрацыі, хоць яе творчасьць — як і ўсё іншае пад камуністычным рэжымам — абмежавана, бо ўсё мусіць падпарадкавацца камуністычнай ідэалёгіі.
    За часоў Сталіна й яшчэ доўгі час пасьля ягонай сьмерці лічылася, напрыклад, кібэрнэтыка «капіталістычнай выдумкай», бо гэтая галіна навукі не падыходзіла пад ідэалягічныя высновы тэорыі камунізму. «Партыя можатолькі «вылічваць» нешта набудучыню ці патрабаваць або плянаваць, а ня нейкая машына», —так талкавалі марксісты. Сёньня камуністы маўчаць аб гэтым пэрыядзе «ганеньня на кібэрнэтыку». Гэта як «парадны» прыклад задушэньня навуковае ініцыятывы вучоных. Перадапошнім пунктам —у сэнсе месца ў бюлетэні аб БССР — займаюць у мяне падзеі з культурнага жыцьця (сьвяткаваньні ўгодкаў пісьменьнікаў, гістарычныя дакумэнты й г. д.). У канцы падаю цяжкасьці штодзённага жыцьця, розныя афёры — як вынік камуністычнага спосабу жыцьця: зьдзекі з шараговага гра.мадзтва, бяздушная бюракратыя, крыміналізацыя гаспадарчага жыцьця (крадзяжы ў фабрыках, бо заработнае платы не хапае на жыцьцё; усякія фальшывыя прыпіскі, каб атрымаць прэміі; грубае стаўленьне начальства да падуладных; п’янства), надта нізкая якасьцьтавараў і абслугоўваньня насель-
    292 Маецца на ўвазе наступнае: падача ў 1945 г. заявак у ААН ад імя БССР і Ўкраіны было зроблена дзеля таго, каб СССР меў больш галасоў для галасаваньня па розных праблемах.
    ніцтва. Гэта таму апошні пункт, каб кожны на Захадзе ўбіў сабе ў галаву, што нясе камунізм (ці марксісцкая ідэалёгія — яна мае тут многа прыхільнікаў над шараговым). Апрача гэтых стэрэатыпных пунктаў, як «дадаткі» да бюлетэню падаю пераклады пастановаў 1-га Ўсебеларускага кангрэсу [1917], тлумачэньні да «Лініі Curzona»293 (што землі на ўсход ад Бугу ўжо ў 1919—1920-х гг. былі прызнаны няпольскімі, а цяперашняя мяжа яшчэ нават карысьнейшая для Полывчы, бо Беласток застаўся за ёй), аб кацеце [канцэнтрацыйным лягеры] Бяроза-Картуская (чаму польская эміграцыя ня хоча аб ёй успамінаць — створана афіцыйна на гітлераўскі манер, пасьля візыту тагачаснага польскага міністра нутраных справаў і шэфа паліцыі ў Трэцім Райху, у кацеце Ораніенбург), аб савецкай «маскіроўцы» Катыні Хатыньню (вёска, якая была спалена разам з жыхарамі гітлераўскімі акупантамі), пры гэтым зазначаю негадзяйскую дзейнасьць савецкіх партызанаў, якія правакавалі немцаў умысна, каб тыя палілі беларускія вёскі.
    Маё вайсковае начальства пастаянна дзівілася, адкуль я браў такія весткі. У адным зь бюлетэняў скрытыкаваў кнігу ангельскага генэрала «Трэцяя сусьветная вайна» затое, што першая атамная бомба (ракета з атамнай баявой галоўкай) мае ўпасьці на Менск. Назваў гэта найбольшай палітычнай глупатою, бо іх трэба кідаць на Ленінград і Маскву — цэнтры расейскага камуністычнага імпэрыялізму, а не на сталіцу паняволенага гэтымі цэнтрамі народу. У той час пісаў «Беларус» у сваёй рэцэнзіі да кнігі таксама глупствы: нібы гэта фантастычнае апісаньне будучых ваенных падзеяў. Такі варыянт распрацаваны пад кодавым назовам «Winterexer­
    293 Умоўная лінія (назва ад імя лорда Джона Керзана — міністра замежных справаў Брытаніі), якую прапанавалі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі (1919—1920 гг.) як часовую ўсходнюю мяжу Польшчы. Мусіла прайсьці праз Горадню—Ялаўку—Няміраў— Берасьце і далей на поўдзень. Аднак у выніку далейшых падзей (савецка-польскай вайны 1920 г.) мяжа Польшчы прайшла за сотню кілямэтраў на ўсход ад Лініі Керзана. Непадалёк ад Лініі Керзана праходзіць сёньняшняя беларуска-польская мяжа, зь невялікімі саступкамі на 10—20 кілямэтраў на карысьць Польшчы, што канчаткова аформілася ў 1945 г.
    cise» і кожны год — з малымі зьменамі варыянту — у сакавіку паўтараецца. Мне ня можна было гэта яўна напісаць, бо я асабіста ў той час быў гэтак званым «насіцелем тайны». Гэтая кніга — ня выдумка адстаўнога генэрала, а сур’ёзныя разважаньні над магчымаю схваткаю з СССР. Між іншым, я зрабіў яшчэ такі вывад: «Хоць імпэратар Вільгельм II не адзначаўся вялікай інтуіцыяй, аднак ён не загадваў бамбіць Дубліну, а пасылаў туды зброю супраць Англіі — народу, паняволенаму Англіяй». Нямецкія вайскоўцы гратулявалі мне за такі выснаў.
    Вось, якімі я кіруюся матывамі на аснове майго доўгагадовага дасьведчаньня ў інфармаваньні інтэлігентных чужынцаў і важных установаў аб БССР — як найменш палемікі ці асабістых вывадаў, а як найбольш арыгінальнае інфармацыі (у перакладзе, зразумела, даслоўным).
    Тры тыдні таму спадар Касмовіч прыслаў мне брашуру зь пісьмамі беларускіх падсавецкіх пісьменьнікаў Гарбачову294 ў справе выпіраньня беларускае мовы са школаў і ўстановаў, каб я пералажыў на нямецкую мову. Цяпер, адпачыўшы пасьля выпуску INFORMATIONSHEFTE (пальцы не баляць так моцна), вазьмуся за пераклад. Страшная справа: камуністы «з расейскім імпэрыялістычным душком» і мясцовыя «чырвоныя квісьлінгі» ператвараюць БССР у расейскую правінцыю. Пры гэтым прыкрываюцца лёзунгам: «У нас кожны можа гутарыць на такой мове, якая яму падабаецца». Прыйдзі ва ўстанову, там можаш толькі па-расейску дагаварыцца; на ўнівэрсытэце вядзецца ўсё па-расейску; усялякія заявы трэба пісаць па-расейску. Такі ўжо зьдзек зь беларускай мовы, што родная мова выкладаецца па-расейску.
    Маю да Вас просьбу: калі Вы атрымоўваеце нейкія пісьмы дысыдэнтаў ці іншадумцаў з БССР, дык прышліце мне копіі, каб я, не сьпяшаючыся, мог іх перакладаць (як
    294 Маюцца на ўвазе напісаныя ў 1986—1987 гг. «Ліст да Гарбачова», падпісаны 28 дзеячамі бсларускай культуры, і пазьнейшы «Ліст да М, Гарбачова 134 пісьменьнікаў, дзеячоў культуры Беларусі». Абодва потым выдрукавала асобнымі брашурамі Згуртаваньне Беларусаў у Вялікабрытаніі, у тым ліку і ў перакладзе на ангельскую мову.
    дадатак да 1NFORMATIONSHEFTE). Ня маю столькі грошай, каб пранумараваць295 «Літаратуру й мастацтва». Таксама просьба: пісьмы ці зацемкі ў абароне беларускае мовы ці выказваньні супраць русыфікацыі таксама фотакапіруйце для мяне (2—3 копіі). Буду Вам надта ўдзячны.
    Вы, рэдактар «Беларуса»,296 спадар Кіпель атрымаеце па адным прымерніку INFORMATIONSHEFTE за 1986 г. Калі ёсьць «Slavonic Section» на ўнівэрсытэтах Лос-Анджэлесу, Сан-Францыска й Чыкага й Вы знаеце адрасы, дык прышліце мне іх. Ва ўсходніх штатах ЗША я абслугоўваю некаторыя ўнівэрсытэты й Кангрэсовую бібліятэку. Гэтым разам многа заашчадзіў на перасылцы. Паштовы ўрадовец парадзіў мне перасылаць бюлетэні як кнігі, бо гэта ж навуковая праца, а ня нейкая рэкляма. Таму магу сабе пазволіць шырэйшую рассылку (35% меншыя расходы на марачкі, хоць гэтым разам адзін прымернік больш 250 грамаў — да 250 грамаў меншая стаўка).
    Хіба напісаў даволі. Буду рад, калі Вы мне нейкую з маіх просьбаў палагодзіце — асабліва з адрасамі.
    Бывайце здаровы, са шчырай пашанай,
    Ваш Уладзімер Сенько.
    P.S. Выступайце больш актыўна ў справе назначэньня рыма-каталіцкага япіскапа для беларусаў рыма-каталіцкага абраду. Трэба «пароць» польскае лобі ў Ватыкане— вытыкаць польскім япіскапам шавінізм. Яны ж супраць рымакаталіцкага япіскапа ў БССЕ Для «перахрыстаў»297 ёсьць «апостальскі візытатар», а для «сапраўдных» каталікоў — «фіга з макам» — як кажуць палякі.
    295 Тут — падпісвацца.
    ’% у 19g]—] 995 гг Галоўным рэдактарам «Беларуса» быў Янка Запруднік. Міхась Міцксвіч —у 1954—1962 гг. У 1980-я гады ён адказваў за дасылку газэты за мяжу.
    297 Маюцца на ўвазе грэка-каталікі (вуніяты).
    ПАЧАТКІ Ў АМЭРЫЦЫ БЫЛІ ВЕЛЬМІ ЦЯЖКІЯ Й БАЛЮЧЫЯ
    Тамара Стагановіч (Тынтан-Фолс, Нью-Джэрзі)
    15 лістапада 1930 г„ в. Нясутычы Наваградзкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.
    Mae бацькі Аляксандар (Лявонавіч) Стагановіч і Марыя, з роду Карпуцэвіч Борыс, мелі сваю гаспадарку ў вёсцы Нясутычы, што за дзесяць кілямэтраў ад Наваградку. Сям’я складалася зь іх ды дзяцей: сыноў Аляксандра (Шуры), Лява ды дачкі Тамары. Шмат гадоў пазьней, ужо падчас нямецкай акупацыі, нарадзіўся яшчэ адзін сын, Юра.
    Mae шчасьлівыя, хоць і кароткія, гады дзяцінства прайшлі ў гэтай цудоўнай вёсцы — Нясутычы. Пра саму назву гісторык-пісьменьнік Уладзімер Арлоў казаў, што, мажліва, яна паходзіць ад імя Нясутыч. Знайшла ў адной
    Натальля Арсеньнева, Тамара й Марыя Стагановічы
    Марыя Стагановіч
    кнізе ў гарадзкіх актах нейкага Нясутыча Заберазінскага з XV ст. у Наваградку. Ён і мог валодаць гэтымі абшарамі, дзе цяпер знаходзяцца Нясутычы. Мая Мама вельмі любіла нашую гаспадарку, вёску, людзей ды натхнялася іхнымі абрадамі, песьнямі, звычаямі. Празь яе любоў да Нясутыч перайшла да мяне. Асабліва шчасьлівым для мяне быў час, калі пад вечар Мама брала мяне за руку й мы ішлі ў вёску наймаць жнеяў. Там жа я захапілася малымі дзецьмі, захацеўшы мець маленькую сястрычку.
    Мама ведала ўсе абрадавыя песьні: жніўныя, калядныя, велікодныя, шлюбныя. Іх яна сьпявала ды расказвала пра абрады: вясельля, хрэсьбін, заручынаў, а з каляднымі песьнямі вучыла нас малітвам. Сьвяточны настрой Калядаў ці Вялікадня пачынаўся зь некалькіх дзён падрыхтоўкі да сьвятаў. Мама трымалася ўсіх царкоўных канонаў. Я помню, як перад сьвятам яна пякла булачкі-галушкі, якіх кожны мусіў зьесьці па 40 штук. Помню песьні валачобныя падчас Велікодных сьвятаў, калядоўнікаў з запаленай зоркай, але асабліва падчас лета ды жніва — песызі дажынкавыя. Помню, як жнеі дажалі нашае поле, як плялі вянок са збожжа ды кветак і далі мне, каб я яго несла, ды як мы ўсе гуртам ішлі з поля й сьпявалі «Дажалі жыцейка, дажалі...» Тата чакаў на ганку. Адна з жанчын пачала вершаваную пахвалу гаспадару, а мне сказалі пакласьці вянок Бацьку на галаву. Пад яблынямі стаялі сталы, поўныя ежы ды напояў. Усе сядалі й да ночы елі ды сьпявалі. Усё лета гучалі ды рэхам адбіваліся несьні. Але былі й песьні жалобныя, калі несьлі пакойніка на могілкі. Тады балела сэрца, нават і па тых, каго я ня ведала асабіста. Адбываліся фэсты. На іх можна было пабачыць столькі вышытых ка-