Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
3 адпачынку прыехаў Аляксандар Стагановіч. Сьцяпан вырашае пераехаць у вёску Зубаба, каб было весялей дзецям. Прыехаў сын Іван з войска, але запозна. Ня мог перанесьці сьмерці Мамы ды раней выехаў назад на фронт. У хуткім часе гіне ад кулі.
Пры ад’езьдзе на фронт Сашкі Бацькі дамовіліся чакаць адно аднаго, незалежна ад таго, як доўга. Вайна закінула Сашку ў Францыю, на Балканскі фронт ды ізноў у Францыю, дзе ён прабыў да 1920 г. Калі Бацька вярнуўся з фронту, у 1922 г. яны з Мамай ажаніліся. Калі Маня яшчэ была падлеткам, яе Бацька казаў сваёй Ганьне: «Вось Ганначка, каб гэта былі нашыя зяці — дочанькі растуць». Зь імі ехалі Сашка й Базыль. «Відаць, з таго часу той Сашанька стаў часьцей хадзіць да нас, але я ня ведала доўга, што я яму «затрусіла» вочы», успамінала Мама Марыя. Аднак іхная сямейная ідылія трывала нядоўга — польскі ўрад і паліцыя чапляліся да Стагановіча...
Калі Бацьку асудзілі на шэсьць гадоў [у 1928 г.], Маці засталася зь дзецьмі на гаспадарцы адна. Калі адведвала мужа ў турме, я пытала Маму, як яна не баіцца цёмнымі вечарамі ваўкоў ці сабак? А яна мне адказвала, што ведае супраць іх малітву.
Памятаю, як часта Маму клікалі на дапамогу хворым. I вечарамі, і ўначы. Яна ведала ад сваёй Мамы лекавыя зёлкі, ставіла банкі ад прастуды. Людзі з хутароў прыяжджалі па яе, а назад яна ішла пешшу, празь лес, магільнік, дзе сапраўды шнарылі ваўкі. «Ішоў Пан Бог церазь вёску, не ўкусіў яго ані воўк, ані сабака...» — так пачыналася малітва да сьвятой Багародзіцы: вось Матчына вера ў Божую ласку.
Вярнуўшыся дамоў, Бацька ўбачыў гаспадарку занядбанай. Думаючы пра гаротнае жыцьцё маткі, я ня ведаю, як я на яе месцы дала б сабе рады?
У Амэрыцы я часта гаварыла з Маці пра Нясутычы. Яна казала мне: «Трэба мець кавалак сваёй зямлі, бо мая Мама таксама казала мне, што калі маеш зямлю, дык ніколі ня будзеш галодная, заўсёды будзеш незалежнай». Я пытала, ці яна ўсё яшчэ перажывае па страчанай гаспадарцы. А яна мне: «Я дзякую Богу, што мае дзеці выйшлі з вайны жывымі. Я дзякую Яму, што мы ўсе здаровыя й блізка адзін аднаго. Мы маем дом, дах над галавой, ежы хапае — колькі
Марыя й Тамара Стагановічы
хочаш! Царква блізка, беларусы тутака вельмі ветлівыя, суседзі добрыя — дык што яшчэ трэба?»
3 суседзямі яна неяк, напалову па-нямецку, размаўляла. Аднак не заўжды было паразуменьне. Яе суседка, амэрыканская беларуска, што не гаварыла на роднай мове, але была прыязная да Маці, разам прыходзіць да Мамы, паказвае картачку, якую тая ёй даслала, ды пытае: «Хто ў мяне памёр?» Выйшла ж, што Мама даслала ёй тую картку з кветкамі, дзе было слова «Sympathy» («спачуваньні»), а Мама падумала, што гэта «сымпатыя».
Калі я скончыла ўнівэрсытэт, шукала работы ды магчымасьцяў выстаўляць свае творы, Мама мне казала: «Не
выпірайся нідзе сама, няхай людзі знойдуць твой талент і цябе ацэняць». А я думала, хто мяне тут, у хаце, знойдзе? Я ўжо ведала болып-менш пра галерэі ў Нью-Ёрку. А калі часам расказвала ёй пра несправядлівасьць дачыненьняў на рабоце, яна казала: «Калі цябе хто ўдарыць у левую шчаку— падстаў і правую». Гэта яе рэлігійнае выхаваньне. Хоць я ёй даказвала, што ніякі бізнэс не прымае сарамлівых, нясьмелых, нерашучых людзей.
Аляксандар Стагановіч нарадзіўся ў вёсцы Нясутычы ад бацькоў Лявона й Паўліны з дому Родзька зь вёскі Чарэшля. Бацька быў заможным селянінам. Памёр вельмі маладым, пакінуўшы жонку з трыма дзецьмі (два сыны й дачка). У гэтым жа годзе памірае дзед Тамаш Стагановіч і маленькі брацік Бацькі. Дзед быў удзельнікам паўстаньня 1863 г., і за гэта яго, падлетка, зьбілі розгамі. Калі памерла маці Паўліна, Бацька апякуецца малодшым братам і дзвюма сёстрамі ад другога шлюбу сваёй маці. У 20 гадоў яго ўжо выбіраюць старастам грамады Басінскага аб’яднаньня, якое складалася з васьмі вёсак.
У Баранавічах, працуючы ў сельскагаспадарчым складзе, знаёміцца са шматлікімі беларусамі. Там жа знаёміцца з «Нашай Нівай». Адведвае Фінляндыю зь сельскагаспадарчай экскурсіяй. Пакліканы ў царскую армію, у якой ня хоча служыць. Адмовіўшыся ад падафіцэрскай школы прапаршчыкаў, накіраваны на фронт. Пад Дзьвінскам знаёміцца з Ігнатам Дварчаніным, разам зь якім 13 гадоў пазьней будзе выбраны паслом польскага Сейму ад беларускага народу303 . У 1916 г. Стагановіча зь пяхотным палком адсылаюць з Архангельску ў Францыю, а тады далей — у Салонікі. Там цяжка хварэе на малярыю. На Балканскім фронце браталіся зь немцамі, а тыя клалі ў іхныя паштовыя скрыні газэту «Гоман», якая выдавалася ў Вільні. Быў загадчыкам куплі аўтамабіляў «Фіят» для арміі ды рабіў падарожжы ў Італію. Ягоны батальён (755 чалавек) адпраўлены ў Францыю. Аляксандар Стагановіч, украінец і армянін прысуджаныя да расстрэлу за тое, што адмовіліся прышыць царскі сьцяг
303 Маецца на ўвазе перадвыбарчы сьпіс нацыянальных меншасьцяў (№ 16).
на рукавы мундзіраў. Іх ратуе прыезд у лягер генэрала Дэ Жувэнэля.
Едзе зь сябрам у Вэрсаль [1919], дзе адбываецца мірная канфэрэнцыя. Прачыталі адозву, каб беларускія жаўнеры запісваліся ў латвійскую армію. Паехалі ў Парыж, каб пагутарыць з Антонам Луцкевічам, Кастусём Езавітавым і Ладновым304 . Даведаліся ад іх пра тэрор бальшавікоў і палякаў у Беларусі, пра тое, што жаданьне ўтварыць сваё беларускае войска зьдзейсьніць немагчыма.
1919 г. — францускі ўрад пачынае адсылку расейскіх войскаў у Расею. У Адэсе бальшавікі расстрэльваюць тых жаўнераў, што ня хочуць запісвацца ў Чырвоную Армію. У Марсэлі арганізуецца штаб рэпатрыяцыі. А. Стагановіч запрошаны быць кіраўніком гаспадарчага аддзелу.
1920 г. — Стагановіч вяртаецца ў Беларусь. У цягнікох Берасьце—Баранавічы й Баранавічы—Вільня пабачыў польскае зьверства да беларусаў. Знаёміцца з ксяндзом Абрантовічам, беларускім патрыётам. Той на кірмашох саромеў тых, хто цураўся сваёй мовы й гаварыў па-польску. Казаў, што неабходна ўсьвядоміць народ у значэньні акту 25 Сакавіка305 .
304 Яўген Ладноў — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Ад 1905 г. — сябра Баявой арганізацыі Беларускай партыі эсэраў. Браў удзел у рэвалюцыі 1905 г. Удзельнік Першага Ўсебеларускага Кангрэсу (1917). У 1918 г. удзельнік антынямецкага партызанскага руху ва Ўкраіне й Беларусі. Потым міністар ваенных спраў і міністар замежных спраў ва ўрадзе БНР. У 1919 г. узначальваў беларускую дэлегацыю на Парыскай мірнай канфэрэнцыі. У 1923 г. падвергнуты астракізму беларускімі дзеячамі за тое, што, жывучы ў 1921 г. у Варшаве, падтрымліваў кантакты з тэарэтычнымі ворагамі беларускай незалежнасьці Юзафам Пілсудзкім і Барысам Савінкавым. Зьехаў у Бэрлін, дзе канчаткова адышоў ад беларускаіа нацыянальнага руху. Заняўся дасьледаваньнем эўрапейскага масонства. Паводле Ўладзімера Міхнюка (1947—2004), у 1932 г. перадаў прэзыдэнту Гіндэнбургу пакет дакумэнтаў аб падрыўной дзейнасьці масонскіх ложаў у Эўропе.
305 Фабіян Абрантовіч у той час выкладаў у духоўнай каталіцкай сэмінарыі.
1922 г. — выбары ў польскі Сейм, ажыўленьне беларускага руху, паўлегальныя сходкі. Інтэлігенцыя бярэ ўдзел у малой колькасьці. Аляксандар Стагановіч прызначаны мужам даверу ліста нумар 16 у раёне Брольнікі306 . У лісьце зацьверджаны Васіль Рагуля. Усяго ад беларускіх земляў былі абраныя адзінаццаць паслоў і тры сэнатары!307 У Сейме яны даводзілі правы беларусаў, дадзеныя ім на Вэрсальскай канфэрэнцыі. Аднак польскі ўрад выкрэсьліваў усе прывілеі для нацыянальных меншасьцяў. Беларускія прадстаўнікі пераходзяць да апазыцыі, а моладзь уцякае ў БССР.
1926 г. —Пілсудзкі за падтрымку ягонага путчу нацыянальнымі меншасьцямі ў Сейме дазваляе Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе легальна праводзіць палітычную дзейнасьць у чатырох беларускіх ваяводзтвах. Арганізуюцца гурткі «Грамады», у вялікай меры дзякуючы Рагулю. Закладаліся народныя дамы, бібліятэкі, тэатральныя паказы, палітычныя мітынгі. «Грамадоўцаў» падтрымлівалі жыды й татары ды нават некаторыя палякі-ўрадоўцы. Расейцы й янычары варожа ставяцца да грамадзкага руху. Наплывае шмат камуністаў-правакатараў пры савецка-польскай мяжы.
1927 г. — у ноч на 15 лістапада былі арыштаваныя 3854 асобы. Пачаўся тэрор: на сёлах зьдзіралі стрэхі з дамоў сялян, высыпалі збожжа на двор, выкідалі ежу з камораў. «Грамада» зьліквідаваная. Засталося толькі ТБНІ (Таварыства беларускай школы), якое праводзіла далей нацыянальную працу308 . Інтэлігенцыя пазашывалася, народу няма з кім
306 Вёска ў Наваградзкім р-не, побач з Наваградкам і Нясутычамі.
307 Пас.чы: сацыял-дэмакраты Антон Аўсянік, Пётра Мятла, Браніслаў Тарашкевіч, Фабіян Ярэміч, эсэры Сымон Баран, Уладзімер Каліноўскі, Сымон Якавюк, незалежны сацыяліст Сымон Рак-Міхайлоўскі, хрысьціянскі дэмакрат Адам Станкевіч, беспартыйныя Мікола Кахановіч і Васіль Рагуля. Сэнатары: Вячаслаў Багдановіч, Антон Назарэўскі, Аляксандар Уласаў. Праўда, пазьней Баран, Якавюк і Каліноўскі былі пазбаўленыя мандатаў. Месца Каліноўскага заняў Павал Валошын.
308 На беларускіх нацыянальных пазыцыях стаяў таксама Беларускі Сялянскі Саюз (Васіль Рагуля, Браніслаў Туронак), які імкнуўся не супрацоўнічаць з БСРГ празь яе кантакты з камуністамі, Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, іншыя арганізацыі. Аднак
радзіцца. У абарону сялян супраць польскага бяспраўя выступаюць у Сейме ксёндз Адам Станкевіч ды Васіль Рагуля.
Стагановіча выбірае Гарадачанская валасная рада сваім старшынём.
Канчаецца кадэнцыя Сейму й Сэнату выбараў 1922 г. Пачынаецца рух сярод сялянства, нелегальныя паседжаньні ў акруговай управе ТБШ у Наваградку (кіраўнік — Анастасі Аляшкевіч). Аляшкевіч выклікае Стагановіча ў Наваградак. Там яны сустракаюцца з Дварчаніным, зь якім Бацька ня бачыўся 13 гадоў. Дварчанін запрапанаваў кандыдатуру Стагановіча Аляшкевічу. Стагановіч згаджаецца стаць на першым месцы ў лісьце нумар 39 «Змаганьне»: Стагановіч, Язэп Гаўрылік, Павал Крынчык, Аляшкевіч, Лойка...
Камуністы, бачачы, што выбары прайграюць, пачалі заклікаць галасаваць за «Змаганьне». Палякі арыштоўваюць Стагановіча й Аляшкевіча. У той час ужо быў арыштаваны Рагуля. Правакацыя камуністаў была на руку польскай паліцыі. 11 сакавіка 1928 г. — А. Стагановіч выбраны паслом. «Змаганьне» атрымала 500 000 галасоў. 26 сакавіка 1928 г. Стагановіча звальняюць з турмы як выбранага пасла. Ён адразу едзе ў Варшаву.