• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Філарэт Родзька й Аляксандар Стагановіч у Іст-Брансьвіку
    ўтрыманьне япіскапа Васіля ды гэтым часткова зьняць віну перад народам, Бацькаўшчынай.
    Уліўшыся ў грамадзка-палітычную працу, на ўсіх узроўнях змагаўся ў вольным сьвеце за правы беларусаў, адстойваў іх права на вольнае й незалежнае жыцьцё. Дзеля таго каб ахвярна змагацца за Бацькаўшчыну-Беларусь на працягу дзесяцігодзьдзяў, ён, відаць, і быў народжаны на гэты сьвет314.
    314 Пра палітычную дзейнасьць Аляксандра Стагановіча хутка выйдзе кніга ягоных успамінаў пад рэдакцыяй Лявона Юрэвіча.
    УТАНЗАНІІ Й КЕНІІ МЫ ПАЛЯВАЛІ НА ЗЭБРАЎ
    Лявон Страпко (1926, Нью-Ёрк)
    і Сьцяпан Страпко (1930, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі)
    Сьцяпан Страпко
    Лявон Страпко
    Сьцяпан Страпко: Нарадзіўся я ў вёсцы Белін, што цяпер знаходзіцца ў Драгічынскім раёне, ля самага Днепра-Бугскага канала. У маіх паперах пазначана, што нарадзіўся я ў 1930 г., аднак гэтая дата прыблізная: саветы забралі й, праўдападобна, зьнішчылі ўсе мэтрыкі. Бацька Сьцяпан і маці
    Ганна паходзілі з-пад Драгічыну, зь вёскі Безьдзеж.
    Бацька лічыўся асаднікам, бо атрымаў зямлю ад польскай дзяржавы. Жылі мы значна лепш, чым сёньняшнія вясковыя жыхары ў Беларусі. Вялі сваю гаспадарку, сумленна працавалі, карыстаючыся пладамі сваёй цяжкай працы. Ажно да таго дня, пакуль на тэрыторыю Заходняй Беларусі не прыйшла савецкая ўлада.
    Лявон Страпко: Калі быць дакладным, жылі мы на асадніцкім хутары — хата й 20 гектараў зямлі. Мелі кароў, каня, авечак, сьвіней: было што есьці, але грошай, каб заплаціць дзяржаве падаткі, заўсёды бракавала. Да таго ж кожную вясну нашую зямлю заліваў гэты канал (на лодках плавалі), так што гінуў ураджай.
    С.С.: Аднойчы ў лютым 1940 г., a 12-й гадзіне ночы, усю нашую сям’ю — маму, бацьку й шэсьць сыноў — разам з тысячай іншых людзей схапілі й прымусова павезьлі ў Архангельскую вобласьць. Зразуме-
    ла, што ніякіх судоў-сьледзтваў не было. Гэта тады не практыкавалася. Для саветаў наша сям’я была кулацкай, да гэтага «чырвоныя камісары» пэўне ж прыпомнілі бацьку грамадзянскую вайну, у якой ён ваяваў на баку «белых».
    Жылі пад Архангельскам у драўляных бараках, у папросту нечалавечых умовах. Паміралі з голаду — з харчоў давалі нейкі рэдкі суп і трошкі хлеба. А працаваць бацьку й старэйшым братом прыходзілася да паўсьмерці — рэзалі лес. Бацька тамака пад Архангельскам і памёр. Прастудзіўся й некалькі дзён правёў у бараку. Але «начальнікі» выправіць здароўе яму не далі, пагналі ізноў на працу. Папрацаваўшы яшчэ які тыдзень, бацька памёр. Там жа пайшоў на вечны супакой і мой брат Аляксандар, які меў можа адзін толькі год. He жыве ўжо й брат Пятро. Малодшы за мяне Коля асеў у Чыкага, а старэйшыя Лявон і Раман — у НьюЁрку й Канадзе.
    Л.С.: Ноччу 10 лютага ў дзьверы пастукалі людзі зь вінтоўкамі: уставайце, мы перасяляем вас у іншую вобласьць! Бацька тады ляжаў у ложку хворы, у [Першую сусьветную] вайну ён быў атручаны газамі, меў слабае здароўе. Завезьлі да станцыі, закрылі ў вагоне й прывезьлі ў Сібір. Зімою ў тых бараках замярзалі — на двары было 40°, а то й больш. Прыйдзеш раніцай перад працай на кухню — вялікая чарга людзей. Некалькі «паёк» атрымліваюць, і раптам вакно зачыняецца: больш няма! Прыходзіш з працы дамоў, нагрэеш вады ды й вып'еш яе з кавалкам хлеба. Хлеба спачатку давалі па 200 грамаў на чалавека на дзень, потым празь дзень, праз два... Так і жылі. А працаваць нам з Раманам прыходзілася па дванаццаць гадзін. Пілавалі на вуліцы дрэва на падпоркі для капальняў. Нашым «начальнікам» быў такі таварыш Мінін, думаю, што жыд. Ён усё бегаў ды крычаў: хутчэй, давай, давай! Раман яму кажа: выбачайце, Лявон мае толькі 14 гадоў! Той адказвае, што, маўляў, нічога зь ім ня зробіцца, няхай працуе.
    С.С.: Потым на падставе міжнароднай дамоўленасьці мы як былыя польскія грамадзяне атрымалі магчымасьць пакінуць Архангельск315. Мой старэйшы брат Раман апы-
    315 Масцца на ўвазс пагадненьнс паміж СССР і Польшчай ад 30 ліпеня 1941 г. і дамоўленасьць аб стварэньні польскіх узброеных сіл на Ўсходзе.
    нуўся ў шэрагах Арміі генэрала Андэрса, а мы ў ліку пяці тысяч беларусаў, украінцаў і палякаў праз палову сьвету накіраваліся ў Афрыку316. Нашае доўгае падарожжа пралегла праз Узбэкістан, Казахстан, Кыргызстан, Аўганістан і Пакістан. Ступіўшы на кенійскі бераг, паехалі цягніком далей углыб кантынэнту. Пасяліліся ў джунглях ва Угандзе, якая тады лічылася ангельскай калёніяй. Вырошчвалі афрыканскую бульбу, разводзілі курэй, елі бананы, мелі сваю краму, касьцёл — хадзілі ў яго й мы, праваслаўныя, бо мама казала, што гэта «дом Божы, ён розьніцы паміж людзьмі ня робіць». Раз выяжджалі на найпрыгажэйшае возера Альбэрт, на другім беразе якога пачынаецца Конга. Жыцьцём жылі прымітыўным, аднак пасьля сібірскіх пакутаў глынулі свабоды, адчулі сябе вольнымі людзьмі. Жыхароў дзікіх афрыканскіх плямёнаў я ня бачыў бадай ні разу. Афрыканцы раз-пораз прыходзілі да нас у лягер, каб зрабіць тую ці іншую працу па заданьні ангельцаў. Пасьля цяжкай афрыканскай хваробы (я сам 6—7 разоў хварэў на малярыю), на якую пакутвала мая мама, нас перасялілі ў Танзанію, дзе куды лепшы клімат. Напэўна, найлепшы ў сьвеце. Там мы ўжо мелі праваслаўную царкву, якую збудавалі грэкі. Жылі на тэрыторыі Сафары, хто меў зброю — паляваў на дзікіх жывёл. Стралялі афрыканскіх коз, пачаставаліся мясам зэбры — вельмі смачнае! Кожны меў кавалак зямлі, на якой вырошчваў што толькі хацеў, частка людзей працавала ў вёсках, дзе вырошчвалася гародніна. Я пару разоў дапамагаў людзям абрабляць гароды, за што атрымліваў нават пару капеек. Хадзіў да польскамоўнай школы. Часта ладзіліся танцы, круцілі кіно, зьбіраліся, гаварылі, выпівалі. Адным словам, жылі, а не выжывалі, як у Расеі.
    Л.С.: Памятаю, нам кажуць: хочаце выехаць? Ну, канечне, ды няма ніякай розьніцы куды! Спачатку нас прывезьлі ва Ўзбэкістан, дзе фармавалася польскае войска й да якога далучыўся Раман. Потым апынуліся ў Краснаводзку (Туркмэнія), дзе стаялі пару тыдняў. Пару тыдняў прабылі й у Тэгеране. Завезьлі да Пэрсыдзкага заліву. Ля месяцу жылі ў палатках у Пакістане. А ўжо адтуль на параплаве дабраліся да Афрыкі. Атрымлівалі ад ангельцаў ежу, частаваліся садавіной — добра жылі. Я часам выяжджаў у джунглі, піла-
    316 Як члены сем’яў жаўнераў Арміі Андэрса.
    ваў дрэвы. У 1944 г. мяне прызвалі ў 3-і Польскі корпус. Зьбіраліся мы ў Кеніі, дзе праходзілі падрыхтоўку. Палявалі. Як не застрэлілі казу, мусілі забіць зэбру, мяса якой варылі тры-чатыры гадзіны. Пару месяцаў чакалі на параплавы. Як плылі, паднялася страшэнная бура. Але нам удалося зьбіць дзьве італьянскія падводныя лодкі.
    Служыў я ў Палестыне й Эгіпце. Фронту там не было. Прывозіў-развозіў палонных немцаў, накіроўваў іх да працы, папраўляў сапсаваныя машыны й тэхніку. Маю здымак служэньня праваслаўнага япіскапа Савы (ён быў генэралам у войску)”7 для праваслаўных жаўнераў, якіх налічвалася каля пяцідзесяці. А звычайна службы ладзіліся ў пустэльні, у намёце. Праводзіў іх сьвятар [Усевалад] Яськоў — вайсковы капітан, які быў у 14-й танкавай брыгадзе. У 1947 г. у Эгіпце захварэў на запаленьне, шпітальным параплавам вярнуўся ў Эўропу, у Ангельшчыну. Звольніўся з войска й восем гадоў працаваў на фарфоравай фабрыцы. А Раман служыў у 5-м корпусе, ваяваў пад Монтэ-Касіна, быў паранены ў руку.
    С.С.: У 1948 г. пераехаў у Ангельшчыну, у горад Лофбаро. Дзесяць гадоў зарабляў на хлеб на розных фабрыках. Умаім акружэньні былі пераважна палякі, беларусы былі таксама, але незарганізаваныя. Так што беларускага жыцьця, у адрозьненьне ад тых жа Лёндану ці Манчэстэру, мы ў Лофбаро318 ня мелі. У паваеннай Ангельшчыне жылося ня-
    31' Архіяпіскап Сава (Саветаў) быў шэфам праваслаўных вернікаў у 2-м Польскім корпусе. Ha 1 студзеня 1945 г. праваслаўных там было 28 афіцэраў і 2136 шарагоўцаў. Да сваёй сьвятарска-япіскапскай кар’сры Сава (Юры Саветаў) быў прафэсійным васнным. Скончыў Пецярбурскі корпус пажаў (1916). Загым — афіцэр у грэнадзёрскім палку, а ад 1918 г. — у Добраахвотніцкай арміі генэрала Дзянікіна. Вызначальнымі для яго сталі эміграцыя ў ІОгаславію (тады Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў) і сканчэньне тэалягічнага факультэту Бялградзкага ўнівэрсытэту (1922). У тым жа годзе Юры Саветаў быў пастрыжаны ў манахі, а ў 1925 г. атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні.
    ,|х Калі гаворка вядзецца пра горад Laughborough, то варта адзначыць, што за пару дзясяткаў кілямэтраў ад яго знаходзіўся Нотынгем з досыць моцным бсларускім асяродкам, дзе дзейнічала ад сярэдзіны 1950-х да сярэдзіны 1990-х беларуская праваслаўная парафія сьв. Мікалая.
    лёгка: зараблялі мала, харчаваліся па картках319. Таму вырашыў пераяжджаць у ЗІІІА, дзе жыцьцё было куды больш забясьпечаным і стабільным. Дарэчы, у Амэрыцы да пачатку Першай сусьветнай вайны жыў мой бацька, які зь НьюЁрку й патрапіў у Эўропу на фронт.
    Спачатку жыў у Нью-Ёрку, у раёне Бруклін. Аднак там зашмат крымінальнага элемэнту, таму ў 1969 г. вырашыў перабрацца ў «маленькую Беларусь», у Саўт-Рывэр. Далучыўся да парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай, да якой належу й па сёньня, стараўся дапамагчы ў тым ці іншым пытаньні, што зьвязана з царквой. Мая жонка Тацьцяна — таксама беларуска, я зь ёй пазнаёміўся яшчэ ў Ангельшчыне. Маем двох сыноў. Сьцяпан — доктар мэдыцыны, а Коля працуе на дзяржаўнай фірме каля Вашынгтону. Вельмі добра ўладкаваныя.
    Л.С.: У Амэрыцы я 37 гадоў адпрацаваў у банку. Спачатку прыбіраў, чысьціў, а потым атрымліваў розныя працы ў канцылярыі. Ажаніўся ў 1962 г. у Польшчы, мая выбраньніца — беларуска Надзея Пішч, яна памерла дзесяць гадоў таму. Маю двох сыноў. Андрэй —доктар мэдьіцыны, а Лявон ужо пятнаццаць месяцаў як беспрацоўны. Ён працаваў у галіне рэклямы, быў звольнены. Абяцаюць-абяцаюць даць новую працу, але справа стаіць на месцы. Мушу дапамагаць яму грашыма, аддаваць усё, што ашчадзіў за 50 гадоў. Раней я прыходзіў тутака на беларускія сустрэчы, але ўжо шмат гадоў, як мне падаецца, нічога беларускага ў НьюЁрку не адбываецца. Спатыкаю беларусаў толькі ў цэрквах, да якіх прыходжу на службы — ці то ў Расейскай зарубежнай, ці то ў беларускай, што ў Рычманд-Гіле. Там часам дастаю й беларускую прэсу.
    С.С.: У Беларусі пасьля развалу СССР я быў тры разы, адведваў і родныя мясьціны. Я хацеў ехаць яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гг., аднак мяне тады папярэдзілі, што гэта небясьпечна. Нягледзячы на тое, што пакінуў родную вёску, меўшы дзесяць гадоў, усё жыцьцё адчуваў жаданьне пабываць там ізноў — да роднага заўсёды цягне.