• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    319 Карткавая сыстэма была адменена ў Вялікабрытаніі толькі ў 1954г.
    ТУТУСЕ ПЕРАСВАРЫЛІСЯ ПАМІЖ САБОЙ
    Міхась Страпко (Кліўленд, Агаё)
    Нарадзіўся я ў 1918 г. на тэрыторыі, якая належала тагачаснай Расеі. Дзе дакладна — ня ведаю. У галаве круціцца назва Ворша, мо й там. Рэч у тым, што ў тыя гады мой бацька Барыс служыў у савецкім войску, быў капітанам, адказваў за харчовыя пастаўкі. А таму наша сям’я шмат падарожнічала, пераяжджала зь месца на месца. Так што мажліва, што ў той Воршы я пражыў якіх толькі пару дзён. Дзіцячыя й юнацкія гады я правёў у вёсцы Зарэчча, што ля Драгічыну, на Палесьсі. Бацька паходзіў менавіта з тых мясьцінаў, a маці Вольга з дому Стасевічаў — з Пружанаў. Як ні напружваю памяць, не магу ўспомніць чагосьці адметнага ў нашым Зарэччы — самае звычайнае сяло, у якім жылі працавітыя гаспадары. Ніколі ня чуў, каб хтосьці расказваў пра нешта беларускае. Настроі былі прапольскія, праўкраінскія
    Рукапалажэньне дыякана Міхася Страпкоў сьвятары архіяпіскапам Мікалаем (Мацукевічам). Кліўленд, 1981 г.
    й... прапалескія. Так, беларускіх палешукоў, напэўна, можна вылучыць у асобную катэгорыю. За палякамі, скажу шчыра, жылі мы прыстойна, голаду ня ведалі. Бацька як устане раніцай з ложку — так яго цэлы дзень і ня ўбачыш, усё працаваў дзесьці. Як ім жылося пры саветах — ня маю паняцьця. Амаль адразу, як тэрыторыя Заходняй Беларусі адышла да СССР, мяне змабілізавалі ў войска. Ані пісаць бацькам, ані атрымліваць карэспандэнцыю ад іх магчымасьці я ня меў. Як выехаў тады з дому, нічога пра сваіх бацькоў ніколі ня чуў... Меў пяць братоў і тры сястры. Сёстры яшчэ жывуць, адна — зусім блізка ад Зарэчча, у вёсцы Безьдзеж.
    У 1940 г. усіх змабілізаваных у армію хлопцаў прывезьлі на таварную станцыю ў Драгічын, дзе раней грузілі сьвіней. Наслалі ў вагонах саломы й павезьлі нас у Пецярбург. Адтуль пераправілі ў Кандалакшу320, што на мяжы зь Фінляндыяй. Вучылі нас вайсковай справе. У 1941-м выбухнула вайна. Нас пачалі рыхтаваць да адпраўкі на фронт. Аднак у адзін момант зьнік увесь наш афіцэрскі склад. Куды? Па сёньняшні дзень ня маю паняцьця. Застаўся адзін капрал, але й ён у хуткім часе зьнік. Мы засталіся сам-насам са сваім лёсам, галодныя й халодныя. Пачалі блукаць у невядомых кірунках у пошуках ежы. Назад ісьці было забаронена, пагражаў расстрэл. Ішлі тры дні й апынуліся ў Фінляндыі. Самі таму зьдзівіліся, бо ніякай мяжы не пераходзілі. Фінляндыя тады ўжо была акупаваная нямецкім войскам, і нас даволі хутка адлавілі й забралі ў палон. Прызнаюся, што немцы паставіліся да нас, палонных, вельмі салідна. Кармілі добра, ставіліся з павагай — нічога дрэннага не прыпомню. Рабілі мы пераважна розныя дробныя працы — чысьцілі, прыбіралі, мылі. Беларусаў у лягеры было трох, палякі нас увесь час называлі «кацапамі». Некалькі разоў выбіраліся ў Хэльсынкі, але, зразумела, пад наглядам немцаў.
    У канцы 1944 г. немцы эвакуаваліся зь Фінляндыі ў Нарвэгію. Бальшыню палонных загрузілі ў параплавы, шмат хто тады загінуў у дарозе ад бомбаў. А невялікая частка палонных, я ў тым ліку, па зямлі суправаджалі кухню. Нем-
    320 Поўдзень Мурманскай вобл. (Расея).
    цы ветліва нас сустрэлі на станцыі, пажадалі «Вясёлых Калядаў», адзначылі, што ня трэба дзяліць людзей па нацыянальнасьцях — сьвята для ўсіх агульнае. Мне падабалася працаваць з гэтымі людзьмі, мне асабіста яны не зрабілі нічога дрэннага. Наадварот, здаралася, ратавалі нашага брата-беларуса.
    У Нарвэгіі я не прабыў доўга: пасьля капітуляцыі немцаў у вайне праз Чырвоны Крыж патрапіў у Нямеччыну, у беларускі лягер у Остэргофэне. Працаваў там пры кухні, сябраваў з усімі суайчыньнікамі й не назіраў такога жорсткага падзелу дыяспары на «крывічоў» і «зарубежнікаў». У нас моцна не сварыліся.
    У ЗША я пераехаў у 1950 г., у Кліўленд, дзе беларусаў прымаў і дапамагаў уладкавацца Міхась Белямук. Некалькі гадоў працаваў краўцом. Потым уладкаваўся на фабрыку «Форд», дзе даставаў большы заробак. Адтуль і выйшаў на пэнсію. Яшчэ ў нямецкім лягеры хадзіў на царкоўныя курсы, вучыўся на дыякана. Браў удзел у пабудове царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе, быў першым царкоўным старастам321. Людзі самаахвярна працавалі пры пабудове сваёй сьвятыні, укладалі ў яе вялікія грошы. Нашая царква была бадай наймацнейшая на эміграцыі! Але тыя грошы ў будучыні й загубілі кліўлендзкае царкоўнае жыцьцё, прычыніліся да скандалаў, сварак і здрадаў. Цяпер тутака распараджаюцца ўсім менавіта тыя, хто прыбраў да сябе сабраныя калісьці народныя сродкі.
    У 1968 г. я быў высьвячаны ўладыкам Васілём у дыякана. На пачатку 1980-х пачаў моцна хварэць мітрапаліт Андрэй, рэдка прыходзіў на службы. «Удзячныя» прыхаджане выкінулі яго ня толькі з царквы, але й з кватэры322 — ён мусіў зьехаць у Нью-Ёрк. Жонка плакала, маліла мяне, каб я ня лез на ягонае месца, казала, што й мяне вышвырнуць.
    321 Рашэньне пра пабудову царквы было прынятае ў 1959 г., a праз год будынак быў высьвячаны.
    322 У расколе БАПЦ на прыхільнікаў мітрапаліта Андрэя (Крыта) і ўладыкі Мікалая (Мацукевіча) прыхаджане парафіі Жыровіцкай Божай Маці, дзе меў рэзыдэнцыю Андрэй (Крыт), узялі бок уладыкі Мікалая. I імкнуліся ўплываць рознымі сродкамі на 80-гадовага а. Андрэя.
    Але я пачаў служыць, быў хіратанізаваны ў сан ярэя ўладыкам Мікалаем. Але жонка, на жаль, мела рацыю — у 2000 г. з прыходу выкінулі й мяне. Хоць усе гады маёй службы людзі кляліся мне ў сваёй вернасьці, але насуперак сваім словам здрадзілі мне. Я пераважна служыў задарма, рэгулярна складаў на царкву свае грошы, але ў выніку застаўся ні з чым. 3 кліўлендзкімі беларусамі мяне, можна лічыць, сёньня нічога ня зьвязвае. Я быццам памёр для іх: ніхто да мяне не тэлефануе, не спраўляецца аб справах — няма да каго прытуліцца. Я цяпер хаджу да ўкраінцаў. Калі рэдка каго й спатыкаю зь беларусаў, то выпадкова. Яны тут усе ўмудрыліся перасварыцца паміж сабой.
    Са сваёй жонкай Натальляй я пазнаёміўся й ажаніўся ў Нямеччыне. Яна мая зямлячка, паходзіць з-пад Лунінца. Два сыны, Віктар і Валодзя, працуюць на фабрыках, на жыцьцё не наракаюць. Усе паваенныя гады я марыў пабываць у Беларусі, але баюся, што мяне палічаць там за ворага краіны, за дэзэртэра. Мо яны там думаюць, што я спэцыяльна ў палон здаўся. А мы ж ішлі-ішлі, перайшлі мяжу, ніякага фронту ня бачылі, увогуле дрэнна разумелі, куды й навошта ідзем, а тут— немцы. Я ня здраднік. Здрадзілі тутака ў Амэрыцы якраз мне. Свае, беларусы.
    Я АСТРОЎШЧЫК
    Віталь Цярпіцкі (Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі)
    3 лютага 1923 г„ м. Івянец Валожынскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.
    Віталь Цярпіцкі
    мяне ў Амэрыцы. Гэта было ўжо 80 гадоў.
    Краявіды Івянца амаль сьцерліся ў памяці. Куды лепей памятаецца вёска Войцінава. Тут разьмяшчаліся царква й вялікі сьвятарскі дом, дзе жыла наша сям’я. Тата Антон быў сьвятаром, за царом яго выслалі ў Сібір і ён там працаваў лекарам. Мама (Зінаіда) казала, што ейная сям’я, Трацьцякі, мела далёкія сваяцкія сувязі з Трацьцяковымі — заснавальнікамі славутай галерэі ў Маскве. У бацькоў былі тры сыны й сястра — Ігар, Лёва, я й Тася. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў мама й Тася ўжо наведалі было яшчэ за саветамі. Маме тады
    У 1928 г. бацьку перавялі ў парафію Доры. Сьвятарская сядзіба была ля самай царквы на ўзгорку, унізе — багатая на рыбу й ракаў рэчка. Па другі бок ракі быў фальварак Кушаляў. У частцы хаты малодшага сына Вінцэнта Кушаля Казімера — ён, узяўшы шлюб, аддзяліўся ад бацькоў — была трохклясная школа.
    Неяк у Доры ўлетку прыехаў іншы сын Кушаляў Франц з жонкай. Сяляне казалі, што ён — кадравы афіцэр у польскім войску. Памятаю, як апранутыя ў прыгожыя сукенкі сяляне забаўляліся, разьбіваючы пракосы сена. Ніхто
    тады ў вёсцы ня ведаў, што жонка афіцэра — беларуская паэтка Натальля Арсеньнева.
    У адзінаццаць гадоў я скончыў чатыры клясы школы, і бацькі адправілі мяне ў Вільню, дзе ў духоўнай сэмінарыі вучыўся старэйшы Лёва. 3 мамай абышлі ўсе школы — нідзе ня бралі на вучобу. Я быў сынам праваслаўнага сьвятара. Толькі па пратэкцыі знаёмага місіянэра, айца Рагальскага, мяне прынялі ў расейскую школу. У першы год, ня ведаючы расейскай мовы, давялося шмат нацярпецца — хуліганы ня раз падбівалі вочы, а я ня ўмеў біцца. Наступнае лета я шмат папрацаваў на гаспадарцы, навучыўся касіць, карчаваць пні. Добра вырабіў мускулы, і з пачаткам новага навучальнага году адпомсьціў «героям».
    У 1936 г. бацьку перавялі ў парафію Далматаўшчына за шаснаццаць кілямэтраў ад Міру. Рэчы везьлі праз Налібоцкую пушчу вазамі. Калёсы драўляныя й — каб лепей круціліся — тата змазваў масьлякамі, на якія была багата пушча.
    Пасьля шостай клясы я паспрабаваў паступіць у Наваградзкую гімназію імя Міцкевіча, але праз абмежаванасьць месцаў быў адкінуты. Пайшоў у Віленскую гімназію імя Пушкіна, да якой далучылі жаночую гімназію. Калі Вільня адышла да літоўцаў, я паехаў у Наваградак, дзе ўсё ж паступіў у гімназію. За саветамі тут пачалося выкладаньне расейскай мовы, і я быў адным зь нямногіх, хто яе ведаў. Часта прамаўляў на палітычных зьездах, браў удзел у спартовых спаборніцтвах, быў чэмпіёнам у лыжных гонках на 20—30 кілямэтраў, перамагаючы моцных савецкіх «байцоў».
    Аднойчы выглядаю ў акно: савецкіх танкаў — не пералічыць! Жыхары Далматаўшчыны, якія рабілі цудоўныя сыры, кінуліся да жаўнераў: частуйцеся! Але тыя толькі адмахваліся, думалі, што нейкую бомбу падсоўваюць — аніводнага разу ў жыцьці сыру ня бачылі.
    Карпіна адступленьня савецкіх войскаў была жудаснай: хто як мог уцякаў. Кідалі па дарозе машыны, зброю.
    Немцы напачатку з пашанай ставіліся да людзей, пакуль не пачаўся партызанскі гвалт — найгоршая зьява падчас вайны. Некаторыя савецкія байцы ў пачатку вайны заставаліся ў мясцовых жыхароў і, чакаючы заканчэньня вайны, пачуваліся шчасьлівымі людзьмі. Іншыя на прапановы за-
    стацца адказвалі: «Мы ндем освобождать матушку-Россню от жіідов н коммуннстов»... Калі пачалася партызанка, таго, хто застаўся, пазганялі ў лясы — і пачалася бяда. Памылка немцаў заключалася ў тым, што яны пайшлі па сьлядох «чырвоных», зьдзекуючыся зь беларусаў. Пры іншай палітыцы маглі знайсьці ў іх вачох саюзьнікаў.
    Я спачатку працаваў настаўнікам 1—3 клясаў пачатковай школы, а ў 1942-м паступіў на III курс настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Там у маім жыцьці й наступіў нацыянальны пералом: упершыню адчуў сябе сьведамым беларусам. Усё акружэньне, якое выхоўвала маладое пакаленьне ў нацыянальным духу, было беларускім. Сялянская моладзь хлынула ў Нясьвіж (тут разам зь Якубам Коласам вучыўся й мой бацька), каб здабыць мажлівую на той час сярэднюю адукацыю. Калёны сяброў Саюзу Беларускай Моладзі, бадзёра маршыруючы па цэнтры гораду, магутнай песьняй ажыўлялі яго.