Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
тацтва. ~ АляксандарСтагановічздачкой
Я зауседы хацела Т . . .... . г „
J „ Тамарай, выпускніцай Western Colleqe
стаць мастачкан. Думаю, H Oxford. 19Ыг.
Мама мела на мяне ўплыў. Я бачыла, як яна прыгожа вышывае, малюе, як у яе руках робяцца «цуды». Яна захапляла мяне прыроднымі краявідамі, зьвярамі, хатняю жывёлаю, увогуле прыгажосьцю жыцьця. А калі я ўжо стаяла на парозе іспыту ў школе, яна мне вышыла на школьнай торбе твар дзяўчынкі — мая торба была ў школе найпрыгажэйшая. Я захаплялася карцінамі майго першага настаўніка, брата Шуры, калі ён зь сябрам браў фарбы ды ішоў маляваць прыроду. Я маю адну карціну, невялікую, якую я малявала пад ягоным доглядам. Гэта было ўжо пасьля вайны ў Нямеччыне. У шкляной чашы — архідэі. Думаю, тады я яшчэ й ня бачыла гэтых архідэяў, аднак з братавы.мі інструкцыямі карціна выйшла досыць добрай. Я дзіўлюся скамплектаванасьцю прыроды, яе прыгажосьцю, таямніцамі. Бачу ў прыродзе розныя настроі, гэтак як і ў чалавека. Калі мяне захопіць краявід ды я хачу яго намаляваць, дык я яго ўдыхаю — сэрцам, рукамі, розумам, усёй сутнасьцю. Можа таму й кажуць, што мастак аддае ў свой твор кавалачак душы. Дык як жа іх прадаваць, як разлучацца? У маляваньні найбольш ужываю алейныя фарбы, часам — акрылавыя. Люблю таксама акварэль. Для вобразаў жывёлаў люблю ўжываць тэхніку гравюры ці пяро й чарніла. За адну зь іх атрымала залаты мэдаль.
Жывучы ў лесе, маю магчымасьць вывучаць жывёльны сьвет, птушак, чарапах, матылькоў і г.д. Вывучаючы, адчуваю сябе часткай агульнага Божага палатна. Калі вучылася ў Калюмбійскім унівэрсытэце, захапілася бізантыйскім стылем іконаў. Гэта быў адзін з праектаў маіх студый. Пазьней намалявала чатыры іконы ў беларускую царкву ў Кліўлендзе. Маімі любімымі мастакамі былі Бройгель, Эль Грэка, Турнэр і Ван Гог, а таксама Томас Моран. Вельмі люблю раньні стыль групы амэрыканскіх мастакоў, якія ўзялі на сябе заданьне паказаць чароўную амэрыканскую прыроду. Гэты стыль папулярны й па сёньня.
Большасыдь свайго творчага жыцьця я працавала сама для сябе. Мне не падабалася выконваць чужыя ідэі. Любіла ілюстраваць кнігі пра зьвяроў, дзьве ня толькі праілюстравала, але й напісала. Амэрыка — гэта ідэальная краіна для маляваньня. Столькі розных тыпаў прыроды! Таму, вандруючы па Амэрыцы, выбірала, адкуль і што маляваць для
Тамара Стагановіч (справа) на выставе ў Менску. 1994 г.
выставы «Амэрыка — мая Амэрыка». Яе я паказала ў Беларусі ў 1994 г. у Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску.
У каледжы я была адарваная ад беларусаў. Калі ж пераехала ў Нью-Брансьвік, брала ўдзел у царкоўным жыцьці, сьпявала ў хоры, танцавала народныя танцы, выдавала на рататары моладзевы часопіс. Належу да БІНІМу. У 1970-х гг., калі рабілі беларускія фэстывалі, актыўна ўдзельнічала ў іх, расшуквала ў архівах малюнкі нацыянальных касьцюмаў, ткала паясы. Зарганізоўвала ды брала ўдзел у розных выставах. Вяртаючыся да каледжу, хачу дадаць, што навучылатанцаваць «Лявоніху» амэрыканскіх дзяўчат, якія выступалі ў нашых нацыянальных касьцюмах на вялікім сьвяце. Думаю, што я была першай студэнткай-беларускай, якая навучыла амэрыканцаў нашаму народнаму танцу.
Пра маіх бацькоў300
Мой Тата быў закаханы ў Беларусь і ня мог цярпець ані царскіх, ані польскіх, ані балынавіцкіх, ані нямецкіх акупантаў. Ад шаснаццаці гадоў ён рабіў усё, каб ягоная Бацькаўшчына была незалежная, каб браты й сёстры беларусы жылі свабодным і заможным жыцьцём. Да канца свайго доўгага жыцьця ён шчыра верыў у ідэалы 25 сакавіка і БНР. Ня мог пагадзіцца з прыгонам беларусаў польскім урадам. Думаў, што, будучы паслом у польскім Сейме, зможа абараніць народ. Ведаў, што яго, беларускага пасла, чакае перасьлед, а нават і турма. Але адмовіцца ад кандыдатуры ня мог, гэта азначала б, на ягоную думку, здраду Беларусі.
Марыя й Аляксандар Стагановічы
Арыштоўвалі яго некалькі разоў. Людзі Наваградчыны абралі яго паслом, калі Бацька ўжо сядзеў у турме. Польскі ўрад мусіў яго, як пасла, вызваліць.
joo ycnaMjHbIj адмыслова дасланыя сп. Тамарай Стагановіч для гэтай кнігі.
Бацька ніколі ня гнаўся за багацьцем. Маленькі прыклад: прыяжджаючы з Варшавы ў Наваградак пераважна ў гандлёвы дзень, аказваўся ў акружэньні сялян, знаёмых і незнаёмых.
Яны скардзіліся на польскі ўрад, што за свае прадукты ня могуць купіць нафты, цукру, толькі пачак запалак. I Тата «пазычаў» ім грошы. Дадому прыходзіў з пустымі кішэнямі. Зь яго Нясутычы сьмяяліся ды казалі, што карову маеш, a іншыя яе дояць. А Бацька адказваў, што калі тыя людзі стануць багатымі, дык грошы яму аддадуць. Тата быў шчодры, добрага сэрца чалавек. Ён не хацеў узбагаціцца пасольскімі грашыма, бо разважаў, што гэтыя грошы не ягоныя, а тых людзей, што яго выбралі. Калі ж прыходзілася ехаць у Варшаву, пазычаў грошы ў знаёмага жыда.
Польскі ўрад стараўся не дапусьціць беларускіх кандыдатаў у Сейм і Сэнат. Кожнаму, хто станавіўся кандыдатам, прышывалі камунізм. Стагановіча й судзілі як камуніста, ворага Полыпчы. Асудзілі на шэсьць гадоў. Але камуністам Бацька ніколі ня быў і быць ня мог. А маскалі-камуністы ў 1939 г. адабралі ад Бацькі права голасу й назвалі яго польскім шпіёнам.
Першы раз я ўбачыла Тату аднойчы летам301. Мы, дзеці, сядзелі, бавячыся ў садзе на траве. Падышла група людзей і стала каля нас. Адзін прыгожы, высокі чалавек кажа: «Гэта ж, напэўна, мая Тамарка!» Узяў мяне на рукі ды пачаў цалаваць. Я абняла яго за шыю ды моцна прытулілася: як жа цудоўна мець Тату! Хоць Мама нам казала, што вазіла нас у турму на сустрэчы з Бацькам, але я іх ня памятаю.
Характарам Тата быў спакойны, заўсёды задумлівы, маўклівы, разважлівы, спагадлівы. He любіў тых, хто вылазіць на самы верх, тых, хто ўзбагачаецца несправядлівымі сродкамі. Тых, хто разьбіваў беларускую супольнасьць, высоўваючы сябе наперад. Ад такіх людзей ён адварочваўся ды не падаваў ім рукі.
3 нас, дзяцей, любіў пажартаваць, асабліва зь мяне. Калі я наракала, што зупа загарачая, ён казаў: «Ты ж маеш вецер
301 Тамара Стагановіч нарадзілася, калі Аляксандар Стагановіч сядзеў у турме.
пад носам». Я, нявіннае дзіцё, мацала пад носам: дзе ж той вецер? Аднаго разу, едучы ў Чарэшлю302, уткнуліся ў канец дарогі. Конь стаў. Па абодвух бакох — лес. Тата кажа: «Ну а цяпер куды?» Я са страхам гляджу на яго й думаю, як жа мой Тата ня ведае, куды ехаць?! Моцна баялася ваўкоў. Тады Бацька кажа: «Ну, няхай конь сам вырашае, куды ехаць — налева ці направа». Конь едзе направа, а Тата глядзіць на мяне й сьмяецца.
Разам я спытала Бацьку: «Тата, каго Вы найбольш любіце?» Ягоны адказ быў просты: «Бацькаўшчыну-Беларусь, Бога, сям’ю». Я была вельмі незадаволеная адказам. Я хацела ведаць, каго ён найбольш любіць зь дзяцей — бо была ўпэўнена, што мяне!
Бацька быў вельмі строгі ў выхаваньні дзяцей, асабліва Шуры й Лёвы. Ён вымагаў ад нас ветлівасьці й пашаны да
Сям'я Стагановічаў. Сядзяцьзьлева направа: Юра, Тамара, унучка Тамара, муж Тамары Аляксандар Кольба; стаяць зьлева направа: унук Аляксандар, Марыя, Леў, нявестка Ганна, Аляксандар Стагановіч-старэйшы
302 Сёньня вёска ў Наваградзкім раёне.
старэйшых, спагады да калек і хворых, вучыў дзяліцца зь іншымі ды, барані Божа, не ўжываць дрэнных словаў.
Ён падкрэсьліваў важнасьць адукацыі. Я цэлы час чула ад яго, што паеду вучыцца ў Сарбону, у Парыж. Казаў: «Пра жаніцьбу й ня думайце, пакуль ня скончыце ўнівэрсытэты».
Марыя Стагановіч
Мая Маці — Марыя Сьцяпанаўна Карпузэвіч-БорысСтагановіч (1898—1995). Ейны бацька — Сьцяпан Карпузэвіч: Тамаш Карпузэвіч ажаніўся з Настуляй Гаўрош зь Нясутычаў — і нарадзіўся сын Сьцяпан. Калі Сьцяпану было паўгоду, ягоны бацька памёр. Празь нейкі час Настуля ўзяла прымака Андрэя Борыса. Ен адаптаваў сына Сьцяпана. Той ажаніўся з Ганнай Стагановіч (ад бацькоў Ёсіпа й Марыі). Сям’я была бедная, таму Сьцяпан мусіў паступіць на службу да графа Храптовіча-Буцянёва. 3 малым Ясем сям’я выехала жыць у Косава. Там нарадзіліся Валодзя, Іван, Маня, Зоська ды Юзік. Сьцяпана падвысілі ды перавялі ў Мураванку. Першая прыгода Марыі ў Мураванцы — язда на вагоне, што развозіў каровам харчы па рэйках: «Не затрымалася й ударылася тварам у чырвоны цагляны ток. Заліўшыся чырвонаю юшкаю, нос раздвоіўся папалам. Вось мая першая няўдача, за якой пайшлі шмат іншых, бо я была сьмелая й вельмі цікаўная».
3 малых гадоў Маці была на старане бедных і пакрыўджаных. Калі настаўнік Муха прыказаў Марыі вадзіць за нос старэйшую дзяўчыну Аўдолю па цэлай клясе, Марыя адмовілася, і за гэта настаўнік сказаў, каб ішла дадому й назаўтра прыйшла з бацькамі. Маці аддавала Аўдолі сваю ежу, бо тая мела толькі чорны мокры хлеб зь мякінай. Але потым, трэба адзначыць, той жа Муха дапамог Аўдолі па-
ступіць у сэмінарыю, хоць яе бацькі былі супраць таго, каб дачка далей вучылася.
Мая Маці была вельмі рэлігійнай, вучыла нас запаветам Божым, расказвала пра вялікую любоў Маці да дзіцяці. Расказвала нам казку пра маладую маму, у якой памерла яе першая дачушка. Уважліва слухаючы, мы плакалі разам з Мамай...
Калі Мама давала кожнаму з нас цукерку ці булку, мы ведалі, што сабе трэба пакінуць меншую частку, а большую аддаць брато.м. У Маміным гародзе ўсё расло як на дражджах. I яна заўсёды дзялілася з тымі, у каго глеба не радзіла. Мы зь Лёвам дапамагалі Маме ўвесь час у працы ў гародзе, слухалі яе парады, якую кветку й якога колеру дзе трэба пасадзіць.
Харакгарам Мама была жартаўлівая, вясёлая, ветлівая з кожным — сапраўдны дыплямат. Бацька меў супрацьлеглы характар.
Першы раз яны сустрэліся, калі Мама з Мураванкі зь сям’ёй ехала на вясельле ў Нясутычы. Пілі ў цёткі гарбату, частаваліся, і цётка паслала па Сашку, каб паставіў дзяўчатам грамафон. Маме было восем гадоў, а Бацьку — шаснаццаць. За некаторы час сям’я Карпузэвіч-Борыс пераяжджае ў Нясутычы, бо Бацька хоча набыць гаспадарку. Тамака сустрэчы Марыі са Стагановічам адбываюцца часьцей, ён наведвае іх.
ГІотым выбухае Першая сусьветная вайна. Сашку бяруць у войска. Маня вучыцца ў Менску на настаўніцу прыкладнога мастацтва. Атрымлівае атэстат. Пачынае хварэць яе Мама. Маня едзе дадому. Брат Іван ужо на фронце. Найстарэйшы сын таксама ў войску. Радзіць Бацькам выехаць, бо над Нёманам будуць праходзіць зацяжныя баі. У Нясьвіжы сустракаюць Яся. Плянуюць ехаць да Валодзі ў Бабруйск. На станцыі галава сям’і даў жандарму 25 злотых, і той даў адкрыты вагон з паперамі, што ніхто ня можа ў яго заходзіць. Ехалі ў Смаленскую губэрню да знаёмага Яся, бо да Валодзі шляхі ўжо былі закрыты. Маці Ганна чуецца горш. Лекаў няма. Памірае.