Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Жылі ў Наваградку ажно да выезду ў 1944 г. Я вучылася ў прагімназіі, а Лёва — у настаўніцкай сэмінарыі. Тут я адчула ўздым беларускасьці. На немцаў я не зьвяртала ўвагі, хоць яны разьяжджалі на матацыклах і аўта з бляндынкаміполькамі. Дух «рагулеўцаў» надаваў веры ў незалежную Беларусь і дапамагаў школьнікам забыцца, што ідзе вайна.
Хоць Наваградак часта бамбілі ўвечары й ноччу, днём жыцьцё працягвала ісьці сваім нармальным шляхам. Я вельмі баялася бомбаў, таму разам з Татам спала ў бункеры. Гэта была неглыбока вырытая й прыкрытая дахам яма ў гародзе. Сёньня, калі я думаю пра гэты бункер, мяне бярэ страх, бо ўратаваць нас ад бомбаў ён ня мог. Але псыхалягічна бункер быў для мяне супакойваючым момантам.
Падчас нямецкай акупацыі жыцьцё стала небясьпечным, асабліва для маладых. Лавілі й адпраўлялі ў Нямеччыну да працы. Каб пазьбегнуць гэтае трагедыі, Шура, стрыечны брат і адзін палонны расеец, якога Шура прывёў да нас жыць, выехалі на работу. Калі Шура ехаў дадому ў адпачынак, у Варшаве яго арыштавалі ды кінулі ў канцэнтрацый-
Стагановічы. Сядзяць: Аляксандар (бацька), Юры йЛеўСтагановічы; стаіцьАляксандар Стагановіч (сын)
ны лягер — прысуд быў вечны. Пазьней яго пераправілі ў лягер Дахаў, там мы яго знайшлі ледзь жывога. Яго моцна зьбілі за адну моркву, якую ён схаваў. Дастаў тубэркулёз. Адзін польскі лекар запрапанаваў Шуру быць ягоным памочнікам. Гэты лекар тройчы потым ратаваў брату жыцьцё. Калі выводзілі сьмяротную калёну, лекар калоў Шуру ўкол, які павышаў тэмпэратуру, і Шуру пакідалі ў лягеры. У 1945 г. Дахаў быў вызвалены амэрыканцамі, але напачатку нікога ня выпусьцілі — баяліся помсты над нямецкім насельніцтвам.
Летам 1944 г. мы выехалі з Наваградку канём
і возам з цэлай групай беларусаў. Верылі, што выяжджаем толькі на час, пакуль фронт ізноў не адыдзе на ўсход. Каля Ліды патрапілі пад бомбы. Быў жах. Рана ехалі каля муроў Лідзкага замку. Першы раз сутыкнулася з жахамі вайны — забітымі нямецкімі жаўнерамі каля чыгункі. Мама хацела закрыць мне вочы, але я была ў шоку ды злосьці, што дарослыя, разумныя людзі даходзяць да такога зьверства. Сустрэліся з «рагулеўцамі», што ішлі на фронт. У нашай вялікай групе было шмат сем’яў, што мелі сьіноў у гэтым войску. Цяжка было глядзець на разьвітаньні бацькоў з сынамі. У Горадні пераехалі Нёман і далей рушылі на захад. У Аўгустове папрадавалі коней, вазы — немцы назначылі нас на таварны цягнік, у адкрытыя вагоны, якімі вазілі скаціну. Па некалькі сем’яў у адзін вагон. Адное ночы Бацька збудзіў мяне, каб паказаць Мазурскія азёры. Ярка сьвяціў месяц ды
адбіваўся ў кожным зь іх. Тата памятаў гэты цудоўны вобраз прыроды, як вяртаўся з Францыі дадому пасьля Першай сусьветнай вайны. Зь ежай было дрэнна, ажно пакуль нам не дапамог Беларускі камітэт у Кёнігсбэргу. Атрымалі харчовыя карткі й пераселі ў лепшыя, закрытыя вагоны. Пасьля досыць доўгай дарогі цягніком нас прывезьлі ў Бэрлін, ва ўкраінскі лягер уцекачоў. Тутака перажывалі й ангельскае, і амэрыканскае бамбардаваньне днём і ноччу. Тата стараўся дастаць пропуск для выезду. Аднак з Бэрліну нікога не выпускалі. Аднойчы выпадкова сустрэлі знаёмага яшчэ з Наваградку Янку Жамойдзіна, які дастаў нам білеты ды дапамог уціснуцца на цягнік. Ягоны малодшы брат жыў з намі, разам зь Лёвам хадзіў у школу.
Ехалі ў Аўстрыю ў лягер да стрыечнай сястры Ніны. У лягеры паведамілі, што тая сям’я ўжо прызначана да баўэра. Падарожжа працягнулася, але радасьць ад сустрэчы была вельмі радаснай. Тату й Лёву нямецкі арбайтсамт прызначыў на працу ў вінаградніку. Калі ж пачаў набліжацца фронт на захад, мы ізноў рушылі ў блуканьне, возам і канём. Напрамак нам даў гаспадар — ехаць па ягоных сьлядох. Але паўстала сытуацыя, што туды было забаронена ехаць, ды нас направілі ехаць у кірунку Дахаў. Куды мы й плянавалі... Малілі Бога, каб Шура быў жывы. Аднак да Дахаў мы не даехалі. Блізка быў фронт. Па дарогах ніхто ня меў права езьдзіць. Чакалі больш за месяц, каб дастаць дазвол ехаць канём і возам. Я з Бацькам ехала два дні. Было страшна праяжджаць празь лес, бо былі выпадкі, што нямецкія жаўнеры ў лясох нападалі на людзей.
Уражаньне ад лягеру Дахаў было жахлівае. Перад баракамі ў полі гарэлі горы рознага дабра з дамоў нямецкіх афіцэраў. Дым рэзаў нос і вочы. Пад’ехалі да брамы. Каля яе стаяць два амэрыканскія асілкі. Ведаючы крыху нямецкую мову, расказваю ім, што мы шукаем майго брата. 1 хочам, каб нас прапусьцілі ў лягер. У адказ чуем катэгарычнае «не». Што рабіць? Непадалёк бачым велічэзныя гароды й нізкія баракі. Тата вырашыў заехаць туды ды даведацца болей. Аказалася, што там жылі адны палякі, што абраблялі тыя гароды. Пакінулі ў хляве воз і каня, там жа пераначавалі. Бацька расказаў пра нашае гора, і тыя людзі паабяцалі адшукаць Шуру. Першы дзень прайшоў безвынікова. На другі
адзін з палякаў заходзіць у барак ды кажа: «Ваш сын жывы. Назаўтра яго пабачыце».
Але назаўтра Шура не прыйшоў. Мы з Бацькам стаім каля хляву, узіраемся ў далечыню. шукаючы Шуру. I раптам бачу худога высокага чалавека й сэрца падказвае, што гэта мой брат. Крычу Бацьку, што Шура ідзе, і мы разам са сьлязьмі на вачох бяжым да дарогі. Тыя хвіліны ператварыліся для нас у вечнасьць — я ня памятаю тых хвілін, калі мы абдымаліся й цалаваліся.
Шура сказаў, што мусіць вярнуцца ў лягер, але заўтра зранку прыйдзе і мы паедзем да Мамы, Лёвы й Юрачкі. Ен вельмі ўсьцешыўся, што мае маленькага браціка, які нарадзіўся тады, калі Шуры ўжо не было дома.
Назаўтра Шура быў вельмі нэрвовы, бо баяўся сустрэць камуністаў зь лягеру, якія захапілі ўладу й устанавілі камуністычны тэрор. Забівалі людзей, людзі зьнікалі бязь вестак. Тата як найхутчэй гнаў каня, каб зьехаць з галоўнае дарогі, што вядзе да Мюнхэну. Калі зьехалі з той дарогі, Шура запытаўся, а дзе ж Мама? Ня думаючы, Бацька адказаў: «Удома». Шура пачаў плакаць, паколькі падумаў, што яна засталася ў Беларусі. Расказаў пра жахі й тэрор у Дахаў, што рабіў НКВД. Вынікала, што амэрыканцы не ўваходзілі ў нутраныя справы лягеру, атолькі ахоўвалі яго звонку. Пераначаваўшы ў баўэра пад нейкай страхой, мы рушылі далей у дарогу. Прыехалі, калі яшчэ не ўзышло сонца. Я ўскочыла ў хату, стаю на парозе й не магу сказаць ані слова, толькі сьмяюся. Схапілася са сну Мама, глядзіць на мяне й пачынае голасна плакаць. Прачнуліся й Лёва зь Юркам. А я ўсё крычу: «Ён жывы! Ён жывы!» Шура падбег да Мамы, а Лёва кажа: «Юрачка, гэта ж твой брацік Шура». А Юрка глядзіць на яго й ня ведае, ці гэта праўда, — ня хоча прызнаваць. Забрала часу, пакуль яны пасябравалі. Крыху пазьней Шуравыя знаёмыя немцы думалі, што Юрка — Шураў сын, а ня брат.
Шура й Лёва ўладкаваліся працаваць на кухні. Шмат салдатаў гаварылі па-польску і давалі нам ежу. Асабліва мы цанілі абрэзанае вэнджанае сала з шынкі, на якой Мама смажыла рыбкі на маленькім вогнішчы, што распальвала на падворку. Часам жаўнеры прыносілі нешта салодкае, напрыклад фігі з шакалядам. Калі настаў час вучобы, Тата
Стагановічы (зьлева направа): Юра, Аляксандар, Леў; Тамара. 1945 г.
вырашыў ехаць у Аўгсбург, дзе ўтварылася ўкраінская гімназія. Я ні за што не пагаджалася вучыцца ў нямецкай школе.
Мы затрымаліся за чатырнаццаць кілямэтраў ад Аўгсбургу ды паехалі запісвацца ў гімназію. Мовы ня ведалі, але людзі там былі вельмі ветлівыя. Так мы зь Лёвам сталі гімназістамі. Жылі ў лягеры, вучыліся, засвойвалі пакрыху мову, а на нядзелю прыяжджалі цягніком да бацькоў і Юрачкі. Шура, хворы на тубэркулёз, мусіў зьлегчы ў шпіталь. Раптам лягер у Аўгсбургу перавезьлі ў Фюсэн, у горы. Я так палюбіла
горы, што не магла імі нацешыцца. Акрамя гораў, адведвалі школай два замкі. Крыху пазьней гімназію перавезьлі ў Мітэнвальд, што за пятнаццаць кілямэтраў ад ГармішПартэнкірхену. Тамака за год Лёва атрымаў дыплём сьпеласьці й адразу паступіў у Марбурскі ўнівэрсытэт, на мэдычнае аддзяленьне. Шура, будучы ў шпіталі, вучыўся маляваньню ў украінца Біленького. У Нямеччыне Тата й Шура бралі ўдзел у беларускім жыцьці, шмат дапамагалі людзям з дакумэнтамі. Бацька перапісваўся зь дзейнымі беларусамі, удзельнічаў у зьездах, прычыніўся да ўтварэньня БАПЦ.
Перад тым, як я скончыла гімназію, маіх бацькоў і Юрачку перавезьлі ў Мітэнвальд. Тады людзі ўжо пачалі разьяжджацца ва ўсе краіны сьвету. Мы ня мелі ані сваякоў, ані знаёмых у Канадзе ці ЗША, чакалі, што хтосьці з тых, хто прыехаў раней, зможа нас выпісаць. У Мітэнвальдзе Тата пасябраваў з айцом Барэцкім, а Лёва навязаў лучнасьць зь
ягоным сынам Барысам. Менавіта гэтая сям’я пагадзілася выслаць нам запрашэньне. Працу нам знайшлі на ўкраінскай «фарме» у штаце Нью-Джэрзі.
Ад’езд з Эўропы Бацька перажыў вельмі цяжка. Думаю, ён адчуваў, што гэта — назаўсёды... Ен марыў выехаць у любімую Францыю, дзе пражыў некалькі гадоў, пазнаёміўся з дэмакратычным, вольным жыцьцём, вывучыў мову. Ен казаў: «3 Францыі я пешшу зайду ў маю родную, свабодную Беларусь». Але я вельмі хацела як найдалей уцячы ад жахаў вайны, ад руінаў, голаду. Так хацелася нармальнага жыцьця, ціхага й спакойнага, атрымаць свой куточак. Я ня бачыла пэрспэктывы ў паваеннай Францыі. Урэшце Бацька ціха са мной пагадзіўся.
Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія й балючыя. Хутка па прыезьдзе захварэла Мама. Лекар радзіў выехаць з гэтага вялікага, крыклівага Нью-Ёрку. Надвор’е ў траўні 1950 г. выдалася вельмі сьпякотным. Вуліца шумная, крыклівая, брудная, сьмярдзючая. Нават у нядзелю ня можна было паспаць, бо пуэртарыканцы мелі свае цэрквы ў кра-
Марыя, Леў і Аляксандар Стагановічы
мах, а іхны мэтад маленьня вельмі крыклівы. Дзьверы ж у цэрквы адчыненыя, гоман разьлятаецца па ўсім навакольлі. Выехалі мы ў Cohoes, што на поўначы штату. Было цяжка зьняць кватэру — усе заняты. Некаторы час жылі ззаду маленькага рэстарану, але з часам нам удалося знайсьці памяшканьне. Найбольшай цяжкасьцю для бацькоў было няведаньне ангельскай мовы. У тым веку, у якім прыехалі яны на чужыну, чужыя мовы даюцца надта цяжка. Для Мамы здавалася, што ўсе словы зьліваюцца ў адно, дык дзе ж пачатак, а дзе — канец?
Перад выездам у Амэрыку я падала заяву на стыпэндыю, хацела вучыцца мастацтву. А калі прыехалі ў Нью-Ёрк, прыйшоў адказ: стыпэндыю я атрымала ў Western College Oxford, Ohio. Але ж як туды дабрацца? Як пакінуць хворую Маму ды малога Юрку? Як Тата дасьць рады? Вырашылі падаць прашэньне, каб пакінулі маю стыпэндыю да наступнага году. Я была першай студэнткай-эмігранткай, якой гэты каледж даў стыпэндыю. Год пазьней паехала вучыцца, а тры гады пазьней сям’я пераехала ў Нью-Брансьвік, штат Нью-Джэрзі. Тут бацысі ажылі сярод беларусаў. Няведаньне ангельскай мовы стала менш важным, бо іхным жыцьцём была сям’я, царква й беларуская грамада — Нью-Брансьвік, СаўтРывэр і недалёкі НьюЁрк, дзе я скончыла Калюмбійскі ўнівэрсытэт, стаўшы магістрам мас-