• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Пасольскі клюб і «Змаганьне» пачалі гутаркі пра зьяднаньне ў адзін Пасольскі клюб. Пасольскі клюб: Фабіян Ярэміч309 , Канстанцін Юхневіч310, Павал Кару-
    трэба ўлічыць, што БСРГ сапраўды была народнай партыяй, што аб’яднала больш за 120 тыс. чалавек. Паводле трапнага назіраньня, бяздарная сацыяльная й нацыянальная палітыка штурхала беларусаў да сацыялізму і камунізму.
    309 Фабіян Ярэміч (1891—1958), грамадзка-палітычны дзяяч. Дэлсгат Першага (1917) і Другога (1944) усебсларускіх кангрэсаў. Адзін з заснавальнікаў у 1925 г. Беларускага Сялянскага Саюзу, рэдактар газэты «Сялянская Ніва». Неаднаразова перасьледаваўся польскімі ўладамі. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Барысава. Пасьля 1944 г. асуджаны за «супрацоўніцтва з акупантамі».
    310 Капстапцін Юхневіч (1896—1971). грамадзкі дзяяч. У сярэдзіне 1920-х —у Беларускім Сялянскім Саюзе. У 1928 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1933 г. адзін з заснавальнікаў Беларускай Нацыянал-сацыялістычнай Партыі, супрацоўнічаў з часопісам «Новы шлях». У другой палове 1940-х рэпрэсаваны. Па вяр-
    за3" , Альбін Стэповіч312. «Змаганьне»: Аляксандар Стагановіч, Ігнат Дварчанін, Язэп Гаўрылік, Валынец, Грэцкі313.
    таньні зь лягсраў жьіў на радзіме, у Браславе. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
    311 Павал Каруза (1906—1988), грамадзкі дзяяч, кампазытар, адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, рэдактар газэты «Беларуская крыніца». У 1934 г. выехаў у СССР. У хуткім часе арыштаваны і на 13 гадоў высланы на Салаўкі. У 1947— 1949 гг. жыў у Маладзечне. У 1949 г. паўторна арыштаваны і высланы ў Сібір. У 1955 г. паводле амністыі вярнуўся ў Беларусь. Ад канца 1950-х жыў у Вільні, працаваў дырыжорам Дзяржаўнага ансамблю польскай пссьні Літоўскай ССР.
    312	Альбін Стэповіч (1894—1934). грамадзкі дзяяч, кампазытар, рэгент беларускага хору пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні. У 1920-х выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназіі, загадваў Беларускай друкарняй імя Ф. Скарыны. Адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У 1927—1930 гг. віцэ-старшыня БХД, выдавец «Беларускай крыніцы». У 1933 г. разам з Фабіянам Акінчыцам і Ўладзіславам Казлоўскім заснаваў Беларускую Нацыянал-сацыялістычную Партыю, ейны ідэоляг.
    313	У 1928 г. ад рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі «Змаганьне» былі абраныя пяцёра дэпутатаў. Усе яны пералічаныя вышэй. Чацьвёра — апроч Аляксандра Стагановіча — у 1932 г. паводле гэтак званага абмену вязьнямі выехалі ў СССР. У жніўніверасьні 1933 г. усе яны былі арыштаваныя па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру» й асуджаныя да расстрэлу. Вышэйшая мера пакараньня замененая высылкай на 10 гадоў на Салаўкі і будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу. У 1937 г. прысуд пераглсджаны і ўсе яны расстраляныя. Іван Грэцкі (1895—1937), грамадзкі дзяяч, удзельнік камуністычнага руху. У 1930 г. асуджаны палякамі на восем гадоў турмы. Выехаў у БССР у 1932 г., дзе й загінуў у 1937 г. Язэп Гаўрылік (1893—1937), грамадзкі дзяяч і пэдагог. Адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі і БСРГ. У 1928 г. узначаліў арганізацыю «Змаганьне». У 1920 г. асуджаны на дзевяць з паловай гадоў зьняволеньня. У 1932 г. паводле абмену палітвязьнямі выехаў у БССР, дзе некаторы час працаваў у Наркамаце асьветы ў Менску. Арыштаваны 1 верасьня 1933 г. па справс Беларускага нацыянальнага цэнтру. Працаваў на пабудове Беламорска-Балтыйскага каналу. У 1937 г. прысуд перагледжаны й Язэп Гаўрылік расстраляны. Фляюнт Валынец (1878—1937), у 1917—1918 гт. быў бурмістрам Вялейкі, у 1920-х
    Была прапанова прыняць Я. Станкевіча, які сядзеў у радох BBWR — Biezpartyjny Blok Wieskich Rolnikow. Гаўрылік i
    Пасол Аляксандар Стагановіч.
    1928 г.
    Грэцкі катэгарычна адмовіліся ад злучэньня. Валынец пагадзіўся. Сам Станкевіч быў катэгарычна супраць уступа ў агульны клюб.
    1928 г. — вяртаючыся з Варшавы, Стагановіч ізноў арыштаваны, бо сейм праз памылку не завесіў справы арышту перад выбарамі. Пасадзілі ў турму ў Горадні, а ў другой палове лістапада пасол Стагановіч перавезены ў Наваградак. Пачаўся суд. Яго й Аляшкевіча злучылі ў адзін працэс з камуністамі. Было шмат фальшывых інфарматараў, даносчыкаў, ілжэсьведкаў. У абарону Стагановіча выступілі Рагуля ды Д. Аўчыньнікаў. В. Рагуля:
    адным з актывістаў і кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1930 г. асуджаны польскімі ўладамі. У 1932 г. выехаў у БССР і праз год таксама прайшоў па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Высланы на Салаўкі. У 1937 г. расстраляны. Ігнат Дварчанін (1895—1937), удзельнік Першага Ўсебеларускага Кангрэсу, пэдагог. У 1925 г. скончыў Праскі (Карлаў) унівэрсытэт са ступеньню доктара філязофіі (абараніў дысэртацыю «Францішак Скарына як культурны дзяяч і гуманіст на беларускай ніве»). Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У 1927 г. выдаў «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры». У 1928—1930 гг. адзін з кіраўнікоў «Змаганьня». У 1930 г. асуджаны на восем гадоў турмы. У 1932 г. выехаў у СССР. Працаваў у Камісіі па вывучэньні Заходняй Беларусі Беларускай акадэміі навук. У жніўні 1933 г. арыштаваны па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру. Асуджаны да расстрэлу, які быў заменены 10 гадамі лягераў на Салаўкох. Потым працаваў на пабудове Беламорска-Балтыйскага каналу. У лістападзе 1937 г. асуджаны да расстрэлу.
    «Калега Стагановіч ня быў, ня ёсьць і ня будзе камуністам... ніякія цёмныя сілы ня выведуць Стагановіча зь незалежніцкіх шляхоў для сваёй Бацькаўшчыны, народу». У сваю абарону Стагановіч сказаў: «Кожны беларус, які з выбараў сваіх суродзічаў займае якое-небудзь становішча, ён зараней прыгатаваны апынуцца тут, дзе я сёньня. Дзеля гэтага пры складаньні ліста № 39 «Змаганьне» ад беларускага народу я тады быў гатовы апынуцца тут. Гавару гэта дзеля таго, каб права, калі яно яшчэ ёсьць, узяло верх над тым бяспраўем, якое творыцца над нявінным беларускім народам».
    3 сьнежня 1928 г. суд асудзіў Стагановіча, Аляшкевіча й Раманюка. Стагановіч заўважыў зьмену ў стаўленьні Гаўрыліка, Грэцкага ды Валынца да яго. Разам зь I. Дварчаніным адмаўляецца ад мандату. На месца Стагановіча ў сейм увайшоў Павал Крынчык.
    Чэрвень 1929 г. Апэляцыйны суд пачаў разглядаць справу Стагановіча. 3 кастрычніка суд асудзіў Стагановіча на шэсьць гадоў зьняволеньня ды пазбаўленьня правоў на 10 гадоў. У кайданох яго адвезьлі на Лукішкі. Увосень 1930 г. Стагановіча пераводзяць у карны астрог у Грудзёндз. Тут ён прыйшоў да перакананьня, што польскі ўрад спэцыяльна стварае ўмовы, каб нацыянальныя меншасьці зрабіць камуністамі й тады паказаць перад краінамі Захаду, што Польшча змагаецца не з нацыяналізмам, а з камунізмам.
    1934 г. Стагановіч звольнены з астрогу, прасядзеўшы ў ім пяць гадоў: «Перажыў супольна з народам ня толькі маральны, нацыянальны зьдзек, але й эканамічны».
    1935 г. Польскі ўрад забараняе выстаўляць беларускіх кандыдатаў у сейм і Сэнат. Наваградчына байкатуе выбары. Стагановіч бярэ ўдзел у тайных сходах ТБШ у Наваградку.
    1939 г. Бальшавікі пераходзяць Рыскую мяжу. Стагановіч пазбаўляецца права голасу. Вясковая галыцьба з чырвонымі плякатамі спатыкае кавалерыстаў-бальшавікоў. Робяць сход, у прэзыдыюм заселі ўсе тыя, што палілі цэрквы й грабілі сялян. Кожны вечар — мітынгі. Стагановіч змушаны хадзіць на іх, чытаць расейскую газэту.
    1940 г. У Нясутычах створаны калгас «Шлях сацыялізму». 3 185 двароў уступіла ў яго толькі 35 і 15 безьзямельных. Стагановіч не ўступіў. У яго адбіраюць гаспадарку, даюць кавалак зямлі за чатыры кілямэтры, абрабляць яго могуць толькі члены сям’і. Калгасьнікі са злосьці робяць на Стагановіча данос. Пагроза вывазу ў Сібір. Сын Шура на лыжных спаборніцтвах парваў фізкультурны білет, кінуў яго пад ногі й выразіўся неадпаведнымі словамі. Над ім меўся быць суд 26 чэрвеня 1941 г. A 22 чэрвеня маскалі ўцякаюць на ўсход.
    На другі дзень вайны — разбор калгасу «Шлях сацыялізму». За два дні перад пачаткам вайны сям’ю Стагановіча меліся вывезьці ў Сібір.
    Ліпень 1941 г. У вёску Куравічы былі запрошаныя па два чалавекі з кожнай вёскі Паўлам Сьвірыдам і Васілём Плескачом. Быў запрошаны й Стагановіч. Выбіралі старшыню воласьці. Кандыдаты — Стагановіч і Кушаль, селянін зь вёскі Басін. Стагановіч выбіраецца аднагалосна. Абавязкі старшыні: арганізоўваць паліцыю, унармаваць школы. Наваградак апанаваны палякамі, асабліва паліцыя.
    Верасень 1941 г. Прадстаўніку гебітскамісарыяту зададзена пытаньне Стагановічам: «Народ, які выконвае ўсе павіннасьці, ёсьць у палажэньні акупацыі ці мае незалежнасьць ваеннага часу?» Адказ: «Мы на вашай зямлі знаходзімся некалькі месяцаў, магу заверыць вас, што Беларусь будзе мець аднолькавае месца сярод усіх народаў Эўропы».
    1942 г. Стагановіч пераяжджае ў Наваградак. Аляксандар Орса запрапанаваў яму становішча павятовага старасты, але ён адмовіўся. Наваградзкі стараста Мікола Буляк прапануе становішча інспэктара самаўраду. Стагановіч пагаджаецца. Акрамя адказнасьці як інспэктара самаўраду, Буляк пакінуў яшчэ адказнасьць павятовага старасты Беларускай Самапомачы, адказнасьць якога пралягала на два вялікія дзіцячыя прытулкі.
    Наваградак ня меў гарадзкой управы — падлягаў павятовай. 3 усіх гарадзкіх прадпрьіемстваў немцы пакінулі гораду толькі шпіталь, які вельмі абцяжарваў бюджэт управы. Буляк назначае Стагановіча й загадчыкам гаспадарчага аддзелу.
    1943 г. Стагановіч змабілізаваны ў БКА. Пакідае становішча ў павятовай управе БСП і прымае толькі акруговы БСП. Кіруе ім да апошняга дня выезду на чужыну.
    1944 г. Стагановіч разам зь сям’ёй пакідае Беларусь.
    1945—1946 гг. Стагановіч атрымлівае ліст ад А. Орсы з запрашэньнем прыехаць у Рэгенсбург ды зарганізаваць урад БНР.
    1946 г. Беларускія япіскапы ліквідуюць БАПЦ.
    1948 г. Прэзыдэнту Міколу Абрамчыку і ўраду БНР неабходна аднавіць БАПЦ. Уладзімер Тамашчык дае згоду. Ён хіратанізаваны ў япіскапа БАПЦ. Стагановіч бярэ актыўны ўдзел у аднаўленьні БАПЦ.
    Пару гадоў пазьней беларускую эміграцыю прызнаюць як асобную нацыю.
    1948 г. Стагановіч мае намер выехаць у Францыю: «Я веру, што дэмакратычны сьвет хутка пакончыць са злом чалавецтва — маскоўскім камунізмам... Пакідаючы Эўропу, я перажыў найбольшы смутак у сваім жыцьці, я лічыў сябе дэзэртэрам свайго народу, які пакінуў у найцяжэйшых абставінах нішчэньня беларусаў маскоўскім камунізмам». Марыў, што ў Амэрыцы зможа поўнасьцю ўзяць на сваё