• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    У пачатку чэрвеня 1944 г. скончыў сэмінарыю й задумаўся: што рабіць далей? У Менску якраз адкрылася афіцэрская школа, у якую масава запісаліся сэмінарысты. У тым ліку й я. 12 чэрвеня перад нясьвіскай ратушай, дзе месьцілася сэмінарыя, пад гукі аркестру, які выконваў нацыянальны гімн, адбылося разьвітаньне зь сябрамі. На грузавікох даехалі да Гарадзеі, адтуль — да Менску цягнікамі. Але сталіца зрабіла непрыемнае ўражаньне: вакол Афіцэрскае школы было шмат зруйнаваных будынкаў. Курсанты школы падчас правядзеньня Другога Усебеларускага Кангрэсу323 ахоўвалі будынак гарадзкога тэатру.
    Яшчэ да ад’езду ў Менск прыехаў да бацькоў, каб, магчыма, у апошні раз іх убачыць. Мама, толькі мяне прымеціла, падбегла й кажа: «Сынок, хавайся хутчэй! Прыходзіў па цябе Цыбульскі...» Гэта быў мой стары сябра зь Вільні, я вучыў яго знаёміцца зь дзяўчатамі. Цыбульскі шанаваў мяне
    1,1 27 чэрвеня 1944 г. Пастановы Другога Ўсебеларускага Кангрэсу пацьвердзілі тры ўстаўныя граматы Рады БНР (сакавік 1918 г.), зазначыўшы, што Беларуская Цэнтральная Рада на чале з Радаславам Астроўскім зьяўляецца пераемніцай традыцый 25 Сакавіка і выказьнікам незалежных памкненьняў беларускага народу. У 1925—1947 гг. Рада БНР фактычна бязьдзейнічала.
    й прайшоў з партызанскім атрадам 35 кілямэтраў, каб і мяне далучыць да партызанаў. Раз прыйшоў — мяне няма, другі — зноў няма. Сказаў, калі ня будзе ў трэці, бацькі будуць зьбітыя.
    Раніцою 28 чэрвеня 1944 г. прыйшоў загад пакінуць Менск. Напрамак — Вільня. Дабіраліся хто як мог. Праз тры дні сустрэліся на адной з ускраін яшчэ не кранутага вайною гораду. Зьведаў знаёмыя месцы, на Новым сьвеце спаткаў сяброўку з расейскай гімназіі. Мяне вельмі зьдзівіла, што Мілачка добра гутарыла па-беларуску! Увечары курсантаў пагрузілі ў таварныя вагоны. Ня ведаю чаму, але перавозілі нас з адной станцыі на другую. Раптоўна горад быў асьвечаны пражэктарамі, бомбы засыпалі ўсю чыгунку, паўсюды — крыкі й стогн параненых сяброў... Я кінуўся наўцёкі й дабег ажно да Парубанка — лётнішча за пяць кілямэтраў ад гораду. Уся Вільня была ў вогнішчы. Назад вярнуўся толькі пад вечар: забітых і раненых ужо прыбралі.
    Выехалі на Коўна, пхаючы вагоны пад горку. Ад’ехаўшы колькі кілямэтраў, назіралі другі налёт на горад. Урэшце высадзіліся непадалёк Варшавы. Спаткалі варшаўскіх паўстанцаў, якіх вывозілі ў Нямеччыну. У пачатку жніўня ўсе беларускія вайсковыя адзінкі затрымаліся ў Прусіі ля Кёнігсбэргу. Прайшла чутка, што школу перакінуць на Балканы. Нам гэта спрыяла, бо думалі, што адтуль будзе лягчэй уцячы — тады ўсе разумелі, што Нямеччына вайну прайграе. Аднак загад быў зьменены: на Паўднёвую Францыю! Праз зруйнаваную вайною, патанулую ў попеле Нямеччыну даехалі да Бэзансону. Два дні ішлі пехатою каля швайцарскай мяжы. I тут новы загад: назад... у Нямеччыну.
    Тут і пачалося масавае будаўніцтва плянаў, дзе й калі перайсьці да францускіх партызанаў. Гэтыя падзеі пад дыктоўку Кушаля апісаў сябра афіцэрскай школы Кастусь Акула ў сваіх «Змагарных дарогах», якія трэба называць «Пашквільныя дарогі».
    На трэці дзень апоўначы адважныя сябры пайшлі ў «наступ» супраць францускіх партызанаў. Баязьліўцы засталіся. Жахлівы гэта быў учынак з нашага боку. Спачатку ня мелі аніякага кантакту з французамі, але трэба было ратаваць жыцьцё. Хаваліся па лясох, вёсках. Голад, вошы. Урэш-
    це ў вёску, у якой мы сядзелі ў вадзе пад трысьнягом, хаваючыся ад немцаў, прыйшлі амэрыканцы. Зь якой радасьцю мы сустрэлі жаўнераў ЗША! Нас накармілі, галава адурэла ад францускай сьлівовіцы. Але радасьць была кароткай: французы «прадалі» нас як палонных. У адной зь вёсак здабылі мы новую прафэсію: далакопы. Прызвычаіліся, галоўнае, што засталіся жывымі. Праз тры месяцы, пераехаўшы на новае месца, нас далучылі да арміі Уласава. Мы ведалі, што пасьля вайны нас рэпатрыююць на «радзіму», таму як былыя грамадзяне Польшчы запісаліся ў Польскі корпус генэрала Андэрса324 .
    Чатыры дні мерзьлі на амэрыканскім параплаве, які з Марсэлю вёз нас у Італію. Падчас рэгістрацыі настаяў, каб мяне запісалі беларусам. Калі называў прозьвішча, падыходзіць фэльчар: «Як тваё прозьвішча? Цярпіцкі?.. Сын сьвятара? Ты мяне не пазнаеш?» Аказалася, што гэты чалавек рабіў мне ў дзяцінстве прышчэпку ад воспы... Спаткаў я на вайне й іншых старых знаёмых. Быў у нашай вёсцы прафэсійны злодзей, які краў сыры. Ад палякаў ён адкупляўся грашыма, а саветы хутка «пасадзілі» яго на цягнік у Сібір. Ехаў я аднойчы па вайсковых справах. На кожным прыпынку пытаюцца: адкуль пан прыехаў? Калі ў чарговы раз адказаў, мне й расказваюць: «Ведаем твайго земляка, багаты чалавек!» Арганізавалі сустрэчу — во, гэта ж наш злодзей! Расказаў, што праз гандлёвыя махлярствы, прадаючы ці соль, ці віно, зарабіў столькі грошай, колькі іншым і ня сьнілася. Я расказаў, што жывая ягоная жонка. 3 дапамогай Чырвонага Крыжа ён даслаў ліст. Тое ж зрабіў і я: бацькі даведаліся, які лёс напаткаў сына.
    Мяне прыпісалі да школы падхаронжых. Прайшоў допыт «двуйкі»325 , вельмі добра выказаўся аб паляках, бо насамрэч быў ім удзячны за тое, што выратавалі маё жыцьцё й жыцьцё сяброў. Праз два тыдні вучобы ў школе падхаронжых мяне звольнілі: бракавала адукацыі — гады навучаньня не пры польскім рэжыме не залічваліся. Абражаны
    324 Тут — памылка. Армія Ўласава (Расейская вызвольная армія) ваявала на баку немцаў, 2-і Польскі корпус — у складзе брытанскай арміі.
    325 Маецца на ўвазе польская контрвыведка.
    У 2-м Польскім корпусе ў Італіі. Зьлева направа: Міхась Наўмовіч, Мікола Арцюх, Віталь Цярпіцкі
    й раззлаваны, мусіў вяртацца на фронт. Але ж разьнюхаў навіну, што на поўдні Італіі хутка будзе адчынены матуральны курс. Падгаварыў сяброў ад’ехаць як мага далей ад фронту. Пакуль вучыліся — вайна й скончылася. Вучыўся з намі й айцец Аляксандар Надсан.
    Потым уладзіўся загадчыкам палявой праваслаўнай капліцы326 7-й дывізіі. У чэрвені 1946-га наш корпус перавялі ў Англію. Пазнаёміўся там з багатай бязьдзетнай сям’ёй Джо Проктара. Яны прынялі нас зь сябрам у сваім доме, дапамаглі знайсыді працу. Так сталі мы хіба што першымі жаўнерамі, якія пачалі працаваць.
    Пачаўся новы этап жыцьця: зарабляючы ўласныя грошы, пачуваўся чалавекам, жыў у шыкоўных умовах. Пасьля пераехаў у Брэдфард, каб заступіць на працу ў буйную тэкстыльную фабрыку. Там пазнаёміўся зь беларускімі патрыётамі, разам зь якімі падтрымліваў ангельскую беларускасьць. У эмігранцкай праваслаўнай царкве сустрэўся з
    326 Яна адносілася да структураў Польскай Аўтакефальнай
    Праваслаўнай Царквы.
    прыгожай дзяўчынай Жэняй Ермалінскай, зь якой 14 кастрычніка 1950 г. узяў шлюб. Пераехаў жыць да Жэніных бацькоў, якія набылі добры дом у блёку. Грошы быццам зь неба сыпаліся, аднак у Англіі мы былі пазбаўлены ўсялякіх пэрспэктываў.
    Наш добры знаёмы, айцец Мікалай Краўчанка, выслаў запрашэньне на пераезд у ЗША, і ўжо 21 лістапада 1950 г. на параплаве мы прыбылі ў Нью-Ёрк. Адразу паехалі ў СаўтРывэр, дзе існавала беларуская калёнія. Уключыліся ў беларускае жыцьцё, ад якога я не адышоў і па сёньня. Набыў цікавую, нестандартную дасьледчую работу ў хімічным аддзеле буйной кампаніі, у якой адпрацаваў ажно 25 гадоў!
    У 1954 г. нарадзілася дачка Леаніла, а ў 1956 г. купілі хату, шмат падарожнічалі па сьвеце — вельмі добра жылі. Аднак Жэня цяжка захварэла й 11 лютага 1991 г. памерла. Яшчэ пры яе жыцьці мы дамовіліся, што ў выпадку сьмерці аднаго з нас пазасталая асоба будзе шукаць новага партнэра для нармальнага жыцьця. Аднаму пасьля столькіх гадоў сямейнага жыцьця быць дрэнна, пачуваесься воўкам у лесе. Завітаў неяк у Піцбург, дзе жыла аўдавелая дачка Мікалая Краўчанкі Іра Аўдзей. Зь ёй і ейным будучым мужам Аляксандрам Аўдзеем я спаткаўся ў 1945 г. у Італіі. Вянчаў нас мой пляменьнік, япіскап Леў 5 верасьня 1992 г.
    Кажуць — «астроўшчык»! Так, я стаў сьведамым беларусам падчас Другой сусьветнай, а гэта эпоха цалкам зьвязаная зь імем прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага. I сорам тым, хто здрадзіў нашаму адраджэнскаму руху! Бог ім судзьдзя. Я ўжо стары чалавек, але куды ад гэтай палітыкі схаваесься? Адыходзяць найлепшыя людзі, якіх мы хаваем на адзіных у сьвеце беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. Але трэба цягнуць гэты воз далей. Прозьвішча абавязвае... Аднак пасьля пабудовы царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, Беларускага грамадзкага цэнтру можна паміраць спакойна. Афіцыйна ніякіх пасадаў у БЦР я не займаў. Адразу сказаў, што не зьбіраюся гуляць у салдацікі, як БНРаўцы. 3 адыходам Астроўскага эпоха БЦР скончылася. Я й Міхасю Зую327 радзіў паставіць кропку.
    327 Прэзыдэнт БЦР у 1987—1995 гг.
    Тыдзень Паняволеных народаў у Нью-Ёрку. У першым шэрагу зьлева направа: Жорж Навумчык, Мікалай Касьцюк; у другім шэрагу зьлева направа: Міхась Сенька, Раіса Станкевіч, Віталь Цярпіцкі, Антон Шукелойць, Аляксандар Міцкевіч
    Што б ні здаралася, здавацца не зьбіраюся — як і дзесяцігодзьдзі таму, беларускай справе адданы цалкам. Дзякуючы нашым намаганьням, беларускай школцы пры царкве выгадавалася першае пакаленьне маладых беларусаў, якія гавораць і пішуць па-беларуску. Некаторыя загразьлі, як я кажу, у гэтым палескім балоце, якое аддзяляе нас, на вялікі жаль, ад украінцаў.
    УТЭХАСЕ БЕЛАРУСАЎ АДЗІНКІ, КАЛІ НАОГУЛ ЯНЫ ТАМ ЁСЬЦЬ
    Сьвятаслаў Шабовіч
    Сьвятаслаў Шабовіч (Эдынбург, Тэхас)
    Нарадзіўся я ў 1932 г. на Мядзельшчыне, у маёнтку Марцінова, што месьціўся між Рудзевічамі й Сваткамі. Мне часта прыпамінаецца наша прыгожая рэчка, у якой я з задавальненьнем купаўся й вудзіў рыбу. Прыпамінаецца, на жаль, з сумам — мэліярацыя, якая разам з балотамі зьнішчыла гэтую рачулку. Зь непрыхаванай настальгіяй згадваю нашу чароўную прыроду, птушак, што сылявалі нам свае звонкія песьні. Калісьці ў Марцінове стаяў палац Пілсудзкіх, але, калі бацька набыў гэтую маёмасьць, ён быў ужо спалены.
    Захаваліся затое магілы аднаго зь Пілсудзкіх (ня ведаю дакладна, якога) і ягонай дачкі. Тэрыторыя Марцінова складала прыкладна два кілямэтры ў даўжыню й кілямэтар у шырыню. За савецкім часам, калі прыватную маёмасьць забрала дзяржава, Марцінова перастала існаваць — цяпер гэта частка Сватак. Грошы на набыцьцё цэлага маёнтку бацька Антон Шабовіч зарабіў на працах у Амэрыцы, куды ён выяжджаў разам з братамі. Маці Галіна паходзіла з дому Дубягаў. Высокай адукацыі бацькі ня мелі, але бацька быў вельмі начытаны. Праўдападобна, скончыў сярэднюю школу. Па адукацыі ён быў, можна сказаць, прафэсійным гаспадаром. Гаспадарку мы мелі велізарную, былі, кажучы пасавецку, «кулакамі», заможнай сям’ёй — у любую пару году бацька з маці мелі поўна працы, адпачываць не было калі.