Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Каля рынку, дзе ўсё згарэла, ацалеў нейкі будынак. Яго падправілі ды зрабілі Беларускі дом. Яго ўсе называлі «БэДэ». Тамака рабілі канцэрты, сьвяткаваньні, паказвалі кіно. Часам карысталіся заляй гарадзкой пажарнай службы, дзе ў 1943 г. выступаў Забэйда-Суміцкі.
Мэдычная школа ж рыхтавала фэльчараў, аптэкараў і мэдычных сёстраў. Курсы былі скарочаныя, адзін сэмэстар цягнуўся тры месяцы. Але пасьветку пра сканчэньне школы я не атры.маў, бо прапусьціў адзін сэмэстар. Дырэкгар школы Віктар Войтанка прапаноўваў мне паехаць у Менск у зарганізаваную там вэтэрынарную школу, аднак не атрымалася. Заступнік Войтанкі айцец Леў Гарошка захапляў мяне й як настаўнік, і як шчыры беларускі патрыёт, дасьведчаны ў нашай гісторыі й сучаснасьці — акрамя спэцыфічных мэдычных прадметаў, мы вывучалі й беларускія дысцыпліны, тую ж гісторыю зь літаратурай. Мацьвей Смаршчок341, памятаю, выкладаў у нас заразныя хваробы. Быў яшчэ такі настаўнік Васілеўскі, паляк, які тым ня менш крыштальна чыста размаўляў па-беларуску. Ня ведаю адкуль, але айцец Гарошка даведаўся, што нас немцы хочуць вывезьці на прымусовыя працы. Загадаў вучням не прыходзіць у школу, і мы цэлы месяц адсутнічалі на занятках.
341 Успаміны Мітрафана Рэпкава-Смаршчка ёсьць у гэтай кнізе.
Частка жыхароў міхэльсдорфскай бурсы. У першым шэрагузьлева направа: Уладзімер Цьвірка, Сьцяпан Кісель, Янка Жучка; у другім шэрагу зьлева направа: Павал Урбан, Васіль Шчэцька, Янка Запруднік, Алесь Бута. 1946 г.
Але ў Нямеччыну мне выехаць усё ж такі прыйшлося. Атрымаўшы паперу, у якой было сказана пра ліквідацыю нашай школы, зразумеў, што іншага выйсьця ня маю. Я ненавідзеў савецкі рэжым, ня мог больш пры ім жыць. Таму зь дзьвюх зол выбраў меншую. Далучыўся да групы беларускай моладзі, куды нейкім чынам патрапілі людзі старэйшага веку й нават паліцыянты, у складзе якой апынуўся на поўдні Нямеччыны. Назву месца ня памятаю, але затрымаліся мы там каля месяца. Потым нас, 150 чалавек, перакінулі ў чэскі Аламоўц у школу бляхароў, вучыліся там працаваць зь бляхамі для самалётаў. Курс цягнуўся тры месяцы. Частка хлопцаў засталіся пры гэтых бляхах, а іншую частку, і мяне ў тым ліку, далучылі да беларускага войска под камандаваньнем Франца Кушаля. Быў з намі й капітан Зьміцер Чайкоўскі342. Хадзілі туды-сюды па лясох, зброі ня
342 Інтэрвію зь ягоным сынам, Анатолем Чайкоўскім, друкуец-
ца ў гэтай кнізе. А тут ідзе гаворка пра дывізію «Беларусь», у якой
капітан Чайкоўскі камандаваў 2-м батальёнам.
мелі... Цяжка вызначыць мэту, зь якой утварылася гэтае войска, — мы былі ва ўладзе поўнай неразьбярыхй Потым некаторыя хлопцы патрапілі пад камандаваньне Уласава. Памятаю, як нас аглядаў генэрал Мальцаў, хоць мы працягвалі падпарадкоўвацца загадам беларусаў. Мая вайсковая эпапэя скончылася даволі хутка: мы здаліся амэрыканцам. У каго былі якія пісталеты ці вінтоўкі, атрымалі за іх цыгарэты. Кушаль на пляцы выпусьціў у неба абойму, здаў зброю, сеў у амэрыканскі самаход і зьехаў. Мы ж былі накіраваныя ва ўкраінскі лягер у Інгальштадт. Адтуль разам зь некалькімі калегамі я выехаў у Рэгенсбург, каб вучыцца ў беларускай гімназіі [Янкі Купалы]. Потым гімназія пераехала ў Кам [Cham]343 , да чэскай мяжы. Атрымлівалі там пакеты зь неабходнымі рэчамі ды ежай ад амэрыканцаў. Дык выйшла так, што тыя, каму гэтых пакетаў не хапіла (мне ў тым ліку), выратаваліся. А тыя, хто дапамогу атрымаў, бясьсьледна зьнік у савецкай зоне акупацыі...
Самай вострай праблемай у пасьляваенным жыцьці беларускай эміграцыі была амаль што поўная адсутнасьць лідэраў, якія маглі б павесьці людзей за сабой, падказаць, дапамагчы. I гэта надта нас адрозьнівала ад іншых, добра зарганізаваных, нацыяў. Да гэтага ўсяго далучалася нейкая баязьлівасьць, страх перад акгыўнымі дзеяньнямі. Вось і атрымлівалася, што прыходзяць да Кушаля, камэнданта лягеру ў Рэгенсбургу, яго былыя жаўнеры, а ім адказваюць, што вольных месцаў няма. У сваіх, беларусаў, няма, а ў палякаў праз дарогу ёсьць. I колькі людзей такім чынам страцілі!
Скончыўшы гімназію, паўсталі перад праблемай выжываньня: хочацца й паесьці й добра апрануцца. А як? Знайсьці ў пасьляваеннай Нямеччыне працу справай было найскладанейшай. Тады разам зь іншымі маладымі хлопцамі вырашылі ехаць на заробкі ў Англію, у капальні вугалю. Так утварылася гэтак званая «Дванаццатка»344 . Прабылі на Туман-
345 Нягледзячы на тое, што горад у нямецкай вымаўляецца як «Хам», беларусы адмыслова зьмянілі ягонае вымаўленьне.
544 У «Дванаццатку» ўваходзілі: Алесь Бута, Міхась Вострыкаў, Павал Дзімітрук, Піліп Дзяхцяр, Янка Жучка, Янка Запруднік, Леанід Карась, Алесь Марговіч, Павал Урбан, Уладзімер Цьвірка, Леанід Швайчук, Васіль Шчэцька.
ным альбіёне два гады, зарабілі крыху грошай, па-людзку адзеліся. Але й не забывалі пра самаадукацыю: выдавалі свой часопіс «Наперад!»345 . У Ангельшчыне мы мусілі самі пісаць, бо больш не было каму. А мы былі пасьля гімназіі, разам або недалёка адзін ад аднаго жылі, дык неяк знаходзілі сюжэты — і пісалі. Пісаць мастацкія рэчы ахвоты я ня меў. Але апісваў рэчы сялянскага быту. Пазьней пісаў часам артыкулы ў «Беларус», пры патрэбе падрыхтоўваў прамовы, біяграфіі, рэфэраты на нацыянальныя сьвяты. Словам, пісаць я крыху ўмею, але гэта ня ёсьць мая прафэсія.
Прызнаюся таксама, што далёка ня ўсе маладыя беларусы прагнулі навукі. Шмат было тых, хто бавіў вольны час выключна забавамі зь дзяўчатамі’46.
На Лювэнскі ўнівэрсытэт пайшло нас 35—40 чалавек. Гэта былі пераважна праваслаўныя. Некалькі асобаў былі каталікамі. Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне мела свайго сьвятара а. Аўгена Смаршчка, і ўнівэрсытэт даваў памяшканьне, дзе ён служыў. За ўвесь час вучобы ніхто нам не прапаноўваў (нават не рабіў намёкаў), каб пераходзілі ў каталіцызм. У Нямеччыне на фоне сварак паміж «крывічамі» й «зарубежнікамі» хтосьці выдумаў, што ў Лювэне ёсьць нейкі наступ на «зарубежніцкіх» студэнтаў. Ніколі гэтага не было!
Бойка ж паміж двума палітычнымі лягерамі ў беларускай эміграцыі адбывалася найбольш паміж старэйшымі адукаванымі людзьмі. Мы, гімназісты ды скаўты, былі больш памяркоўнымі. Нам не падабалася тое, што наша інтэлігенцыя спрабавала праводзіць у скаўцкае асяродзьдзе свае кірункі. А як усё адбывалася? Людзі сядзелі ў лягерах UNRRA ці IRO, нічога не рабілі, дык чыталі рэфэраты, шмат гаварылі й урэшце перасварыліся. Праўда, ніхто нікога не забіў, але выпрацоўвалася зашмат нэгатыўнай энэргетыкі. А некаторыя яшчэ й па сёньня злуюцца...
У Лювэне я, як і шмат хто з маіх калегаў-беларусаў, памыліўся з выбарам факультэту. Бальшыня запісалася на гуманітарныя, сацыяльна-палітычныя факультэты. Тады мы асабліва не задумваліся пра пэрспэктывы будучай прафэсіі,
345 Выдаваўся ў 1948—1953 гг. Выйшла 26 нумароў.
346 Даволі хутка ад беларускага руху адышлі наступныя сябры «Дванаццаткі»: Алесь Бута, Павал Дзімітрук, Леанід Швайчук.
абы толькі вучыцца! На чужыне хапае сваіх гуманітарыяў, тут цэняць «фах», тэхнічныя спэцыяльнасьці. Мне, бібліятэчнаму работніку па адукацыі, далі б працу ў апошнюю чаргу, прапусьціўшы наперад усіх сваіх. Перад выездам у ЗША я шукаў працу, і адна беларуска прапанавала мне работу некваліфікаваную. А я ж толькі скончыў унівэрсытэт, хлопец з гонарам! Цяпер думаю, што зрабіў памылку. Пару гадоў папрацаваў бы фізычна, а затым падшукаў бы штосьці й па спэцыяльнасьці ды застаўся ў Эўропе. У ЗША ёсьць усё: свабода, дэмакратыя, белыя, чор-
Васіль Шчэцька. 1954 г.
ныя, але няма аднаго — эўрапейскай культуры, традыцый. Тут зусім іншая цывілізацыя.
У Нью-Ёрку, куды я патрапіў у 1956-м, спачатку працаваў прыбіральшчыкам у офісе. Офісаў гэтых у Нью-Ёрку тысячы, дык нашыя эмігранты, сярод якіх была й маса адукаваных, кінуліся да іх. I добрая частка як пачала з прыбіраньня, так прыбіраньнем і закончыла, выйшаўшы на пэнсію. Мне праз даволі хуткі час удалося ўладкавацца на працу ў бібліятэку Калюмбійскага ўнівэрсытэту, у якой адпрацаваў 25 гадоў. Складаў каталёгі старых выданьняў, якія ўжо ня трэба было расшукваць, і ў той жа час займаўся пошукам адзінак на аўкцыёнах, праз абмен.
У ЗША нашую эміграцыю мучылі тыя ж праблемы, што й у Нямеччыне: інтэлігенты былі вымушаны займацца чорнай працай і на грамадзка-палітычную справу ў іх не заставалася ані сілаў, ані жаданьня. Кіраўнічыя пасады даручалі ўчарашнім студэнтам, якія мелі адукацыю, але ня мелі вопыту вядзеньня сур’ёзных справаў. Калі мяне прызначылі на пасаду сакратара БАЗА й новазарганізаванай царкоўнай парафіі, з Аргентыны ў ЗША ўжо пераехаў Кастусь Мерляк. Ён ажывіў беларускае жыцьцё ў Нью-Ёрку ва ўсіх напрамках, праявіўшы якасьці лідэра, якога так не хапала на-
шым арганізацыям. Аднак праз сваю звычку здабываць і казаць праўду, няўменьне замоўчваць існуючыя праблемы яго са скандалам выкінулі з усіх пасадаў347 . Зрабілі зь Мерляка дзівака, а самі засталіся ў дурнях. Аднак самыя блізкія сябры Кастуся, аднадумцы яму ня здрадзілі348 . Мы не
347 Кастусь Мерляк узначальваў Галоўную Ўправу БАЗА ў 1960—1963 гг. Менавіта пры ім адбылося збліжэньне паміж БАЗА і Беларускім Кангрэсавым Камітэтам Амэрыкі — у лістападзе 1959 г. прайшло сумеснае паседжаньне прадстаўнікоў БАЗА й БККА й быў прыняты сумесны мэмарандум да амэрыканскіх уладаў. Алеў 1963 г. К. Мсрляк быўзьмешчаны сасваёй пасадьі. ІІрычына — крытыка Рады БНР за палітыку «непрадрашэнства». «Непрадрашэнства» — палітычная дактрына, прынятая Радай БНР сумесна зь іншымі арганізацыямі «паняволеных народаў СССР», паводле якой вырашэньне лёсу СССР — і яго народаў — адкладалася да падзеньня камунізму. Падпісаньне «непрадрашэнства» прывяло да сур'ёзнага крызісу ў шэрагах Рады БНР, Прыкладам, падаў у адстаўку прэм’ер-міністар Ураду БНР Аўген Калубовіч (Каханоўскі). У БАЗА акрэсьліліся дзьве групоўкі ў пытаньні стаўленьня да «непрадрашэнства». Кастусь Мерляк быў зьмсшчаны з пасады кіраўніка БАЗА групоўкай Станіслава Станкевіча. 4 чэрвеня 1965 г. узьнікла Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне на чале з Кастусём Мерляком і сябрамі ўправы: Васілём Шчэцькам і Уладзімерам Пелясам.
348 Пазьней Васіль Шчэцька даслаў дадатак да сваіх успамінаў, дзе выклаў свой погляд на падзеі 1960-х гадоў: «На маю думку, і я перакананы ў гэтым, прычынай расколу як у прыходзе Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Радзс БНР, так і ў БАзА сталася асабістая, сам-насам, сустрэча Абрамчыка з Кастусём Мерляком. Тая сустрэча, пасьля якой Мсрляка павыкідалі з усіх арганізацый і абвінавацілі яго ўва ўсіх грахох. Заўсёды казалі: во-о, Мерляк нарабіў. А што канкрэтна нарабіў Мерляк? Аб гэтым чамусьці ўсе маўчаць. Я думаю, што гэтыя «праскія аграномы-вучоныя» папросту спужаліся вольнадумнай постаці Мерляка, гэтага «неадукаванага бугальтара», яго актыўнасьці, працавітасьці, уменьня заахвоціць і павесьці за сабой людзей. Таму й пасьпяшылі яго пазбавіцца. Казалі, што да расколу ў бруклінскім прыходзе прычыніўся галоўным чынам Юры Абрэмскі, які па жаданьні прыхаджан быў высьвечаны на сьвятара. Але мы зь Мерляком у гэта ніколі ня верылі. Прычына — тая самая сустрэча! За ёй пацягнуўся ўвесь той ланцуг непаразуменьняў, спрэчак, скандалаў, судоў. У свой наваство-