Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Мікола Буцька (Садбуры, Антарыё)
1916 г„ в. Пагарэльцы Нясьвіскага пав. Менскай губ., сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.
У нашай вёсцы, што знаходзілася за дваццаць кілямэтраў ад Баранавічаў, разьмяшчалася вялікая чыгуначная станцыя. За часам Першай сусьветнай у нашых мясьцінах быў фарпост царскай арміі. У нас сядзелі расейцы, а праз Шчару, у Баранавічах, — немцы. За дзесяць кілямэтраў ад нас праходзіў фронт. Немцы абстрэльвалі Пагарэльцы цяжкай артылерыяй, але расейцы потым яе зьліквідавалі.
За польскім часам жыцьцё ў Пагарэльцах кіпела: гаманілі пасажыры, у вагоны ці фурманкі грузілі жывёлу, купленую на мясцовым рынку, на Захад адпраўлялі сушаныя яблыкі — мясьціны гэтыя былі знакамітыя сваімі садамі, што цягнуліся на дзясяткі кілямэтраў. Дзе гандаль, грошы —там і бандыты. Беспрацоўныя, якіх у Польшчы хапала, за бутэльку гарэлкі маглі нават чалавека забіць.
Бацькі — Алесь ды Яўгенія — былі людзьмі простымі, сяляне-сераднякі, як і бальшыня тагачасных беларусаў, нацыянальна несьвядомыя. He любілі ані маскаля, ані ляха, але беларусамі сябе не лічылі —тутэйшыя. У Полыпчы калі хтосьці й называў сябе беларусам, выклікаў гнеў палякаў: «Беларусы? Няма такой нацыі!» А каталікоў, дык тых аўтаматычна ў палякі запісвалі.
Пасьля сканчэньня сямі клясаў я вучыўся рабіць на паравым млыне ў вёсцы. Адно лета працаваў на пабудове польскіх фартыфікацыяў. 3 глыбі Польшчы на станцыю прывозілі каменьне, а мы спэцыяльнымі машынамі яго разьбівалі.
Старэйшы брат Юлік працаваў на станцыі пры тэлеграфе. Потым там працаваў і сярэдні — Валодзя. 3 нашай сям’і толькі Юлік пару гадоў правучыўся ў гімназіі. Бацька прадаў апошняе жыта, што было ў хаце, але й гэтых грошай не хапіла, каб брат мог вучыцца далей. Да нас прыяжджаў сам прафэсар356 , прасіў, каб не забіралі таленавітага хлопца. А што бацькі маглі зрабіць, калі ў хаце хлеба не хапала?
Юлік пазьней загінуў ад рук немцаў у Італіі, Валодзя памёр у Сібіры, куды саветы вывезьлі нашу сям’ю. Малодшыя браты — Алёша ды Паўлюк, якія таксама, як і мы зь Юлікам, ваявалі ў радох польскага войска357 , прайшлі ад Масквы да Бэрліну. Паўлюк ад палякаў палкоўніка дастаў! У войску знаходзілася й мая сястра. Яна й браты з бацькамі па вайне засталіся ў Польшчы. Але ўжо ўсе памерлі.
Польскі дакумэнт Міколы Буцькі. 1937 г.
356 У даваеннай Польшчы «пан прафэсар» зьвярталіся да настаўнікаў гімназіі.
357 Маецца на ўвазе тое, што Юльлян і Мікола Буцькі ваявалі ў складзе 2-га Польскага корпусу, што ўваходзіў у склад 8-й Брытанскай арміі. Два малодшыя браты ваявалі ў складзе Войска Польскага, што знаходзілася ў складзе Савецкай арміі.
Правы кіроўцы Міколы Буцькі. 1939 г.
Другую сусьветную вайну я сустрэў у рангу капрала — дастаў яго ў афіцэрскай школе. Патрапіў у адзіны ў Польшчы сапёрны батальён, меў пад сабою чатырнаццаць чалавек. Жылі пад Варшавай, у Георгіеўскай крэпасьці. У польскім войску ведалі, што вайна будзе, і да яе рыхтаваліся. Мы пільнавалі раку, па якой хадзілі малыя параплавы. За дзень да пачатку вайны выехалі з крэпасьці на поле — чакалі бамбардзіровак. Першыя тры групы, якія цягніком выехалі бараніць Варшаву, немец адразу пабіў. Вярнуліся да крэпасьці, дзе пабачылі разьбітыя масты, у тым ліку драўляныя, што самі будавалі. Кінулі нас на Варшаву. На 14 верасьня ўвайшлі ў горад і ўсьлед за намі дарога закрылася — немцы акружылі ўсю сталіцу. Выжыць у акупаванай Варшаве было надзвычайна цяжка: ні харчоў, ні вады, антысанітарыя, а людзей — жыхароў, уцекачоў, жаўнераў — маса.
Калі генэрал Кутшэба 29 верасьня падпісваў акт аб капітуляцыі, папрасіў немцаў аб адной рэчы: каб адпусьцілі жаўнераў, якія баранілі Варшаву, дадому. Тыя згадзіліся.
Да Берасьця нашая група ішла пешшу, — а мяне тады ўжо пасьпелі параніць, —толькі на некаторых адрэзках пуці нас падвозілі нямецкія самаходы. Немцы далі на трох чалавек булку хлеба, на двух — кансэрву й па літры кавы.
Дома я прабыў нядоўга. Усю сям’ю выслалі на ўсход. «Вызваліцелі» вычысьцілі ўсё, што ў нас было, кінулі ў та-
варныя вагоны й увесь шлях два тыдні трымалі галоднымі. Выкінулі ў дзікім стэпе паўночнага Казахстану — рабі, што хочаш. Праз два дні прыехаў саўгасны грузавік і забраў нас — мяне, двох братоў, сястру, тату й маму.
Тут жыло шмат нашчадкаў украінцаў, якія калісьці добраахвотна сюды выехалі, мелі вялікія гаспадаркі й жылі заможна. Саветы ў іх пазабіралі ўсё, што можна, але людзі пры тым заставаліся людзьмі. А карэнны абдзёрты ды вечна галодны сібірак — маскаль маскалём! Нелюдзімы ды непрыязны. Мясцовы люд— казахі — жылі ў гліняных хатах-ляпнянках. Пачалі такія хаты будаваць і мы. Начальнікукраінец кіраваў нашай працай, паказваў, як што трэба рабіць. Раскопвалі зямлю, залівалі ў гліну ваду ды мясілі нагамі. Усе — і старыя, і малыя, і дзеці, і бабкі. Вымешвалі, а потым ляпілі гэтыя дзіка прымітыўныя хаты. Узімку я пачаў працаваць на базе, дзе трымалі 120 мясных кароў. Начальнік, казах і я — тры чалавекі. Яшчэ на дойку прыходзіла ўкраінка, што частавала нас малаком.
Як прыйшлі першыя маразы, у пасёлку адбыўся «алярм» —загарэлася жыта! Адбыўся моцны выбух, і ў неба паваліў сіні дым. Кінуліся ратаваць савецкае дабро, агонь хутка патушылі. Прыйшла вясна, і каровы адна за другой пачалі дохнуць — не хацелі есьці гэтае ядавітае жыта.
Асобная гісторыя, як мы зьбіралі сена. Па полі езьдзіць сенакасілка, а за ёй трактар зь вялікімі граблямі. Езьдзіць ня там, дзе трава вялікая ды сочная, а там, дзе малая. Лёгіка простая — зрабіў больш гектараў, зарабіў больш грошай. Мы вяжам снапы. Я з двума беларусамі раблю па-гаспадарску, як у роднай вёсцы навучылі, — перад тым, як класьці, тапчу сена нагамі. Бачым — бяжыць да нас начальнік ды лаецца: «Вреднтелн! Да вас за такое расстрелять нужно!» Мы пераглядваемся й нічога не разумеем. «Посмотрнте, сколько снопов связала другая группа. У ннх — трн, а у вас—только одпн!» Іду глядзець, якім цудам ім гэта ўдалося. Да мяне падыходзіць казах і круціць пальцам у скроні: «Твой дурной. Твой топчет сено, а мой не топчет. Твой однн связал, а мой трн». Вось у чым справа, думаю.
Сена таго ледзь хапала да Калядаў, а бліжэй да вясны каровы слабелі й дохлі. А ў паперах запісана, што сена сабрана «норма». Тады пачынаюць судзіць пастухоў — віна-
ватыя знойдзены. Гэтыя «нормы» перасьледвалі нас на кожным кроку. Напрыклад, закопваем памерлых кароў. Норма — тры каровы на дзень. А сёньня памерлі толькі дзьве. Што рабіць? Тады хітры казах і кажа: «Твой копай дальше, а я пойду лопату поніцу». Паходзіць-паходзіць, вяртаецца ды кажа: «Знаешь, пока я тут ходнл, еіце одна корова умерла». Ну й добра, норма выканана...
Мікола Буцька
Калі Сталін заключыў дамову з польскім урадам у Ангельшчыне, польскіх грамадзянаў пачалі амніставаць ды фармаваць зь іх вайсковыя адзінкі3^8. Аднойчы сібірак, што працаваў у нашым пасёлку развозчыкам паліва, прыяжджае з саўгасу ды кажа: «Ты што тут сядзіш? У вашае польскае войска людзей набіраюць». Я хутчэй да начальніка. Той быццам нічога аб гэтым ня чуў — на афіцыйным узроўні гэтую інфармацыю хавалі. Але я настойваў: вязі мяне да раёну, у ваенкамат. Прыехалі да ваенкамату, палагодзіў усе
справы — ізноў еду на вайну. 120 кілямэтраў ішлі да маленькай станцыі, што ля Петрапаўлаўску. А там хлопцаў ужо тысячы! Балаган, ніякага парадку, усе робяць, што толькі хочуць. Прыходзіць першы цягнік — поўны, другі — тое ж самае. Тады вырашылі выбраць іншую тактыку. Адзін
358 Паводле дамоўленасьцяў ад 12 жніўня 1941 г. паміж савецкім і польскім урадам у эміграцыі мусіла быць сфармаваная пад кіраўніцтвам генэрала Уладыслава Андэрса Польская армія. Яна складалася з інтэрнаваных у 1939 г. саветамі былых жаўнераў польскага войска. Гэтыя салдаты й афіцэры знаходзіліся ў савецкіх турмах і лягерах ці былі высланыя ў Сібір і Казахстан. На сакавік 1942 г. ахвоту служыць у ІІольскай арміі выказалі каля 73 тыс. чалавек, у тым ліку беларусы і ўкраінцы, што жадалі ў любы спосаб пакінуць савецкі палон.
трымаў кандуктарку, а ўсе астатнія хуценька ўбіваліся ў вагон. Такім чынам даехалі да Новасібірску. Станцыя, якая была пабудавана яшчэ за царом, уразіла сваёй прыгажосьцю. Але як жа брудна, як сьмярдзіць, якое страхоцьце! У Новасібірску нас сабралася ўжо на цэлы эшалён — каля ста таварных вагонаў. Паехалі на поўдзень, у Алма-Аты. I, о цуд: усё чысьценька, беленька, гарачы абед! Далі нам па талерцы шчэй, мех сухароў і па драўлянай лыжцы, якія жаўнеры носяць у халяве бота. Прыяжджаем далей, у Джамбул, пад Ташкент. Там ад эшалёну адчапілі аднаго знаёмага беларуса — праваслаўны! Такі ж лёс чакаў бы й мяне, калі б не насіў з сабою вайсковыя дакумэнты ды фатаздымак сваёй роты. Кажуць, будзеш кіроўцам цяжкага танка, на Фрунзэ пойдзеш. От халера, думаю, толькі сваіх знайшоў, a ўжо адрываюць. На шчасьце, назаўтра пляны былі зьмененыя — накіравалі мяне ва ўзбэцкае сяло ў Першы сапёрны полк, атрымаў новую ангельскую форму. Жылі мы там у зямлянках, будавалі масты на Амудар’і й Сырдар’і.
12 жніўня 1942 г. прыбылі ў Туркмэністан, у Краснаводзк, адтуль праз Касьпійскае мора накіраваліся ў Іран359 . Вось мы там файна адкарміліся! Кухня працавала й днём, і ноччу — бяры, колькі ўлезе. Хлопцы пасьнедаюць ад пуза, паляжаць на пяску й ізноў да кухні. Прыехалі да нас індыйскія жаўнеры: пагалілі нас, памылі ды... спалілі ўсю вопратку, выдалі новую. У Тэгеране я захварэў на малярыю і ляжаў у шпіталі. У Іраку нас рыхтавалі да баявых дзеяньняў. Потым перакінулі да турэцкай мяжы — думалі, што немец адтуль папрэ. Праз Палестыну, дзе рабілі манэўры, патрапілі ў Эгіпет. Меркавалі, што кінуць у Грэцыю, але памыліліся — на параплавах даставілі ў Італію. Ну а там ужо сапраўдная вайна адбывалася. Пад Нэапалем пачалі рыхтавацца да адкрыцьця дарогі на Рым — немец тады доб-
359 Паводле савецка-польскіх дамоўленасьцяў Польская армія мусіла ваяваць на нямецка-савецкім фронце, але пасьля таго як у Арміі Андэрса жаўнеры масава выказвалі нежаданьнс ваяваць за краіну, якая іх паставіла ў нсвыносныя ўмовы жыцьця, У. Андэрс дамогся, каб падразьдзялсньні былі псравсдзеныя ў Іран, дзе неўзабаве былі далучаныя да 8-й Брытанскай арміі. Зь яе быў сфармаваны 2-гі Польскі корпус.