Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
спынілі сваёй дзейнасьці, зарганізаваўшы прыход у Рычманд-Гіле, які знаходзіцца пад юрысдыкцыяй канстантынопальскага патрыярха349 . Да гэтай парафіі я належу па сёньняшні дзень, а вось спадар Мерляк, на жаль, зусім слабы. Па сваёй натуры я чалавек даволі мяккі, таму падтрымліваю кантакт з прадстаўнікамі ўсіх палітычных і рэлігійных плыняў.
У Бэльгіі я пазнаёміўся зь дзяўчынай, якую звалі Жанэт [Дэлеп’ер], тамака й ажаніліся. Аднак у 1995-м Жанэт памерла. Каля двох гадоў жыў адзін, а потым ажаніўся ў другі раз. Мая выбраньніца беларуска Ала Кузьміцкая350 . Некаторы час пражылі ў старой кватэры, а затым купілі новую, у штаце Нью-Джэрзі.
раны прыход у Рычманд-Гіле Абрэмскага мы, праўда, не прынялі, бо хадзілі чуткі, быццам ён — падасланы агент і шпіён. А тое, што вялікая частка людзей пайшла за намі, пакінуўшы бруклінскую парафію, — ізноў-такі заслуга Мерляка, які вельмі хутка й прыгожа ўмеў дагаварыцца зь людзьмі, перацягнуць на свой бок».
349 Парафія ў Рычманд-Гіле (Куінс, Нью-Ёрк) узьнікла ў 1960-х у выніку канфлікту ў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк). 10 лістапада 1968 г. была зарэгістравана парафія сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле, а ў 1983 г. пабудавана царква (заснавальнікі — сябры БАА: Міхал Бразоўскі, Сымон Жамойда, Васіль Захаркевіч, ІІятро Зыбайла, Янка Казьлякоўскі, Кастусь Мсрляк, Уладзімер Пеляса, Васіль Шчэцька). Настаяцелямі царквы былі а. Сьвятаслаў Коўш, Пятро Саўчыц, Язэп Строк і інш.
350 Ала Кузьміцкая пераехала зь Беларусі ў ЗША ў сярэдзіне 1990-х.
КАНАДА
Д А ЭМІГРАЦЫІ
Гімназія імя А. Міцкевіча ў Наваградку. У першым шэрагу: Язэп Сажыч (справа), Барыс Рагуля (зьлева); у другім шэрагу: Усевалад Родзька (зьлева), Уладзімер Набагез (справа). 1930-я гг.
Настаўніцкая сэмінарыя ў Нясьвіжы.
На здымку ў белай кашулі Віталь Цярпіцкі. 1943 г.
Беларускія пісьменьнікі зьлева направа: Валянцін Таўлай, Тодар Лебяда, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Сяргей Хмара, Уладзімер Глыбінны, Хведар Ільляшэвіч. Менск, 1944 г.
Беларускія настаўнікі пад кіраўніцтвам Кастуся Езавітава ў Рызе. 1944 г.
Беларуская школа ў Зээдорфе. Другая палова 1940-х гг.
Спартовая дружына «Пагоня» ў Ватэнштэце
Група Міколы Равенскага ў Рэгенсбургу. Пасярэдзіне Вольга Бакуновіч (жонка Аляксандра). 1946 г.
А Ў С Т Р A Л IЯ
Скаўцкі зьвяз «Усясла^Чарадзей» у Мэльбурне. 1953 г.
Беларускія скаўты
Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне ў Мэльбурне. Пачатак 1950-х гг.
Беларускі жаночы хор у Мэльбурне. Зьлева направа: Вера Шайпак, Іра Говар, Жэня Сідлярэвіч, Надзея Груша, Ганна Корбут, Вера Багдановіч. 1979 г.
Беларусы на дэманстрацыі ў Мэльбурне. 1981 г.
Беларускія песьні ў Мэльбурне. 1981 г.
Беларусы на дэманстрацыі ў Мэльбурне. У першым шэрагу зьлева направа: Уладзімер Сідлярэвіч (зь беларускім сьцягам), Рэня Шнэк, Надзея Груша, Люся Шнэк, Мікола Скабей (з аўстралійскім сьцягам). 1981 г.
Выстава беларускай кнігі ў Монаскім унівэрсытэце Мэльбурну. Справа налева: Рыгор і Вера Шайпакі, прафэсар Юры Марван з жонкай, Надзея Груша, Мікола Скабей. 1986 г.
Нацыянальная імпрэза ў Беларускім доме ў Пэрце. 1983 г.
Беларусы Пэрту на дэманстрацыі
Шостая сустрэча беларусаў Аўстраліі ў Адэляйдзе. Стаяць зьлева направа: Уладзімер Сідлярэвіч, Янка Гавенчык, Міхась Ціхан, Мікола Антух, Янка Ролсан, Уладзімер Шнэк, Кастусь Станкевіч, Мароз;
сядзяць зьлева направа: Павал Гуз, Міхась Бурнос, Надзея Груша, Міхась Лужынскі, Вольга Сьлесарэвіч, Міхась Шэка. 1985 г.
12-ы Зьезд беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Адэляйда, 1997 г.
Беларусы Сыднэю ў Беларускім грамадзка-культурным клюбе. Сядзяць зьлева направа: В. Плахоцкі, Мікола Антух, Міхась Лужынскі, Аляксандар Бакуновіч, Міхась Лаўдар; стаяць зьлева направа: Міхась Ціхан, Ліпскі, Мітрафан Бакуновіч, Марчанка
Паніхіда па Слуцкіх змагарох у беларускай царкве Мэльбурну. Зьлева направа: Алег Шнэк, Рыгор Шайпак, Аўген Груша, Павал Гуз, Тарашкевіч, Аляксандар Грыцук. 2004 г.
Беларуская царква ў Адэляйдзе
ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ
«Дванаццатка» ў Марыян-Гаўзе ў Лёндане. Стаяць зьлева направа: Янка Жучка, Уладзімер Цьвірка, Алесь Марговіч, Піліп Дзяхцяр, Леанід Карась, Васіль Шчэцька, Цімох Вострыкаў, Леанід Швайчук, Янка Запруднік. 1948 г.
«Дванаццатка» ў Марыян-Гаўзе ў Лёндане. Сядзяць зьлева направа: Піліп Дзяхцяр, Янка Жучка, Алесь Бута, Леанід Карась, Леанід Швайчук, стаяць зьлева направа: Павал Урбан, Алесь Марговіч, Цімох Вострыкаў,
Уладзімер Цьвірка, Васіль Шчэцька, Янка Запруднік, Павал Дзімітрук. 1948 г.
Зьезд Згуртаваньня Беларускіх Камбатантаў у Брэдфардзе. Зьлева направа: Янка Міхалюк, Уладзімер Цьвірка, Бенэдыкт Кляйноў, Пётра Паўлоўскі. 1948 г.
У Марыян-Гаўзе ў Лёндане. Сядзяць зьлева направа: Вітаўт Рамук, Каця Янцэвіч (наперадзе), а. Францішак Чарняўскі, Вера Бартуль, Станіслаў Мак. Пачатак 1950-х гг.
Д A Н I Я
Беларусы ў Данп. На здымку ў сярэднім шэрагу справа Эвеліна й Уладзімер Шыманцы. Сярэдзіна 1940-х гг.
Эмігранты ў Даніі. Сярэдзіна 1940-х гг.
3 Ш A
Царква сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі)
Каля царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Зьлева направа: Міхась Сенька, Васіль Місюль, Уладзімер Пеляса, Барыс Шчорс, Лянгіна Брылеўская, Мікалай Лапіцкі, Іван Касяк, Хведар Высоцкі, Валянціна Вайцяхоўская, Нікандар Мядзейка, Міхась Бахар. Пачатак 1950-х гг.
Курган-помнік, Беларускі грамадзкі цэнтар і царква сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі)
Сустрэча ў амбасадзе ў ЗША. Зьлева направа: Уладзімір Сенько, Мікалай Касьцюк, Мечыслаў Грыб, Іра Цярпіцкая, супрацоўнік амбасады, Міхась Сенька, Віталь Цярпіцкі. 1994 г.
Беларуская царква ў Рычманд-Гіле (Нью-Ерк)
Тамара Стагановіч (трэцяя зьлева) з амэрыканскімі студэнтамі, якіх яна вучыла танчыць «Лявоніху»
Мікола Абрамчык у Чыкага. Сядзяць зьлева направа: Вера Рамук, Мікола Абрамчык, Ванда Махнач; стаяць зьлева направа: д-р Баляслаў Грабінскі, Янка Чарнэцкі, Міхась Махнач, Вітаўт Рамук, Генрык Сянкевіч, Нікодым Жызьнеўскі, Вацлаў Пануцэвіч. 1968 г.
Аляксандар Стагановіч, арх. Васіль, Мікола Абрамчык, Станіслаў Станкевіч, Сяргей Гутырчык. 1960-я гг.
Сустрэча з Расьціславам Войтанкам па ягоным вяртаньні зь Віетнама. Канец 1960-х. Расьціслаў Войтанка (будучы сьвятар) сядзіць у вайсковай форме, побач справа яго бацька сьвятар Віктар Войтанка
Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці ў Чыкага. Зьлева направа: Эдвард Дудзінскі, Лявон Сідарэвіч, Іван Любачка, Антон Бяленіс. 1975 г.
Сябры парафіяльнай рады й настаяцель царквы сьв. Юр'я ў Чыкага. Сядзяць зьлева направа: I. Дзямідзік (старшыня), іераманах Якуб Пірута, Кастусь Манжула (заступнік старшыні); стаяць зьлева направа: Анатоль Новік (скарбнік), Даніла Швэфэль (заступнік старшыні), Пётра Нягода (сябра ўправы), Мікола Латушкін (сакратар парафіі)
Мэр Чыкага прымае прадстаўнікоў беларускай грамады
Мэр Чыкага Дэйлі на беларускай выставе
50-гадовы юбілей Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага. Зьлева направа: А. Шышко, Юлія Бураўкіна, Сакалоўская, невядомая, Кастусь Пуп, Генадзь Бураўкін, Мікола Латушкін. 1991 г.
Беларусы ў царкве сьв. Юр'я ў Чыкага. 1998 г.
80-я ўгодкі абвяшчэньня Незалежнасьці БНР у Чыкага. Зьлева направа: М. Кляйнэр, Мікола Латушкін, А. Васіленка, Уладзімер Вараб'ёў, П. Кляпацкі, Міхась Каленік. 1998 г.
K A Н А Д A
Прыбыцьцё ў Канаду беларуска-ўкраінскай групы. У першым шэрагу Іван Бурдзь (з гітарай), трэці зьлева Віктар Бурдзь. 1949 г.
Першая «Беларуская хатка» ў Таронта. 1953 г.
Беларускі хор «Жалейка» ў Манрэалі. 1954 г.
а. Мікалай сустракаецца зь беларусамі Вініпэгу. У апошнім шэрагу справа налева: Віктар, Пятро й Іван Бурдзі
Беларусы Вініпэгу. Пяты ў другім шэрагу — Мікола Сільвановіч (Вярба).
Пачатак 1970-х гг.
На беларускай імпрэзе ў Манрэалі. У цэнтры сядзіць Аляксандар Мяцеліца. Пачатак XXI ст.
Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Беларусі ў Манрэалі. Пачатак XXI ст.
Ф Р A Н Ц Ы Я
Беларускія студэнты зь Лювэну пасьля канцэрту ў Парыжы зь мясцовымі беларусамі. 1952 г.
Беларусы Францыі на спатканьні зь Міколам Равенскім і Міколам Абрамчыкам
У сям'і Шыманцоў у Парыжы. Стаяць зьлева направа: Юры Туронак, Віржынія Шыманец, Міхась Наўмовіч, Лявон Шыманец; сядзяць зьлева направа: Зіна Туронак, Эвеліна Шыманец, Івонка Сурвілла й жонка Лявона Мары-Франс. 1991 г.
ш в э ц ы я
Беларусы ў Швэцыі: Васіль Лукашык — у першым шэрагу справа, Альбэрт Асоўскі зь першай жонкай — у другім шэрагу пасярэдзіне
I Т А Л I Я
Удзельнікі канфэрэнцыі ў Рыме. Стаяць зьлева направа: Вячаслаў Вярэніч, Адам Мальдзіс, Юры Туронак, Зора Кіпель, Алеся Кіпель, Янка Запруднік, а. Аляксандар Надсан, Анатоль Грыцкевіч; сядзяць зьлева направа: Вітаўт Кіпель і Янка Мойсік. 1990 г.
Я TAK I ЗАСТАЎСЯ ЧУЖЫНЦАМ
Уладзімер Бельмач (Манрэаль, Квэбэк)
1921 г„ б. Пранчакі Баранавіцкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.
Уладзімер Бельмач
Mae дзяды, бацькі Іван і Вольга з дому Равінскіх гаспадарылі на зямлі, жылі небагата. Я скончыў толькі польскую сямігодку — на далейшую адукацыю бракавала сродкаў. Адыграла ролю й тая акалічнасьць, што быў праваслаўным. Ім здабыць вышэйшую асьвету пры паляках было куды цяжэй, чым каталікам. Разьвітаўшыся са школай у 1935 г., працаваў з бацькамі на гаспадарцы. Тата займаў пасаду вясковага солтыса, таму прасіў, каб я дапамагаў яму весьці дакумэнтацыю.
Жыцьцё ў тыя часы было
несалодкае: не было сьвятла, пасярэдзіне хаты вісела газавая лямпа, мама тапіла жытло дровамі ў печы, раз на тыдзень пякла хлеб. Са сваёй гаспадаркі прадаць не было чаго, таму, каб неяк існаваць, ішлі на работу да пана, што плаціў 80 грошаў на дзень.
У 1939 г. да нас прыйшлі «вызваліцелі» з усходу. Савецкая армія зрабіла жудаснае ўражаньне: замест сёдлаў — пханыя саломай мяхі, коні галодныя й ледзьве плятуцца. Жаўнерскія харчы — салёная сушаная рыба — сьмярдзела за тры кілямэтры. Усё, што было ў крамах, жаўнеры паскуплялі, засталіся пустыя паліцы. Зачынілі заводы й фабрыкі. Вырабленая прадукцыя цякла ў рукі рускіх, і толькі куцыя астаткі даставаліся бяднейшым, беларусам. Жыцьцё
людзей зрабілася такім, што горш не прыдумаеш. Але самай найстрашнейшай зьявай стаў масавы вываз людзей у Сібір. Памешчыкаў, інтэлігенцыю, канцылярскіх работнікаў, уладальнікаў крамаў цэлымі сем’ямі вывозілі на няветлівую чужыну. Ноччу ў хаты ўрываліся энкавэдзісты, загадвалі за тры гадзіны сабраць усе рэчы, прывозілі на станцыю, дзе людзей чакалі вагоны для перавозкі скаціны. Вагонаў — не пералічыць, і ў кожны пхаюць па сто чалавек. Каб ніхто ня зьбег, чыгуначны састаў пільнуюць узброеныя жаўнеры. Людзі расказвалі, што ў вагоне стаяла бочка з вадой, пасярэдзіне падлогі вырубалі дзірку — клязэт.