Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
3 той прычыны, што бацька працаваў солтысам, наша сям’я таксама трапіла ў сьпісы на вываз. Мама з бабкай насушылі сухароў — і мы некалькі тыдняў начавалі ў чыстым полі, хаваючыся ад злоснага НКВД. Потым хваля вывазаў прайшла, але ўсе гэтыя два гады трэсьліся, не маглі спакойна жыць. Ад Сібіру выратавала нас Другая сусьветная вайна.
Уладзімер Бельмач (пасярэдзіне). 1944 г.
Пажыўшы пад нямецкай акупацыяіі, пабачыўшы яе жахі, стаў перад выбарам: ці ісьці ў партызанку, якая таксама не шкадавала беларусаў, ці ўцякаць на Захад ды будаваць там новае жыцьцё. Што такое жыцьцё пад камуністычным ярмом, я добра ведаў. Страх Сібіры, ваенныя падзеі пагналі мяне як мага далей ад родных мясьцінаў. Праз Польшчу, Нямеччыну патрапіў у Францыю, дзе далучыўся да мясцовых партызанаў. Яны не дзялілі людзей па нацыянальных прыкметах, ставіліся да мяне, беларуса, добра. 3 францускага Марсэлю морам перабраўся ў Італію, дзе далучыўся да 2-га Польскага корпусу генэрала Андэрса, ваяваў у панцырнай брыгадзе. Заканчэньне вайны сустрэў у Анконе й Балёніі. Потым яшчэ год жыў у Ангельшчыне35', дзе дэма-
Уладзімер Бельмач (на самым версе танка) у Італіі. 1945 г.
351 2-гі Польскі корпус гснэрала Ўладзіслава Андэрса быў у складзе 8-й Брытанскай арміі. Пасьля сканчэньня II сусьвстнай вайны, жаўнсры корпусу былі перавезеныя ў Вялікабрытанію, дзе працягнулі вайсковую службу. Уладзімер Бельмач пасьпеў паўдзельнічаць у працы Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі.
білізаваўся. Празь нейкі час я дастаў кантракт на працу ў Канадзе.
Атрымаў цывільны касьцюм, 50 даляраў грошай і адправіўся ў далёкае падарожжа. За 45 даляраў у месяц год рабіў на фарме ў правінцыі Квэбэк. Тагачаснае эканамічнае становішча ў Канадзе было цяжкім. Насельніцтва краіны складала ўсяго чатырнаццаць мільёнаў чалавек, найлепшыя працоўныя месцы пабралі канадыйцы, горшыя аддавалі новым эмігрантам. Вясною ці летам зараблялі 80 цэнтаў за гадзіну, а ўзімку радаваліся пяці далярам за дзень. Каб толькі знайсьці кватэру, мусілі плаціць 200—300 даляраў — жытла востра не хапала.
У 1948 г. пазнаёміўся зь дзяўчынай Галенай са Століншчыны. У 1942 г. яе забралі на працу ў Нямеччыну, прымусілі працаваць на фабрыцы патронаў. У 1949 г. у Манрэалі мы ўзялі шлюб. Зьнялі кватэру за 45 даляраў у месяц. Жыцьцё патроху паляпшалася, вырашаліся праблемы, і ў 1950 г. нашая сям’я папоўнілася дачкой Яняй і сынам Пятром. Яны тут добра ўладкаваныя, цікавяцца сваімі каранямі, разумеюць па-беларуску. Падчас знаходжаньня ў Канадзе зьмяніў я пяць работ, аднак затрымаўся на дзьвюх: пятнаццаць гадоў працаваў маляром і трынаццаць — на фабрыцы прадуктаў харчаваньня.
Сёньня займаюся царкоўнымі справамі. Належу да расейскай царквы сьвятых Пятра й Паўла, уваходжу ў царкоўны камітэт. Колькі гадоў таму пры дапамозе парафіянаў сабраў 2500 даляраў, якія даслаў на будоўлю царкоўнай
Выступае Ўладзімер Бельмач
страхі ў родныя Пранчакі, за што атрымаў шчырую падзяку ад землякоў. Люблю вазіцца ў агародзе, пішу вершы, пераважна пра сваё жыцьцё. Некаторыя зь іх друкую ў манрэальскім часопісе «Прамень»352 .
Дзе б ты ні жыў, як добра табе б ні было, нішто не заменіць роднай краіны, мясьцінаў, дзе нарадзіўся й рос. Ужо больш як 60 гадоў на чужыне, а думкі пра родную Беларусь не пакідаюць розум. Хоць ужо старык, сьняцца сны пра Бацькаўшчыну мілую.
У 1968 г. атрымаў магчымасьць наведаць родны край. I было так сумна й горка, калі ўбачыў яго яшчэ бяднейшым за той, зь якім разьвітаўся ў 1944 г. Пасьля адведваў Беларусь яшчэ два разы, у апошні раз прыяжджаў у 1993 годзе на I Зьезд беларусаў сьвету. Вось калі адпачыў душою, памаладзеў, чуючы родную мову. Як у нас кажуць, няма лепшага за той куточак, дзе вязалі пупочак, а чужына не сагрэе цябе — назаўсёды застанесься чужынцам. Дык шануй жа свой край-Беларусь!
Уладзімер Бельмач (пасярэдзіне ў другім шэрагу) са сваякамі й аднавяскоўцамі ў Беларусі. 1968 г.
352 Часопіс «Прамень» — орган Згуртаваньня Беларусаў у Манрэалі — быў заснаваны ў 1953 г. Выйшла толькі два нумары. Адноўлены ў 1993 г. як орган беларусаў Квэбэку.
МНЕ ВЕЛЬМІ ПАДАБАЕЦЦА МАНІТОБА
Віктар Бурдзь (Вініпэг, Манітоба)
1929 г„ в. Була Косаўскага пав. Палескага ваяв., сёньня Івацэвіцкір-н Берасьцейскай вобл.
Нарадзіўся я ў 1929 г. на Палесьсі, у вёсцы Була, што ляжыць за дванаццаць кілямэтраў ад Косава й за трыццаць — ад Слоніму. Бацька Уладзімер і маці Аляксандра з дому Гарох уцякалі ад рэвалюцыі ў Расеі, а калі вярнуліся, пабачылі спаленую хату353 . Таму мусілі адбудоўвацца зноў. Бацька быў прымаком, вёў гаспадарку разам з маім дзедам па маці. Але дзед пераважна даглядаў гаспадарку, а бацька працаваў у лесе, дастаўляў дрэва ў Івацэвічы. За палякамі
Шэсьць братоў (зьлева направа): Іван, Віктар, Паўло, Валодзя, Барыс, Пятро. Канец 1940-х — пачатак 1950-хгг.
353 Напэўна, маецца на ўвазе тое, што бацькі падчас Першай сусьветнай вайны былі эвакуаваныя ў Расею.
мы жылі досыць добра, але з прыходам саветаў усё перавярнулася. Бацьку прызналі кулаком, прымушалі ўступіць у калгас, на што ён не пагаджаўся. 3 прыходам немцаў мы даведаліся, што сям’ю зьбіраліся вывезьці ў Сібір і толькі пачатак вайны нас выратаваў. Палякі ж нас не чапалі — заплаціў падаткі й працуй далей, ні пра што не клапаціся. Бо ў палітыку мы ня лезьлі. А вось мае дзядзькі былі «прасавецкія», вывешвалі ў вёсцы чырвоныя сьцягі, таму іх палякі крыху калацілі.
Пакуль не пачалася партызанка, немцы вялі сябе досыць спакойна, просты народ нават не адчуваў іх прысутнасьці. Бяду для беларусаў прынесьлі партызанскія атрады. Мой бацька ў ваенны час быў солтысам, дык на яго партызаны палявалі асабліва ўпарта. Тры ці чатыры месяцы зь дзясятак сялянаў са зброяй у руках баранілі вёску ад партызанскіх нападаў. Але аднаго дня тыя прарвалі абарону, уварваліся ў Булу, пачалі яе паліць і страляць людзей. Дзед закрыўся ў хаце са словамі, што паміраць будзе дома. Бацьку ўдалося ўцячы. Мы з братамі схаваліся пад печчу, пад ложкамі. Дзеда й бабу забілі. Мама ляжала на падлозе, дык партызаны падумалі, што яна мёртвая. Гэта яе й выратавала. Пасьля таго нападу шмат сем’яў выехалі ў Косава, у тым ліку й мы. У Косаве пуставала шмат жыдоўскіх хатаў, у якіх сялілі звычайна па тры беларускія сям’і. Мы прывезьлі з дому каня, карову, абраблялі невялікую гаспадарку. На Косава партызаны нападалі яшчэ часьцей, чым на Булу, але ў горадзе дзейнічала беларуская паліцыя, якая лёгка ўздыхнуць партызанам не давала.
Да Ўсходніх Прусаў у 1944 г. мы ехалі коньмі трыццаць дзён. Адтуль зьбіраліся пераехаць у Польшчу, спадзяваліся, што тая здабудзе незалежнасьць. Але якраз у той час пачалося Варшаўскае паўстаньне й немцы паслалі нас у Баварыю. Жылі ў інтэрнацыянальным лягеры, бацька дастаў працу. Немцы хацелі пагнаць на працу й мяне, але бацьку ўдалося зьмяніць у паперах дату майго нараджэньня, і я рабіў толькі дробныя справы: там штосьці пачышчу, там бульбу палуплю. Харчаваліся зусім слаба — даставалі якую буханку хлеба на дзень на ўсю сям’ю.
Па вайне мы жылі спачатку ў польскім лягеры, потым — ва ўкраінскім. Пасьля даведаліся пра існаваньне беларус-
Скаўтыў Остэргофэне. Ніна Бурдзь (сядзіць справа), Віктар Бурдзь (стаіць другі справа).
1948 г.
Беларускія скаўтыў Нямеччыне. Віктар Бурдзь пасярэдзіне
кага лягеру каля Мюнхэну, у Остэргофэне. Я хадзіў у беларускую школу, вучыўся ў нашай слаўнай беларускай інтэлігенцыі354 . I кармленьне было — не параўнаць з вайной. Амэрыканцы пра гэта добра дбалі.
У 1949 г. я са старэйшым братам Іванам прыехаў да Канады, у штат Манітоба. Праз год дазволілі далучыцца да нас бацькам і іншым братом, нашая сям’я налічвала агулам восем чалавек. Пасяліліся ў фармэра, усёй сям’ёй абраблялі буракі. Калі сэзон буракоў канчаўся, пераходзілі на працу да чыгункі. Праз два гады працы набылі хату ў Вініпэгу, у адной палове якой жылі, а другую здавалі людзям. I так даволі хутка пакрылі кошт дому. Я больш за трыццаць гадоў адпрацаваў у Вініпэгу на мясакамбінаце, зарабляў добрыя грошы. Калі мне споўнілася 58 гадоў, нашую кампанію закрылі й я выйшаў на пэнсію. Пакрыху прывыклі да чужыны й мае бацькі. Увогуле наракаць на эміграцыйнае жыцьцё не прыходзіцца, паўсюль нас вельмі добра прымалі й ніколі ня крыўдзілі. I калі я чуў ад сваякоў, як і ў якіх умовах ім даводзілася жыць у паваеннай Бацькаўшчыне, мне рабілася жудасна. Шмат хто павыяжджаў адсюль у Таронта, іншыя канадыйскія гарады, а мне адразу тут вельмі спадабалася. Надвор’е — як у Беларусі, толькі зіма крыху даўжэйшая, прыкладна на месяц.
Мой наймалодшы брат Пятро, народжаны ў Нямеччыне, скончыў канадыйскі ўнівэрсытэт, працаваў настаўнікам ангельскай мовы й гісторыі, кіраваў вялікай школай. Пабеларуску ён разумее, але не размаўляе. Яшчэ адзін малодшы брат Барыс памёр, дастаўшы ўдар сэрца. Памёр і старэйшы брат Іван. Жывуць Паўло й Валодзя, таксама добра ўладкаваныя, маюць свае дамы.
Маю жонку Ніну, якая паходзіць з Жыровічаў, я забраў у Канаду разам зь яе бацькамі ў 1953 г. Ёсьць двое дзяцей. Сын Віктар працуе машыністам на чыгунцы, а дачка Нора пасьля ўнівэрсытэту ўладкавалася ў мэдычную лябараторыю. Гадуем унука й унучку. Дарэчы, яны абое гуляюць у хакей — нацыянальны канадыйскі від спорту.
У паваеннай Манітобе шмат беларусаў не было. Таму палітычнага жыцыдя, як у тым жа Таронта, мы ня ладзілі.
354 У Беларускай гімназіі імя Я. Купалы.
Зьбіраліся на вечарыны, танцы, вясельлі — і на гэтым усё. Адзінае, сьвяткавалі 25 Сакавіка. На «крывічоў» і «зарубежнікаў» не дзяліліся, жылі па-сяброўску. Але нават царквы сваёй ня мелі, хадзілі ці да расейцаў ці да ўкраінцаў — замала нас было. А цяпер і ўвогуле на пальцах можна пералічыць. I беларускія справы людзей старэйшага пакаленьня не цікавяць. Беларускі дух у Вініпэгу найбольш стараўся падтрымліваць Мікола Сільвановіч. Зь яго заўчаснай сьмерцю355 тутака ўсё й абарвалася. На жаль, не ўдаецца сачыць за падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі, — ня маем ніякіх камунікацый. 3 усіх нас на Радзіме пабываў толькі Паўло. Ён езьдзіў у Маскву на тыя легендарныя хакейныя сустрэчы паміж зборнымі СССР і Канады, завітаў і на Бацькаўшчыну.
Сям'я Бурдзёў. 1950-я гг.
355 У 1975 г.
КАНТАКТЫ 3 РАДЗІМАЙ АБАРВАЛІСЯ