• Часопісы
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Калі палякі ня надта добра ставіліся да нашага брата беларуса, дык што тады казаць пра саветы, што прыйшлі сюды ў 1939 г. Жыцьцё раптам пайшло пад адкос — крамы апусьцелі, кошты ўзьляцелі, нават вопраткі чалавечай не было. Бацька й браты адмаўляліся ўступаць у калгас. Тады саветы абклалі іх такімі падаткамі, што мусілі здацца. Пажылі два гады ў галечы, а тут новая чума — вайна. Няма доўга аб чым казаць — ані партызаны, ані немцы сябрамі для бядакаў-беларусаў не былі. Аднолькава хлебанулі гора як ад адных, так і ад другіх.
    У 1942 г. я скончыў у Глыбокім, адным з нацыянальнапатрыятычных беларускіх цэнтраў, шасьцімесячныя настаўніцкія курсы. Пачаў працаваць у трэцяй клясе чатырохкляснай школы ў Парэччы. Разам са мною працавала яшчэ адна маладая настаўніца й дырэктарка. Кожны дзень з Задарожжа ішоў пяць кілямэтраў пехатой. Шлях гэты быў небясьпечны, бо ўсялякі люд можна было сустрэць. Немцы змушалі адразу паведамляць ім аб знаходжаньні партызанаў. He паведаміш — спаляць усю вёску. I ў нашых мясьцінах таксама палілі. Аднойчы нас абрабавалі партызаны: забралі каня з возам і парсюка, якога хавалі ў саломе.
    У 1943 г. мяне выклікалі на настаўніцкую канфэрэнцыю ў Глыбокае. Там мне й яшчэ, калі не памыляюся, пятнаццаці калегам выдалі дакумэнты ды праз тры дні прымусова накіравалі ў вялікі аўстрыйскі лягер Мальта. Там мы маршыравалі й вучыліся страляць. Найлепшым стральцом давалі ўзнагароду — цыгарэты. Немцы да нас ставіліся нядрэнна. Мяне прызначылі кіраўніком скаўцкай арганізацыі, бо ў лягеры, у якім я пражыў паўтара году, было шмат дзяцей. Адтуль мяне перавялі ў іншы лягер, што месьціўся ў лясным масіве гораду Дэсаў. У ім я апекаваў беларускіх дзяцей. У 1945 г. мяне паклікалі ў Бэрлін, у беларускую падафіцэрскую школу пад кіраўніцтвам палкоўніка Кушаля. Мелі квіткі ў мэтро, езьдзілі ў цэнтар гораду, на Аляксандарпляц, дзе абедалі ў рускім рэстаране. Але ў гэтай школе правучыўся я нядоўга, каля трох тыдняў. Сталіцу пачалі бамбіць, і мы начамі — удзень дарогі бамбілі амэрыканцы -— прабіраліся да Рэгенсбургу. Мелі нямецкую ўніформу й вінтоўкі. У Рэгенсбургу прызначылі да самаходу, які вёз жаўнераў расчышчаць дарогі. Але я з таго самаходу ўцёк, далучыўся да беларускага лягеру.
    У Рэгенсбургу, як і пазьней у Міхэльсдорфе372 , я належаў да паліцыі, пільнаваў уначы тэрыторыю лягеру, асаблі-
    Аляксандар Мяцеліца на дэманстрацыіў Атаве. 1999 г.
    т У 1948 г. зь беларускага лягеру ў Рэгенсбургу прыхільнікаў Рады БНР, гэтак званых «крывічоў», выставілі прыхільнікі БЦР. Яны перабраліся ў Міхэльсдорф, дзе й заснавалі свой лягер.
    ва харчы, якія захоўваліся на складзе. 3 маленькага гарадку Остэргофэн у 1949 г. я выехаў у Канаду.
    Год прарабіў па кантракце на «фарме», а потым пераехаў у Манрэаль, дзе застаўся на ўсё жыцьцё. Здабыў добрую працу на фабрыцы Air Canada, рэзаў матэрыял для будовы самалётаў. У 1959 г. атрымаў канадыйскае грамадзянства. Падтрымліваў кантакт з бацькамі, дасылаў ім грошы. Цікава, што й бацька, і маці, калі памерлі, мелі па 89 гадоў —відаць, нядоўга мне засталося... Пасьля сьмерці жонкі я прадаў уласны дом і пераехаў ва ўкраінскую рэзыдэнцыю (яна зьмяшчае 84 апартамэнты). Усё раблю сам — гатую, прыбіраюся. Дзякаваць Богу, здароўе не паганае, сіл хапае. Толькі рэўматызм дакучае. Жыцьцё ў гэтай рэзыдэнцыі добрае, спакойнае, атмасфэра сяброўская. Ладзім імпрэзы, два разы на тыдзень гуляем у бінга. Беларускае жыцьцё ў Квэбэку, якое й у найлепшыя часы не было дужа актыўным, цяпер трымаецца толькі дзякуючы Анатолю Хрэноўскаму — адданаму беларусу й проста добраму чалавеку.
    Нядаўна зьбіраўся трэці раз наведаць родную Беларусь (на Радзіме быў у 1991 і 1994 гг.), пабачыць пляменьнікаў і пляменьніц, аднак здароўе крыху пагоршылася й падарожжа прыйшлося адкласьці. Са сваякамі я сябрую, яны старога не забываюць, дый я стараюся ім, чым магу, дапамагчы.
    Аляксандар Мяцеліца. Манрэаль, 2002 г.
    МОЙ БАЦЬКА ДАПАМАГАЎ АДАМУ СТАНКЕВІЧУ
    Міхась Пашкевіч (Таронта, Антарыё)
    10 сакавіка 1913 г„ пав. цэнтар Ашмяны Віленскай губ., сёньня Гарадзенская вобл.
    У Першую сусьветную майго бацьку Паўлюка прызвалі ў царскае войска, а я й маці Зося адправіліся ў эвакуацыю ў Расею, у Тамбоўскую губэрню. Бацька адшукаў нас, як пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя й рухнуў фронт. Мы ўсе разам вярнуліся на радзіму. Малодшая сястра й цяпер жыве ў Беларусі, а вось адшукаць сьляды брата так і не ўдалося. Балыпавікі вывезьлі яго ў 1940 г. на працы ў Сібір, потым ён нейкім чынам апынуўся ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы, дзе й зьнік. Мама мне пісала ў Канаду: «Шукай Колю», але безвынікова, ніхто ня ведаў, дзе знаходзіцца брат.
    Улесе над ракой Атавай. Зьлева направа: Івонка Сурвілла, Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы, Валянціна й Міхась Пашкевічы. 1976 г.
    Тата дужа не любіў палякаў і расейцаў. Калі бальшавікі акупавалі нашыя землі ў 1920 г., ён паступіў на вучобу ў паліцэйскую школу. Палякі змушалі падпісаць яго кантракт, але тата адмовіўся й, каб ня трапіць пад суд, вярнуўся ў Беларусь. Працаваў камэндантам на чыгуначнай станцыі. Тата браў чынны ўдзел у беларускім нацыянальным руху, далучыўся да Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, дапамагаў у працы ксяндзу Адаму Станкевічу. У нашай хаце было поўна беларускіх кніг — бацька чытаў усё.
    Але за польскім часам зацікаўленьне беларускім, асабліва забароненай літаратурай, было небясьпечным: у хату неаднаразова прыходзілі паліцыянты — шукаць такую літаратуру.
    За сваю дзейнасьць бацька ня раз арыштоўваўся й нават адседзеў у турме. Браў удзел у ашмянскіх сходах патрыётаў, што адбываліся ў хаце Аляксандра Барановіча, і я — юнак, выхаваны бацькамі ў беларускім духу. Патрыётаў у Ашмянах было нямала, але актыўных, адданых ідэі — ня больш за дзесяць.
    Адукацыю я набыў у сярэдняй і земляробчай школах. Потым прызвалі ў польскае войска — служыў у Віленскім пяхотным палку. У 1939 г., як пачалася Другая сусьветная, трапіў у нямецкі палон, у якім праседзеў 11 месяцаў. Працаваў на гаспадарцы ў графіні, якая дужа не любіла Гітлера. Яна лагодна ставілася да мяне, частавала кавай, дзялілася весткамі з фронту. Я штомесяц пісаў бацьку, які ў той час працаваў старшынём сельсавету пад Вільняй, лісты. Але адказу не атрымліваў. Толькі пасьля даведаўся, што савецкія ўлады забаранялі перапісвацца. Да гэтых дзён захаваўся ліст, у якім я расказваў, што зьбіраюся ажаніцца зь дзяўчынай, якая не валодае ніводнай славянскай мовай, маўляў, як дамоў вяртацца? Ад бацькі дастаў толькі паведамленьне, якое мяне вельмі ўсьцешыла, — урэшце даведаўся, што зь сям’ёю ўсё нармальна. 3 палону я ўцёк, аднак мяне арыштавалі савецкія ўлады ў Літве.
    Як пачуліся першыя выбухі бальшавіцка-нямецкай вайны, саветы мне «прапанавалі»: «Будзеш служыць у польскім войску». Але я адпіраўся: «Чаму польскім? Я не хачу, я — беларус». А мне ў адказ: «Няма такога, беларускага войска. Дый якая розьніца, на чыёй старане змагацца супраць фа-
    шызму?» Зразумела, што мой асабісты погляд у КДБ нікога не цікавіў. Пераправілі ажно ў Чкалаўскую вобласьць373 , дзе трымалі пры Галоўным штабе польскай арміі374 . Каб неяк пражыць, працаваў, скончыў шафёрсідя курсы. Потым мы пачалі далёкае падарожжа на Блізкі Усход. Прайшлі праз Іран, надоўга затрымаліся ў Іраку (бо былі апранутыя ў ангельскую форму, мясцовае насельніцтва ставілася да нас нядобра — Ірак тады быў акупаваны Ангельшчынай), далей пайшлі ў Палестыну, Эгіпет, адкуль вярнуліся ў Эўропу, у Італію. Як шафёр, які добра авалодаў італьянскай мовай, з Італіі я езьдзіў у Швайцарыю, Францыю, Аўстрыю. У баявых дзеяньнях я ня ўдзельнічаў — усю вайну прайшоў як шафёр.
    Аднойчы самаход укралі. Мяркую, што зрабіў гэта адзін паляк, які зь нейкіх прычынаў уцякаў з войска. Мяне перавялі на працу ў канцылярыю. У войску шукаў беларусаў, пазнаючы іх па акцэнце. Бальшыня баялася адкрыта гаварыць пра сваё паходжаньне й называлася палякамі, хоць на той польскай мове ледзь гаварылі.
    Аднойчы, едучы ў самаходзе, я з жартам зьвярнуўся да аднаго хлопца па-беларуску. Па-беларуску й адчуў адказ. Прайшло некалькі гадоў, сустрэў я гэтага хлопца ў Канадзе, а ён беларускую мову ўжо быццам і забыўся... Я, як трапіў да палякаў, запісаўся беларусам, але, калі афіцэр пабачыў запіс, выправіў на «паляка», прыгаворваючы, што пан памыліўся. Польскай мовай я валодаў добра, і ніхто не сумняваўся, што я — паляк. Але яшчэ ў Расеі палякі крыва глядзелі, калі браў у бібліятэцы кнігі Пушкіна ці Лермантава...
    У лік тых, хто выказаў жаданьне ехаць на працу ў Канаду, я запісаўся адным зь першых375 . Спыталі, ці ўмею працаваць на зямлі Адказваю: канечне, я ж земляроб па адукацыі! Але на гаспадарцы я не працаваў: лекар сказаў, што праца зацяжкая для мяне. Прапанаваў работу ў шпіталі. Яму я аддаў 37 гадоў жыцьця, быў і звычайным супрацоўнікам,
    373 Сёньня Арэнбурская вобласьць Расеі. У 1938—1957 гг. горад Арэнбург насіў назву Чкалаў.
    374 Маецца на ўвазе месца дыслякацыі 5-й і 6-й дывізій Польскага войска.
    375 Міхась Пашкевіч прыехаў у Канаду ў 1946 г.
    На сустрэчы з Натальляй Арсеньневайу Канадзе. Міхась Пашкевіч стаіць справаў сярэднім шэрагу. 1969 г.
    і перакладчыкам. На пэнсію выйшаў пазьней за ўсіх, маючы больш за 70 гадоў, — на працы мяне шанавалі й любілі. Прыехаўшы ў Канаду, беларусаў нейкі час адшукаць не ўдавалася.
    Аднойчы пайшоў з двума палякамі ў рэстаран. Чую, акцэнт у аднаго зусім ня польскі. Пачынаю распытваць пра сям’ю, дзе жывуць дзеці. Той і адказвае: «У Беларусі». Кажу: «Так ты ж сам, напэўна, беларус!» Аказалася, сапраўды, суайчыньнік. Расшукаў па маёй просьбе беларускамоўную кнігу, адкрываю яе, а ў мяне сьлёзы коцяцца... Гэты ж чалавек пазнаёміў мяне й з Кастусём Акула.м, які тады ўжо адшукаў чатырох беларусаў. Я зь дзесяцьцю суайчыньнікамі пазнаёміўся на польскіх танцах.
    У 1948 г. у нас ужо хапала народу, каб залажыць арганізацыю376 . Праз адну літоўку, разам зь якой працаваў, пазнаёміўся зь дзьвюма сёстрамі — Раісай і Валянцінай Жукоўскімі. 3 малодшай, Валянцінай, я назаўсёды зьвязаў свой
    376 Згуртаваньне Беларусаў Канады.
    Пасьля 70-годзьдзя ВінцэнтаЖук-Грышкевіча. Сем'і Сурвіллаў, Пашкевічаў, Жук-Грышкевічаў і Натальлі Арсеньневай. 1973 г.
    лёс. У нас нарадзіліся двое дзяцей. Сын Паўлюк працуе ў галоўным банку, а дачка Эва выйшла замуж за чалавека, які ў Брытанскай Калюмбіі вядзе бізнэс-курсы.