Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
381 Створана 28 лістапада 1948 г. на сходзе чатырнацпаці беларусаў-эмігрантаў у Таронта (К. Акула, М. Пашкевіч, Я. Пітушка, Т. Салановіч ды інш.)28 траўня 1949 г. адбыўся I Агульны Зьезд ЗБК, аддзелы былі заснаваны ў Таронта й Гамільтане. Затым суполкі паўсталі ў Садбуры, Лёндане, Ашаве, Манрэалі. Мэта арганізацыі: дапамога беларусам у Канадзе, інфармаваньнс чужынцаў пра Беларусь, змаганьне за незалежнасьць Беларусі.
382 Месячнік. Выдаваўся ад лютага 1948 г. да красавіка 1954 г. (рэдактар — Кастусь Акула). Выйшла 58 нумароў.
каб даглядаць хворага Язэпа. Але калі ягоныя справы зусім пагоршыліся, была вымушаная заўчасна пайсьці на пэнсію.
Мой муж нарадзіўся ў 1913 г. на Браслаўшчыне. Вялікай адукацыі ня меў, але браў курсы ў гэтак званым «народным унівэрсытэце», быў чальцом каталіцкай арганізацыі ў Вільні, адкуль атрымліваў прэсу й літаратуру. Быў знаёмы зь беларускім студэнцтвам. Падчас летніх вандровак па Беларусі ў яго гасьцілі тыя ж доктар Шчорс, Вітаўт Тумаш. У 1939 г. муж быў арыштаваны саветамі й высланы ў Сібір. У Палестыне далучыўся да войска генэрала Андэрса, быў паранены ў бітве пад Монтэ-Касіна. У Канадзе напачатку мусіў два
Язэп Пітушка
гады адпрацаваць па кантракце на вёсцы, рабіць цяжкую фізычную працу. Некаторыя польскія афіцэры не вытрымлівалі такой нагрузкі й канчалі жыцьцё самагубствам. 25 гадоў працаваў кіроўцам аўта.
Язэп Пітушка — адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Канады383. Потым у арганізацыі наступіў раскол. А пачалося ўсё праз прыезд у Канаду Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Той яму не падабаўся, гэты, таго трэба зьняць. Ён хацеў быць акружаным выключна «афіцэрамі», такімі, як ён сам, «жаўнераў» не патрабаваў. А мой муж, наадварот, хацеў працаваць з тымі «жаўнерамі», людзьмі! Аднойчы Жук-Грышкевіч сказаў, што «трэба ўбіць клін». I ўбілі. На некаторых сходках сваю праўду людзі адстойвалі фізычна, з дапамогай кулакоў.
383 Язэп Пітушка прыехаў у Канаду ў 1946 г. і стаў адным зь псршых заснавальнікаў беларускага жыцьця ў Канадзе. Браў удзел у першым сходзе беларусаў, дзе было прынята рашэньне стварыць Згуртаваньне Беларусаў Канады.
А ў створаным Пітушкам, Хмарам і іхнымі прыхільнікамі Беларускім Нацыянальным Аб’еднаньні, першым старшынём якога быў мой муж, мы добра абыходзіліся й без «афіцэраў». Зь цягам часу Пітушку зрабілі прадстаўніком БЦР на Канаду. Хоць асабіста Радаслава Астроўскага ён ня ведаў, у Другім Усебеларускім Кангрэсе ня ўдзельнічаў — заслужыў такі гонар праз ахвярную беларускую працу. Тутака ў Таронта я па сёньня чую словы ўдзячнасьці ад людзей, якім мой муж дапамог уладкавацца ў Канадзе. Хоць да шлюбу са мной «астроўшчыкам» ён ня быў. Тады толькі й чуваць было ад усіх: ніякага Астроўскага не існуе—толькі Абрамчык! I я ня вытрымала: як гэта так?! Яны ўсе супрацоўнічалі з Астроўскім, а потым ад яго паўцякалі ды яшчэ аблілі брудам384 !
Дарэчы, у 1960-х гг. Астроўскі прыяжджаў у Таронта. Ягоная дачка Галіна й зяць Мікалай Мінкевіч удзельнічалі ў буйным мэдычным форуме, а прэзыдэнт, на той час ужо старычок, спатыкаўся са сваім вучнем Сладкоўскім385 , іншымі беларусамі. Запрасілі спадара Астроўскага ў госьці й мы — вельмі мілы, прыязны чалавек. Міхась Пашкевіч, хросны бацька нашага сына, тады ня змог вырвацца з працы, а ягоная жонка Валянціна з сынам прыйшлі пабачыцца з Астроўскім. Два хлопцы, няхай і ня надта прафэсійна, цешылі яго ігрой на піяніна. Дарэчы, раней быў у нашай хаце й Мікола Абрамчык. Яго мы таксама стараліся добра прыняць.
Што да Хмары (ці Зіняка — яго сапраўднае прозьвішча), то я не была зь ім у надта сяброўскіх дачыненьнях, шмат у чым не згаджалася. Але я заўсёды паўтараю, што злачынна не прызнаваць ягонай адданай беларускай працы, ягонага таленту. 40 гадоў ён сам друкаваў і знаходзіў сродкі на «Беларускі голас»386 . Ня жыд, не паляк, не ўкраінец, не расеец, а менавіта ён, беларус Хмара, быў шматгадовым старшынём Асацыяцыі этнічнай прэсы. Гэтатрэба помніць і цаніць.
384 Маюцца на ўвазе ў першую чаргу сябры БЦР у 1944 г. і намесьнікі прэзыдэнта БЦР на акругі: Станіслаў Станкевіч, Барыс Рагуля, Язэп Малецкі, Сымон Кандыбовіч ды інш.
385 Маецца на ўвазс Барыс Сладкоўскі (гл. біяграму).
386 Выдаваўся раз на месяц ад 1952 да 1992 г., да сьмерці ягонага адзінага выдаўца й рэдактара. Выйшла 370 нумароў.
Як вядома, Хмара быў прыхільнікам гэтак званай «трэцяй сілы» на эміграцыі, але гэта абсалютна не перашкаджала ягоным блізкім стасункам зь Пітушкам, канадыйскім прадстаўніком БЦР. Мой муж у адным з артыкулаў жартаваў: у адным хмаравым крэсьле зьмяшчаюцца адразу некалькі рэдакцый, сярод якіх была й «Баявая ўскалось». Калі ў 1984 г.387 памёр Язэп, я папрасіла Хмару й рэдакцыю амэрыканскага «Беларуса» надрукаваць нэкралёгі, але без аніякіх правак! Бо той жа Хмара любіў сёе-тое ў тэксьце паправіць. I ахвяравала на абодва выданьні грошы. Дык Хмара маю просьбу сумленна выканаў, а «Беларус» зрабіў шмат недарэчных перайначваньняў. Праўда, калі хавалі майго мужа, на пахаваньне прыйшло шмат прадстаўнікоў ЗБК. Нягледзячы на разыходжаньне па палітычных пытаньнях, Язэп сябраваў з тым жа Міколам Ганьком, яны паважалі й цанілі адзін аднаго. Цяпер я раз-пораз прыходжу на мерапрыемствы, што ладзіць Згуртаваньне. Бо даўно пара забыць усе крыўды, шукаць вінаватых, сутыкаць ілбамі тых, хто яшчэ жыве. Я лічу сябе проста беларускай — не «крывічкай», не «зарубежніцай», ня «хмараўкай». Калі той ці іншы лягер зробіць штосьці добрае—я яго хвалю, калі дрэннае — маўчу.
Тых людзей, што супрацоўнічалі зь Язэпам Пітушкам на палітычнай, грамадзкай ніве, як і тых, чыімі сіламі паўстаў прыход сьвятой Еўфрасіньні Полацкай388, у жывых засталіся адзінкі. Ёсьць адзін казак, што наведвае царкву зь першага дня яе існаваньня, ёсьць Высоцкі з жонкай. Яму 93 гады, і ён надта хворы, ёй — 90, вельмі дзейная й актыўная жанчына. Прыходзіць айцец Павал Вялікі, які доўгі час служыў у прыходзе. Ён ужо на заслужаным адпачынку. Хто яшчэ? Усе, на жаль, у лепшым сьвеце. Ёсьць парачка «тутэйшых», як я іх называю: яны хоць і беларусы, але ад беларускасьці далёкія. Дзеці пасьляваенных эмігрантаў вык-
387 25 лютага 1984 г.
388 Прыход сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Таронта быў заснаваны ў 1950 г. У 1952 г. парафіяне пастанавілі перайсьці ў юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярхату. Сьвятарамі парафіі былі а. Міхась Мігай (адзін з заснавальнікаў прыходу), Віталь Сагайдакіўскі (украінец), а. Якаў Кузьміцкі, а. Мікалай Танасі (румын), а. ГІавал Вялікі.
лючна рэдка цікавяцца справамі, якімі займаліся іхныя бацькі, ня кажучы ўжо пра іх працяг. Вось вам і сытуацыя. Бязрадасная...
Той прыход падпарадкоўваецца канстантынопальскаму патрыярхату389 . Спачатку арандавалі розныя залі, а ў 1953 г. набылі першую собскую хатку, якая складалася з чатырох пакояў. Два зь іх займала царква, а іншыя два — Беларускае Нацыянальнае Аб’еднаньне. Праз два гады купілі будынак былога кінатэатру, які перабудавалі ў царкву й царкоўную залю. Я й мой муж, каталікі, займаліся царкоўнымі справамі, дапамагалі, прыходзілі на службы. У суботу іду ў касьцёл, а ў нядзелю — у нашую царкву. Дарэчы, хаваў Язэпа праваслаўны сьвятар, хоць апошняе прычасьце яму даваў у шпіталі ксёндз — гэта было жаданьне майго мужа.
Наш сын у 1975 г. скончыў Таронцкі ўнівэрсытэт. Дарэчы, як і ягоная жонка. У тым часе ў Канадзе назіралася вялікае беспрацоўе, дык ён зь сябрам распачаў бізнэс — рабілі «субмарыны». Але ня лодкі, а ежу — хлеб з кілбасой. Я за галаву хапалася — мой сын-інжынэр робіць булкі! Але калі Язэп-малодшы атрымаў дыплём, літаральна празь некалькі дзён пачаў працаваць як інжынэр шашэйных дарогаў і мастоў. Па спэцыяльнасьці працуе й сёньня, непадалёкгад Таронта — знаны й паважаны ў сваёй галіне. Mae дзьвюх дачок. Старэйшая летась скончыла прэстыжны Говард-унівэрсытэт. Я прысутнічала на гратуляцыі, плакала ад шчасьця. Другая мая ўнучка вучыцца ва ўнівэрсытэце Антарыё.
Часам я кажу свайму сыну (ён цудоўна размаўляе пабеларуску): ну зрабі хоць бы палову той справы, што рабіў для Беларусі твой бацька! А ён адказвае: не, мама, напэўна, толькі мае ўнукі. Шкада, што сыходзіць нашае пакаленьне, якое настолькі фанатычна, да апошняга аддавала сябе Бацькаўшчыне.
389 У Таронта ёсьць яшчэ адзін беларускі прыход — сьв. Кірылы Тураўскага, які адносіцца да Беларускай Аўтаксфальнай Праваслаўнай Царквы. Створаны ў 1954 г. а. Мікалаем Мацукевічам і сябрамі ЗБК.
НАРОДЖАНЫ Ў КАШУЛІ
Барыс Рагуля (Лёндан, Антарыё)390
1 студзеня 1920 г„ в. Турэц, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.
Барыс Рагуля. 1990-я гг.
У пачатку году 85-гадовы юбілей адсьвяткаеаў доктар Барыс Рагуля — стваральнік легендарнага Наваградзкага швадрону, патрыёт сваёй шматпакутнаіі Бацькаўшчыны. На чужыне, у Канадзе, ён стаў знакамітым лекарам. Пра жыііьцёвы шлях спадара Рагулі напісана нямала артыкулаў. Праўда, танальнасьць іх налярная. Для адных ён — герой, змагар за адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці, абаронца насельніцтва й ад бальшавіцкай і нямецкай агрэсіі, для некага — здраднік. Гісторыя, тым больш гісторыя войнаў, — цягам стагодзьдзяў найлепшы сродак для ідэалягічных маніпуляі{ый. Найгоршае, калі гістарычную навуку расчэпліваюць надвое —• чорнае й белае, пазбаўляючы сотняў фарбаў і адценьняў, маленькіх штрыхоў, якія так лёгка зьнішчыць, вырваўшы з кнігі непатрэбную старонку... Доктар Рагуля заслугоўвае, кабяго памяталі на Баііькаўшчыне.
39(1 Вытрымкі з інтэрвію друкаваліся ў газэтах «Салідарнасць» і «Наша Ніва».
На жаль, апошнім часам спадар Барыс зусім хворы: перанёсшы інфаркт, ён асьлеп, амаль ня рухаецца. Нягледзячы на гэта, ён мужна размаўляў са мною болый як сорак хвілін, за што яму — шчыры беларускі дзякуй39'.
— Ад 1944 г. Вы ні разу не былі ў родным краі... Гэта трагедыя ці пячатка эпохі?
— Для мяне гэта велізарная трагедыя. Усё паваеннае жыцьцё я спадзяваўся пабачыць родную Беларусь. Але, бачыце, не атрымалася. Аднойчы цьвёрда вырашыў: еду! Аднак адзін зь беларускіх дзеячоў у ЗША папярэдзіў, што гэта рызыкоўная ідэя, бо няма ніякіх гарантыяў маёй бясьпекі. Атрымліваецца, што на Радзіме я — пэрсона нон-грата. Калі б я меў магчымасьць там нешта зьмяніць, тады б рызыкаваў. Але ў мяне вялікая сям’я, што мяне й стрымала.