Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец

Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
Надзея йДзьмітры Касмовічы
ДАСЬЕ
Дзьмітры Касмовіч нарадзіўся 21 верасьня 1909 г. у Нясьвіжы. Скончыўшы гімназію ў Радашковічах, вучыўся ў ВНУ Бэльгіі, Польшчы й Югаславіі, браў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Служыў у польскім войску, у 1939—1941 гг., паводле ягоных успамінаў, быў бурмістрам Нясьвіжу. У 1940—1941 гг. вучыўся ў менскім Політэхнічным інстытуце. 3 пачаткам нямецкай акупацыі кіраваў аддзелам забесьпячэньня Менскай управы й менскай паліцыяй. У Бранскай, Смаленскай і Магілёўскай акругах узначальваў службу парадку — ОД, мэтай якой была барацьба з партызанамі. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху, удзельнічаў у паседжаньні, на якім было абвешчана аб утварэньні аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Царкоўным Саборы, Другім Усебеларускім Кангрэсе. Быў адным зь лідэраў Беларускай Незалежніцкай Партыі. Ва Усходняй Прусіі служыў у дэсантным батальёне «Дальвіц», які займаўся падрыхтоўкай дывэрсійных сілаў дзеля барацьбы з савецкай уладай. Наладжваў міжнародныя сувязі дзеля змаганьня супраць камунізму. У 1954 годзе ўзначаліў Беларускі Вызвольны Фронт. Жывучы ў Нямеччыне, стаўся актыўным удзельнікам некалькіх антыкамуністычных арганізацый. Выдатна валодаў некалькімі эўрапейскімі мовамі. Памёр 23 красавіка 1991 году.
У кнізе Свэна Стэенбэрга «Андрэй Андрэевіч Уласаў» напісана: «...У Касмовічы Ўласаў унершыню сустрэўся з упартым сэпарапіызмам. Касмовіч заявіў, што ён згодзен супрацоўнічаць толькі ў тым выпадку, калі Ўласаў і Ка.йіпіэт Вызваленьня гарантуюць Беларусі незалежнасьць... Сустрэча з Касмовічам была плённай для Уласава. Касмовіч даказаўяму, яклёгка мабілізаваць насельніцтва й чагоможна было б дасягнуць, калі б ня немцы, а самі рускія кіравалі ў занятых абласьцях».
АГІДНА БЫЛО ГЛЯДЗЕЦЬ, ЯК МАРАЛЬНА ЗЬНІЧТОЖВАЛІ РАДАСЛАВА АСТРОЎСКАГА
Барыс Кіт (Франкфурт-на-Майне, Гесэн)
Я нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у Пецярбурзе. 3 родных Карэлічаў у расейскую сталіцу мой бацька Ўладзімер прыехаў у пошуках адукацыі й працы. Здабыўшы асьвету ў галіне тэхналёгій сувязі, працаваў на высокай пасадзе ў Міністэрстве сувязі, езьдзіў у камандзіроўкі ў Фінляндыю. Каб трапіць на працу, бацька штодня мусіў пераходзіць праз Аляксандраўскі мост. Калі пачаліся крывавыя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., на гэтым мосьце трывалі бойкі паміж казакамі й рэвалюцыянэрамі. Бацьку, каб патрапіць на другі бераг Нявы, прыходзілася наймаць баржу. У адзін з халодных дзён сакавіка я — маленькі хлопчык — убачыў вялікае шэсьце на адным з гарадзкіх праспэктаў. Мама прапанавала паглядзець, што адбываецца. Бачым: тысячы чалавек з чырвонымі сьцягамі рухаюцца на Марсава поле, каб пахаваць ахвяраў рэвалюцыі, і гучна сьпяваюць «Вставай,
Барыс Кіт на фонеўласнай карціны
проклятьем заклейменный». Праўда, хутка ў мяне замерзьлі ногі, і я пацягнуў маці дадому.
Мая мама, Ксенія Дзьмітрыеўна Зурава, паходзіла зь Цьвярской губэрні — адкуль і ўсе героі «Анны Карэнінай». Пазнаёміліся й ажаніліся бацькі ў Пецярбурзе. У 1919 г. наша сям’я мусіла пераехаць на радзіму бацькі, на Карэліччыну, у вёску Агароднікі — жыць далей у Пецярбурзе было абсалютна немагчыма, бо рэвалюцыя прынесла страшэнны голад. Маці езьдзіла на сваю радзіму, адкуль патаемна прывозіла харчы, зашываючы ў вопратцы: за ваенным камунізмам за хаваньне харчоў ад дзяржавы чалавеку пагражала сьмерць. Памятаю, як мы з бацькам хадзілі ў пецярбурскія рэстараны, якія да рэвалюцыі былі поўныя далікатэсаў. Падавалі ў іх сушаную тарань і вараную рэпу. Я бачыў людзей, якія паміралі ад галоднай сьмерці проста ў рэстараннай залі... Нашую сям’ю ратавала рыбалка — карпы, якіх мы з бацькам выцягвалі ў фінскіх рэках і азёрах. У Пецярбурзе я пачаў сваю адукацыю, паступіўшы ў падрыхтоўчую клясу гімназіі імя Пятра Вялікага, а ўжо на Наваградчыне, тады ўжо акупаванай палякамі, запісаўся ў 4-ю клясу польскай (іншых жа не было!) народнай школы, у якой не правучыўся й двох гадоў.
Жыцьцё ў Беларусі было таксама цяжкае. Па-першае, дабрабыт людзей зьнішчала вайна — непадалёк ад нашых мясьцінаў акурат праходзіла лінія Гіндэнбурга399 . Па-другое, мы мелі мала зямлі. Пасьля таго, як мой дзед Аляксандар (дарэчы, пражыў ён 110 гадоў!) падзяліў зямлю паміж сваімі сынамі, нам дасталася толькі адна дзесяціна400 . Часам галадалі, выкопвалі на панскай зямлі гнілую бульбу, варылі суп зь лебяды й крапівы. Часам нас ратаваў дзед,
399 Праходзіла па лініі Дзьвінск (Даўгапілс) — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск, у тым ліку й па Карэліччыне. Барыс Кіт называе яе па імю прэзыдэнта Нямеччыны Паўля фон Гіндэнбурга (1925—1932), які ў лістападзе 1914 — жніўні 1916 г. быў камандуючым Усходнім фронтам. Мснавіта пры ім была акупавана Заходняя Беларусь, а Гіндэнбург даў дазвол на стварэньнс нацыянальных школаў і заснаваньне прэсы на акупаваных тэрыторыях.
«ю у пераводзе на мэтрычную сыстэму— 1,0925 гектара.
вельмі здольны чалавек, які ў мястэчку Шчорсы401 дайшоў ад парабка да адміністратара памесьця графа Храптовіча. Аднойчы перад Вялікаднем паехаў у Шчорсы й вярнуўся з цэлай торбай страваў, якімі мы частаваліся на сьвята.
Мая маці памерла вельмі рана, калі ёй было ўсяго толькі 30 гадоў. Яна мела цяжкую спэцыфічную хваробу сэрца й мусіла пазьбягаць усякіх хваляваньняў. Але аднойчы расхвалявалася праз дробязь. Заказала мне боцікі, а яны былі кепска зробленыя. Увесь вечар маці хвалявалася, ноччу білася ў агоніі й хутка памерла. Праз два гады бацька ажаніўся другі раз, зь беларускай жанчынай Аленай. Яна была добрай мачыхай, але маці ўсё роўна мне ніколі не замяніла. Ад мачыхі маю паўсястру Ірыну й паўбрата Лява, яны абое жывуць у Беларусі.
Увесь час мне прыходзілася дапамагаць бацьку ў гаспадарскіх справах. Штораніцу хадзіў пасьвіць карову й, пакуль яна скубла траву, чытаў кнігі, здабываў веды. Наша цудоўная Беларуская наваградзкая гімназія ня мела свайго будынку, заняткі праходзілі ў габрэйскай школе. Габрэі вучыліся раніцай, мы — пасьля абеду. Часта вучні зьбіраліся на гутаркі ў кухні, каля вялікай печкі. Бацька, бедны чалавек, за 24 кілямэтры давёз мяне на фурманцы ў Наваградак і сказаў: «Гэта ўсё, сынок. што я магу табе даць, выбачай». Вучоба была платная, і гімназія была прыватнай установай. Але з той прычыны. што я выдатна вучыўся, атрымліваў найлепшыя адзнакі, гімназія плаціла мне стыпэндыю.
Вы не ўяўляеце, якая прага да ведаў была ў нашага пакаленьня! Мы былі гатовыя вучыцца дзень і ноч, абы толькі выбіцца ў сьвет. У гімназіі выкладалі найвыдатнейшыя настаўнікі: дырэкгар Пётра Скрабец, Данілевіч, гісторык Чатырка, які любіў выклікаць мяне да дошкі, каб пачуць правільны адказ. Мастацтва выкладаў знакаміты Язэп Драздовіч. Вось дзе дзіўны быў чалавек — з доўгай барадой, увесь у сваіх касьмічных думках, ціхі, маўклівы. Такі пах ад яго заўсёды сыходзіў... Іншыя настаўнікі яго недалюблівалі, і доўгаў Наваградку Драздовіч не пратрымаўся. Я кіраваў у гімназіі літаратурным гуртком, адным з найздольнейшых членаў якога быў Лявон Барысаглебскі. які стаў за са-
401 Сёньня ў Наваградзкім р-не Гарадзенскай вобл.
ветамі вялікім фізыкам. Тагачасны Наваградак, хоць і складаўся на 70% зь габрэяў, па сваім духу быў чыста беларускім горадам, жыхары якога размаўлялі толькі па-беларуску! У родны Наваградак, ганаровым грамадзянінам якога я зьяўляюся, я закаханы й па сёньня. Горад быў ціхі й спакойны, аніякіх злодзеяў у ім не было. Толькі аднойчы ў габрэйскім раёне я быў абстраляны камянямі за тое, што сустракаўся зь дзяўчынай з артадаксальнай габрэйскай сям’і.
Гімназія сьпярша была пазбаўлена правоў, яе абсальвэнты ня мелі магчымасьці паступаць у польскія вышэйшыя ўстановы. Таму беларускіх хлопцаў і дзяўчат гасьцінна прымаў Карлаў унівэрсытэт у Празе. Але потым гімназіяй пачаў апекавацца наваградзкі ваявода Зыгмунт Бэчковіч. I мы мусілі здаваць экстэрнам іспыты па ўсіх прадметах, здабыўшы разам і малую, і вялікую матуру! Цягнуліся гэтыя іспыты два тыдні, потым змучаныя вучні адпачывалі, набіраючыся сілаў на гары Гедыміна. Усе іспыты мы пасьпяхова здалі, пераканаўча даказаўшы, што й беларусы — здольная нацыя!
Стаўшы студэнтамі Віленскага ўнівэрсытэту, мы былі на сёмым небе ад шчасьця! Хадзілі па Вільні з кіёчкамі — была такая традыцыя. Кожнага беларуса, які прыяжджаў вучыцца ў Вільню, сустракаў нехта са старэйшых студэнтаў. Мной апекаваўся Стась Станкевіч, зь якім я сябраваў да апошніх дзён ягонага жыцьця. Вадзіў мяне па горадзе, усё паказваў, расказваў, нават завёў у госьці да свайго дзядзькі Яна Станкевіча, «дзікага» пасла402 . Памятаю, што ўся ягоная кватэра была завалена кнігамі й паперамі. Пасяліўся я каля Вострай Брамы, непадалёк вуліцы Піўной. Уступіў у Беларускі Студэнцкі Саюз. Акрамя яго, існавала ў Вільні й студэнцкая карпарацыя на ўзор сярэднявечных. Яна мела свае сьцягі, вопратку, законы, але асноўным іх заняткам было расьпіцьцё піва. Правініўся — выпі вялікі келіх піва. Добра не праглынуў — яшчэ адзін! Беларуская карпарацыя называлася «Скарынія». Я да яе не належаў, бо быў ужо чалавекам салідным, настаўнікам, але прыходзіў на іх
402 Так называлі Янку Станкевіча ў 1920—1930-я гг. за тое, што не супрацоўнічаў зь беларускімі групоўкамі.
сходы, каб весела бавіць час разам зь сябрамі. Старэйшыя сядзелі за сталамі, а новапрыбылыя, «фухсы» (яны насілі шапкі зь лісінымі хвастамі), — стаялі за іх сьпінамі. На адным з такіх сходаў я пазнаёміўся з Чаславам Ханяўкам, які потым прадаў мяне пры канцы вайны, выпісаўшы мне сьмяротную паперу «остарбайтэра», будучы сакратаром Беларускага камітэту ў Варшаве.
Будучы студэнтам матэматычнага факультэту, я быў арыштаваны польскімі ўладамі. Першы раз за краты мяне кінулі, калі я вучыўся яшчэ ў сёмай клясе гімназіі. Студэнты езьдзілі па вёсках і закладалі гурткі Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Я заклаў гурток у родных Агародніках, старшынём якога выбралі майго бацьку. У адзін дзень былі арыштаваны адразу некалькі дзясяткаў маіх калегаў. На мяне палі асноўныя падазрэньні. Вучні часта прыходзілі да мяне ў хату (у Наваградку я жыў у аднаго татарына разам з Гоцкам і Вярбіцкім; першага, які хаваўся ў хаце ў яме, як камуніста расстралялі немцы, а другі яшчэ да вайны ўцёк на ўсход Беларусі), я дапамагаў рашаць ім задачы па матэматыцы, будучы першым матэматыкам у клясе. I паліцыя, пабачыўшы на сьнезе масу сьлядоў, напэўна, падумала, што тут месьціцца нейкая штаб-кватэра палітычных ворагаў. Дзён дзесяць прасядзеў я ў няволі, зь мяне крыкам і пагрозамі спрабавалі выбіць паказаньні, але я маўчаў, нікога ня здаў. Гэта, дарэчы, даказвае пратакол допыту, які захоўваецца ў Карэліцкім музэі.