Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец

Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
414 Маецца на ўвазе верш «Беларускія татары», зьмешчаны ў зборніку «Эвангельле ад мамы. Кніга паэзіі»:
На Беларусь нашэсьце вашае / Вітаю, / Мірныя татары! / Вы дбалі — / Будавалі, важылі, /Аблокаў пасьвілі атары. / Былі гароднікамі ўпартымі, / Кажушнікамі, макалямі, / Прэч гора адганялі жартамі, /Кулямі смутак затулялі. / Вы засланяліся правіцаю / Кайданьнікамі на этапах, / Вы мову зьбераглі крывіцкую /1 ў сэрцах вашых, / I ў кітабах. / ГІытаньне ўсім на вуха дыхае: / Каму зашкодзілі, /Скажэце, / Татарскія магілкі ціхія, / Маладзічковыя мячэці? / Хапіла ж нашым мовам / Сьмеласьці, / Сышоўшыся, не разгубіцца, / А ў маладой паразумеласьці, / Як дзьвюм крыніцам, / Сьветла біцца. / На Шчары, / Нарачы, / На Сьвіцязі / Схаўрусіць хай / 3 салам алей кум. / Татары! / Множыцеся й пладзіцеся, / Вы нашыя. Салям алейкум.
Цытуецца паводле: http://kamunikat.net.iig.pl/www/knizki/ litaratura/baradulin/jevanhielle/02.htm.
чыла зубы. Шчыльныя дачыненьні меў Гасан Канапацкі й з Фабіянам Ярэмічам415. Вядома, што ў сваіх палітычных поглядах бацька быў прыхільнікам прапольскага кірунку. Рыхтуючы дыплёмную працу, у Нацыянальнай бібліятэцы Варшавы я расшукаў віленскі часопіс «Беларускі радны»416, рэдактарам якога пэўны час быў мой бацька.
У Вільні я скончыў агульнаадукацыйную школу імя Сымона Канарскага, а ў 1939 г. паступіў у вядомую гімназію імя Адама Міцкевіча. У тым самым будынку, дзе месьцілася школа імя Канарскага (блізу касьцёлу сьвятой Кацярыны й помніку Станіславу Манюшку), у 1913 г. упершыню была пастаўлена купалаўская «Паўлінка». Пра гэта пісаў у сваёй кнізе Лявон Луцкевіч417.
Падчас акупацыі я вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, што месьцілася на вуліцы Вастрабрамскай. Дырэктарам яе быў цудоўны чалавек Францішак Грышкевіч418, які прышчапляў нам любоў да роднага слова. Са мной у гімназіі вучылася Галіна Войцік419, дачка Зоські Верас, бу-
415 Фабіян Ярэміч (20.01.1891—29.06.1958), грамадзкі дзяяч. У 1922—1932 гг. — пасол польскага Ссйму. Кіраўнік Бсларускага пасольскага клюбу. Адзін са стваральнікаў Беларускага Сялянскага Саюзу, выдавец газэты «Сялянская ніва».
416 «Беларускі радны» — часопіс, што выдаваўся ў Вільні як друкаваны орган самаўрадаў зь лістапада 1927 г. па люты 1929 г. Асьвятляў пытаньні мясцовага самакіраваньня польскіх уладаў, сацыяльныя праблемы.
417 Луцксвіч Л. Вандроўкі па Вільні. Вільня, 1998.
418 Францішак Грышкевіч (1906, в. Сухаволя Сакольскага пав. Гарадзенскай вобл., сёньня Падляскае ваяв., Польшча — 1946), грамадзкі дзяяч, перакладчык. Скончьіў Віленскую беларускую гімназію (1926) — адзіны дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1940-я гг.), які ў свой час, у 1920-я, вучыўся ў гімназіі. У 1926 г. нелегальна перайшоў чэскую мяжу, каб паступіць на літаратурны факультэт Праскага ўнівэрсытэту. Скончыў у 1931 г. са ступеньню доклара філязофіі. Удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу (27 чэрвеня 1944). Улетку 1944 г. арыштаваны савецкімі ўладамі ў Вільні. Скончыў жыцьцё самагубствам у менскай турме.
419 Галіна Войцік (01.07.1927, Вільня), грамадзкая дзяячка, пэдагог. Дачка Антона Войціка й Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай). Аўтарка брашур «Партрэты віленчукоў»: «Зоська Верас», «Канс-
дучая жонка Лявона Луцкевіча. Хто бываў у іхнай хаце ў пазьнейшыя гады, трапляў нібыта ў беларускі музэй — колькі каштоўнасьцяў яны зьбераглі! Дарэчы, на магіле Лявона я ўпершыню пацалаваў хрысьціянскі сымбаль.
У чаргу за хлебам у акупаванай Вільні прыходзілася станавіцца пасьля апоўначы, зрэдку чуліся выбухі, але такіх жудасьцяў, як у той жа Варшаве, у Вільні не назіралася. Бацька ў гімназіі быў старшынём бацькоўскага камітэту, a на гадавіне ўтварэньня БНР чытаў свае ўспаміны пра тыя гістарычныя падзеі.
Маці Алена нарадзілася ў Вільні. Ейны род Ільлясэвічаў паходзіў з цэнтральнай часткі Літвы. 3 пакаленьня ў пакаленьне пераходзіла легенда аб продку Ільлясе, які нібыта служыў у караля Ягайлы перакладчыкам зь беларускай на нейкую татарскую мову. Кажу «нейкую», бо ў тыя часы ўжываліся розныя формы татарскай мовы. Адукацыі мама ня мела. Да рэвалюцыі яна грала на фартэпіяна й вучылася францускай мове — тыповае выхаваньне для дзяўчыны з заможнай сям’і. Фартэпіяна ў нашай хаце стаяла да 1946 г. Вучыўся граць на ім і я, аднак да музыкі здольным ня быў. Сястра Тамара (яна пражыла 92 гады й памерла тутака, у Сопаце) скончыла гімназію і ў Міры, Наваградку й Вільні працавала на тэлеграфе. На вучобу ва ўнівэрсытэце не было грошай.
Бацьку плацілі дзяржаўную пэнсію за інваліднасьць у памеры 25 злотых, чаго не хапала на самыя элемэнтарныя патрэбы. Ледзьве выжывалі. Нам дапамагалі сваякі Ахматовічы, вельмі багатыя людзі. Сэнатар Аляксандар Ахматовіч, наш стрыечны дзед, кожны месяц выдзяляў маці нейкую суму грошай, якія пераважна разыходзіліся на маё лячэньне — пагражаў тубэркулёз. Стан здароўя асабліва пагоршыўся падчас вайны. Вылечыла мяне нейкая віленская бабуля народнымі сродкамі. Мама на шмат гадоў перажыла бацьку, яна памерла ва ўзросьце 99 гадоў. Бацька быў добрым бугальтарам, аднак, нягледзячы на ўсе намаганьні, ня мог атрымаць у Вільні ніякай працы. Той жа Ахматовіч
танцін Галкоўскі», «Аляксандар Коўш», «Адам Станкевіч», «Станіслаў Станкевіч», «Аіяксандар Уласаў», «Янка Шутовіч» ды інш.
зазначыў, што, калі хочаш дзесьці ўладкавацца, мусіш кінуць беларускую справу. Аднак Беларусі Гасан Амуратавіч застаўся верным да канца жыцьця. У 1943 г. бацька езьдзіў у Менск, сустракаўся з Астроўскім і Кушалем, якія запрапанавалі яму далучыцца да вайсковай справы420 . Аднак бацька, спасылаючыся на ўзрост і стан здароўя, адмовіўся. Пра гэту сустрэчу пісаў «Беларускі голас»421.
У 1945 г. я літаральна паміраў ад цяжкай хваробы ў шпіталі. Тамара сядзела ў Лукішкаўскай турме за тое, што дапамагала партызанам Арміі Краёвай харчамі. I ўтой самы час энкавэдзісты арыштавалі бацьку, яны спадзяваліся выцягнуць зь яго інфармацыю пра месцазнаходжаньне Грабінскага. Але бацька пра лёс старога сябры нічога ня ведаў.
Каб выратавацца ад сібірскіх лягераў, у 1946 г. мусілі зьехаць у Польшчу, у Быдгашч. У тым самым горадзе бацька памёр у 1953 г. У мясцовым вайсковым музэі захоўваецца экспазыцыя, прысьвечаная яму. Дарэчы, цікава, што ў
Выстава, прысьвечаная Гасану Канапацкаму. Паморскі музэй у Быдгашчы
420 Напэўна, масцца на ўвазе стварэньне будучай Беларускай Краёвай Абароны.
421 Маецца на ўвазе газэта, што выдавалася ў 1942—1944 гг. у Вільні (рэдактар Францішак Аляхновіч).
Быдгашчы плянавалася адкрыцьцё беларускай падафіцэрскай школы. Татарская дыяспара старалася, каб вуліцу Мазавецкую, на якой мы жылі, назваць імем Гасана Канапацкага. Але я быў супраць: бацька ня быў быдгашчанінам і нічога для Быдгашчу не зрабіў. У Польшчы Гасан Амуратавіч належаў да Асацыяцыі польскіх ваенных інвалідаў, нідзе не працаваў, як і маці. Жылі бацькі вельмі бедна, у нястачы, але спакойна й шчасьліва, у паразуменьні. Пасьля заканчэньня першага курсу Ягелёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве я пераехаў у Варшаву422 , каб быць бліжэй да бацькоў. Аднак у Быдгашчы сям’я доўга не пражыла: горад знаходзіцца ў гэткай нізіне, і гнілая вада вельмі дрэнна ўплывае на здароўе. Мы пераехалі на марское ўзьбярэжжа, у Сопат. Вельмі сымбалічна, што жыву я на вуліцы Сыракомлі, вывучэньнем творчасьці якога калісьці займаўся. У маёй хаце часта затрымліваюцца госьці зь Беларусі, якія цікавяцца бацькавай гісторыяй (у архіве я захоўваю й часткі ягонай вайсковай уніформы, дакумэнты, працы) ды не забываюцца на ягонага нашчадка. Сваёй «залатой» польскай эпохай, безумоўна, мушу назваць гады працы ў беластоцкай «Ніве»423 , у якую мяне запрасіў патрабавальны, але надта здольны рэдактар Юрка Валкавыцкі424. Мы й сёньня ў добрых сяброўскіх дачыненьнях. Найбольш мяне натхняла «сьледапыцкая» дзейнасьць па пошуку сваякоў нашых знакамітых дзеячоў (тых жа Купалы, Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча) і праца ў польскіх архівах, якая адымала шмат часу, але дарыла велізарнае задавальненьне. Цыкль маіх артыкулаў, прысьвечаных «Нашай Ніве», выклікаў буру абурэньня ў тагачасным Менску, Кісялёў425 нават пагражаў
422 Верагодна, у 1951 г.
423 1957—1964 гг.
424 Юры Валкавыцкі (13.03.1923, Белавежа, сёньня Падляскае ваяв.). Скончыў Літаратурны інстыгут імя М. Горкага ў Маскве (1954). У 1956—1985 — рэдактар газэты «Ніва», зь перапынкамі намесьнік старшыні Галоўнай Управы Беларускага гістарычна-культурнага таварыства, кіраўнік Літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» (1958—1960, 1980—1982).
425 Масцца на ўвазе Ціхан Кісялёу (1917—1983), у 1959— 1978 гг. — старшыня Савету міністраў БССР, аў 1980—1983 гг. — першы сакратар ЦК КПБ.
ніколі не ўпусьціць Канапацкага ў Беларусь. I тады мяне адважна бараніў ня хто іншы, як Валкавыцкі.
Гучыць нясьціпла, але мяне ахрысьцілі й галоўным знаўцам гісторыі польскіх татараў. Сур’ёзна вывучаў экумэніку, чытаў лекцыі на каталіцкіх сэмінарах. Пасьля сьмерці Яна Паўла II газэта «Жэчпасполіта» зьвярнулася да мяне, мусульманіна, з просьбай даць камэнтар да гэтай сумнай падзеі426 . Даючы раней інтэрвію газэце427 , я неяк адзначыў, што экумэніка цяпер у рэгрэсе й што спадзяваньняў на мірнае суіснаваньне розных рэлігіяў усё менш. Сьветам правіць хаос. Часткова магу аднесьці сябе да групы «катастрафістаў» — бачу падзеі пераважна ў пэсымістычным сьвятле, і нярэдка мае прадчуваньні знаходзяць пацьвярджэньне ў рэальных падзеях... 3 вуснаў польскага кардынала, які запрашаў мяне зь лекцыяй на тэалягічны факуль-
Мацей Канапацкі з імамам Рафалам Бэргерам
426 On dostrzegl w nas Boga // Rzeczpospolita. №81. 06.04.2005.
427 Dzieci^ca apokalipsa— gios Tatarow polskich // Rzeczpospolita. №215. 13.09.2004.
тэт ва Ўроцлаве, сарваліся загадкавыя словы пра нейкія прароцтвы. Але я ня стаў удакладняць у яго, якія дакладна «прароцтвы» меліся на ўвазе, каб не звар’яцець... Ці вось яшчэ адзін факт. У рэдакцыю «Нівы» заходзіў чалавек, які настойліва прапаноўваў мне пераехаць у Мюнхэн і далучыцца да беларускай службы радыё «Свабода». Ён не хаваў сваёй прыналежнасьці да ворганаў, націскаў на мяне, каб я папрацаваў «на карысьць Польшчы». Але нейкі нутраны голас падказаў мне, што працуе ён не на Польшчу, а на Расею, што нарадзіўся ён за Уралам. Калі я сказаў яму, што ведаю, дзе ён народжаны й у якой ВНУ ён вучыўся, з такімі прапановамі да мяне больш не зьвярталіся.