Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
кай справы, якія думалі пра заснаваньне сваёй арганізацыі. Калі ж на пачатку 1956 г. у Беластоку было створана Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (БГКТ), наш варшаўскі актыў быў ужо гатовы арганізаваць яго аддзел. Была створана бібліятэка, дзейнічаў дыскусійны клюб, ладзіліся розныя вечарыны з удзелам нашага хору й іншыя мерапрыемствы. Акрамя таго, мы садзейнічалі адкрыцьцю катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце. Некаторыя нашыя дзеячы ўдзельнічалі ў працах галоўнага праўленьня БГКТ у Беластоку. У 1970-х там пад маім кіраўніцтвам працаваў навуковы гурток.
Юры Туронак выступае на зьезьдзе Беларускага грамадзка-культурнага таварыстваў Беластоку. 1963 г.
3 варшаўскага асяродзьдзя выйшла нямала дзеячоў на беларускай ніве, якія, закончыўшы свае навучальныя ўстановы, працавалі на Беласточчыне,— настаўнікаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў. У апошнія гады беларуская праца ў Варшаве паслабела, але на Беласточчыне працягваецца даволі нармальна.
— Як Вы прыйшлі да вывучэньня пытаныіяў беларускай гісторыі? Якія свае гістарычныя працы лічыцс найважнейшымі? Ці маецс цяпср творчыя пляны?
Мой экскурс у гісторыю быў вынікам свабоднага асабістага выбару, зацікаўленьня, разуменьня грамадзкай карысьці, ну й магчымасьці прысьвяціць гэтай справе нямала часу. Ніякія польскія навуковыя ўстановы не інсьпіравалі й не фінансавалі маіх досьледаў, якія не ўкладваліся ў пляны працы катэдраў ці інстытутаў гісторыі. Працаваў самастойна, спачатку зь неакрэсьленай надзеяй на магчымасьць публікацыі вынікаў. Першыя досьледы пачаліся на пачатку 1960-х і датычылі гісто-
У Вільні. Зьлева направа: Галіна Войцік, Наташа Туронак, Людвіка Войцік, Юры Туронак. 7 979 г.
рыі беларускага школьніцтва на Беласточчыне, а іх вынікам быў шэраг артыкулаў і кніжачка «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны пэрыяд», якія, нягледзячы на мае сумненьні, знаходзілі выдаўцоў і публікаваліся ў сярэдзіне 1970-х.
Прыкладна з гэтага часу пачаліся шматгадовыя досьледы кнігавыдавецкай і палітычнай дзейнасьці Вацлава Іваноўскага (1880—1943) — аднаго зь піянэраў беларускага нацыянальнага руху, да чаго мяне заахвоціў незабыўны прафэсар Сьцяпан Александровіч442 . Таксама спрыяў дырэктар Інстытуту Славістыкі Польскай Акадэміі Навук прафэсар Васіль Белаказовіч. Вынікам гэтых досьледаў было некалькі артыкулаў, надрукаваных у 1980-х гг. у прэстыжных пэрыёдыках Інстытуту Славістыкі й Інстытуту гісторыі ПАН, якія склаліся на выдадзеную ў 1992 г. на польскай мове манаграфію «Вацлаў Іваноўскі й адраджэньне Беларусі».
Кантравэрсійная постаць і дзейнасьць Іваноўскага выклікала жывое зацікаўленьне ў Польшчы й Беларусі: зьявіліся навуковыя рэцэнзіі, некаторыя разьдзелы перакладаліся й друкаваліся ў беларускіх часопісах «Нёман», «Маладосьць», «ARCHE». Досьледы кнігавыдавецкага пытаньня працягваліся ў наступныя гады, а іх вынікам былі дзьве чарговыя кнігі: «Беларуская кніга ў Другой Рэчыпаспалітай 1921—1939» і «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем 1939—1944».
Можна сказаць. праз прызму дзейнасьці Іваноўскага дайшоў я да вывучэньня пытаньняў нямецкай акупацыі ў Беларусі. Праўда, гэтае пытаньне цікавіла даўно, у прыватнасьці пасьля знаёмства з кнігай Васіля Раманоўскага «Саўдзельнікі ў злачынствах» (Менск, 1964), прычым мой уласны вопыт сьведчыў, што ў той час былі ня толькі шыбеніцы... Аднак экскурс у акупацыю адбыўся не па маёй ініцы-
442 Сьцяпан Александровіч (15.12.1921, Капыль, сёньня Менская вобл. —-01.05.1986), беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, краязнаўца, доктар філялягічных навук (1972). Дасьледаваў беларускую літаратуру, кнігавыдавецкі працэс пры канцы XIX — пач. XX ст.
ятыве: у 1982 г. прафэсар Пётра Ласоўскі з Інстытуту гісторыі ПАН, які пазнаёміўся з маім артыкулам аб палітычнай дзейнасьці Іваноўскага ў Менску, прапанаваў мне апрацаваць доктарскую дысэртацыю пад загалоўкам «Беларусь пад нямецкай акупацыяй». Я згадзіўся, некалькі гадоў працаваў у архівах, бібліятэках, перапісваўся са сьведкамі тагачасных падзей. Пасьля пасьпяховай абароны дысэртацыі ў 1986 г. даволі хутка зьявіліся выдавецкія прапановы. Кніга пад аднайменным загалоўкам мела два выданьні ў Польшчы (1989 і 1993 гг.) і адно ў Беларусі ў перакладзе Валерыі Ждановіч (1993 г.), а яе часопісны варыянт у перакладзе Уладзімера Панады надрукавала ў 1991 г. «Чырвоная зьмена». Быў расейскамоўны пераклад для служебного пользовання кіраўніцтва рэспублікі.
Зіна й Юры Туронкіў Менску. 1993 г.
Кніга карысталася значным посьпехам, хутка зьнікла з кнігарняў, нават прадавалася па спэкулятыўных цэнах, аднак новая трактоўка акупацыйнай гісторыі не падабалася беларускім уладам і афіцыйным гісторыкам, стрымана паставіліся да яе й эмігранцкія публіцысты. Праўда, ніхто зь іх не запярэчыў прадстаўленым дакумэнтальным фактам, аднак было ім выгадна трымацца ранейшых прыгожых мітаў.
Цяпер працую над чарговай кнігай пра Саюз Беларускай Моладзі, пра яго заснаваньне, дзейнасьць, галоўных актывістаў. Калі не падвядзе здароў’е, спадзяюся сёлета яе закончыць, а пазьней пісаць успаміны.
— Раскажыце, калі ласка, пра сваю сям'ю.
Мая жонка Зіна родам зь Беласточчыны, працавала там настаўніцай, а ў Варшаве — у Акадэмічнай бібліятэцы, цяпер пэнсіянэрка, цудоўна кухарыць. Дзьве дачкі, Наташа й Ганна, жывуць асобна, першая працуе ў польскай авіякампаніі, другая — музыка. Маем пяцігадовага ўнука Аляна, які свабодна размаўляе па-польску й па-беларуску.
ФРАНЦЫЯ
ДА ГЭТАЙ ПАРЫ HE МАГУ ПАЗБАВІЦЦА ЖУДАСНЫХ УСПАМІНАЎ ВАЙНЫ
Лявон Шыманец (Сартрувіль)
1937 г„ г. Стоўпцы, Наваградзкае ваяв., сёньня — Менская вобл.
У 1944 г. я, сямігадовы хлапчук, разам з бацька.мі Ўладзімерам і Эвелінай ды дзвюма сёстрамі — старэйшай443 і малодшай444 , якой не было тады й годзіка, — выехаў з Баранавічаў на Захад. Бацька ведаў, што, калі б застаўся ў Беларусі, скончыў бы жыцьцё ў Курапатах або Сібіры. Да прыходу немцаў ён дзевяць месяцаў прасядзеў у савецкай турме. Ён быў арыштаваны ў кастрычніку 1940 г. як вораг народу. Да вайны бацька рабіў галоўным інжынэрам на баранавіцкай электрастанцыі. У жніўні 1941 г. арыштанты трапілі на волю, бо адміністрацыя турмы і ўсе вартаўнікі паразьбягаліся.
У турме з бацькі хацелі зрабіць даносчыка, але ён адмовіўся. Для яго гэта было непрымальна. За не-
Лявон Шыманец перад новазбудйванай хатай. 1958 г.
443 Ідзецца пра сёньняшнюю старшыню Рады БНР Івонку Сурвіллу.
444 Прадславай Шыманец.
жаданьне супрацоўнічаць тату вырашылі выслаць у ГУЛАГ. Маці пачала пісаць лісты ў Маскву, што нашую сям’ю й выратавала. Высылку адклалі, а тут — вайна.
Падчас вайны мама працавала настаўніцай у пачатковай школе ў Засульлі, дзе бацька быў войтам. Потым бацька выкладаў у Тэхнічнай школе ў Баранавічах. На другім баку вуліцы, на якой жылі мы, немцы арганізавалі гета, загнаўшы туды тры тысячы габрэяў. Я, маленькі хлопчык, на ўласныя вочы праз вакно бачыў, як зьнішчалі людзей. Памятаю кожную хвіліну гэтага жаху, быццам гэта адбывалася ўчора. Усю ноч вывозілі людзей. За дваццаць мэтраў ад мяне, ля калючага дроту, нямецкі салдат застрэліў дырэктара фірмы, якая вырабляла клей. Усё жыцьцё не магу пазбавіцца жудасных успамінаў вайны. На гарадзкім рынку, куды хадзілі разам з маці, я бачыў павешаных людзей.
Аднак такіх, як мы, што не былі зьвязаныя ані зь немцамі, ані з партызанамі, не чапалі. Пазьней стаўленьне немцаў да насельніцтва зьмянілася, калі Нямеччына трапіла пад налёты амэрыканскіх і ангельскіх самалётаў.
У 1944 г. мы пакінулі Беларусь. Транзытам празь Беласток трапілі ва Усходнюю Прусію, пад Кёнігсбэрг. Там прускі граф прапанаваў нам працу на зямлі — работнікаў у Нямеччыне надта бракавала, бо амаль усіх працаздольных мужчын кінулі на агнявыя рубяжы, ратаваць Трэці Райх. Забралі капаць супрацьтанкавыя акопы й майго бацьку. На гэтых працах ён моцна захварэў. На шчасьце, «нашаму» немцу ўдалося неяк выратаваць тату.
Аднойчы Кёнігсбэрг трапіў пад ангельска-амэрыканскую бамбардзіроўку, у выніку якой загінулі 80 тысяч чалавек — за 25—30 кілямэтраў ад гораду, дзе мы знаходзіліся, быў чуваць кожны выбух.
Тым часам Чырвоная Армія ўжо падабралася пад Усходнюю Прусію. Мы мусілі зноў зьбірацца на сустрэчу зь невядомасьцю. Апошнім параплавам за дзесяць дзён да канца вайны пераправіліся ў Данію. Каго толькі на гэтым параплаве не пабачылі — і немцаў, і беларусаў, і параненых савецкіх жаўнераў. Мы нейкім цудам патрапілі ў гэты шпітальны параплаў — мусілі садзіцца ў іншы, якім ехалі жанчыны зь дзецьмі. Як пазьней высьветлілася, яго ўзарвала савецкая падводная лодка.
У Даніі спачатку павезьлі нас у нямецкі лягер для ўцекачоў, дзе я й мая сястра Прадслава моцна захварэлі. Сястра памерла 26 траўня 1945 г. Пахавалі яе каля Капэнгагену. Там і дасюль стаіць камень з надпісам «Прадслава Шы.манец — дачка беларускіх уцекачоў». Мяне ж выратавала цудоўная дацкая мэдсястра, калі нас ужо пасялілі ў іншым лягеры. Ужо не нямецкім.
У Даніі мы жылі, як у раі, — чысты, прыгожы, не крануты вайною край пасьля пабачанага агню, дыму, бомбаў, трупаў. Уражваў мясцовы ўзровень жыцьця. Датчане ставіліся да нас надзвычай добра, намагаліся дапамагчы ва ўсіх справах. Пэўны час мы жылі ў шыкоўным гатэлі на беразе мора. Я штодня езьдзіў трамваем у нямецкую школу сьвятога Пятра, а мая сястра Івонка год пражыла ў дацкай сям’і, цудоўна засвоіўшы дацкую мову, хадзіла ў мясцовую школу. Аднак хутка ў Капэнгаген пачалі прыяжджаць «госьці» з СССР, каб лавіць і рэпатрыяваць савецкіх грамадзянаў. Хоць нас гэта не кранала, — мы не былі савецкімі грамадзянамі,— бацька пачаў старацца, каб выратаваць суайчыньнікаў, што паходзілі з Усходняй Беларусі. Таму саветы дабраліся й да нас. На шчасьце, бацька меў добрыя стасункі з дацкім Міністэрствам па іміграцыйных справах. Міністэрства запрапанавала нам некалькі маршрутаў — ЗША, Аўстралія, Аргентына. Бацька згуртаваў у Даніі ўсіх беларусаў, апекаваўся імі. Ён у сваім жыцьці, дарэчы, больш займаўся беларускімі справамі, чым сямейнымі.
У 1947 г. да нас прыехаў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык, зь якім бацька перапісваўся. Сп. Абрамчык паведаміў дацкім уладам, што ёсьць магчымасьць ехаць у Францыю, дзе патрэбныя работнікі. Былі складзеныя кантракты, і мы разам зь іншымі беларусамі пераехалі ў Францыю. Было гэта ў пачатку красавіка 1948 г.