Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
У 1968 г. я, адведваючы сваякоў маці ў Празе, стаў сьведкам падзей Праскай вясны — нацыянальнага ўздыму чэскага народу. Назіраў, як чырвонаармейцы стралялі па машынах і матацыклах, бачачы ў кожным чалавеку «фашыста-контррэвалюцыянэра». Вырашыў застацца ў Эўропе, але ня ў Чэхіі, а ў Нямеччыне, у Мюнхэне. Пазнаёміўся там з чэскай уцякачкай, што мела дачку, ажаніўся. Прыёмнай дачцэ сёньня ўжо 42 гады. У Нямеччыне я працаваў на «Сымэнсе», аднак стаўленьне немцаў да чужынцаў было далёкае ад зычлівага. Тады я прапанаваў жонцы перабрацца ў Амэрыку, купіць там дом. I так атрымалася, што ў ЗША мы пражылі ажно 21 год, ад 1972 да 1993 г. Узрушаны шушкевіцкай адлігай, вярнуўся ў Чэхію, каб быць бліжэй да Беларусі. Думаў, што горш у любым выпадку ўжо ня будзе... Жонка Ганна памерла ў чэрвені 2005 г. ад раку.
У Чэхіі я дапамог зарганізаваць беларускае жыцьцё, быў першым старшынём суполкі «Скарына» ў Празе. Тут лягчэй працаваць, чымсі ў Амэрыцы, бо людзі ня так раскіданыя па краіне й ім лягчэй кансалідавацца. Калі б не перашкаджала наша эмігранцкая хвароба — сваркі на пустым месцы. Вось і ў Чэхіі чатыры беларускія арганізацыі не паважаюць адна другую. Сёньня большасьць вольнага часу займаюць рэдагаваньне й друк англамоўнага часопісу «Belarusian Review», які мы зарганізавалі ў 1989 г. разам зь Язэпам Арцюхом з Каліфорніі. Праца цікавая й карысная — англамоўныя чытачы мусяць ведаць, што адбываецца ў Беларусі.
449 Ю. Станкевіч уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, філіялаў БАЗА, быў радным БНР.
швэцыя
ЦЯПЕР TAK1X ЛЮДЗЕЙ, ЯК МОЙ МУЖ, НЯМА
Яніна Лукашык-Ставожыньска
ВасільЛукашык
Калі мне было шэсьць гадоў [у 1934 г.], мае бацькі вярнуліся з Францыі ў Польшчу. Пасьля Варшаўскага паўстаньня людзей катавалі ў канцэнтрацыйных лягерах. Прайшла празь лягерныя выпрабаваньні й я, адкуль дзякуючы Чырвонаму Крыжу трапіла ў Швэцыю, дзе й пазнаёмілася з маім мужам, Васілём Лукашыкам.
Васіль расказваў, што ён нарадзіўся ў 1905 г. пад Варшавай450 . Маці Васіля была расейкай, з роду Чэрдзянскіх, што прыехалі ў Польшчу на працы. Бацька быў чыстакроўным беларусам. Лукашыкі жылі ў польскай сталіцы да Першай сусьветнай вайны. Эвакуаваліся ў Маскву, дзе пражылі некалькі гадоў і адкуль таксама мусілі зьехаць — з пачаткам Кастрычніцкай рэвалюцыі горад апанаваў страшэнны голад. Скіраваліся ў Сібір. Жылося там лепей, чым у сталіцы, але маці Васіля надта сумавала па Польшчы. Васіль казаў, што зь
Сібіры да Варшавы цягнікамі дабіраліся два месяцы. Але пасяліцца ў сталіцы не ўдалося — дужа цяжка было знайсьці жытло. Тады яны пайшлі на ўсход, у Беласток, дзе Васілёў бацька знайшоў працу на чыгунцы. Зь цягам часу Лукашыкі пабудавалі ўласны дом. Стаіць ён і па сёньня, жыве ў ім пляменьнік Васіля (ён быў старэйшым у сям’і, меў таксама сястру й брата). Я бачыла гэтую хату дзесьці на пачатку
450 Паводле кнігі Андрэя Катлярчука «Швэды ў гісторыі й культуры Беларусі», Васіль Лукашык нарадзіўся на тэрыторыі Сакольскага павету, паміж Беластокам і Горадняй.
Партрэт ВасіляЛукашыка
1960-х, калі прыяжджала з Васілём у Полынчу, каб адведаць нашых сваякоў.
Пасьля вучобы ў школе й гімназіі Васіль паступіў на факультэт паліталёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. Вучыўся разам зь ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Чэславам Мілашам, якога ведаў асабіста. Дастаўшы дыплём, вярнуўся ў Беласток, дзе пачаў актыўную працу па стварэньні беларускіх школ, настаўнічаў4’1. Затым Васіль арганізаваў у Беластоку дзіцячы дом, у якім жылі сіроты розных нацыянальнасьцяў — палякі, беларусы, расейцы, жыды. Шмат дзяцей, што з розных прычынаў засталіся без
бацькоў, былі дужа хворымі, патрабавалі спэцыяльнага догляду. Муж прыцягнуў у дом і лекараў, якія клапаціліся пра здароўе дзетак. Жыхары Беластоку выбралі майго мужа й бурмістрам гораду.
Усё зьмянілася з прыходам немцаў: дзіцячы дом закрылі, усіх дзяцей, апроч жыдоў, якіх загналі ў гета, забралі ў манастыры, а Васіля разам зь іншымі нявіннымі людзьмі арыштавалі. Вартавым быў прызначаны нейкі «фольксдойч», што вельмі добра паставіўся да майго мужа, дазволіў яму ўцячы. У Варшаве Васіль меў багата добрых знаёмых. Ён навязаў кантакты зь нейкай падпольнай арганізацыяй, якая дапамагла атрымаць фальшывыя дакумэнты. Але й пад новым прозьвішчам мой муж нядоўга правёў на свабодзе: немцы яго схапілі проста на вуліцы ды адправілі на прымусовыя працы на поўнач Нарвэгіі, туды, дзе амаль няма людзей — толькі сьнег ды лёд. Разам зь ім на будаўніцтве працавалі расейцы, палякі, югаслаўскія партызаны, можа, і беларусьі.
Аднойчы адзін нарвэжац расказаў Васілю й сябрам, як цераз горы можна патрапіць у Швэцыю, і даў ім компас.
451 Ужо за савецкім часам, у 1939—1941 гг.
Такім чынам уцякала шмат палонных, якіх немцы потым расстрэльвалі з самалётаў. Разам з маім мужам уцекачоў набралася дзесяць чалавек, сярод іх — нейкі польскі жыд з падробленымі паперамі й Альбэрт Асоўскі, які са Швэцыі выехаў пазьней у ЗША. Гэтая дзясятка пасьпяхова перабралася цераз горы, зарэгістравалася ў паліцыі й патроху наладзіла цывільнае жыцьцё. Аднак пакуль вайна ня скончылася, швэдзкія ўлады забаранялі ўцекачом жыць у гарадох, дазваляючы толькі ў малых мястэчках.
3 Васілём мы пазнаёміліся праз маці Альбэрта Асоўскага. Аднойчы ў нядзелю я зайшла адведаць пані Асоўскую, да якой зайшоў і Васіль... Доўгі час потым мы з мужам працавалі на парцалянавай фабрыцы.
[Аўтару кнігі ўдалося высьветліць некаторыя дэталі зь біяграфіі Альбэрта Асоўскага, пэрсона якога пакуль зусім ня вывучана дасьледнікамі. Альбэрт Асоўскі памёр у 2004 г. у маленькім гарадку Альфарэта (штат Джорджыя, ЗША) ад ракавай хваробы. У ЗША гэты чалавек быў недасягальны для беларускага асяродзьдзя: тут ён зьмяніў прозьвішча на Ордўэй (Albert Ordway) і, праўдападобна, ня меў аніякіх сувязяў зь беларускай дыяспарай, а ўцягнуўся ў польскія колы. Прозьвішча Ордўэя ў 1960—1970-х рэгулярна зьяўлялася на старонках тамтэйшай каталіцкай прэсы: Асоўскі прымаў найактыўнейшы ўдзел у пабудове культавых будынкаў — па прафэсіі ён быў архітэктарам. Чаму Асоўскі не падтрымліваў кантактаў зь беларускімі сябрамі й калегамі ў ЗША, зь якімі сышоўся падчас сумеснай працы ў гады вайны, невядома. Можна меркаваць, што кантакты ўсё ж такі былі, але ўсімі бакамі старанна хаваліся. Цікава, што, паводле інфармацыі зь некаторых крыніцаў, беларускай крыві ў Асоўскага не было. Маці Антаніна паходжаньнем была расейка, нарадзілася ў заможнай сям’і ў Кіеве, бацька — паляк. Другую сусьветную вайну сям’я сустрэлаў Польшчы — мусілі туды ўцякаць ад камуністычнага гвалту. 3 пачаткам вайны Асоўскі стаў падафіцэрам 1-га беларускага штурмовага зьвязу, паводле некаторых зьвестак, пазьней (магчыма, разам са сваякамі) належаў да нейкай беларускай арганізацыі. Дакладна невядома, якім чынам і ў якім годзе Асоўскі трапіў у Нарвэгію, зь якой праз горы ўцёк у ІІІвэцыю. Быў у той кампаніі ўцекачоў і Васіль Лукашык. Адна з вэрсіяў сьцьвярджае, што ў Скандынавію Асоўскі прыбыў як «остарбайтэр», іншая — што выконваў заданьнс адной з падпольных беларускіх арганізацый па наладжваньні сувязяў у заходніх краінах. У Швэцыі разам з Лукашыкам, Язэпам Федарчуком ён займаўся беларускай справай, але нядоўга. У архітэктурным бюро, дзе Асоўскі меў працу, всльмі мала плацілі, таму
ён вырашыў рабіць кар’еру ў ЗША, куды разам зь сям’ёю выехаў, хутчэй за ўсё, у пачатку 1950-х. У Штатах цяпер ужо Ордўэй спачатку выкладаў архітэктуру ў адной са школаў, а потым зарганізаваў уласную фірму. Першая жонка Ніна, якая паходзіла з Варшавы, загінула ў аўтамабільнай аварыі. У ЗША Асоўскі ажаніўся друті раз, там жа жывуць пяць ягоных сыноў. Праз сваякоў, старых калегаў Асоўскага ўдалося выйсьці на амэрыканскі сьлед Альбэрта, аднак было ўжо запозна...]
Васіль памёр ад сардэчнай нястачы ў 1975 г.: раніцай амбулянс даставіў мужа ў шпіталь, а ўвечары яго ня стала. Але ў нас застаўся сын Пётра, ён працуе настаўнікам у гімназіі. Колькі ведала свайго мужа, дзівілася: чалавек нічога ня робіць для сябе, усё — для іншых, для Радзімы. Цяпер такіх людзей няма, ва ўсіх у галаве толькі грошы, грошы й грошы. Разам зь Язэпам Федарчуком Васіль зарганізаваў тут беларускую арганізацыю452 й аддана, колькі было сілаў і часу, ёй займаўся, пісаў, друкаваў, ліставаўся зь сябрамі й калегамі-беларусамі. Ен ніколі ня здрадзіў Беларусі.
ВасільЛукашыкз сынам Пётрам
452 Маецца на ўвазе Беларуская Грамада ў Швэцыі, створаная ў 1948 г.
УСПАМІНЫ БАРЫСА KITA ПРА ВЯДОМЫХЛЮДЗЕЙ
Аляксандар Калодка
АЛЯКСАНДАР КАЛОДКА
На пачатку Другой вайны ўсе высокія пасады ў Беларусі захапілі ў свае рукі палякі. Зь якой мэтай? Каб адбудаваць новую Польшчу! У тым ліку на касьцёх нявінных беларусаў, якіх тысячамі пачалі расстрэльваць праз польскія даносы.
У часы вайны дастаткова было паказаць пальцам на чалавека й сказаць, што ён камуніст — каб яго адразу расстралялі. Але потым нямецкая адміністрацыя зразумела, у чым справа, і палякаў ад улады адцясьніла. Пераважна — праз
такія ж самыя гвалтоўныя расстрэлы. I пачалася беларусізацыя Беларусі! Адказным за гэты працэс на Вялейшчыне быў Аляксандар Калодка, мой зямляк з Наваградчыны, абсальвэнт453 юрыдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Калі я ў 1941 г. сядзеў у жончынай хаце ў Лебедзеве454 й хаваўся ад нямецкіх рэпрэсій (я ж быў высокім чыноўнікам пры камуністах!), Калодка, езьдзячы па справах у Менск, заўсёды заяжджаў да мяне, каб расказаць, што дзе робіцца. Калодка рабіў у той страшэнны час вялікую беларускую справу па нацыяналізацыі маласьвядомых беларусаў, адраджэньні нашай мовы й культуры. Дзякуючы намаганьням Калодкі выратаваўся ад сьмерці Нікандар Мядзейка — будучы прэзыдэнт БЦР, а ў тыя часы — школьны інспэктар. Паляк Віктар Уневіч, хутчэй за ўсё АКовец435, што працаваў у маладзечанскай адміністрацыі, падрыхтаваў расстрэльны сьпіс габрэяў, у які патрапіла й шмат беларускай інтэлігенцыі. Калодка, які цудам пра гэта даведаўся,
453 Выпускнік.
454 Сёньня вёска ў Маладзечанскім р-не Менскай вобл.
455 Сябра Арміі Краёвай — падпольнай польскай арганізацыі.
адразу зьвязаўся зь Мядзейкам: уцякай! За ягоную беларускасьць АК уключыла Калодку ў свой «чорны сьпіс».