Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
471 Пляцбург — горад на поўначы штату Нью-Ёрк, непадалёк ад канадыйскай мяжы. Аднак Мікола Шчорс памёр у Даўнт-Мора (Фларыда), куды ён перабраўся пасьля выхаду на пэнсію.
УЛАДЗІМЕР ТАМАШЧЫК
3 будучым галавой БАПЦ, аграномам па адукацыі, абсальвэнта.м Праскага ўнівэрсытэту, Уладзімерам Тамашчыкам я пазнаёміўся ў паваенным Мюнхэне. Але з расказаў майго шчырага сябра Хведара Ільляшэвіча ведаў, якую важную працу яны разам рабілі падчас вайны на Беласточчыне, у Беларускім камітэце. Ільляшэвіч у тым камітэце быў старшынём, Тамашчык — ягоным заступнікам. У Мюнхэн жа накіравалася вялікая колькасьць беларусаў для вучобы ў мясцовым унівэрсытэце. Паміж мной і Тамашчыкам неяк вельмі хутка завязаліся сяброўскія дачыненьні, якія трывалі ажно да ягонай заўчаснай сьмерці ў 1970 г472 .
Калі я пераехаў у Амэрыку, а Уладзімер яшчэ заставаўся ў галоднай Нямеччыне, я дасылаў яму вялікія пакункі зь ежай, каб падтрымаць сябру. У адказ ён дасылаў мне вельмі цёплыя лісты з удзячнасьцямі, якія цяпер захоўваюцца ў Наваградзкім музэі. У адным зь іх Тамашчык расказаў, як гаспадыня кватэры, якую ён здымаў, адрэагавала на чарговую пасылку з ЗША: «О-о-о, вы маеце ў Амэрыцы брата ці крэўнага?» Тамашчык адказаў, што не, — сябру. Зьдзіўленьне той немкі было неапісальнае.
Як галава БАПЦ Тамашчык, а на тыя часы ўжо архіяпіскап Васіль, па запрашэньні Белага дому часта прыяжджаў у Вашынгтон. I заўсёды спыняўся ў маёй хаце, браў з сабой на тыя сустрэчы з палітычнай элітай. На адным з такіх спатканьняў ён мяне прадставіў віцэ-прэзыдэнту Гамфры473 . Тое, што Тамашчык павярнуўся да некананічнай царквы, тады калі я заўсёды трымаўся кананічнасьці, не перашкаджала нашым добрым дачыненьням. У стаўленьні да людзей я стараўся быць талерантным, ацэньваючы ў першую чаргу іх чалавечыя рысы, a ў астатнім — рабі, што хочаш, што падказвае сумлень-
472 Уладзімера Тамашчыка знайшлі мёртвым з прабітай галавой у сваёй кватэры.
473 У пэрыяд прэзыдэнцтва Ліндана Джонсана (1964—1968).
не. Тамашчык быў адданы ідэалам БАПЦ, падтрымліваў палітычную лінію Абрамчыка, але ня быў, як я кажу, ядавітым. Па-першае, ён быў і застанецца ў гісторыі шчырым беларускім патрыётам.
Памёр Уладзімер загадкавай сьмерцю ў сваёй бруклінскай кватэры. Ягонае цела знайшлі толькі на сёмы дзень пасьля сьмерці...
а. Леў Гарошка
ЛЕЎ ГАРОШКА
3 айцом Гарошкам мы разам вучыліся ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Леў, бядака, быў з найбяднейшай праваслаўнай сям’і й ня меў аніякай фінансавай магчымасьці пашырыць свае прыродныя здольнасьці ў вучобе ў польскіх унівэрсытэтах. Таму быў змушаны перайсьці на вуніяцтва, атрымаўшы такім чынам месца ў Львоўскай духоўнай сэмінарыі. Там жа, у Львове, быў высьвячаны на сьвятара.
Наступныя нашыя спатканьні адбываліся ў перадваенных Баранавічах, дзе я працаваў школьным
інспэктарам. Мне было вельмі шкада Лява, бо стаўленьне саветаў да духавенства агульна вядомае. Калі я спатыкаў яго на вуліцах гораду, заўсёды стараўся падтрымаць маральна. Як настаўнік Гарошка працаваў у баранавіцкіх навучальных установах і падчас нямецкай акупацыі.
Чарговае нашае спатканьне адбылося ў 1958 г. у Парыжы, куды я прыляцеў як амэрыканскі ўрадовец. Я накіроўваўся ў Амстэрдам на астранаўтычны кангрэс, а па дарозе на некалькі дзён спыніўся ў Гарошкі. Ён быў маім найлепшым гідам у Парыжы, у якім тады жыў. Потым жыў у Лёндане, дзе я таксама яго адведваў падчас вандровак па Эўропе, знаёміўся з цудоўнай беларускай бібліятэкай. Ён нават прысьвячаў мне божыя службы ў беларускай вуніяцкай царкве сьв. Пятра й Паўла. Я зь цікавасьцю чытаў ягоны часопіс «Божым шляхам», у якім знаходзіў масу новай карыснай для сябе інфармацыі. Айцец Гарошка рабіў вельмі карысную для Беларусі справу, і асабліва прыемна, што гэта мой шчыры й добры сябра зь дзіцячых гадоў.
Памёр айцец Гарошка ва ўзросьце 66 гадоў ад хваробы. Ягоная сьмерць была вялікай стратай для ўсяго беларускага грамадзтва.
МАСЕЙ СЯДНЁЎ
На маю думку, мой блізкі сябра Масей Сяднёў стаўся адным з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў на эміграцыі. Як Пушкін, Лермантаў, ён займаўся перакладамі вялікага Гётэ. Па глыбіні паэзіі асабіста я стаўлю Сяднёва вышэй, чым тую ж Арсеньневу.
Нарадзіўся Масей на Магілёўшчыне474 , у вёсцы Мокрае. Пасіупіў у Менскі пэдагагічны інстытут. Падчас сталінскай чысткі радоў беларускай інтэлігенцыі ў 1936 г. быў арыштаваны й высланы ў Сібір, дзе працаваў на капальнях золата. Вярнуўся ў Менск, чакаў новага прысуду ў турме. Але пачалася вайна, і фашысты зруйнавалі будынак турмы. Вязьняў разьдзялілі на дзьве групы: палітычных і крымінальных. Сяднёў празь нейкую памылку апынуўся сярод апошніх. У дарозе цягнік трапіў пад нямецкі абстрэл, і ўсе вязьні ўцяклі ў лес.
Урэшце апынуўся Масей ажно ў Беластоку175, дзе пад кіраўніцтвам Хведара Ільляшэвіча і Уладзімера Тамашчыка працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце. Калі Ільляшэвіч даведаўся, што ягонаму сябру патрэбна дапамога, адразу ўсе палагодзіў. 3 пачаткам масавых уцёкаў беларусаў на Захад Ільляшэвіч дапамог Масею чыгункаю даехаць да Нямеччыньі.
У ЗША, у Нью-Ёрк, выцягнуў яго адтуль Уладзімер Клішэвіч, таксама паэт. Але ў Саўт-Рывэр, дзе я заснаваў беларускую калёнію, прыехала яго нарачоная Вольга Пазьняк — мая вучаніца ў Віленскай беларускай гімназіі. I Масей перабраўся да яе. У Саўт-Рывэры яны і ўзялі шлюб. Доўгі час Сяднёў працаваў чорнарабочым, пакуль не ўладкаваўся на працу ва ўнівэрсытэт выкладчыкам расейскай мовы.
У 1967-м яго, выдатнага літаратара й філёляга, запрасілі ў Мюнхэн — кіраваць беларускім аддзелам радыё «Свабода». У Нямеччыне Масей пражыў шаснаццаць гадоў. Па-
474 Сёньня гэта Касьцюковіцкі раён Магілёўскай вобл.
475 У чэрвені 1941 г. Масей Сяднёў вярнуўся да бацькоў у Мокрае, а ўжо ўлетку 1943 г. перад наступам Чырвонай Арміі выехаў на эміграцыю. Першым прыпынкам быў Беласток.
водле ягонага запрашэньня працаваў на «Свабодзе» й я. Але ня часта, адзін раз на тыдзень. Галоўны рэдактар наракаў, што «гэты чалавек гаворыць змучаным голасам» — пасьля напружанага працоўнага тыдня я быў вельмі стомлены. На «Свабодзе» я, дарэчы, увайшоў у гісторыю: першым аб’явіў па радыё аб рэвалюцыі, якую распачаў у Польшчы Лех Валенса.
Закаханы ў творчасьць Сяднёва, я стараўся дапамагчы сябру ў кожнай яго справе. Выдаў вялікі твор «Раман Корзюк» у Мюнхэне. Лётаў усюды, прабіваў Нобэлеўскую прэмію, пісаў лісты да яе ляўрэатаў (напрыклад, таму ж Чэславу Мілашу), езьдзіў па буйных унівэрсытэтах. Нобэлеўскую прэмію, на жаль, Масей не атрымаў, але дзьве намінацыі я для яго зрабіў — аўтарытэтных ва ўсім сьвеце Мюнхэнскага й Вашынгтонскага ўнівэрсытэтаў. Сяброўка майго жыцьця Тамара перакладала ягоныя вершы на нямецкую мову, якія друкаваліся ў газэце «Frankfurter Allgemeine». Калі Масей жыў у Нямеччыне, мы рэгулярна сустракаліся, гулялі, наведвалі розныя мерапрыемствы. Штогод езьдзілі на знакаміты Oktoberfest, на якім добра пілі піва. Цудоўны, надзвычайны быў чалавек, які любіў жыцьцё й умеў жыць.
Выйшаўшы на пэнсію, Масей вярнуўся ў ЗША й пасяліўся пад Нью-Ёркам476 , дзе памёр у 2001 г. Сын і дзьве дачкі скончылі ўнівэрсытэты, добра ўладкаваныя. Вольга, здаецна, яшчэ жыве ў доме для састарэлых. Усе мы мусім помніць і шанаваць Масея Сяднёва — на рэдкасьць таленавітага літаратара й сапраўднага беларускага патрыёта.
476 Гэта мястэчка Глен-Коў на востраве Лонг-Айленд.
ЯНКА Й СТАНІСЛАЎ СТАНКЕВІЧЫ
Станіслава Станкевіча я ўпершыню ўбачыў у верасьні 1928 г., калі прыехаў паступаць у Віленскі ўнівэрсытэт. Ён тады вучыўся на другім курсе й апекаваў малодшых студэнтаў. Вадзіў мяне па Вільні, расказваў пра гісторыю гораду, пра беларускую дзейнасьць. I завёў мяне на Тургельскую вуліцу ў госьці да свайго дзядзькі — пасла польскага сейму, вучонага Янкі Станкевіча. Цудоўна памятаю, што ўся яго кватэра была завалена кнігамі. Дарэчы, ён насіў мянушку «дзікі пасол» — Янка Станкевіч заўсёды трымаўся паасобку, рэдка з кім ці з чым згаджаўся, быў у апазыцыі. Яму належаць шматлікія адкрыцьці ў гуманітарных навуках. Напрыклад, слову «спадар» падараваў другое жыцьцё менавіта ён. Ці гэтыя Кітабы — рэлігійныя кнігі, пісаныя па-беларуску татарскім шрыфтам. Ён доўга й плённа іх дасьледаваў. Потым тэрмін «Крывія», які ён увёў дзеля таго, каб неяк адвязацца ад «Беларусі», якае выклікае асацыяцыі з Русьсю, Расеяй. Падчас вайны дамагаўся адкрыцьця беларуска-
Сям'я Станіслава Станкевіча. Зьлева направа: Зінаіда, Раіса й Станіслаў Станкевічы. 1940-я гг.
га ўнівэрсытэту, аднак паводле нямецкіх плянаў «унтэрмэншы» былі пазбаўлены магчымасьці набываць вышэйшую адукацыю. У гэтую ВНУ мяне запрашалі на пасаду прафэсара.
Калі Янка Станкевіч быў чалавекам вострым і даволі непрыязным, то зь яго жонкай Марыяй, чэшкай, я сябраваў, езьдзіў разам зь ёю ў Наваградзкую гімназію, каб дапамагаць нашым студэнтам здаваць матуральныя іспыты. Я — у матэматыцы, яна — у нямецкай мове.
Стась Станкевіч вучыўся на факультэце польскай філялёгіі й абараніў выдатную доктарскую дысэртацыю477 , якая была прысьвечана беларускім матывам у творчасьці Элізы Ажэшкі. Быў першаклясным журналістам, рэгулярна пісаў разнастайныя артыкулы ў беларускія газэты. 3 прыходам у Заходнюю Беларусь «чырвоных» Стась стаўся маім заступнікам у Беларускай гімназіі, якая пераехала ў Наваградак зь Вільні. Выкладаў ён беларускую мову й літаратуру. Як Стась выратаваў маё жыцьцё, прачытаеце ў маіх успамінах.
Падчас вайны Станкевіча назначылі бурмістрам Барысава. Гораду, які аказаўся сярод тых, дзе зьнішчалі габрэяў. Але я ніколі не паверу, што Стась быў у гэтым замяшаны. Беларусы — чыстая нацыя, якая не забрудзіла сябе ў карных антычалавечых акцыях. Я чуў, што, калі ў Барысаў прыехалі войскі СС, ён спэцыяльна выехаў з гораду. Але амэрыканскія ўлады гэтаму не паверылі й завялі на яго справу. Але да прыходу «суднага» дня ён памёр. Цікавы момант: амэрыканцы пазванілі ў Маскву, каб атры.маць дадатковыя дадзеныя па Станкевічу, а там ім адказалі: «Супакойцеся, Станкевіч памёр...» У Амэрыцы Станкевіч няспынна займаўся беларускай працай: журналісцкай (напрыклад, рэдагаваў самую знакамітую газэту беларускай эміграцыі — «Беларус»), літаратуразнаўчай. Мы разам бралі ўдзел і ў палітычных акцыях. Ёсьць нават фатаздымкі, дзе мы стаім разам з палітычнай элітай ЗША.