Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
пашчасьціла пабываць і мне. Тады я й пазнаёміўся зь Філафеем, іншымі беларускімі сьвятарамі, быў захоплены іх патрыятычнай працай. Падчас вайны ў цэрквах немагчыма было пачуць расейскую мову — толькі беларускую!
У Беларусі, аднак, аўтакефалія доўга не праіснавала. У 1944 г., перад наступам Чырвонай Арміі, амаль усе рэлігійныя дзеячы ўцяклі на Захад. У тым ліку й Філафей. У 1946 г. ён і некаторыя іншыя сьвятары БАПЦ перайшлі ў Расейскую Зарубежную Праваслаўную Царкву, чым выклікалі гнеў непахісных прыхільнікаў БАПЦ. Вось якую ролю ў гісторыі Расейскай Зарубежнай Царквы адыгралі беларусы! Філафей са службамі аб’яжджаў усю Нямеччыну, я са сваёй сяброўкай Тамарай некалькі разоў спатыкаўся зь ім у розных нямецкіх гарадох.
Аднойчы, калі скончылася служба, утварылася чарга, каб пацалаваць крыж. Падыходжу да сьвятыні й я, а Філафей, як пабачыў мяне, страшэнна зьдзівіўся, адсунуў крыж убок, абняў мяне й пачаў голасна размаўляць па-беларуску. Гэта ў расейскай-та царкве! Памёр Філафей у 1986 г. у Гамбургу.
Дарэчы, Марк, сёньняшні кіраўнік Расейскай Зарубежнай Царквы ў Германіі — мой калега, таварыш з Мэрылэндзкага амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Эўропе. Чысты немец, ён так захапіўся ўсім расейскім, што зь цягам часу зрабіўся архіяпіскапам расейскай царквы! Празь яго асабіста мне ўдалося набыць кавалак зямлі каля найпрыгажэйшай царквы на могілках у Вісбадэне, на якіх цягам двох стагодзьдзяў хавалі расейскіх князёў і графаў. Маё месца — у якіхнебудзь дзесяці кроках ад магілы Філафея. Такі лёс.
БІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗЬНІК
Кароткія зьвесткі пра розных асобаў на эміграцыі, што згадваюцца ва ўспамінах480
Абабурка Янка (01.09.1921, в. Морач Нясьвіскага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.), беларускі праваслаўны сьвятар у Вялікабрытаніі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў у Арміі Андэрса. У Вялікабрытаніі ад 1946 г. Браў удзел у грамадзкім і царкоўным жыцьці Манчэстэра. 13 кастрычніка 1963 г. у нямецкім Карльсруэ высьвячаны ў сьвятары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мітрапалітам УАПЦ Ніканорам (Абрамовічам). Апекаваўся беларускімі прыходамі БАПЦ у Манчэстэры, Брэдфардзе, Нотынгеме, Бірмінгеме, Лёндане, Кембрыджы, кіраўнік БАПЦ у Вялікабрытаніі.
Абрамчык Мікола (16.08.1903, в. Сычавічы Вялейскага пав. Віленскай губ., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. —29.05.1970, Парыж, Францыя), палітык, грамадзкі дзяяч. У 1932 г. у Францыі заснаваў арганізацыю беларускіх эмігрантаў «Хаўрус». У 1941—1943 гг. жыў у Бэрліне, супрацоўнічаў з газэтай «Раніца», Беларускім Камітэтам Самапомачы. У сьнежні 1947 г. узначаліў Раду БНР. Жыў у Парыжы, займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.
Адамовіч Антон (26.06.1909, Менск— 12.06.1998, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзяяч, навуковец, пісьменьнік. У 1930 г. арыштаваны па справе Саюзу Вызваленьня Беларусі й высланы на пяць гадоў у Вяцкую вобласьць. У 1938 г. вярнуўся ў Менск, скончыў БДУ ГІадчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, «Беларускай газэце», галоўным рэдактарам выдавецтва «Менск», уваходзіў у Цэнтральную Раду БНС, выконваў абавязкі рэфэрэнта па справах прэсы й прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. 3 восені 1943 г. — у Нямеччыне. Па вайне працаваў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу, быў адным з заснавальнікаў газэты «Бацькаўшчына», ейным рэдакгарам. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі, аўтар вялікай колькасьці літаратуразнаўчых прац. Адзін з заснавальнікаў БІНІМу.
480 Разьдзел зроблены адмыслова й вынсссны па-за рамкі ўспамінаў, таму што ў розных інтэрвію часам згадваюцца адны й тыя ж асобы.
Акінчыц Фабіян (20.01.1886, в. Акінчыцы Менскага пав., сёньня ў межах г. Стоўпцы Менскай вобл. — 07.03.1943, Менск), грамадзкі дзяяч, юрыст, журналіст. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1913), у 1906—1917 гг. — сябра партыі эсэраў. Паводле адной з вэрсій, у 1917—1923 гг. працаваў пракурорам у Кісве, паводле другой — на грамадзкай працы ў Ноўгарадзе. У 1923—1925 гг. — кіраўнік школы ў в. Засульле (Стаўпецкі пав.), у 1926 г. у Стоўпцах адчыніў бюро юрыдычных паслуг. Узначальваў юрыдычны камітэт ЦК БСРГ, кіраваў яе віленскім камітэтам, рэдагаваў прамовы беларускіх паслоў у сейме, уваходзіў у кіраўніцтва ТБШ. У 1927 г. арыштаваны й асуджаны на восем гадоў. У 1930 г. амніставаны. У 1933 г. заснаваў БНСП, разам з У Казлоўскім выдаваў часопіс «Новы шлях». У 1939 г. выехаў у Бэрлін. У 1940 г. узначаліў беларускае бюро пры Міністэрстве прапаганды, кіраваў школай беларускіх прапагандыстаў у Вустраве пад Бэрлінам. Застрэлены ў Менску савецкімі партызанамі.
Акула Кастусь (да эміграцыі Качан Аляксандар; 16.11.1925, в. Верацеі Дзісьненскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, зь вясны 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Ваяваў у складзе 2-га Польскага корпусу Брытанскай арміі. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. Браў удзел у заснаваньні ЗВБВ. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду. Адзін з заснавальнікаў ЗБК, першы ягоны старшыня. Рэдагаваў газэту «Беларускі Эмігрант», часопіс «Зважай» (1974—1997).
Алехнік Алесь (31.07.1929, хут. Перунова, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл. — 2006). У Аўстраліі ад 1950 г. Сябра й доўгагадовы сакратар Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі, ад імя якога прадстаўляў беларусаў на разнастайных міжнацыянальных форумах у Аўстраліі (удзельнічаў у дзьвюх Аўстралійскіх грамадзянскіх канвэнцыях, быў назіральнікам у парлямэнце) і па-за яе межамі на канфэрэнцыях Антыкамуністычнай Лігі Народаў Азіі й Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі. Пры канцы 1950-х гг. займаўся выданьнем Інфармацыйнага Бюлетэню Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі «Новас Жыцьцё». У 1969—1982 гг. — кіраўнік Краёвага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту ў Аўстраліі. Аўтар кнігі ўспамінаў «Пад бел-чырвона-белым» (Вільня, 1999). Ягоны архіў, у які ўвайшлі дакумэнты Беларускага Аб’еднаньня й шматлікае ліставаньне, псрахоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва (Менск).
Аляксандар Пінскі (гл. Іназемцаў Мікалай).
Апанас (гл. Мартас Апанас).
Арсеньнева Натальля (20.09.1903, Баку, Азэрбайджан — 25.07.1997, Рочэстар (Нью-Ёрк), ЗША). Нарадзілася ў расейскай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., з выняткам 1915—1919 гг., жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячом Францам Кушалем. У 1940—1941 гг. разам з сынамі Яраславам і Уладзімерам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстану. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуцца ў Беларусь. Працавала ў «Беларускай газэце» (1942—1944), перакладала лібрэта для Менскага гарадзкога тэатру, займалася рэлігійнымі перакладамі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У ЗША ад 1950 г. У 1952—1954 гг. рэдагавала газэту «Беларус», затым працавала ў нью-ёрскім офісе беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Была сябрай Галоўнай Управы БАЗА, Управы БІНІМу. Пасьля сьмерці нявесткі. Натальлі Куліковіч-Кушаль, разам з мужам пераехала да сына Уладзімера ў Рочэстар (Нью-Ёрк).
Арэхва Аркадзь (01.05.1910 — 27.02.1993, Спрынгфілд (Масачусэтс), ЗША), грамадзкі дзяяч, юрыст. Скончыў юрыдычны факультэтВаршаўскагаўнівэрсытэіу. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у аддзеле судоў Менскай гарадзкой управы, ад 1943 г. — пракурор Менскай акругі. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у ЗША, актывіст Беларускай Цэнтральнай Рады.
Асіпчык Аляксандар (01.04.1909, Слонім Гарадзенскай губ., сёньня Гарадзенская вобл. — 14.03.1990, Джэксан (Нью-Джэрзі), ЗША), царкоўны дзяяч. У 1941—1944 гг. — прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы, удзельнік Беларускага Царкоўнага Сабору 1942 г. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Напачатку шчыльна супрацоўнічаў зь беларускімі япіскапамі, а пасьля пераходу іх у склад РЗІІЦ (1946) стаў іх праціўнікам. У 1947 г. у Заходняй Нямеччыне заснаваў Беларускае Праваслаўнае Таварыства Жыровіцкай Божай Маці, што мела суполкі ў розных краінах. Выдаваў часопіс «Сіла веры» (1948—1965).
Астроўскі Віктар (28.08.1912. в. Засімавічы Пружанскага пав. Гарадзенскай губ., сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл. — 31.08.1975, Лёндан, Вялікабрытанія), публіцыст, картограф. Сын Радаслава Астроўскага. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, быў сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу, студэнцкай арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт Пазнанскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці
інжынэр-аграном. У кастрычніку 1939 г. у Вільні арыштаваны саветамі й асуджаны на восем гадоў лягераў (ягоная маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лягеры ў Казахстане). 3 канца 1941 г. —у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус). Браў удзел у штурме МонтэКасіна (травень 1944). Ад 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Працаваў у вугальных шахтах, апэратарам машынаў на друкарскім прадпрыемстве. Заняўся вывучэньнем картаграфіі Беларусі й яе гістарычнай назвы. Аўтар некалькіх публіцыстычных брашураў і артыкулаў, прысьвечаных гісторыі Беларусі й нацыянальнага руху ў XX ст. Усе кнігі выдаў за ўласны кошт. Перадаў калекцыю картаў у Беларускую бібліятэку-музэй імя Францішка Скарыны.
Астроўскі Радаслаў (25.10.(06.11.)1887, хут. Запольле Слуцкага пав., сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл. — 17.10.1976, БэнтанХарбар (Мічыган), ЗША), палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1943—1976). У 1924— 1936 гг. —дырэктар Вілснскай беларускай гімназіі, адначасова ў 1930—1932 гг. — Беларускай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі імя Францішка Багушэвіча. У другой палове 1920-х гг. в.а. старшыні ТБШ, віцэ-старшыня БСРГ. Пасьля разгрому БСРГ — прыхільнік супрацоўніцтва з польскім урадам. У 1936 г. высланы ў Лодзь (Польшча) настаўнікам матэматыкі й фізыкі. У 1939— 1941 гг. — старшыня Беларускага Камітэту Самапомачы ў Лодзі. У 1941—1943 гг. — старшыня Менскай акругі, кіраўнік Бранскай, Смаленскай, Магілёўскай акругаў. Ад 21 сьнежня 1943 г. — прэзыдэнт БЦР. Зь ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне (1944—1948), Аргентыне (1948—1954). Вялікабрытаніі (1954— 1962), ЗША (ад 1962 г.). У верасьні 1945 г. з увагі на тагачасныя неспрыяльныя палітычныя варункі распусьціў БЦР. 30 сьнежня 1947 г. заснаваў Беларускае Цэнтральнае Прадстаўніцтва Сусьветнай Эміграцыі, а пасьля аднаўленьня Рады БНР рэарганізаваў дзейнасьць БЦР (25 сакавіка 1948 г.). Паводле тэстамэнту, пахаваны на могільніку Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).