Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Касяк Лявон (на эміграцыі Касоўскі; 10.01.1920, Вялейка, сёньня Менская вобл.). У 1930-х вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Скончыў Лёнданскі ўнівэрсытэт. Пераехаў у ЗША. Нрацаваў як мэханічны інжынэр.
Каханоуская Іна (дзяв. Рытар, у псршым шлюбс Сеўрук; 27.12.1906, Адэса, сёньня Ўкраіна — 08.01.1997. Кліўленд (Агаё), ЗША). Скончыла гістарычнае аддзяленьне пэдфакультэту БДУ. Першы муж (ажаніліся ў 1930 г.) быў высланы на Калыму. 3 малой дачкой (сын-першынец памёр) вярнулася ў Беларусь. Ііадчас нямецкай акупацыі жыла ў Ярэмічах (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — на радзіме бацькоў, настаўнічала. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў беларускім лягеры ў Рэгенсбургу. Тут у выніку трагічнага выпадку загінула дачка. У ЗША ад 1950 г. Жыла ў Нью-Ерку, брала ўдзел у нацыянальным грамадзкім жыцьці, уваходзіла ў Галоўную Ўправу БАЗА, Управу БІНІМу. У 1955 г. узяла шлюб з Аўгснам Калубовічам (на эміграцыі Каханоўскім) і разам з мужам пераехала ў Кліўленд. Выкладала ў беларускай суботняй школцы, займалася літаратурнай творчасьцю (пісала пад псэўданімам Аляксандра Саковіч).
Каханоўская Яніна (дзяв. Шабуня; 26.11.1905, Менск — 16.07.2005, Нью-Ерк, ЗША). Па матчынай лініі пляменьніца Івана й Антона Луцкевічаў. Была за.мужам за Аўгенам Калубовічам (Каханоўскім). Бабуля Багдана Андрусышына (Данчыка). На эміграцыі ад 1944 г. Брала ўдзел у дзейнасьці БАЗА (сакратар Галоўнай Управы), уваходзіла ў склад Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (БІНІМ).
Качан Аркадзь (13.05.1921, в. Барсукі, сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 04.12.1982, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі й вайсковы дзяяч. У часе нямецкай акупацыі камандаваў ротай пры батальёне СД у Вялейцы. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У 1950 г. пераехаў у Аўстралію (Сыднэй). браў удзел у нацыянальным жыцьці ў Новым Паўднёвым Ўэльсе, быў адным з заснавальнікаў
Беларускага Аб’еднаньня ў гэтым штаце, першым дырэктарам беларускага радыё на этнічнай станцыі 2ЕА (1976—1982). Сталы фундатар беларускіх выдавецкіх і культурніцкіх праектаў.
Кендыш Васіль (16.03.1908, в. Чарапы, Нясьвіскі пав. — 01.10.2003, Спрынгфілд (Масачусэтс), ЗША). Скончыў Клецкую беларускую гімназію (1929). Працаваў мэліяратарам, арганізоўваў беларускія драматычныя гурткі. У 1939—1941 гг. настаўнічаў. Скончыў Настаўніцкі інстьітут у Беластоку. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Баранавічах, Нясьвіжы, Клецку. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягерах для перамешчаных асоб у Нямеччыне, увесну 1949 г. выехаў у ЗША. У сьвятары рукапакладзсны 10 студзеня 1968 г. у Гайленд-ГІарку (Нью-Джэрзі). На Другім Саборы БАПЦ (1972 г.) быўабраны сакратаром Кансысторыі. Пазьней ачольваў парафіі сьв. Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку й сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1990 г. выйшаў на заслужаны адпачынак.
Кіпель Яўхім (07.01.1896, в. Байлюкі Бабруйскага пав., сёньня Глускі р-н Магілёўскай вобл. — 27.07.1969, Рутэрфорд (НьюДжэрзі), ЗША), грамадзкі дзяяч. Паручык царскай арміі, ваяваў на Румынскім і ГІаўднёвым франтах. У 1918—1921 гг. — у Чырвонай Арміі. Ад 1921 г. у Менску, быў членам Тэрміналягічнай камісіі Наркамату асьветы, працаваў у Інстытуце беларускай культуры. Арыштаваны ў 1930 г. па справе Саюзу Вызваленьня Беларусі й высланы на пяць гадоў у Вяцкую вобласьць, у 1935 г. арыштаваны паўторна й высланы на Далёкі Усход. У 1942 г. вярнуўся ў Менск, працаваў у Галоўным Школьным Інспэктараце, рэдакцыі газэты «Голас вёскі», займаўся падрыхтоўкай падручнікаў. Старшыня Другога Ўсебеларускага Кангрэсу (27 чэрвеня 1944 г.). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Браў удзел у грамадзка-палітычным руху, уваходзіў у кіраўніцтва БЦР, рэдагаваў газэту «Беларускае слова». Стварыў Асацыяцыю былых палітвязьняў савецкіх лягераў.
Кіслы Канстапцін (25.05.1898 — 08.01.1980, Беласток, Польшча), грамадзка-культурны дзяяч. У 1930-х у Беластоку заснаваў хор пры праваслаўным саборы сьв. Мікалая й сьвецкі хор пры Таварыстве беларускай школы. У 1939 г. быў арыштаваны саветамі й высланы ў канцэнтрацыйны лягер. У 1941 г. вярнуўся ў Беласток, дзе й аднавіў сьвецкі хор. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Бэльгіі, ад 1956 г. —■ у ЗША — і ў Лювэне, і ў Кліўлендзе арганізоўваў царкоўныя хоры. У канцы 1970-х вярнуўся ў Беласток.
Колес (Калесьніковіч) Мікола (12.05.1932, в. Ліпнікі, сёньня Пінскі раён Берасьцейскай вобл.). У Аўстраліі ад 1950 г. У 1987— 1999 гг. — старшыня Беларускага Аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. У часе ягонага кіраўніцтва была адкрытая беларуская экспазыцыя ў Этнічным музэі ў Адэляйдзе, пабудаваны сумесна з харватамі й украінцамі хастэль сьв. Ганны.
Коўш Сьвятаслаў (07.01.1917 — 05.11.1997, Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), ЗША), грамадзкі дзяяч, сьвятар. Сын беларускага сьвятара Аляксандра Каўша. У 1930-х вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя, браў удзел у працы Беларускага Студэнцкага Саюзу. У 1938 г. высьвячаны на дыякана. У 1938— 1939 гг. працаваў у парафіі Засульле (Стаўпецкі р-н), у 1939— 1941 гг. настаўнічаў, падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Клецкага павету. У паваеннай Нямеччыне — камэндант лягеру Ватэнштэт. У 1949 г . выехаў у ЗША. Дыякан парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай (Саўт-Рывэр), у 1969—1977 гг. — настаяцель парафіі ў Рычманд-Гіле, у 1976—1986 гг. —у Саўт-Рывэры.
Крыі Аляксандар (мітрапаліт Андрэй; 03(16).03.1901, в. Мархачоўшчына, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 21.05.1983, Кліўленд (Агаё), ЗША), праваслаўны сьвятар, ярарх БАПЦ на эміграцыі. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Нямеччыне, разам з Фабіянам Акінчыцам займаўся наборам добраахвотнікаў на нацыянал-сацыялістычныя курсы прапагандыстаў. 3 канца 40-х у Вялікабрытаніі, браў удзел у заснаваньні й дзейнасьці Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. Рукапакладзены ў сьвятары 25 чэрвеня 1950 г.; жыў у Брэдфардзе (Паўночная Англія), але адпраўляў беларускія набажэнствьі па ўсёй Англіі. Зь лютага 1961 г. — у Кліўлендзе (ЗША). У 1968 г. рукапакладзены ў сан япіскапа БАПЦ, ад 1972 г. — першаярарх (мітрапаліт) БАПЦ.
Кумейша Мікола (15.11.1920, в. Вялікае Гіадлесьсе Баранавіцкага пав., сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл., — 15.10.1992). Паводлс адукацыі настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі вывсзены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Працаваў на вугальных шахтах у Бэльгіі. У ЗША — зь сярэдзіны 1950-х гг. Жыў у Дэтройце. Браў удзел у працы БАЗА, быў актывістам парафіі сьв. Духа.
Кушаль Франц (16.02.1895, Пяршаі, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 25.05.1968, Рочэстар (Нью-Ёрк), ЗША), грамадзкі й вайсковы дзяяч. У 1915—1917 гг. у царскім войску. Даслужыўся да рангу штабс-капітана, узнагароджаны за адвагу ордэнам Ганны й Станіслава 3-й ступені. У 1919—1920 гг. —у складзе Бсларус-
кай Вайсковай Камісіі, якая займалася стварэньнем беларускіх вайсковых адзінак у складзе польскага войска. У 1924—1939 гг. — кадравы афіцэр польскага войска. Увосень 1939 г. трапіў у савецкі палон, у красавіку 1941 г. выпушчаны пад нагляд НКВД. У 1941— 1943 гг. на розных вайсковых пасадах у Менску. Зь лютага 1944 г. — камандзір Беларускай Краёвай Абароны. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У ЗША ад 1950 г., жыў у Нью-Ёрку, Рочэстары. Браў актыўны ўдзел у працы Рады БНР, БАЗА.
Лапіцкі Мікалай (30.11.1907, в. Грэлікі, Вялейскі р-н, Менская вобл. — 08.08.1976, Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), ЗША), сьвятар, публіцыст, пэдагог. Скончыў факультэт тэалёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту (1934). Абараніў магістарскую працу «Праваслаўе ў Беларусі ў часы Ягайлы». Працаваў у прыходах у Ашмянах, Сьцяфанпольлі (Дзісьненскага павету). Ад 1942 г. — у Менску, актыўны прыхільнік БАПЦ. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Рэзка крытыкаваў сьвятароў, што далучыліся да РЗПЦ. Выкладаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Ад 1950 г. — у ЗШ А, жыў у СаўтРывэры, заснаваў прыход сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, рэдагаваў «Царкоўны Сьветач». Прыхільнік ідэі БАПЦ пад юрысдыкцыяй канстантынопальскага патрыярхату.
Лужынская Надзея (05.12.1924, в. Брусы, сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. — 27.02.2000, Сыднэй, Аўстралія). Зь сям’і рыбакоў. У 1944 г. выехала ў Нямеччьіну шукаць вывезеных нацыстамі бацькоў. Жыла ў лягсры Ватэнштэт, дзе й пазнаёмілася з будучым мужам, Міхасём Лужынскім. У 1950 г. Лужынскія пераехалі ў Аўстралію. Брала ўдзел у жыцьці беларускай грамады ў Сыднэі. Была сяброўкай Беларускага Аб'еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. Узначальвала Жаночы Камітэт. Зьяўлялася ўдзельніцай беларускіх сьвятаў, выставаў. Пахавана на беларуска-ўкраінскай сэкцыі могільніку Роквуд у Сыднэі.
Малецкі Язэп (12.01.1906, в. Якузы, сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — 06.06.1982, Сыднэй, Аўстралія). Скончыў Друйскую гімназію, мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі — віленскім Беларускім нацыянальным камітэце, узначальваў Мэдыцынскую школу ў Баранавічах, са студзеня 1944 г. быў намесьнікам прэзыдэнта БЦР на Вялейскую акругу. У Аўстраліі ад 1949 г. Жыў у Сыднэі, працаваў лекарам. Браў актыўны ўдзелу працы Беларускага Аб’еднаньня ў Новай ІІаўднёвай Валіі,
якое ўзначальваўу 1960—1961 гг. Старшыня аўстралійскага сэктару Рады БНР. Адзін з ініцыятараў стварэньня Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі, ейны старшыня ў 1979— 1980 гг. Карэспандэнт беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў (пісаў пад псэўданімам Я. Лаўрыновіч). Аўтар кнігі мэмуараў «Пад знакам Пагоні» (Таронта, 1976).
Марговіч Алесь (05.07.1924, Глыбокае, сёньня Віцебская вобл. — 11.11.1967, Мюнхэн, Нямеччына). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту. Працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР, супрацоўнічаў з газэтай «Бацькаўшчына» й радыё «Свабода». Надмагільны помнік, пастаўлены ўдавой, прызнаны гарадзкімі ўладамі Мюнхэну творам мастацтва.
Мароз Алесь (16.08.1918, в. Кацяўшчына, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 08.11.1989, Пэрт, Аўстралія), грамадзкі дзяяч у Заходняй Аўстраліі. Ад 1954 г. — сябра аддзелу Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў у Пэрцс. Пазьней займаў розныя пасады (у тым ліку старшыні) у Беларускім Аб’еднаньні ў Заходняй Аўстраліі. Сябра Рады БНР (ад 1984 г.).