Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Станкевіч Янка (26.11.1891, в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. — 16.07.1976, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзка-палітычны дзяяч, мовазнавец, журналіст. У 1918—1920 гг.— сябра Рады БНР. Скончыў Праскі Карлаў унівэрсытэт (1926) са ступеньню «доктар славянскага мовазнаўства й гісторыі». У 1928—1930 гг. — пасол польскага сейму. Падчас нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Цэнтралі
БНС, займаўся адукацыйнымі праектамі (школьніцтва, выдавецтва). Ад 1944 г. на эміграцыі. Настаўнічаў у беларускіх лягерах у паваеннай Нямеччыне, выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Стварыў Крывіцкае навуковае таварыства імя Праньціша Скарыны. Ад 1949 г. — у ЗША. Уваходзіўу склад Рады БНР, адкуль быў выключаны ў 1954 г.
Стар Карп484
Айцец Карп Стар нарадзіўся 25 траўня 1913 г. у беларускай сям’і. Бацька быў чыноўнікам у царскім войску, а маці — настаўніцай. Бацьку расстралялі ў 1930-х, а маці памерла празь некалькі гадоў пасьля сьмерці мужа. Пасьля вучобы Карп працаваў дарожным майстрам на чыгунцы. Падчас акупацьіі разам з жонкай і чатырма дочкамі быў эвакуаваны ў Нямеччыну. У 1951 г. сям’я Стара падалася ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Спачатку пасяліліся ў штаце Агаё, а пасьля некалькіх гадоў пераехалі ў Нью-Джэрзі. Сталася гэта дзякуючы ўкраінскаму сьвятару Адаму Карасю, які пазнаёміў Карпа зь мітрапалітам БАПЦ Васілём. У 1969 г. спадар Карп быў рукапакладзены ў дыякана. а празь некаторы час — у сьвятара. Служыў у некалькіх прыходах. Спачатку ў Гайленд-Парку, даўжэйшы час — у Бруклінскім катэдральным саборы, а затым у Дораты.
Пасьля сьмерці матушкі ў 1983 г. а. Карп прыняў манаства й атрымаў тытул архімандрыта з рук мітрапаліта Мікалая. У часы службы дастаў шмат царкоўных узнагародаў, у тым ліку крыж з аздобамі й мітру. Па ўзросьце а. Карп адышоў на пэнсію. Але ўсё роўна стараўся браць удзел у багаслужбах.
Два гады таму дастаў строк. Цяпер у яго спаралізаваны левы бок і пашкоджана мова. Яму цяжка размаўляць, ён хутка стамляецца. [Айцец Карп Стар (Старавойтаў) памёр 5 кастрычніка 2006 г.]
484 Біяграму а. Карпа Стара даслаў Аляксандру Адзінцу Якуб Сапежынскі. У лісьце [ад пачатку верасьня 2006 г.], у прыватнасьці, гаварылася: «Паважаны спадар Аляксандар! На вялікі жаль, я ня злюг скамплектаваць больш зьвестак пра асобу Архімандрыта Карпа Стара. Правёўя зь ім гутарку ў мінулую суботу, якую перасылаю Вам. Шкада, што ніхто не зацікавіўся ягонай асобай раней: а. Карп ужо забываецца й бпытае пэўныя факты. Прасіў я сакратарку дома для састарэлых перадаць ягонай дачцэ. каб яна адгукнулася на маю просьбу й зьвязалася са мной. У а. Карпа чатыры дачкі, але пра іх гаварыць ён не жадае. Так вось...» Біяграфічныя зьвесткі, напісаныя Якубам Сапежынскім, падаюцца з захаваньнем моўных і стылёвых асаблівасьцяў.
Суравы Барыс (15.09.1907, Берасьце485 —сьнежань 1998486, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзяяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Падчас нямецкай акупацыі — школьны інспэкгар, кіраўнік СБМ на Слонімскую акруту. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Быў сярод заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. 15 сакавіка 1948 г. увайшоў у Часовую Управу ХАБР (віцэ-старшыня). 26 сьнежня 1948 г., на I Агульным Зьезьдзе ХАБР, абраны старшынём Галоўнай Управы. Быў старшынём арганізацыі да яе заняпаду (1948 — канец 1950 г., чэрвень 1954 — 1966 г.). У 1960— 1980-я гг. браў удзел у працы парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай Беларускай Праваслаўнай Кананічнай (канстантынопальскай) юрысдыкцыі. Пры канцы жыцьця быў параліжаваны.
Сурвілла Івонка (дзяв. Шыманец; 11.04.1936, г. Стоўпцы Наваградзкага ваяв., сёньня Менская вобл.). Нарадзілася ў сям’і Ўладзімера й Эвеліны Шыманцоў. Вучылася ў Вышэйшай Мастацкай Школе ў Парыжы. Скончыла філялягічны факультэт Сарбоны (1959). У 1959—1965 гг. разам з мужам Янкам Сурвіллам жыла ў Мадрыдзе. Выкладала францускую мову ў Францускім Інстытуце ў Мадрыдзе, дапамагала мужу рыхтаваць беларускія перадачы на Нацыянальным Гішпанскім Радыё. Ад 1969 г. — у Канадзе. Працавала перакладчыцай у фэдэральным бюро перакладаў краіны. Узначальвала БІНІМ у Канадзе, управу Каардына-
485 Берасьце — паводле ўліковай карткі сябры ЗБВБ. Ягоны найбліжэйіпы супрацоўнік Юры Весялкоўскі сьцьвярджае, што Барыс Суравы паходзіць са Стаўпеччыны: «[Ён] паходзіць за Стаўпеччыны, мой зямляк. Яго бацька памагаў Юрыю Сабалеўскаму на выбарах у польскі сейм. Быў ён чалавек інтэлігентны, як я бачыў, які нікому шкоды не зрабіў. злой волі нямеў ... Меўяшчэ двох братоў. Адзін быў доктарам туту Англіі (у Стокэнхэнд), а другі быў судзьдзя ці адвакат. Той, што быў доктарам, лічыў сябе палякам, а другі лічыў рускім. А Барыс — беларусам. Але за немцамі ён быўу Слоніме, быў даволі актыўным у СБМ, пасьля ў Нямеччыну папаў, а тут ён меў здольнасьці на кухні гатаваць. I нічога тут, у Англіі, ашчадзіў на гэтым бізнэсе. Было ў яго такое хобі: вельмі любіў рыбалку, мог цэлую ноч сядзець з вудаю. Ен над Нёманам сядзеў. над Шчараю ў Слоніме сядзеў, і тут зіхюй, неяк расказваў, зіма была халодная, ён палонку высеку Тэмзе іў палонцы лавіў. Але кажу. што быў чалавек пісьменны, інтэлігентны».
486 Дазнацца дакладную дату сьмерці не ўдалося. Крэмацыя цела адбылася 14 сьнежня 1998 г. Ліст ад Юр’я Весялкоўскага ад 26 чэрвеня 2006 г.
цыйнага Камітэту Беларусаў Канады, Канадыйскі Фонд Дапамогі Ахвярам Чарнобылю. Ад 1997 г. — старшыня Рады БНР.
Сурвілла Янка (20.06.1925, в. Бялевічы Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. — 03.06.1997, Атава, Канада). У 1943—1944 гг. працаваў у Беларускім Камітэце Самапомачы ў Бэрліне. У 1951 г. пераехаў у Гішпанію, дзе скончыў факультэт палітычных і эканамічных навук Мадрыдзкага ўнівэрсытэту (1956). У 1952 г. заснаваў беларускую рэдакцыю Нацыянальнага Гішпанскага Радыё, перадачы на якой вёў да 1965 г. У 1969 г. разам з жонкай высхаў у Канаду, працаваў у Міністэрстве занятасьці й эміграцыі. Быў прадстаўніком ад беларусаў у Канадыйскай Радзе Паняволсных Эўрапейскіх Народаў, быў старшынём Атаўскага аддзелу Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Сяднёў Масей (19.08.1915, в. Мокрае Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., сёньня Касьцюковіцкі р-н Магілёўскай губ. — 05.02.2001', Глен-Коў (Нью-Ёрк), ЗША), паэт. У 1933—1936 гг. вучыўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У 1941 г. вернуты ў Беларусь на перагляд справы. 3 пачаткам вайны вярнуўся да бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У 1943 г. разам з бацькамі выехаў на Захад. Жыў у Беластоку, працаваў карэктарам у «Новай дарозе», Беларускім камітэце. У ЗША ад 1950 г. Выкладаў расейскую мову ва ўнівэрсытэце Індыяны. Ад канца 1950-х працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».
Сядура Уладзімер (псэўданім Глыбінны; 11.12.1910, Менск— 14.03.1997, Нью-Ерк, ЗША), пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг. У 1930-х быў некалькі разоў рэпрэсаваны. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры». У 1942—1944 гг. галоўны рэдактар часопісу «Новы шлях» (Рыга). Ад 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у ЗША, выкладаў ва ўнівэрсытэце Трой (Нью-Ёрк).
Сянькевіч Аляксей (15.11.1904, Новы Сьвержань Менскага пав., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. —■ 12.12.1991, СаўтРывэр (Нью-Джэрзі), ЗША), грамадзкі дзяяч. У 1930-х разам з Фабіянам Акінчыцам, Уладзіславам Казлоўскім, Алёізам Пецюкевічам стварыў Беларускую Нацыянал-Сацыялістычную Партыю. У 1942—1943 гг. р.эдагаваў менскую газэту «Голас вёскі». Зь вясны 1944г. — афіцэр прапаганды БКА. Зьлета 1944г. — на эміграцыі, ад 1950 г. у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці, быў сябрам Беларускай Цэнтральнай Рады, актывістам парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Тамашчык Уладзімер (15.06.1900, в. Вялікія Азяраны Гарадзенскага пав., сёньня Сакольскі павет Падляскага ваяв. (Польшча)— 09.06.1970, Нью-Ёрк, ЗША). Удзельнік нацыянальнага руху Ў Заходняй Беларусі, быў арыштаваны польскімі ўладамі й асуджаны на тры гады турмы. Ад 1930 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў агранамічны факультэт Праскай палітэхнікі, працаваў асыстэнтам у Праскім інстытуце заалёгіі. Браў удзел у грамадзкім беларускім жыцьці. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны пераехаў у Беласток, працаваў намесьнікам рэдактара газэты «Новая дарога», працаваў у Бсларускім камітэце. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэту — галоўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне ў 1945— 1947 гг. У 1948 г. пастрыгся ў манахі пад імем Васіль, а ў 1949 г. вышэйшымі ярархамі Украінскай Аўтаксфальнай Праваслаўнай Царквы ўзьведзены ў сан япіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У 1951 г. пераехаў у ЗША, узначальваў япіскапат БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы. Браў акзыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША. Узначальваў Беларускі Інстызут Навукі й Мастаці'ва. Забіты невядомы.мі ў сваёй кватэры ў НьюЁрку.
Татарыновіч ІІётра (02.06.1896, в. Гайнін Слуцкага пав. Менскай губ., сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл. — 03.09.1978, Ватыкан), беларускі сьвятар, пэдагог, перакладчык, публіцыст. Высьвячаны на сьвятара ў 1921 г. Працаваў у парафіях Заходняй Беларусі. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У 1945—1949 гг. вучыўся ў Рыме, абараніў доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную Кірылу Тураўскаму. У 1950 г. заснаваў беларускі каталіцкі часопіс «Znic» (1950—1975), заснаваў беларускую рэдакцыю «Радыё Ватыкана».
Таўпека Максім (02.02.1916 — 2005). Служыўу 2-м Польскім корпусе генэрала Андэрса. У Канадзе — ад 1946 г. У 1970-х прызначаны настаяцелем парафіі Сьв. Духа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Дэтройце (ЗША). 25 красавіка 1983 г. пакінуў парафію й пасяліўся на фэрме Уотэрфорд (правінцыя Антарыё, Канада).
Тулейка Міхась (08.09.1915 — 06.03.1998, Томс-Рывэр (НьюДжэрзі), ЗША), грамадзкі дзяяч, адвакат. Скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту. Працаваў адвакатам. Падчас нямецкай акупацыі — у нацыянальным руху. Дырэктар Баранавіцкай настаўніцкай сэмінарыі. Узначальваў камітэт БНС на Баранавіцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Мюнхэне, дзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускас СтудэнцкаеТаварыства. У канцы 1940-х выехаў у ЗША. Арганізоўваў беларускі скаўтынг. Быў