Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
старшынём царкоўнага камітэту парафіі БЛПЦ у Гайленд-Парку (Нью-Джэрзі).
У’рбан Павал (псэўд. Паўлюк Вазёрны; 27.03.1924, в. Закаліўе Лепельскага р-ну Віцебскай вобл.). Скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту, абараніў дысэртацыю пра дзейнасьць вялікага князя літоўскага й польскага караля Аляксандра. Працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР, на радыё «Свабода».
Філафей (Уладзімер Нарко; 21.02.1905, в. Заранач Вялейскага пав. Віленскай губ., сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. — 24.09.1986, Гамбург, Нямеччына). Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту (1931). Вучыўся ў тэалягічнай школе ў Стамбуле, дзе атрымаў ступень магістра тэалёгіі. У 1942—1944 гг. выконваў абавязкі намесьніка мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. У 1950—1980-х — вікарый Нямецкай япархіі Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы.
Фіпькоўскі Уладзімер (13.02.1906, в. Гальшаны, сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл. — ?) У 1927 г. высьвячаны на сьвятара. За супраціў палянізацыі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы перасьледваўся ўладамі. У 1930-х гг. працаваў у Пінску й Пружанах. Першы сьвятар, што прыехаў у Менск пасьля пачатку нямецкай акупацыі. Заснаваў царкоўна-будаўнічы камітэт, які рамантаваў ацалслыя ў беларускай сталіцы цэрквы. Навсдваў іншыя гарады й мястэчкі Усходняй Беларусі, дзс стварыў некалькі аналягічных камітэтаў. У 1942 г. праз канфлікт зь беларускімі дзеячамі выдалены ў Варшаву. Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны жыў у Заходняй Нямеччыне, Францыі, з канца 1950-х— у ЗША (Чыкага), дзе быў узьведзены ў сан япіскапа БАПЦ. Узначаліў парафію сьв. Юр’я ў Чыкага. Праз канфлікт з парафіянамі пакінуў парафію й вярнуўся ў Францыю.
Хаванскі Канстанцін (01.08.1910 — 28.03.1984, Сыднэй, Аўстралія). Паходзіў зь сям’і нашчадкаў князёў Хаванскіх. У 1939 г. у часе нямецка-польскай вайны трапіў у нямецкі палон. Па вайне жыў у беларускім лягеры Ватэнштэт. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Жыў у Сыднэі, браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Новай Паўднёвай Валіі. Пахаваны на могільніку Роквуд у Сыднэі.
Ханяўка Часлаў (26.05.1909, Рыга, Латвія — 02.07.1988). Скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, браў актыўны ўдзел у Беларускім Студэнцкім Саюзе. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у камітэце Беларускай Самапомачы ў
Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленьнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-х выехаў у ЗША. Жыў^ Саўт-Рывэры.
Цьвірка Уладзімер (да 1945 г. Вадзім Сурко; 02.01.1928, в. Беражное, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 15.03.1992. Мюнхэн, Нямеччына). У Заходняй Нямеччыне (другая палова 1940-х) браў удзел у беларускім скаўцкім руху. У 1959—1968 гг. — галоўны рэдактар беларускай службы радыё «Свабода».
Цярпіцкая Жэпя (Ермалінская (Ярмалінская); 5.08.1928, в. Сялец — 11.02.1991, Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), ЗША). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны па нейкім часе псрабралася ў лягер Ватэнштэт, дзе вучылася ў гімназіі імя М. Багдановіча, брала ўдзел у грамадзкім жыцьці, скаўтынгу. У 1947 г. пераехала ў Вялікабрытанію, дзе працавала на тэкстыльнай фабрыцы ў Брэдфардзе. 14 кастрычніка 1950 г. узяла шлюб з грамадзкім дзеячом у графстве Ёркс Віталём Цярпіцкім. Пры канцы лістападу 1951 г. сям’я Цярпіцкіх выехала ў ЗША. Брала актыўны ўдзсл у беларускім грамадзкім жыцьці ў штаце Нью-Джэрзі, належала да прыходу царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры.
Чабатарэвіч Віктар (1907, Новы Сьвержань Менскага пав., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 07.10.1963, Нью-Ёрк, ЗША). Грамадзкі й вайсковы дзяяч, настаўнік. Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, школу падхарунжых. Настаўнічаў на Віленшчыне, у заходняй Польшчы. У 1939—1941 гг. працаваў настаўнікам у Стоўпцах. У 1941—1942 гг. працаваў у Галоўным Школьным Інспэктараце, сакратаром Цэнтралі Бсларускай Народнай Самапомачы. У сакавіку 1944 г. узначаліў афіцэрскія курсы Беларускай Краёвай Абароны, затым — Афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г — на эміграцыі. Падтрымліваў прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады, уваходзіў у склад Бсларускага Кангрэсавага Камітэту ў Амэрыцы (быў яго віцэ-старшынём), быў карэктарам газэты «Беларуская трыбуна».
Чайкоўскі Зьміцер (1912, Клецак, сёньня Менская вобл. — 2002, Мюнхэн, Нямеччына), мастак, грамадзкі дзяяч. У 1937— 1939 гг. вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастаптваў. Падчас нямецкай акупацыі — камандзір роты беларускага чыгуначнага батальёну ў Менску. Зь лста 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Мюнхэне.
Чарапук Янка (псэўданім Змагар, 12(24).08.1896, Новы Двор Сакольскага пав. Гарадзенскай вобл., сёньня Падляскае ваяв.,
Польшча — 16.11.1957, Чыкага (Ілінойс), ЗША), палітычны дзяяч. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У 1918 г. — супрацоўнік Міністэрства замежных справаў Украінскай Народнай Рэспублікі, чалец Беларускай рады ва Украіне. 3 канца 1918 г. на Гарадзеншчыне, быў сакратаром Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны. 3 канца 1919 г. жыў у Рызе, працаваў сакратаром Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі, сябра Народнай Рады БНР. У ЗШA ад 1922 г. Жыў у Чыкага. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага камітэту ў штаце Ілінойс, Беларуска-Амэрыканскага нацыянальнага клюбу. Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю «Рыцары Калюмба» (меў найвышэйшую ступень). У пачатку 1950-х падтрымаў Беларускую Цэнтральную Раду.
ЧарняўскіФранцішак(03.11.1893, в. Чухны Ашмянскагапав., Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. — 31.05.1979, Амстэрдам (Нью-Ёрк), ЗША), каталіцкі сьвятар, выдавец. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У 1920 г. атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1924—1927 гг. вучыўся ў Рыме ў Папскім Грыгарыянскім Унівэрсытэце і Ўсходнім Інстытуце. Ад 1929 г. жыў у Францыі. Абслугоўваў рэлігійныя патрэбы работнікаў на вугальных капальнях. У 1953—1955 гг. — у Бэльгіі, у кляштары бэнэдыктынаў, рэдагаваў бюлетэнь «Божае слова». Ад 1957 г. у ЗША. Выдаваў часопіс «Сяўбіт». Дзядзька беларускага сьвятара а. Уладзіслава Чарняўскага.
ШаўцоўСымон (17.04.1911, Случчына— 8.05.1999, Сыднэй, Аўстралія). У 1930-х працаваў на машынабудаўнічым заводзс імя Варашылава ў Менску. У 1939 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, настаўнічаў у в. Капцэвічы (Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.). Служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон, вызвалены дзякуючы намаганьням беларускіх дзеячоў на чале з Фабіянам Акінчыцам. Выпускнік курсаў беларускіх прапагандыстаў у Вустраве пад Бэрлінам. У 1943—1944 гг. у Менску. Зь лета 1944 г. — на э.міграцыі. Настаўнічаў у беларускай школе лягеру ДП у Мітэнвальдзе (Нямеччына). Ад 1949 г. — у Аўстраліі. Падтрымліваў сувязі зь беларускімі арганізацыямі Сыднэю. Быў сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. Аўтар кнігі «Мая Адысея» (Вільня, 1999).
Шкутка Анатоль (15.01.1908, Новы Сьвержань Менскага пав., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — ?). Скончыў Бэрлінскі Політэхнічны Інстытут. Падчас Другой сусьветнай вайны — кіраўнік Беларускага Прадстаўніцтва ў Бэрлінс. Па капітуляцыі Ня-
меччыны жыў у ангельскай зоне акупацыі (Ніжняя Саксонія), стварыў Беларускі камітэт у Браўншвайгу. У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў Брысбэне (Квінсленд), дзе набыў цагельны завод. Да канца 1950-х падтрымліваў сувязі зь беларусамі Сыднэю. Быў удзельнікам арганізацыйнага сходу мясцовых беларусаў у сакавіку 1950 г. і заснаваньня Беларускага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Пасьля расколу арганізацыі стаў на бок прыхільнікаў БЦР і некаторьі час выступаў як кіраўнік аддзелу БАА ў Квінслендзе. Ад 1950-х зьнікае з грамадзкай арэны.
Шкялёнак Мікола (1899, в. Пякоціна Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобласьці — 1946), грамадзкі дзяяч, журналіст, публіцьіст. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсьітэту (1932), быў старшынём Беларускага Студэнцкага Саюзу, уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага Інстытуту Гаспадаркі й Культуры, Беларускага Нацыянальнага Камітэту. У 1936 г. разам зь Вінцэнтам Гадлеўскім стварыў Бсларускі Нацыянальны Фронт. Ад 1940 г. — у Бэрліне, быў адным з арганізатараў Беларускага Камітэту Самапомачы, рэдагаваў газэту «Раніца». Зь лютага 1943 г. — у Менску. Працаваў у «Беларускай газэце», пасьля забойства Уладзіслава Казлоўскага (лістапад 1943 г.) ейны рэдактар. Са студзеня 1944 г. — першы віцэ-прэзыдэнт БЦР. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі Другога Усебеларускага Кангрэсу, дзе выступіў з дакладам «Аб прызнаньні за няважныя пастановы ўраду СССР і былой Польшчы, якія датычацца Беларусі, яе тэрыторыі й народу». У 1945 г. арыштаваны ў Польшчы савецкімі органамі бясьпекі, вывезены ў СССР, дзе асуджаны да вышэйшай меры пакараньня.
Шнэк Алег (07.02.1930, Ленінград— 16.08.2005, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзяяч у Аўстраліі. Сын вайскоўца Сьцяпана Шнэка й брат грамадзкага дзеяча, пісьменьніка Уладзімера Шнэка (Случанскага). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне жыў у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў дзейны ўдзел у скаўтынгу. У 1950 г. раза.м з бацькамі пераехаў у Аўстралію. Быў чальцом скаўцкага зьвязу «Усяслаў Чарадзей», удзельнічаў у арганізацыі футбольнай, валейбольнай дружыны, быў сакратаром спартовага клюбу «Зубр». Актыўны сябра розных беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Мэльбурну, сярод іх старшыня Беларускага Вызвольнага Фронту (1993—2005), старшыня Беларускага Цэнтральнага Камітэту (2003—2005). Быў сябрам парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў у Мэльбурне. Шматгадовы ўдзельнік
Выканаўчага Камітэту ФРБЛА. Удзельнік Першага Зьезду Беларусаў Сьвсту ў Мснску (1993).
Шнэк Сьцяпан (12.10.1900, в. Лядныя, сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл. — 19.01.1952, Мэльбурн, Аўстралія). У 1930— 1936 гг. зь нсвялікім перапынкам вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Ленінградзе. Затым кіраваў домам палітпрасьветы ў г. Чыта Забайкальскай вайсковай акругі. У 1938 г. выключаны з партыі й звольнены з войска. Вярнуўся на радзіму й пасяліўся зь сям’ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік паліцыі ў Слуцкай акрузе. Увесну 1944 г. арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з усёй сям’ёй, але выпушчаны дзякуючьі заступніцтву Радаслава Астроўскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Прызначаны кіраўніком вайсковых спраў БЦР. У Аўстраліі ад 1950 г. Жыў у Сыднэі, затым у Мэльбурне. Пісаў зацемкі ў эміграцыйную прэсу пад псэўданімам Янка Нясьцерпны. Скончыў жыцьцё самагубствам. Пахаваны на беларускай дзялянцы могільніку Фоўкнэр.