Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Астроўскі быў вельмі спрыяльным, талерантным і дынамічным чалавекам. Наскрозь інтэлігентны, сярэдняга росту мужчына зь вельмі прыгожымі, рашучымі рысамі тва-
464 Радаслаў Астроўскі кіраваў «кузьняй беларускіх нацыянальных кадраў» — Віленскай беларускай гімназіяй ад 1924 да 1936 г. I менавіта многія вучні сталі вернымі паплечнікамі як падчас нямецкай акупацыі, так і на эміграцыі.
465 Р. Астроўскі падчас дырэктарства выдаў наступныя кнігі: Космографія. Вільня, 1924; Арытмэтычны задачнік для 4, 5, 6 аддзелаў пачатковых школ. Вільня, 1929; Беларускі правапіс. Вільня, 1930; Лічба і лік. Увагі да тэорыі ліку і безпасрэдных лічбовых уяўленьняў // Гадавік Беларускага навуковага таварыства. Кн. 1. Вільня, 1933.
ру, ён нават сваім выглядам выклікаў да сябе павагу. Пра тое, што гэта быў рашучы чалавек, гаворыць хоць бы такі факт, што Астроўскі быў адным з удзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году. I калі хтосьці пачынаў яго крытыка-
ваць, то гэта было выклікана толькі зайздрасьцю.
Я прысутнічаў на сходзе, на якім праціўнікі Астроўскага на чале з Антонам Луцкевічам хацелі зьнішчыць Рада-
слава Казіміравіча. Ведаеце, што зьявілася прычынай гэтай бойкі? Сямейныя сваркі аднаго зь вядомых беларускіх дзеячоў, які займаў у далейшым найвышэйшы пост у гэтак
званай Радзе БНР. Дайшло нават да таго, што Астроўскага хацелі прыцягнуць да судовай адказнасьці. Але грамадзянскі суд не знайшоў аніякай дробязі, за якую Астроўскага маглі
17-ы пленум БЦР. Зьлева направаў першым шэрагу: Нікандар Мядзейка, Радаслаў Астроўскі, а. Мікалай Лапіцкі;у другім шэрагу: Іван Касяк, д-р Мікалай Мінкевіч, Віталь Цярпіцкі. Чыкага, 4ліпеня 1976 г.
б пакараць. Дарэчы, я падтрымліваў на судзе свайго старэйшага сябра. Мы, маладыя, былі цалкам на баку Астроўскага. Памятаю, што ён сказаў пасьля той сходкі: «У мяне такое ўражаньне, што сабакі сталі супраць ільва». Знакаміты польскі адвакат Кжыжаноўскі па выніках судовага паседжаньня вэрдыкт вынес наступны: «1. Астроўскі не вінаваты; 2. Дзіўна, што такая малая беларуская грамада ня можа жыць у згодзе». Мяркую, гэты дакумэнт мусіць захоўвацца ў віленскіх архівах.
Пазьней Астроўскага звольнілі з працы ў гімназіі. Чаму? Каб нешта зрабіць дзеля нашай агульнай асьветніцкай справы, Астроўскі, адва-
кат Кастусь Глінскі й я паехалі ў Варшаву. Спаткаліся з маім добрым знаёмым Зыгмундам Бэчковічам, які працаваў у той час у сэнаце. Але дапамагчы нам ён ня змог — час зьмяніўся. У Вільні палякі пачалі нас прэсынгаваць: хто дазволіў ехаць? Астроўскага перавялі на працу ў гімназію ў Лодзі, што выратавала ягонае жыцьцё. I ўжо адтуль падчас вайны ён вярнуўся на Радзіму.
Трэба сказаць, што Астроўскі меў вялікі аўтарытэт сярод польскай інтэлігенцыі, зь яго слова.м лічыліся, яго паважалі, запрашалі рабіць прамовы для польскай эліты. Калі зачынілі беларускую гімназію, ён нават выступіў з рэзкай публічнай крытыкай польскага прэзыдэнта [Ігнацыя Масьціцкага]! I ён карыстаўся сваім становішчам, каб дапамагчы Беларусі, якая шмат нацярпелася ад Польшчы.
Калі прыйшлі немцы, ён хацеў іх выкарыстаць для Беларусі, згадзіўшыся стаць прэзыдэнтам БЦР. Ён шмат зрабіў для адраджэньня беларускай культуры, не дапусьціў, каб нашы суайчыньнікі трапілі ў армію Вэрмахта466. Хоць немцы на яго страшэнна насядалі. Але некаторыя ўсе ж такі трапілі. У тым ліку мае вучні. Я, каб іх выратаваць, паехаў да Астроўскага. Ён сказаў: «Канечне, усё будзе добра. Зьвярніся да Кушаля». Кушаль, які адказваў тады за вайсковую справу, як высьветлілася, ніяк не адрэагаваў, і хлопцы былі расстраляныя савецкімі ўладамі... А вось Канстанцін Езавітаў, наадварот, зрабіў шмат для таго, каб дапамагчы нашым хлопцам уцячы ад немцаў.
Пасьля вайны, калі адносіны паміж СССР і ЗША былі надта напружанымі, ён паехаў у Вашынгтон і меў размову з амэрыканскімі ўладамі. Астроўскі меркаваў, што яны дапамогуць аднавіць беларускую незалежнасьць. I, ведаеце, амэрыканцы зацікавіліся яго прапановамі. Але ж запыталі, чаму ён супрацоўнічаў зь немцамі. На што ён адказаў: «Хоць
466 Ня выключана, што менавіта Астроўскі ўвесну 1944 г. тармазіў разьвіцьцё Беларускай Краёвай Абароны й пры канцы 1944 г. фармаваньне брыгады «Беларусь», разумеючы, што вайна прайграна немцамі й зьвязвацца зь немцамі ў вайсковым пляне беспэрспэктыўна.
з чортам, але супраць Сталіна». Але пасьля ў Вашынгтон прыехаў Кушаль і ўсё зьнішчыў467 .
Астроўскі меў двух дзяцей: сына Віктара й дачку Галіну. Віктар скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, дэпартамэнт агракультуры. На пачатку вайны быў арыштаваны саветамі й высланы ў Сібір46х. Затым вызвалены, як польскі грамадзянін ваяваў на баку генэрала Андэрса, браў удзел у знакамітай бітве пад Монтэ-Касына. Пасьля вайны зьехаў у Лёндан, дзе ажаніўся й памёр. Галіна, стаўшы доктарам мэдыцыны, выйшла замуж за беларуса Гагалінскага469 , але потым зь ім разышлася. Выйшла замуж за доктара Мінкевіча, яны зьбеглі ў Нямеччыну, пяць гадоў жылі ў Аргентыне, a затым пераехалі ў ЗША. Жонку Астроўскага звалі Антанінай. Пакуль Радаслаў Казіміравіч настаўнічаў у Польшчы, саветы арыштавалі жонку й выслалі ў Казахстан, дзе яна й памерла...
Астроўскі, між іншага, быў членам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі! Нейкі час мы верылі, што з Усходу да нас ідзе выратаваньне. Але Сталін нашыя мары хутка зьнічтожыў.
Я вельмі ўдзячны Радаславу Астроўскаму, гэтаму цудоўнаму чалавеку, за ўсё, што ён для мяне зрабіў. Асабліва за тое, што падчас вайны ён не ўцягнуў мяне ў палітычную справу — мая біяграфія засталася цалкам чыстай. У Амэрыцы я толькі аднойчы спаткаўся з Астроўскім... Памёр ён ва ўзросьце 89 гадоў, нават на год перажыўшы Віктара.
467 Маецца на ўвазе тое, што дзеячы Рады БНР «перабеілі» дарогу Радаславу Астроўскаму й пасьля гэтага шчыльна супрацоўнічалі з амэрыканскай выведкай. Прынамсі, дэсанты ў Беларусь, — у тым ліку Янкі Філістовіча, — арганізаваныя амэрыканскай выведкай, ішлі ў кантакце з Радай БНР. Рэкрутаваў беларускіх юнакоў у выведшколы Барыс Рагуля.
468 Віктар Астроўскі апынуўся на поўначы Эўрапейскай Расеі, каля Варкуты. Што, праўда, не прымяншае ягоных пакут.
469 Напэўна, маецца на ўвазе Ігнат Гагалінскі — адзін зь лідэраў Беларускага Студэнцкага Саюзу.
МІКОЛА ШЧОРС
На працягу жыцьця Мікола быў адным з маіх найлепшых сяброў. Мы разам вучыліся ў Віленскім унівэрсытэце. У маладосьці й я, і ён уваходзілі ў склад Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні. Мікола некаторы час быў ягоным старшынём і зрабіў вялікую працу на студэнцкай адраджэнцкай ніве. Колькі я яго памятаю, гэты чалавек быў фанатыкам сваёй справы. Дарэчы, у Беларускай энцыкляпэдыі, у тым разьдзеле, дзе апавядаецца пра БСС. зьмешчаны наш зь Міколам фатаздымак.
Паходзіў Мікола зь мястэчка Новы Сьвержань, што непадалеку ад Шчорсаў: памесьця графа Храптовіча. Мікола Шчорс быў чалавекам надзвычай адукаваным, інтэлігентным, добрым — ён гатовы быў прыйсьці на дапамогу абсалютна незнаёмым людзям. Калі мы кажам пра чалавечнасьць, мы гаворым пра Міколу Шчорса.
Да вайны Мікола працаваў хірургам у Варшаве, меў там вялікую пашану. Перад самым
Мікола Шчорс
пачаткам нямецка-савецкай вайны быў скліканы беларускі актыў470 , які стварыў Беларускі нацыянальны камітэт. Яго ўзначаліў Шчорс — няма сумневу, найлепшая ў тыя часы кандыдатура.
470 19 чэрвеня 1941 г.
Потым ён узначаліў Беларускі камітэт у Варшаве. Пра тую вялікую беларускую справу, якую гэтыя камітэты зрабілі, можна напісаць вялізную кнігу. На самым першым этапе вайны ніхто ня ведаў, як немцы паставяцца да беларусаў. Шмат хто з нашых вядомых дзеячоў верыў, што празь немцаў можна атрымаць дзяржаўную незалежнасьць. I на ролю прэзыдэнта Беларусі плянаваўся менавіта Мікола Шчорс. Але калі ён убачыў, як паводзяць сябе немцы, ад палітычнай справы пад іх кіраўніцтвам адразу адмовіўся... Хоць усе здольнасьці, каб стаць лідэрам беларускай нацыі, Мікола меў.
Я павінен быць удзячным Шчорсу за тое, што ён выратаваў мае жыцьцё. Калі я ўцякаў на Захад, у мяне на руках не было аніводнага дакумэнту: я не належаў ані да партыяў, ані да нейкіх арганізацыяў — толькі настаўнічаў. Дабраўся да Варшавы й адразу паехаў у Беларускі камітэт, але Шчорса на месцы не было — ён быў на працы ў шпіталі. За сталом сядзеў ягоны сакратар Часлаў Ханяўка. I ён выдаў мне сьмяротны дакумэнт — накіраваньне на працу «остарбайтэрам».
Калі я сустрэў у шпіталі Шчорса і ён пабачыў гэтую паперу, яму дрэнна сталася: «Што гэты Ханяўка зрабіў?! Хадзем, я дам табе лепшы дакумэнт». I з новай паперай я мог бяз значных турбот даехаць да Бэрліну.
Калі я зь сям’ёй перабраўся ў ЗША, адразу ж пачаў выпісваць туды беларусаў — так будавалася самая вялікая беларуская калёнія ў Саўт-Рывэры. I першы, каму я даслаў выклік, быў Мікола. Ён зь сям’ёй ужо даехаў да Брэмэну, але, відаць, хтосьці данёс на Шчорса, што ён супрацоўнічаў зь немцамі, і зь Нямеччыны яго ня выпусьцілі. Я выслаў яшчэ адзін выклік, і ў другі раз у Шчорсаў праблем не было. Я асабіста сустрэў іх у порце, і некаторы час яны нават жылі ў маёй кватэры.
У ЗША Мікола адразу ж пачаў працаваць па спэцыяльнасьці, у Саўт-Рывэры жартавалі, што Шчорс палове гораду жываты павыразаў. Калі нашыя жыцьцёвыя сьцежкі разышліся, мы ўсе роўна ўвесь час падтрымлівалі сувязь. Цікава, што, калі ў 1950 г. я зь сям’ёй ад’яжджаў у Каліфорнію, нас праводзіў толькі адзін чалавек — жонка Міколы Эліза-
бэт, прыемная жанчына нямецкага паходжаньня, яна працавала доктарам-анэстэзіёлягам.
Як і паўсюль, у ЗША Мікола меў вялікую пашану як хірург. Празь нейкі час яго нават выбралі віцэ-прэзыдэнтам хірургічнай асацыяцыі ЗША! Лічу, што гэтая падзея — гонар для ўсёй беларускай нацыі. У Пляцбургу спадар Шчорс меў цэлы мэдыцынскі цэнтар! Там ён і памёр ад раку кішкі471. Палымянымі беларускімі патрыётамі былі й браты Міколы — Барыс і Ігар, аднак, на жаль, ім не ўдалося ўладкавацца на добрую працу й яны рабілі ў ЗША чорнарабочымі.
Шчорс да канца жыцьця рабіў намаганьні прымірыць «крывічоў» і «зарубежнікаў», заўсёды прызываў да кансалідацыі двох лягераў беларускай эміграцыі. Ён ня толькі словам, але й справамі спрабаваў знайсьці той падмурак, на якім гэтае аб’яднаньне можа зьдзейсьніцца. Акцэнт Мікола рабіў на культурнай справе: ладзіў сумесныя імпрэзы, вечарыны... Але ж памірыць упартых беларусаў-эмігрантаў не ўдалося нікому. Нават такому надзвычайнаму чалавеку, як Міколу Шчорсу.