Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Пасьля сытай і ўладкаванай Даніі Францыя нагадала нам родную Беларусь. Французы на 20—30 гадоў адставалі ад датчанаў. Мы ўжо мелі добрае адзеньне, з густам апраналіся.
Мы прыехалі на буйную фэрму ў Бургундыю, дзе меркавалася, што будзем працаваць, але гаспадар у працы адмовіў: «Я чакаў чатырох работнікаў, а ў вас двое дзяцей». Паслалі нас у Ліён, а адтуль у Парыж, дзе старшыня Хаўрусу беларускіх работнікаў Лявон Рыдлеўскі памог бацьку
Сям'я Шыманцоў перад выездам у Францыю. Стаяць зьлева направа: Івонка, Уладзімер іЛявон Шыманцы; сядзіць Эвеліна Шыманец. 1948 г.
знайсьці працу. Мікола Абрамчык таксама прапанаваў бацьку пасаду міністра фінансаў ва Урадзе БНР. I вось бацька, з аднаго боку, разам зь Міколам Абрамчыкам, інжынэрам Лявонам Рыдлеўскім, айцом Лявом Гарошкам, мастаком Міхасём Наўмовічам будаваў у Францыі беларускае жыцьцё, на ўласныя грошы друкаваў газэту «За волю»445, а, з другога боку, працаваў як просты мэханік, бо францускай мовы ня ведаў.
Спачатку ў Францыі было каля пяцідзесяці беларусаў, потым — сорак, трыццаць, дваццаць. А сёньня я, бадай, адзі-
ны застаўся з той паваеннай хвалі. Ёсьць новыя эмігранты, але беларускім жыцьцём яны не цікавяцца.
Мой бацька, Леў Гарошка й Мікола Абрамчык былі людзьмі, апантанымі нацыянальнай ідэяй, гатовымі для Беларусі на любыя ахвяры. Усе яны бралі ўдзел у міжнародным жыцьці, усюды баранілі інтарэсы Беларусі, аднак вялікіх посьпехаў не дабіліся. Але, прынамсі, хоць бы частка французаў зразумела, што Беларусь — гэта не Расея. Раней пра такую краіну ніхто ня ведаў. Дарэчы, францускія ўлады пабойваліся гарачых беларускіх патрыётаў. Напрыклад, калі ў Парыж зь візытам у 1960 г. прыяжджаў [савецкі лідэр]
445 «За волю: Часопіс Беларускай Вызвольнай Думкі». Выдаваўся ад сакавіка да кастрычніка 1951 г. Адказны рэдактар — Лявон Рыдлеўскі. Выйшла сем нумароў.
Хрушчоў, бацьку, мяне й поўны самалёт іншых эмігрантаў зь іншых падсавецкіх краін часова перавезьлі на Корсыку...
У 1952 г. бацька знайшоў пад Парыжам зямлю ды пачаў будаваць уласную хату. Паводле ягоных праектаў будавалі хаты іншыя беларусы. Я жыву ў тым самым бацькавым доме, толькі крыху пашыраным. Я дапамагаў бацьку ў будаўніцтве — і фізычна, і грашыма. Скончыўшы францускую школу, у васямнаццаць гадоў пайшоў працаваць у буйную фірму — трэба было фінансава дапамагаць сям’і. Фірма вырабляе электроніку для ваенных самалётаў: і я, чужынец, працаваў на абаронную прамысловасьць Францыі! Без вышэйшай адукацыі даслужыўся ў 1964 г. да інжынэра, a потым і да загадчыка буйнога аддзелу. Было гэта ў 1982 г.
Айцец Леў Гарошка, які выконваў абавязкі сакратара ў арганізацыі «Хаўрус», і мой бацька памерлі амаль адначасова, улетку 1977 г. Я пераняў функцыі Гарошкі ў «Хаўрусе», і ад таго часу пачалося сапраўднае зацікаўленьне Беларусьсю. Да таго часу быў, так сказаць, прысутным.
Пасьля набыцьця Беларусьсю незалежнасьці ня толькі яе адведваў, але й нават працаваў на Радзіме. Тры гады, ад 1992 да 1995 г., быў дырэктарам энэргацэнтру ў Менску. Закладзены ён быў на грошы Эўразьвязу й аказваў дапамогу маладым постсацыялістычным краінам. Мы бясплатна прэзэнтавалі Беларусі сучасныя тэхналёгіі, праводзілі прафэсійныя кансультацыі, курсы для спэцыялістаў. Я меў кантакты амаль з усімі міністрамі. Зь цягам часу зразумеў, што
Лявон Шыманец на сустрэчы зь беларускіміўладаміў Менску. 1993 г.
беларусам усё гэта не патрэбна— тэорыя ў іх на эўрапейскім узроўні. Беларусам патрэбныя грошы.
I ў канцы пра асабістае жыцьцё. 3 жонкай Мары-Франс выхавалі дзяцей — добра вядомую ў беларускім культурным асяродзьдзі Віржынію, якая здабыла ў Сарбоне дактарат у гісторыі беларускага тэатру, ды Міколу — ён інжынэр па адукацыі. Размаўляць па-беларуску яму ўсё цяжэй, але ўсё разумее, цікавіцца ўсім, што адбываецца ў Беларусі. I я думаю, што гэта галоўнае.
Зьлева направа: сяброўка сына,Лявон Шыманец, Віржынія, Мікола, калега дачкі, жонка Мары-Франс
ЧЭХІЯ
МОЙ БАЦЬКА ДА АПОШНЯГА ДНЯ ЖЫЎ БЕЛАРУСЬСЮ
Юрка Станкевіч (Прага)
Я нарадзіўся на вуліцы Крывое кола, што ў раёне Зарэчча. У 1993 г. я, наведваючы Вільню разам зь Сяргеем Панізьнікам і Сяргеем Шупам, хацеў пабачыць той самы дом. На жаль, яго зруйнавалі — цяпер там праходзіць нейкая шаша. Апошні віленскі дом нашай сям’і месьціўся за могілкамі Роса, на вуліцы Марцовай. Ён стаіць і да сёньня.
18 сакавіка 1928 г., Вільня
Юрка Станкевіч
У маіх дзіцячых успамінах Вільня засталася напалову жыдоўскай, напалову — спалянізавана-беларускай. Па акцэнце можна было дакладна сказаць, што той ці іншы чалавек — беларус, хоць і размаўляў ён па-польску. У горадзе беларуская мова гучала рэдка, затое ў віленскіх ваколіцах яе можна было пачуць на кожным кроку — жыхары вёсак размаўлялі чыста па-беларуску.
Я вучыўся ў беларускай прагімназіі, дзе выкладалі вядомыя настаўнікі, напрыклад Егер446. Тады Вільню ўжо перадалі літоўцам. Частку гімназістаў складала беларуская моладзь зь Вільні й ваколіцаў, другую — беларускія татары, вельмі патрыятычна настроеныя да ўсяго беларускага. Улічваючы мой юны ўзрост, я ня надта прыглядаўся да зьменаў, што адбыліся ў горадзе. Хоць дакладна памятаю, што раптам апусьцелі крамы, зьнікла самае неабходнае. Я няблага засвоіў літоўскую мову. Шмат хто з палякаў адмаўляўся яе вучыць, а я лічыў, што ніякая мова непатрэбнай не бывае.
446 Гл. спасылку ва ўспамінах Сымона Жамойды.
Мая маці — Марыя з дому Новак — была чэшкай па паходжаньні. Тата — Янка Станкевіч — пазнаёміўся зь ёй, калі вучыўся ў Празе ў 1922—1926 гг. Мама была адукаванай жанчынай, ведала некалькі моваў, зь невялікім акцэнтам, але размаўляла па-беларуску. He ўяўляю, каб у нашай хаце хтосьці размаўляў бы на нейкай іншай мове.
3 пачаткам баявых дзеяньняў [у 1941] нам удалося выехаць да матчынага брата ў Прагу. Ён працаваў лекарам і праз сваіх пацыентаў-немцаў дамогся нашага прыезду. У Празе я пачаў вучобу ў чэскай гімназіі, засвоіў яшчэ й чэскую мову. Яна, як бачыце, вельмі прыдалася ў сталым веку, калі я вярнуўся на сталае месца жыхарства ў Прагу.
Акупаваная немцамі Прага была горадам ціхім і бясьпечным. Для тых, зразумела, хто ня «рыпаўся». Нас, маладых хлопцаў, вайна наогул не цікавіла, мы спасьцігалі навуку й займаліся спортам. Раз-пораз сустракаліся зь беларускай паэткай Ларысай Геніюш. У Празе прыйшлося перажыць толькі адзін страшэнны пэрыяд, калі пасьля замаху на галоўнага нямецкага кіраўніка ў Чэхіі447, зьдзейсьненага чэхамі й ангельцамі, немцы распачалі бязьлітасны тэрор.
Бацька, які за ваенным часам працаваў у Беларусі, некалькі разоў прыяжджаў да нас. Але збольшага сувязь мы трымалі празь ліставаньне. Пры канцы вайны ён прыехаў у Прагу, але, убачыўшы пракамуністычныя настроі, якія панавалі ў Чэхіі, вырашыў уцякаць далей на Захад. Я з маці й братамі448, напэўна, засталіся б у Празе, калі б не адзін выпадак. Аднойчы ў нашу хату «завітаў» энкавэдэшнік, які настойліва дапытваўся, дзе бацька. Маці адказала, што яна з мужам разышлася. Тады «чэкіст» пачаў дапытвацца, дзе дзеці, ён быццам хоча іх схаваць. Перапалоханая гэтым выпадкам маці хутка сабрала рэчы, разам з намі села ў цягнік і паехала ў амэрыканскую зону акупацыі Нямеччыны. Тады мы ня ведалі, дзе знаходзіцца бацька. Ужо жывучы ў баварскім Вюрцбургу, я «ўсьляпую» сеў на таварны цягнік і паехаў шукаць бацьку. Прыехаў у Мюнхэн — і нейкім цудам знайшоў яго! Колькі часу мы, цяпер ужо ўсе разам, пражылі ў Вюрцбургу, але найдаўжэйшы пэрыяд
447 Маецца на ўвазе імпэрскі пратэктар Багеміі й Чэхіі Рэйнгард Гейдрых, забіты ўдзельнікамі супраціву 27 траўня 1942 г.
448 Вячкам і Багуславам.
жыцьця ў Нямеччыне правялі ў Рэгенсбургу, дзе я скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. Бацькі знайшлі ў Нямеччыне працу. Маці вельмі прыдаліся некалькі гадоў студыяў у 1920-х у ЗШA —яна знайшла цудоўны кантакт з амэрыканскім акупацыйным кіраўніцтвам ды мела салідную пасаду. Ад 1949 г. у ЗША.
У Амэрыку мы трапілі ў 1949 г. Трапілі дзякуючы бацькаваму брату, які эміграваў у ЗША раней. Зь ягонай дапамогай быў набыты дом у найгоршым раёне Нью-Ёрку, Брукліне. 3 гэтых шасьці кватэраў, якія здаваліся беларусам, бацька зарабляў грошы. Ён навязаў кантакты са старой эміграцыяй, рабочымі, якія дапамагалі падтрымліваць дом у адпаведным стане. Маці ўдалося знайсьці лепшую працу. Працавала ў бібліятэках, добра зарабляла. Бацьку было цяжэй, паколькі ён быў філёлягам-тэарэтыкам, а ня практыкам. Дый засвоіць у сталым веку на нармальным узроўні ангельскую не ўдалося. Шчыра кажучы, за працамі бацька ня надта й гнаўся й да апошніх дзён жыцьця захапляўся й жыў усім беларускім.
Прыходзілася чуць, што бацька быў чалавекам жорсткім. Гэта няпраўда. Так, ён быў чалавекам з арыгінальным мысьленьнем — а такія людзі падабаюцца далёка ня ўсім. Па характары ён быў цьвёрды, упарты, але ня жорсткі. Я памятаю толькі пару выпадкаў, калі б ён караў нас. Наадварот, стаўленьне да дзяцей было мяккім, лагодным, дэмакратычным — мы самі мелі магчымасьць будаваць свой лёс. Шчыра кажучы, асноўныя клопаты па выхаваньні дзяцей несла на сваіх плячох маці — бацька жыў толькі Беларусьсю.
Зь Нью-Ёрку мы перасяліліся ў штат Нью-Джэрзі, дзе нашая сям’я ізноў разьдзялілася. Адзін з братоў [Багуслаў] паехаў атрымліваць асьвету ў Мінэсоту, я — дзякуючы ізноўтакі маці — трапіў у штат Агаё, дзе атрымаў стыпэндыю на вучобу ва ўнівэрсытэце ды быў сьведкам нараджэньня беларускай грамады ў Кліўлендзе. Грошай, каб закончыць студыі, не хапіла, і я вярнуўся да бацькоў. Вышэйшую адукацыю па спэцыялізацыі электрычнага інжынэра здабыў ужо ў Нью-Ёрку. Фактычна, навуку спасьцігаў на працы, бо тагачасная адукацыя не пасьпявала за тэхнічным прагрэсам. Як атры.маў дыплём у ЗШ А, праблемаў з пошукам працоўнага месца ў мяне не паўставала. Адзінае, мы, тая моладзь, якая патрапіла ў Амэрыку бяз квотаў, абавязаліся
прайсьці службу ў амэрыканскай арміі. Такім чынам, усе тры браты — я, Вячка й малодшы Багуслаў — аддалі вайсковы доўг новай Радзіме. Я амаль два гады праслужыў у Нямеччыне, на мяжы з ГДР. Замаўляў дэталі для ваеннай тэхнікі.
У Амэрыцы я зьмяніў чатыры працы. Заўсёды любіў творчыя абавязкі, праца чыноўніка, падпісваньне дакумэнтаў у кабінэтах — не для мяне. У Нью-Джэрзі й Кліўлендзе займаўся беларускай справай449 , выкладаў у беларускіх царкоўных школах, выдаў некалькі падручнікаў. Мяне заўсёды цікавіла школьніцтва, вось і цяпер тут, у Чэхіі, спрабую зарганізаваць школу для беларускіх дзяцей.