Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Жыцьцё ў акупаванай немцамі Рызе было спакойным пры той умове, калі чалавек не высоўваўся й не рабіў глупстваў. На ВЭФ немцамі былі пасланыя савецкія ваеннапалонныя. 1 аднойчы да мяне падыходзіць каляжанка, латышка. Просіць па-расейску напісаць запіску для аднаго з тых
380 Гл. біяграму Пётры Масальскага (Сакола) ва ўспамінах Лёнгіны Брылеўскай. Тамсама — падрабязьней пра часопіс «Новы шлях».
палонных, у якой яна паведамляе, дзе пакінула для яго хлеб. Спачатку адмаўлялася, але я ж хрысьціянка — напісала. Празь некаторы час мяне выклікаюць у галоўны будынак заводу. Першую ўбачыла тую латышку, якая залівалася сьлязьмі. Потым села насупраць інжынэра Бэрзіньша, які дастаў з шуфляды запіску.
— Гэты вы пісалі?
— Так, я.
— А вы ведаеце, што вам за гэта пагражае?
— Ведаю, але я проста хацела дапамагчы чалавеку ў ягонай бядзе. Я магу вам даказаць, што я — антыкамуністка.
— Якім гэта чынам?
— Я прынясу вам свой пашпарт. Я ня ўдзельнічала ў выбарах, ня будучы хворай.
Я сапраўды не пайшла на тыя выбары, што было лёгка даказаць: кожнаму, хто ў іх удзельнічаў, у пашпарт ставілі пячатку. Я прынесла дакумэнт, і Бэрзіньш мне паверыў, паабяцаўшы найхутчэй забыць гэтую справу. Бацька мяне засьцерагаў, што ігнараваньне выбараў можа дрэнна на мне адбіцца. Але што б сталася са мной пасьля таго здарэньня з запіскай, калі б я пайшла на савецкія выбары? У той жа дзень села б у турму, а далей...
Калі да Рыгі набліжаліся савецкія войскі, вырашыла параіцца з бацькам наконт свайго далейшага лёсу. Той параіў ехаць, сказаў, што вярнуцца пасьля заканчэньня вайны заўсёды пасьпееш. Акурат праз тыдзень пасьля таго, як мы зь сяброўкай Плотнікавай прыплылі да Гданьску, Рыгу заняла Чырвоная Армія. 3 Гданьску мы патрапілі на поўнач Нямеччыны, да дацкай мяжы. Працавала на чыгунцы, ставіла новыя сэмафоры. Неяк спатыкаю незнаёмага чалавека.
— Вы — латышка?
— He, я латыская грамадзянка, але беларуска.
— А я таксама беларус!
Той чалавек працаваў у цырульні, празь яго я даведалася каардынаты бэрлінскай газэты «Раніца». Атрымала ліст ад Езавітава з парадай ехаць у Бэрлін і ўладкоўвацца на курсы мэдычных сёстраў. Дабраліся да Бэрліну й таго ж дня завіталі ў будынак, дзе месьціліся беларускія службы. Спаткалі генэрала-маёра Езавітава, Мірановіча, пазнаёміліся з Радаславам Астроўскім. Зазірнулі ў пакой, дзе сядзела Са-
мапомач. А яна акурат рыхтавалася да вечарыны. Спыталі дазволу, ці можам і мы на яе пайсьці. Адказ быў станоўчы. Былі мы маладыя, так што хутка разабраліся ў заблытаных схемах бэрлінскага мэтро й увечары прыбылі на тую вечарыну. Езавітаў, як нас заўважыў, голасна адзначыў: «О-о-о, з карабля — на баль!» У той вечар я ўпершыню пабачыла паэтку Арсеньневу, якая адмовілася прачытаць верш экспромтам. А Салавей пагадзіўся, чытаў радкі пра нейкую балерыну.
У нямецкай сталіцы спыняліся ў доктара гістарычных навук, майго настаўніка латыскае мовы Брача. Але доўга надакучваць яму не маглі. Пытаемся ў Езавітава: ну дзе ж тыя абяцаныя курсы? Чакаючы іх пачатку, мы, дзьве дзяўчыны, пасяліліся... у вайсковых казармах. На кухні пазнаёміліся зь беларускімі жаўнерамі, якія параілі нам як найхутчэй выбірацца з Бэрліну. Маўляў, хутка прыйдуць саветы й самі ведаеце, што з вамі зробяць, калі знойдуць у гэтых казармах... Сабралі рэчы й паехалі на вакзал. У маладосьці, ведаеце, я любіла ўсякія фокусы, вось і тады, калі трэба было ўцякаць ад вайны й бомбаў, захацела ехаць у Вугоршчыну, каб... паслухаць цыганскія рамансы. Але цягнікі, на шчасьце, туды ўжо не хадзілі — праз Вугоршчыну праходзіў фронт. Добра, тады едзем у Вену.
У Вене, куды прыехалі пад ноч, зьвярнуліся да гуманітарнай службы, каб нам далі нейкі дах над галавой. Далі адну адрэсу й сказалі садзіцца на 46-ы трамвай. Заходзім у яго й чуем тую самую гаворку, на якой размаўлялі нашыя рыскія жыдкі, што ў адным з кварталаў валодалі крамамі. Пераначавалі на другім паверсе, раніцай атрымалі кавалак чорнага хлеба й каву. Ідзем на суразмову. Пытаюцца, адкуль прыехалі. Адказваем, што з Рыгі. 3 Рыгі? О-о-о, дык вы, напэўна, «фольксдойчы»? Кажу, не, я — беларуска. Тады мне падказваюць: значыць, вашая бабуля немка, у Рызе кожны мае бабулю немку.
— He, на жаль, мая бабуля — ня немка.
— У такім выпадку — інтэрнацыянальны лягер.
У тым лягеры якога толькі люду не пабачылі. Шмат у ім было югаславаў, якія вельмі шанавалі расейцаў, — дзікі народ. Галава адной зь сем’яў быў дырэктарам заводу, ягоная жонка з гонарам паказвала нам здымак іхнага сына, на якім ён у белым вайсковым мундзіры. Неяк ейны муж вы-
даў: «Ну навошта ты са мной паехала? Атрымліваў бы кіўбасу толькі для сябе, а так з табой дзяліцца трэба». Іншыя югаславы не давалі спакою ўкраінцу Капітану: «Ну які вы ўкраінец? Украшцы — мужыкі, а вы скончылі Кіеўскую палітэхніку». Той украінец, дарэчы, чалавекам быў вельмі цікавым. Запрасіў нас зь сяброўкай на канцэрт у Сафійскую залю, на жаль, я так і не змагла потым высьветліць, дзе яна ў Вене знаходзіцца. На адным баку тамака быў украінскі сьцяг, па цэнтры — царскі расейскі, а зь іншага боку — бел-чырвоны-белы.
Дарэчы, хачу сказаць пару словаў пра тую сваю сяброўку, Плотнікаву. Як пачалася Першая вайна, ейная сям’я эвакуавалася ў Арол, рана вярнулася ў Рыгу, галадала. Перайшла да баптызму, атрымала грашовую дапамогу. Усе трое дзяцей з той сям’і (дзьве сястры й брат, таленавіты мастак) вучыліся ў беларускай гімназіі, хоць у хаце размаўлялі на «языке». Але мы зь ёй увесь час трымаліся разам: у Рызе, у Нямеччыне, у Аўстрыі, у Таронта. У Канадзе яна выйшла замуж за аднаго з заснавальнікаў прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай, Васіля Кісяля. Але пасьля ягонай сьмерці спаткала даўно знаёмага прапаведніка й ізноў перайшла да баптызму.
У Вене нам дапамог уладкавацца Пётра Мірановіч. Дзякуючы яму атрымалі працу ў каталіцкім шпіталі, у якім працавала да жніўня 1948 г. Ен быў разбомблены савецкімі налётамі, але пасьля аднаўленьня зноў пачаў прымаць хворых. Праца была вельмі цяжкая, пасьля доўгай зьмены зьнясіленая прыходзіла ў свой пакой, ратавалася гарачымі ваннамі. Але, нягледзячы на стомленасьць, хацела пабываць паўсюль, паглядзець чароўную Вену.
Ужо пасьля вайны Мірановіч, адстаяўшы паўночы ў чарзе, набыў для нас зь сяброўкай квіткі на «Барыса Гадунова». Дарэчы, гэтая пастаноўка ў Рызе мне спадабалася больш. 3 захапленьнем глядзелі венскія сьвятыні: Карлкірхе, сабор сьв. Сьцяпана, на браму якога я залезла й пакінула на ёй сваё прозьвішча. Азнаёміліся мы й зь Венскай бібліятэкай. Пры лагодным надвор’і любілі прагуляцца па парку «Унтэр дэн ліндэн». Разам ззаду нас ішлі рускія жаўнеры й абмяркоўвалі ногі маёй сяброўкі й яшчэ штосьці. Тады я паварочваюся да іх:
— Вы бы постыдплнсь своііх эполетов!
— А вы почему без уннформы?
У 1948 г. у Мірановіча нарадзілася дачка Людміла. Сам Мірановіч быў каталіком, а ягоная жонка — праваслаўнай. Зыходзячы з таго, што сям’я заставалася ў заходнім сьвеце, дачку вырашылі хрысьціць як каталічку. А мяне Мірановіч папрасіў быць ейнай кумой. Мірановіч жыў за горадам, у такім дачным доміку. У адкрытай пазьней школцы для дзяцей беларускіх уцекачоў ён быў настаўнікам. Уладкаваўся ў Венскую акадэмію мастацтваў.
Пасьля вайны шпіталь плаціў нам грошы. Невялікія, каля 100 шылінгаў, але мы маглі жыць больш упэўнена. Праўда, купіць штосьці ў тагачаснай Вене было амаль немагчыма — толькі на «чорным рынку». Але той жа манастыр, пры якім знаходзіўся шпіталь, пачаў прымаць шмат дзяўчын-уцякачак, самотных. I прыходзілі яны не з пустымі рукамі, а з прыданым. А нам трэба было плаціць — мы хутка зразумелі, што мусім адтуль выбірацца. Але куды? Што рабіць далей? Выехаць зь Вены ў іншы горад было вялізнай праблемай: каб дабрацца да заходняй акупацыйнай зоны, трэба было прайсьці праз савецкую! Але ў гаспадароў той дачы, у якой жыў Мірановіч, у заходняй зоне жылі сваякі. Даехаўшы да памежнай станцыі, сустрэлі чалавека, які перавёў нас празь лясок і мосьцік да ангельскай зоны. Бачым: на другім беразе савецкія жаўнеры ловяць рыбку. Я так апранулася, каб быць найбольш падобнай да аўстрыйскай дзяўчыны, каб адцягнуць ад сябе залішнюю ўвагу.
У жніўні 1948 г. прыехалі ў Зальцбург, пасяліліся ў лягеры, у якім набылі статус уцекачоў. У лягеры ізноў спаткала Алеся Салаўя. Празь некаторы час, калі людзі пачалі разьяжджацца па ўсім сьвеце, атрымала месца мэдычнай сястры. У студзені наступнага году з латыскай групай атрымала права выехаць у Канаду. Наш параплаў адыходзіў ад нямецкага Брэмэну, у якім затрымаліся на два тыдні — чакалі наш транспарт. Гэты час выкарыстала, каб пазнаёміцца з Брэмэнам: гуляла па ягоных вуліцах, хадзіла ўтэатар, з маім былым настаўнікам-латышом, які спэцыяльна прыехаў спаткацца са мной, аглядалі брэмэнскую катэдру. Той настаўнік і сябра адначасова знаёміў мяне зь яе гісторыяй, расказваў пра біскупаў, узьнікненьне каталіцтва ў Латвіі.
Падчас плаваньня я пачувалася ледзь жывой, увесь час ляжала й не магла павярнуць галавы. Сяброўка кажа: «Глядзі, ангельскі бераг на даляглядзе'» А мне было не да Ангельшчыны... Але як ступіла на цьвёрдую зямлю, адчула сябе лепей. Праўда, прафэсар латвійскай кансэрваторыі, што спаткаў нас у порце, адразу параіў «сядаць». Уяўляю, які змучаны выгляд я тады мела. Празь некалькі дзён нас прывезьлі ў горад Пітэрбора, што за 90 кілямэтраў ад Таронта. Там я дастала гадавы кантракт на працу ў каталіцкім шпіталі. Пачала працу 4 лютага. Напачатку даставала 35 даляраў на месяц, а ў канцы — 55, ежа й дах над галавой. 3 Аўстрыі прывезла газэту «Бацькаўшчына», якую даў мне Салавей. Чытаю: «Нашыя прадстаўніцтвы. Канада — Язэп Пітушка». I адрас. Я даслала таму Пітушку ліст з пытань-
Першая беларуская ялінкаў Таронта. Дзед Мароз Язэп Пітушка з сынам; зьлева ад яго — рэгентка хору матушка Ганна Мігай; на падлозе сядзяць (зьлева направа): Салановіч, старшыня царкоўнага камітэту Васіль Кісель, cn-ня Сладкоўская з дачкой, Элеанора Пітушка. 1953 г.
нямі, ці ёсьць тутака беларускія арганізацыі, газэты. Ён хутка адказаў, расказаў, што год таму была закладзена арганізацыя Згуртаваньне Беларусаў Канады381, што выдаецца газэта «Беларускі эмігрант»382 . 1 дадаў анкетны ліст. Пазьней той Пітушка піша да мяне ізноў: маю ў Пітэрбора справы, ці магу з вамі спаткацца? Я адказваю, што не магу яго прыняць, бо жыву зь іншымі дзяўчатамі на паддашшы. Пра гэта Язэп прасіў не хвалявацца, галоўнае — сустрэцца й пазнаёміцца. Гэта было ў красавіку. У сьнежні мы былі заручаныя, a 11 лютага 1950 г. узялі шлюб. За тыдзень да вясельля прыехаў мой нарачоны ды забраў да сябе ў Таронта, загадзя прыгатаваўшы аднапакаёвую кватэру. Я жартую, што ў Канадзе толькі адзін тыдзень была вольным чалавекам, без кантракту. Усяго адпрацавала тутака 34 гады й два тыдні, выбіраючы працы па сытуацыі. Да верасьня за 100 даляраў рабіла ў шпіталі, цяпер ужо не каталіцкім, у якім уся адміністрацыя была жаночая. А зь верасьня ўладкавалася на галоўную чыгуначную станцыю Таронта, у пральню пры рэстаранах. Раніцай, перад працай, магла набіраць у рэстаране колькі хацела ежы, магла праць хатнюю бялізну. I даставала ўжо 31 даляр на тыдзень. Мяне хацелі перавесьці ў галоўны штаб, але я была цяжарная сынам. Калі нарадзіўся Язэп-малодшы, не было каму яго даглядаць — ані я, ані муж сваякоў у Канадзе ня мелі. Таму выбірала такую працу, каб выходзіць у вячэрнюю зьмену, калі муж вяртаўся дадому. Нейкі час працавала ў рэстаране, вяртаючыся дадому а 12-й ночы. Апошнім маім працоўным месцам быў яшчэ адзін шпіталь, зь якім я мела кантракт 25 гадоў і тры месяцы. Калі цяжка захварэў муж, атрымаў тры строкі, страціў мову, мусіла так плянаваць свой працоўны графік,