• Часопісы
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    10.	BAON SAPEROW	m 497
    10.	th POLISH CORPS TPS. ENG	^0’
    ZASWI adczenie
    Dwodca 2. Korpusu na podstawic uprawnreni* Pana Prezydeota Rzeczypospolitej Polskiej.
    Krzy2*zaslugi
    S.op.en К»РГ»1 	 [	
    Nazwisco i imie _ ...BUCK 0
    Rocznik i Nr. cwidency iny .
    Podstawat Rozkas Personally *2. Korpusu Oddzial. Pers. Nr. 	
    Пасьведчаньне праўзнагароду Міколы Буцькі Бронзавым Крыжам зь мячамі. 1945 г.
    ра амэрыканцу ў задніцу даў. Пайшлі на Монтэ-Касына360 . Немцы заселі ў гарах і цяжкай артылерыяй абстрэльваюць усе падыходы. А падыходы вузкія, для пяхоты месца мала. Штурмуем іх, штурмуем (1800 польскіх і ангельскіх гарматаў палілі!), ажно каменьне ў пясок пачало ператварацца, a немец надта мудра тактычна абараняўся — ня выкурыш яго з тых укрыцьцяў. Але ў выніку даканалі немца — тыя паўцякалі з пазыцыяў. Надта вялікай кроўю далася нам гэтая перамога. У маім батальёне было 320 чалавек, бальшыня палягла. Праз год давялося ехаць па той дарозе: не падлічыць, колькі спаленай нямецкай тэхнікі пабачылі — безьліч. У Монтэ-Касына вайна для мяне ня скончылася. Праз Апэніны, дзе мяне другі раз за вайну паранілі, ішлі вызваляць Балёнію. Вызвалілі — і ўжо тады вайне прыйшоў канец.
    Скончыў 9-месячныя дарожна-тэхнічныя курсы. У 1946 г. самотным хлопцам361 прапанавалі ехаць на гаспадарчыя працы ў Канаду. Прыехаў нейкі канадыйскі прад-
    360 Травень 1944 г.
    361 Напачатку Канада, у рамках свасй эміграцыйнай палітыкі, прымала нежанатых маладых мужчын, або сем’і, што ня мелі дзяцей. Затым палітыка зьмянілася.
    стаўнік, празь перакладчыка пытае мяне, што хутчэй сьпее — ячмень ці авёс. Адказваю: «Ня ведаю, як у Канадзе, а ў нас — яч.мень». Як пачалі ўсе рагатаць, а той канадыец і кажа: хопіць, больш у яго нічога пытаць ня буду. У Канадзе патрапіў на фарму да ірляндца. Вельмі скупы чалавек быў. Потым адзін народжаны ў Букавіне ўкраінец уладкаваў мяне на працу ў фірму, якія займаецца пілаваньнем дошак. Парабіў там і паехаў у Садбуры, да знакамітых на ўвесь сьвет нікелевых капальняў. На глыбіні тры кілямэтры прарабіў 28 гадоў. Сам жыў небагата, а мусіў дапамагаць грашыма бацькам у Польшчы. Дашлеш, а раз-пораз палякі скрадуць. Калі стукнула 60, выйшаў на пэнсію.
    У 1949 г. праз Максіма Таўпеку я знайшоў тут першага беларуса, нябожчыка Лявона Наркевіча. Адзін за адным у Садбуры пачалі прыяжджаць хлопцы-беларусы, сабралася нас 23 чалавекі. А сёньня, акрамя мяне, нікога тут больш няма. Зарганізавалі філію Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе’62, сьвяткавалі 25 Сакавіка, гадавіны Слуцкага паўстань-
    Вайсковыяўзнагароды Міколы Буцькі
    362 Згуртаваньне Беларусаў Канады — нацыянальная беларуская арганізацыя ў Канадзе. Створана 28 лістапада 1948 г. на сходзе чатырнаццаці беларусаў-эмігрантаў у Таронта. 28 траўня 1949 г. адбыўся I Зьезд ЗБК, аддзелы заснаваныя ў Таронта й Га-
    ня. Былі добрыя, дружныя хлопцы, а была й дрэнь. Шваль тая пераважна да палякаў перакінулася, бо ў іх танцы былі, дзяўчаты, гулянкі. Беларускіх дзяўчат у Садбуры не было, дык жаніліся на польках. Пакуль мужыкі працавалі, тыя гадавалі дзяцей і перацягвалі іх да свайго кола. Вось і мой адзіны сын, Рычард, па-польску са мной балакае. Нявестка яго — канадыйская харватка, зь ёю ўвогуле не дамовісься. Днём працаваў у капальні, а ноччу будаваў з каменьня хату — усё ўласнымі рукамі.
    Жыву тут з сынам і нявесткай і па сёньня (з жонкай разышоўся), маю ўнукаў. Шкада, што абарваліся ўсе кантакты з Радзімай — ніякія вестачкі да мяне цяпер не даходзяць. Дужа мне іх не хапае...
    мільтане. Затым суполкі паўсталі ў Садбуры, Лёнданс, Ашаве, Манрэалі. 17—18 траўня 1952 г. на зьезьдзс ЗБК адбыўся раскол. Праціўнікі супрацоўніцтва з Радай БНР заснавалі Беларускае Нацыянальнае Аб’еднаньне.
    КАНАДА ПАХНЕ ЛЮДЗКІМ ПОТАМ
    Марыя Ганько (Таронта, Антарыё)
    25 сакавіка 1930 г., в. Шчокаўшчына Вялейскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.
    Марыя Ганько. 1955 г.
    Я нарадзілася ў маленькай вёсачцы Шчокаўшчына, раскінутай у вялікім лесе Хаценчыцкай гміны Вялейскага паветуЗбэ ў 1930 г. (Гэта афіцыйная, пазначаная ў пашпарце дата. Існаваў шэраг прычынаў, зь якіх я мусіла зьмяніць дату свайго нараджэньня). Сям’я наша была вялікая — бацькі выхоўвалі дзевяцёра дзяцей, я была восьмай. Да сталага ўзросту, праўда, дажылі сямёра. Розьніца найстарэйшага й наймаладзейшага дзіцяці складала... 21 год.
    3 усіх дзяцей у жывых засталіся я й мой брат Міхась Кулеш364 , які таксама жыве ў Канадзе. Ён старэйшы за мяне на шэсьць гадоў. Тата Тамаш і маці Анастасія, звычайныя ся-
    ляне (бацька чытаў Біблію, таму пачатковую адукацыю, думаю, меў), ставіліся да дзяцей надта добра, выхоўвалі ў дабрыні. Як толькі дзіцё пачынала хадзіць, яму адразу знаходзілі нейкую працу — трэба было трымаць салідную гаспадарку. Памятаю, як прыгожа на тыя часы маці трымала
    363 Сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.
    364 Міхась Кулеш выехаў у Канаду ў 1947 г.
    хату, старанна сачыла за чысьцінёй. Савецкія ўлады дзьве сям’і з нашай вёскі раскулачылі й выслалі ў Сібір, астатнія былі ў сьпісах, але зьдзяйсьненьню плянаў па высылцы перашкодзіла вайна.
    На нашую вёску рэгулярна нападалі партызанскія атрады. Падчас аднаго з такіх нападаў, у 1943 г., быў сьмяротна замучаны мой бацька. Але пра гэты выпадак расказваць ня хочацца — жудасныя ўспаміны...
    Шукаючы супакою для сябе й малых дзяцей, маці была вымушана пераехаць у іншыя мясьціны. У 1944 г. я разам са старэйшай сястрой і яе мужам уцякла на Захад — старэйшых людзей пужала пэрспэктыва далейшых рэпрэсій, раскулачваньня й высылкі на чужыну. У польскай Торуні людзей сартавалі на групы. Нас трох адправілі на працу ў Нямеччыну, пад Бэрлін. Старэйшыя расчышчалі ператвораную ў попел сталіцу, а мы, малыя, прыгатаўлялі паліва для трактароў — пілавалі дрэвы, маленькія брусочкі складвалі ў мяшкі. На няшчасьце, канец вайны мы спаткалі не ў амэрыканскай, а ў савецкай акупацыйнай зоне. Мой швагер надта баяўся саветаў, таму мы запісаліся палякамі (дакумэнты тады ніхто не глядзеў, бо іх найчасьцей людзі й ня мелі) і мусілі вяртацца не на савецкую, а на польскую «радзіму».
    На ўсход рушылі сьпярша пехатою, тысячы людзей розных нацыянальнасьцяў — і сапраўдныя палякі, і беларусы, і расейцы, і ўкраінцы. Шмат хто па дарозе паўцякаў ад камуністычнай помсты ў лясы. Колькі ішлі, столькі бачылі сьмерць — забітых людзей, жывёлу, якую змучаны голадам народ рваў на кавалкі. Потым у нейкім горадзе нас пасадзілі ў таварныя вагоны, добра памятаю, як калыхаўся пад калёсамі варшаўскі мост Панятоўскага. Апынуліся мы на Прусах усходніх365 , за 80 кілямэтраў ад Беластоку. Пайшла ў польскую школу. Навучаньне было надта цяжкім, бо не было ані паперы, ані падручнікаў. Давучылася да сёмай клясы, пачала даставаць курсы — мусіла шукаць працу, бо
    365 Маюцца на ўвазе былыя зсмлі Ўсходняй Прусіі (сёньня — Вармінска-Мазурскае й поўнач Падляскага ваяводзтва Польшчы), што былі ў 1945 г. перададзеныя ў склад Польшчы. Якраз на гэтыя землі й сяліліся ўцекачы, што прыяжджалі з СССР.
    сястра мела сваю сям’ю. А я ня мела нават нармальнай вопраткі й абутку. Шэсьць месяцаў вучылася ў Лодзі й яшчэ тры — у Беластоку. У 1957 г. пайшла працаваць і ў тым жа годзе наведала ў Беларусі маму. Палохала сястру, што ў Полыпчу не вярнуся, застануся з маці. Сапраўды, вельмі гэтага хацела, надакучыла жыць сярод чужых. Але, калі пабачыла, у якіх умовах жывуць мае сваякі, сяброўкі, што сталася з гаспадарамі пасьля арганізацыі калгасаў, без аніякіх роздумаў вярнулася ў Польшчу. Маці й сама параіла: «Вяртайся, дзіцятка, туды, адкуль прыехала».
    Сваімі намаганьнямі ўдалося дастаць добрую працу ў галіне сельскай гаспадаркі. У акрузе Сувалак і Аўгустова працавала кантралёрам у арганізацыі, якая займалася экспартам прадуктаў харчаваньня. Уваходзіла ў склад дэлегацый, спатыкала ў вёсках нашых людзей. Тыя дзівіліся: «Паненка прыехала з гораду, а размаўляе па-нашаму». Увогуле жыцьцё ў Польшчы было даволі спакойным, моцна мяне не ўціскалі — яшчэ за ваенным часам адказныя пасады на Беласточчыне занялі беларусы-віленчукі. Беларускае жыцьцё ў Польшчы тады, безумоўна, існавала, але толькі на ўзроўні асабістых кантактаў — аніякія афіцыйныя арганізацыі не ствараліся366 . Па партыйнай лініі ў камуністычнай Польшчы мне таксама асабліва не дакучалі. Толькі аднойчы вызвалі да сакратара партыі й спыталі, чаму не сьпяшаюся ўступаць у партыю. Адказ быў кароткі: «Я маю сваякоў за мяжой». А такія людзі аўтаматычна лічыліся ненадзейнымі. У 1959 г. атрымала ад брата з Канады выклік і 9 лістапада 1960 г. упершыню ступіла на канадыйскую зямлю.
    Прывезла з сабою сьпірт, на які перахварэла ўся мая новая кампанія. У першую суботу пайшла на вечарыну — так пачалося маё канадыйскае жыцьцё. Шчыра кажучы, я пабойвалася брата, якога ня бачыла гадоў 16—17.
    Памятала яго хлопцам з кепскім характарам, які мог мяне ўшчыпнуць, калі яму штосьці не падабалася, адабраць рэч, якая яму прыглянулася. Аднак прыляцела ў Канаду й убачыла саліднага мужчыну, які меў прыгожую сям’ю (жонку
    збб у [95g г дыло СТВОранае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.
    Марыя й Мікола Ганькі
    й двох дзяцей), сябраваў з маладымі й інтэлігентнымі хлопцамі, якія цудоўна размаўлялі па-беларуску. Я тады так яшчэ ня ўмела. На той самай вечарыне пазнаёмілася зь Міколам Ганьком, маім будучым мужам. Ен падышоў да нашага стала (усе бурна пачалі камэнтаваць: «Глядзеце, Ганько, Ганько ідзе»), брат нас пазнаёміў, потым Мікола выйшаў на сцэну й граў на піяніна «Прыляцелі гусі з далёкага краю». У нядзелю разам пайшлі ў царкву367, ён запрасіў мяне пабачыць Ніягарскі вадаспад. Праз год, у 1961 г., мы ўзялі шлюб. Адразу ўключылася ў грамадзкую працу, да якой прывыкла яшчэ ў Польшчы, дапамагаючы закладаць царкву.
    367 Царква сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтаксфальнай Царквы ў Таронта.
    Праз чатыры гады пайшла на працу — паставіла перад сабой мэту перацягнуць у Канаду сястру зь сям’ёй. У Польшчы мы чыталі кнігу пра Амэрыку, у якой было напісана, што Канада пахне смалой. Аднак сястра, некалькі гадоў цяжка папрацаваўшы, сказала: «Няхай гэтую Канаду ліха возьме. He смалой яна пахне, а людзкім потам». I вярнулася назад у Польшчу, не змагла тут далей жыць.