• Часопісы
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Я ж восем гадоў аддала працы на фірме, якой валодаў польскі жыд. Разьмяркоўвала па крамах тавар са складу. Работа мне падабалася, але зарплата з вылічанымі падаткамі атрымлівалася невялікая. Таму муж, які сам зарабляў добра, аднойчы сказаў: «Хопіць, лепей цалкам сканцэнтруйся на грамадзкай працы». I тады я з галавою акуналася ў беларускае жыцьцё. Ад 1972 г. зьяўляюся скарбнікам нашай царкоўнай парафіі. Тады прыхаджан налічвалася прыкладна 140—150, цяпер — толькі 32... Аднак я веру ў лепшую будучыню нашай царквы: назіраецца прыемная тэндэнцыя, што ўсё большая колькасьць прадстаўнікоў новай эміграцыі пачынае цягнуцца да царквы. Хтосьці спачатку пайшоў да палякаў, хтосьці — да расейцаў, аднак людзі зразумелі, што сваім ты будзеш толькі сярод сваіх, для чужынцаў ты назаўсёды застанесься чужынцам. Паваенная, палітычная і новая, эканамічная беларуская эміграцыя — зьявы
    Мікола Ганько
    папросту непараўнальныя. Паваенныя эмігранты шчыра сумавалі па Бацькаўшчыне, яна была ў іх у сэрцы, новым жа эмігрантам гэтая туга невядома й незразумела. Яны прыяжджаюць сюды, каб зарабіць, як кажуць, пару капеек і ў любы момант, калі захочуць, вярнуцца ў Беларусь. He скажу, што мы з мужам былі фанатыкамі, але беларуская справа была ў нас у крыві.
    На тым сьвеце муж спаткае сваю жонку, праўдзівую беларуску...
    У КАНАДЗЕ БЫЛО ВЕЛЬМІ ЦЯЖКА
    Барыс Кірка (Садбуры, Антарыё)
    1928 г., s. Бабчын Хойніцкага р-ну Гомельскай вобл.
    Я скончыў тры клясы сярэдняй школы, як пачалася гэта праклятая вайна.
    Бацька Фёдар працаваў грузчыкам на станцыі, чорнарабочым у рэдакцыі газэты «Ленінскі сьцяг». У 1939 г. яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Спачатку накіравалі яго ў вайсковы аркестар, але не было інструмэнтаў: «Тады ідзі ў
    Барыс Кірка
    разьведчыкі». Кабуру далі, наган — не. Аднойчы камандзір пытаецца: «Фёдар, адкуль ты паходзіш? 3 Хойнікаў? Дык чаго ты за намі цягаесься — ідзі дадому». На наступны дзень ён і яшчэ некалькі ўкраінцаў тое й зрабілі. Вярнуўшыся дамоў, пачаў шыць абутак, за самагонку ў Хойніках можна было здабыць скуру. Маці Вольга была непісьменнай, працавала разам з бацькам, дапамагала яму.
    Адзін з маіх братоў памёр у 1933 г. падчас голаду, пажыўшы ўсяго некалькі месяцаў. Старэйшы брат Міша памёр у Ленінградзе ў 1941 г. Прыйшоў першым на лыжных спаборніцтвах і захварэў на запаленьне лёгкіх. Расказваю раніцаю свой сон, а тут паштальён прыносіць тэлеграму... Калі памерла сястра, я дакладна ня памятаю. Другая сястра, Марыя, маладзейшая за мяне, жыве са мной у Канадзе. Яна, дарэчы, ужо прабабуля.
    22 чэрвеня 1941 г., у пачатку вайны, я быў у Хойніках. Бачу: бегае па вуліцы дзядзька адзін ды расказвае: мой сын у Кіеве, горад немцы бамбяць. От халера, а ў нас жа нічога не вядома!
    Паехаў празь нейкі час у Бабчын — ураджай развазіць. Гляджу — немец, хай бы ён згарэў, ледзь з возу не зваліўся.
    У Хойніках у бацькі былі знаёмыя паліцаі, якія раз-пораз шапталі на вуха: забірай бабу зь дзедам, Бабчын будуць спальваць. Вёскі немцы палілі рэгулярна, устанеш раніцай з ложку — усё навакольле ў дыме. Яшчэ ўчора бачыў чалавека, а сёньня няма, зьнік. Здаралася, людзі былі сьведкамі расстрэлаў. Вось была бяда: немцы днём беларусаў гвалтавалі, а партызаны — ноччу. Немцы забралі карову й цяліцу, а партызаны — каня. I ўсё, рабі што хочаш, хоць пальцы смакчы. А збожжа зьбярэш — нясі да немцаў, яны ж галодныя. Прыйдуць ноччу партызаны — давай тытунь! Няма? Прыкладам у лоб. А халера гэтая, паліцыянты, яны ж часам пераапраналіся ў партызанаў і такім жа чынам зьдзекаваліся з чалавека!
    У 1943 г. у Хойнікі прыйшлі «вызваліцелі» — уласаўскае войска368. У горадзе тады былі мае бацькі, прыйшоў
    368 Напэўна, маецца на ўвазе адно з фармаваньняў Рускай вызвольнай народнай арміі Браніслава Камінскага, або Рускай нацыя-
    туды й я з братамі ды сёстрамі. Сабралі ўсіх хойніцкіх і брагінскіх, дзьверы зачынілі — назад ня вернесься. Уласаўцы нас абдурылі: сказалі, што, калі савецкае войска будзе ісьці на захад, мы вас адпусьцім дадому. толькі на сто кілямэтраў адвязем. А атрымалася так, што завезьлі нас у Калінкавічы, зачынілі ў школе й пільнавалі, каб не паразьбягаліся. Падагналі цягнік — і на захад, транзытам праз Полыпчу ў Нямеччыну. Зрабіліся мы «остарбайтэрамі». Сям’ю нашую разлучылі: я працаваў у аднаго баўэра, бацькі — у другога, сястра — у трэцяга. Я рабіў на вялізнай гаспадарцы ва ўсходняй Нямеччыне: утрох мусілі даіць 45 кароў. Праз год, у 1944 г., наш статус зьмяніўся — на вопратцы зьявіўся чырвоны колас369 . У лягер да нас прыходзілі ўласаўскія прапагандысты, агітавалі ісьці добраахвотнікамі ў нямецкае войска. Людзі іх толькі высьмеялі. Па заканчэньні вайны пачалося вяртаньне «остарбайтэраў» на Радзіму, аднак мы даведаліся, што цягнікі без прыпынкаў ішлі ў Сібір. Родную Беларусь народ пабачыў толькі з вокнаў. Такое вось жыцьцё было, ніхто беларусам рукі дапамогі не працягваў, а нашыя рукі ламалі.
    Нас, як «ворагаў народу», што не хацелі вяртацца ў СССР, на два тыдні закрылі ў канцэнтрацыйным лягеры ў ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны, на дзень выдавалі толькі каву й суп. Там я пабачыў печы, у якіх жыўцом палілі людзей. Дапамаглі нам англічане: як палітычных эмігрантаў адправілі нас у Бэльгію. Ніколі не забуду, які добры, лагодны й шчыры бэльгійскі народ. Апекаваліся намі манашкі. Прынялі як родных, далі кватэры, харчы, працу — да 1951 г. я працаваў у капальнях. У Бэльгіі мы ўрэшце вярнуліся да нармальнага жыцьця. A 20 лістапада 1951 г. я ступіў на канадыйскую зямлю.
    нальнай вызвольнай арміі, або аднаго са шматлікіх казацкіх фармаваньняў. Аднак у падпарадкаваньне Рускай вызвольнай арміі генэрала Андрэя Ўласава яны ўліліся толькі ў другой палове 1944 г., калі тая толькі пачынала фармавацца.
    369 Маецца на ўвазе сыстэма знакаў для «аўслэндэраў» (ня немцаў). Беларусы насілі нашыўку з адлюстраваньнем чырвонага коласу. Такая нашыўка значна абмяжоўвала правы на тэрыторыі Нямеччыны.
    Барыс Кірка
    У Канадзе было значна цяжэй. Сам сабе давай рады. На двары зіма, працы бракуе, а на руках — толькі 99 даляраў, астатнія грошы прайграў у карты. Я нават крыху пасварыўся з эміграцыйным бюро: навошта мяне з бацькамі сюды прывезьлі? Добра, што знайшлі кватэру за 30 даляраў у месяц. Хутка й праца зьявілася, у лесе. Атрымаў першы заробак — 144 даляры, вялікія грошы. Аднак хутка нас усіх, 120 чалавек, з гэтай працы мятлою пагналі.
    Вярнуўся ў Садбуры, уладкаваўся на будоўлю, тры месяцы рабіў маляром. Далей так атрымлівалася, што з розных прычынаў за працоўнае месца зачапіцца ня мог. Пераехаўшы ў Таронта, за 120 тысяч даляраў купіў хату на тры паверхі, новую машыну. I вось бяда — у 1962 г. захварэў на рак і памёр бацька.
    У Таронта працаваў на фабрыцы, прарабіў на ёй дваццаць гадоў. Тройчы трапляў у аварыю й у 1985 г., калі памерла маці, сказаў: «Амінь, з працай хопіць» — і выйшаў на пэнсію. Так і жывем, хлеб жуем ды малачком запіваем. Ну й чарачку часам трэба скабануць, але асьцярожна — гады. Цяпер мы з жонкай370 жывем не ў самім Таронта, а непадалёк ад гораду, каля Ніягарскага вадаспаду — прыгажосьць, чыстае паветра.
    370 Верай Радэк.
    Сваіх дзяцей я ня маю: любіў пагуляць, танцаваў, вучыў танцам беларускіх дзяцей, трымаўся пры клюбе. Ад 1962 году — пры нашай царкве371, быў старшынём, уваходзіў у рэвізійную камісію — часу на сям’ю не хапала.
    Напачатку беларусы ў Канадзе жылі мірна й па-сяброўску, усё рабілі разам. Але потым перасварыліся, раскалоліся, некаторыя перайшлі да іншых нацыянальнасьцяў — разьбітае карыта. Сварыліся на глебе паходжаньня —гэтак званыя заходнікі й усходнікі. Шмат хто сваё паходжаньне хаваў, бо баяўся саветаў. Знайшліся храбрацы, якія пасьля сьмерці Сталіна вярнуліся ў Беларусь — да гэтага часу аніякіх вестак ад іх не атрымалі.
    Я ніколі й нікога не баяўся, не саромеўся сказаць, што нарадзіўся на Гомельшчыне. Калі працаваў маляро.м у Садбуры, адна жанчына, літоўка ці эстонка, спыталася, адкуль я паходжу. Адказаў: «3 савецкай Беларусі». А яна мне ў адказ: «Што ты гаворыш? У якой, савецкай? Кажы — ва ўсходняй Беларусі». Ага, думаю, вось як трэба казаць, назаўсёды гэтыя словы запомніў. Я паважаю ўсіх беларусаў, не падзяляю іх на катэгорыі: усходнікі, заходнікі, праваслаўныя, каталікі. Галоўнае, каб чалавек быў прыемны...
    Барыс Кірка зь сябрам. Канада
    371 Беларуская праваслаўная царква імя сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Барыс Кірка цягам дзесяці гадоў узначальваў царкоўны камітэт.
    МЬі СЕРБАНУЛІ ГОРА I АД НЕМЦАЎ,
    1	АД ПАРТЫЗАНАЎ
    Аляксандар Мяцеліца (Манрэаль, Квэбэк)
    1918 г„ в. Задарожжа, сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.
    Я— аднагодка Беларускай Народнай Рэспублікі. Палякі, як пачалі панаваць на нашых землях, разьдзялілі вёску на хутары: багатыя сем’і атрымалі зямлі болыл, бедныя — менш. Мой бацька Пётар, сын Ігната, 25 гадоў служыў ва Украіне ў царскім войску, дзе пазнаёміўся з украінскай дзяўчынай Ганнай. Ажаніўшыся, бацька вярнуўся ў Беларусь, дзе купіў вялікі кавалак зямлі.
    Бацькам — людзям неадукаваным — увесь час прыходзілася займацца гаспадаркай, трэба было карміць шасьцёра дзяцей. Беларускай мовы бацька ня ведаў, гаварыў парасейску, да якой прывык за доўгія гады службы ў войску.
    Аляксандар Мяцеліца. Манрэаль. 2004 г.
    Мой старэйшы брат Сымон адхіліўся ад вайсковай службы падчас Першай сусьветнай вайны, хаваўся, але НКВД знайшло яго ды засудзіла на восем гадоў лягераў. Каб атрымаць волю, брат мусіў ажаніцца — ягоная ранейшая жонка зацяжарала ад нейкага хлопца й па дарозе ў больніцу памерла. Да яго ў лягер паехала жанчына, яны ўзялі шлюб, і Сымон вярнуўся дадому. Адна мая сястра хварэла на цукрыцу [цукровы дыябэт], памерла ў маладым веку. Другая загінула падчас вайны, ня ведаю дзе. Старэйшую сястру Сафію напаткаў трагічны лёс: яна запальвала сьвечку, і агонь хлынуў проста ў твар — дзяўчына страціла розум. Але чым магла, дапамагала ў гаспадарцы, пасьвіла кароў. Аднойчы пайшла з дому й не вярнулася. Куды дзелася — ніхто так і не даведаўся. Трэцяя сястра памерла некалькі гадоў таму. Я апошні з усёй сям’і застаўся. Шэсьць гадоў таму памерла мая жонка Караліна, немка па нацыянальнасьці, зь якой я пазнаёміўся на забаве ў Манрэалі й ажаніўся ў 1960 г. Сваіх дзяцей ня маю, толькі прыёмнага сына. Ягоная дачка — мая ўнучка — цяпер мяне даглядае.