Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Васіль Шчэцька. 1960 г.
го беларускага.
Мая родная вёска, якая існуе й па сёньня і ўваходзіць у склад буйнога калгасу, і тады, у 1920—1930-х гг., была даволі вялікай. Дарога з аднаго яе канца ў іншы цягнулася два кілямэтры. Аднак заможнымі Апечкі ніколі не былі. 3 аднаго боку вёскі, прыкладна праз кілямэтар, пачынаўся лес, цякла рэчка Ячонка, а пашні для скаціны не хапала. Увогуле нічым асаблівым Апечкі не вызначаліся: вёска як вёска.
339 Напрыклад, у Стоўпцах у 1931—1933 гг. дзейнічала Беларускае таварыства дабрачыннасьці, якое, апроч дапамогі зьбяднелым, сіротам, інвалідам, ставіла за мэту разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці мясцовага насельніцтва, а таксама навучаньне дзяцей беларускай мовс (у ваколіцах усе школы былі польскія). Адным з арганізатараў таварыства й ягоным старшынём быў вядомы дзяяч нацыянальнага руху, юрыст Фабіян Акінчыц. У 1933 г. БДТ увайшло ў склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні.
Калі не лічыць, што сярод простых сялян было нямала тых, каго з упэўненасьцю можна назваць беларускімі патрыётамі.
Мой бацька Янка памёр, калі мне споўніўся толькі адзін год. Сусед расказваў, што бацька меў слабое здароўе. Я думаю, што прычынай заўчаснай сьмерці стала цукровая хвароба. На плячох маёй маці Надзі з дому Кутас засталося трое дзяцей і каля васьмі дзесяцін зямлі. Дарэчы, яшчэ трое дзяцей памерлі ў малым узросьце.
Зразумела, што адной цягнуць гаспадарку, расьціць і выхоўваць дзяцей маці было не пад сілу. Тады яна вырашыла прыняць у хату прымака, як тады казалі, — Дзяніса Курылу з суседняй вёскі. Яны жылі разам, але афіцыйна былі нежанатыя — такіх сем’яў было нямала.
I бацька, і айчым, і матка, і сястра ані чытаць, ані пісаць ня ўмелі. Айчым быў хоць і няграматны, але надта працавіты. Жылі мы не багацей за іншых, але чалавек з боку, гледзячы на нашую хату, мог падумаць, што яе гаспадары — людзі заможныя. Выглядала нашая хата хіба што ня лепей за ўсе астатнія ў вёсцы. У пана айчым набыў тры гектары хвайняку, так што мы мелі собскія дровы, матэрыял для будаўніцтва. Сястра магла, як і я, хадзіць у польскую школу, але яна ўвесь час разам з мамай займалася хатай і гаспадаркай — было не да навукі. Наста — яна была старэйшая за мяне на дзесяць гадоў — дзяўчынай была вельмі прыгожай. Сватацца да яе прыяжджалі ажно сямнаццаць разоў! Прычым ня толькі з нашай вёскі й ваколіцаў, але й зь іншых куткоў Беларусі. Кожнага прымалі, частавалі, ставілі чарку. Але ўсім сватом Наста сказала «не». Выйшла замуж толькі ў 1934-м, назаўсёды застаўшыся жыць у роднай вёсцы. Памерла пару гадоў таму ва ўзросьце 90 гадоў. Брат быў хлопцам дужа здольным: перачытаў усе кнігі, якія толькі мог знайсьці ў акрузе. Ад кнігі яго было не адарваць, я таксама меў прагу да чытаньня, але да братавых здольнасьцяў не дацягваў. Аляксандар скончыў сем клясаў польскай школы, вучыўся ў рамеснай школе ў Вільні, пра што я ўжо згадваў. Пасьля два гады праслужыў у спэцыяльным дапаможным аддзеле пры польскім войску, але людзі там працавалі цывільныя, не вайскоўцы.
...На гэтым і перагортваю польскую старонку нашай сямейнай біяграфіі.
Незадоўга перад прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі нас, маладых хлопцаў, накіравалі вартаваць тэлефонныя лініі. Вахту несьлі начамі. Адна з гэтых начэй была нязвыкла шумнай: штосьці грукацела безь перапынку, і гэты шум толькі набліжаўся. Раніцай мы даведаліся, што зь Менску прыйшла Савецкая армія. Але ў той верасьнёўскі дзень я адчуваў сябе найшчасьлівейшым хлопцам у сьвеце! А як жа: нашы прыйшлі! Але ўжо праз паўгоду гэтыя «нашы» разьбілі ўсе юнацкія ілюзіі, паказаўшы сябе сапраўднымі чужынцамі ў дачыненьні да беларусаў. У нашай вёсцы пад рэпрэсіі трапіў толькі лясьнічы зь сям’ёй — яго выслалі кудысьці на ўсход. Іншых людзей зачапіць, на шчасьце, папросту не пасьпелі. Расказвалі, што падчас нямецкай акупацыі ў Стоўпцах быў знойдзены вялікі сьпіс сем’яў з Апечкаў, якіх мусілі выслаць. Эканамічна пры саветах таксама стала відавочна горш. Пры паляках была адладжаная сыстэма: заплаціў падаткі — і будзь упэўнены, што й сабака на падворак не забяжыць. Ані паліцыянт, ані пан, ані сам міністар цябе пальца.м не кране. Калі дзяржаве штосьці патрабавалася, для таго ж войска, яна купляла гэта ў гаспадара й плаціла добрыя грошы. Бяда была іншая — адсутнасьць працы. У Заходняй Беларусі палякі не разьвівалі вытворчасьць, не будавалі заводы й фабрыкі340, а таму тысячы маладых здаровых хлопцаў бадзяліся бяз справы. A саветы рабілі так: патрэбна ім, напрыклад, зерне — аддай, ніхто яго ў цябе не купляў. Аднойчы нам прыпісалі здаць гэтага зерня 60 пудоў. Мы за галовы схапіліся: ну, знойдзеш ты гэтыя 60 пудоў, а самім жыць як, на што?! Расчараваньне ў саветах было хуткае й вельмі балючае...
Беларускую школу ў Апечках савецкая ўлада аднак зарганізавала. Але настаўніцкіх кадраў не хапала. Настаўнічаць паклікалі двох маіх аднавяскоўцаў, якія скончылі настаўніцкую сэмінарыю ў Нясьвіжы, а таксама майго брата. Адукацыі ён ня меў, але быў усебакова разьвіты. Настаўнічаў Аляксандар і пры немцах, я скончыў у яго сёмую клясу.
3411 Удзельная вага прамысловых прадпрысмстваў у Заходняй Беларусі да ўсёй Польшчы складала толькі 3%, пры тым што ў заходнебеларускіх ваяводзтвах пражывала 13% насельніцтва Польшчы.
Аднаго дня настаўнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі паклікалі на спэцыяльныя курсы. Аднак трывалі яны нядоўга: маладых хлопцаў пад прымусам вывезьлі ў Латвію, дзе далучылі да дапаможнай вайсковай арганізацыі. Прабыў брат у Латвіі каля году. Затым іх жоўтую дапаможную ўніформу замянілі на эсэсаўскую й накіравалі ў Менск. Аляксандар быў вартавым пры Менскім тэатры. Аднойчы я ўяго гасьціў, начаваў у ягонай хаце, паглядзеў купалаўскае «Раскіданае гняздо». Ужо ў Нямеччыне адзін знаёмы пытаецца: «Шчэцька, а ў цябе брат ёсьць?» — «Есьць». — «О-о-о, дык гэта я яго, напэўна, у Монтэ-Карла бачыў, за дзеўкамі ўсё бегаў!» Потым нейкім чынам брат апынуўся ці то ў Вугоршчыне, ці то ў Чэхаславаччыне. Там ён патрапіў у савецкія лапы, быў вывезены на самы ўсход Расеі, на капальні дыямэнтаў. Там ён, скарыстаўшыся сваёй самаадукацыяй, стаўся начальнікам геалягічнай станцыі. А празь дзевяць гадоў пераехаў на сталае месца жыхарства ў Алтайскі край. Ажаніўся з расейкай, вырасьціў сына, які зрабіў кар’еру ў мэдыцыне. Я, дарэчы, коратка спатыкаўся зь ім падчас візыту ў Менск у 1992 г. Памёр Аляксандар у 1994 г.
А ў той самы дзень, калі я зь сябрамі пачуў шум і грохат, людзі з усіх навакольных вёсак беглі глядзець на савецкіх «выратоўцаў». Гледзячы на іх армію, зброю, калёны танкаў, коньніцу, самалёты, якія «разрэзалі» неба на маленькія кавалкі, здавалася, што няма мацнейшага войска ў сьвеце. Адразу знайшліся «актывісты», якія захацелі выслужыцца перад новай уладай: аднаго бядаку, які толькі й ведаў парасейску, што «таварышчы», босага выцягнулі з хаты, кінулі ў самаход ды кудысьці вывезьлі. Былі й яшчэ арышты, але масавы характар яны, як я казаў, ня мелі. Пакуль ня мелі...
Зразумела, што зь першага дня панаваньня на новай тэрыторыі саветы пачалі масавую агітацыю. Памятаю, прыяжджае разам у нашую вёску вялікі грузавы самаход. Адтуль жаўнеры выносяць вялікія партрэты Сталіна, іншых ка.муністычных ідалаў. Усё гэта суправаджалася крыкамі: «Да здравствует товарніц Сталнн!» Ну а мы-та й па-расейску нічога ня ведалі. Як рэагаваць? Адзін нясьмелым голасам, ціха працягнуў па-польску: «Нех жые...» Жаўнеры, пабачыўшы, што людзі элемэнтарна не арыентуюцца, пачалі
нас вучыць. Маўляў, у адказ усім разам трэба крычаць «Ураа-а!» Ну мы як падхапілі гэтае «ура», дык на кожным вуглу выкрыквалі, ды так гучна, што на ўсю ваколіцу чуваць было. Але няма тут чым ганарыцца, «ураканьнем» гэтым... Ці яшчэ вось адна характэрная рэч успомнілася. Амаль што зь першага дня савецкія жаўнеры ды афіцэры акупавалі мясцовыя лаўкі, асабліва ў Стоўпцах. Заходзяць і пытаюць у гандляра: «Мясо, сало, колбаса есть?» Той адказвае, што мае. «А сколько есть? Мне — все!» — вось гэтае «усё» прымушала людзей сур’ёзна задумацца. Што гэта за шчасьлівая ды багатая краіна такая, жыхары якой маланкава ачышчаюць крамы? На Захад цягнікамі вязуць зброю, часткі для самалётаў, а ў крамах солі няма. Ну як гэта зразумець?
Яшчэ большае зьдзіўленьне й непаразуменьне выклікалі ўцёкі савецкага войска ад немцаў. Людзі не маглі паверыць, што гэтае магутнае войска, якое з такім патасам «вызваліла» нас два гады таму, цяпер без аглядкі, па ўсіх сьцежкахдарожках адступае на ўсход. I людзі саветаў не шкадавалі. А вось да немцаў, як і яны да нас, паставіліся вельмі асьцярожна. Адзін вясковец, узрадаваны прыходам германскай арміі, пабег да чужакоў, каб паціснуць ім руку. А яго адразу на месцы й застрэлілі — немцы ў цацкі гуляць не зьбіраліся. Бадай што галоўнай праблемай нашага насельніцтва было няведаньне нямецкай мовы. Нават калі з акупантамі й можна было дамовіцца, моўны бар’ер перакрэсьліваў усе надзеі.
Менавіта ў нашай вёсцы ажно да 1943-га было досыць спакойна, жыцьцю людзей ніхто моцна не перашкаджаў. I толькі з прыходам партызанаў пачалася сапраўдная небясьпека. Я вельмі асьцярожна прабіраўся ў Апечкі, каб не патрапіць у іхныя рукі. Мясцовых хлопцаў сярод партызанаў былі адзінкі, і я нават ня ведаю, дзе яны набіралі свае атрады.
Пачынаючы ад 1942 г. я ўладкаваўся ў Баранавічах, дзе паступіў у Мэдычную школу. У напрамку радыёстанцыі ад былой Савецкай вуліцы, якая падчас вайны называлася Марыінскай, усё кругом было спалена — хадзілі, як па полі. Вакол чыгуначнай станцыі «Палеская» забудова пераважна ацалела, але высокіх будынкаў там не было.
Баранавічы не жылі тады ў вялікім страху, па вуліцах мы хадзілі бесьперашкодна. Адзінае — мясцовае СД актыў-
на выкрывала ворагаў нямецкай улады й прылюдна іх карала. Часам раніцай каля гарадзкога рынку прыходзілася бачыць доўгія шэрагі павешаных. Каля кожнага трупа было напісана, за што чалавек пакараны. Разам сярод забітых я заўважыў і свайго аднавяскоўца Валодзю...
Вядома, што за часам нямецкай акупацыі Баранавічы зрабіліся адным з цэнтраў беларускага руху. Неверагодна, але вясковыя хлопцы й дзяўчаты, што запісаліся ў шэсьць баранавіцкіх школаў, былі апантаныя беларускай ідэяй! Пасьля вайны мне прыходзілася чытаць, нібыта СБМ зьяўляўся фашыстоўскай арганізацыяй. Якая хлусьня! Колькі разоў назіраючы за СБМаўскімі зборкамі, я ня бачыў на іх аніводнага немца — усё рабілася на карысьць Беларусі, ніяк не Нямеччыны.