• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    330 Навуковы гурток беларусаў-студэнтаў у Віленскім унівэрсытэце (1931—1939). Падзяляўся на чатыры сэкцыі: філялягічную, этнаграфічную, гістарычна-эканамічную, літаратурную. У розны час старшынямі былі А. Шукелойць, Вітаўт Тумаш, Хведар Ільляшэвіч.
    331 Часопіс меў падзагаловак: орган беларускай сацыялістычнай думкі (фактычна — орган беларускіх эсэраў). Выдаваўся нерэгулярна ў 1933—1939 гг.
    і быў па перакананьнях камуністам, падаваў свае творы ва ўсе віленскія беларускія выданьні.
    Паводле палітычных прыхільнасьцяў, беларусы, якіх у Вільні пражывала ў 1930-я гады каля 20 тысяч, дзяліліся на тры асноўныя групы: сацыял-дэмакратаў, хрысьціянскіх дэмакратаў, я ж належаў да невялікага згуртаваньня эсэраў. Нашым лідэрам зьяўляўся Мікола Чарнецкі — гадунец Праскага ўнівэрсытэту, вельмі адукаваны й таленавіты чалавек. У 1944 г. яго забілі бандыты з АК пад Беластокам: выцягнулі з хаты, прывязалі калючым дротам да сасны... Эсэраўскіх поглядаў трымаўся й Сяргей Бусел — адзін з зачынальнікаў Слуцкага паўстаньня, арганізатар культурна-асьветніцкага таварыства «Папараць-кветка».
    He скажу, што віленскія беларусы — прадстаўнікі розных партый — жылі па-сяброўску. I ў жыцьці, і на старонках прэсы сварыліся даволі моцна. У 1939 г., калі Вільня была перададзена Літве, беларуская інтэлігенцыя паверыла абяцаньням камуністаў, у першую чаргу ў тое, што савецкая ўлада дапаможа беларусам, затэрарызаваным палякамі. Але амаль усе, хто клюнуў на камуністычную прынаду, былі арыштаваныя й кінутыя ў канцлягеры.
    Вялейскую беларускую інтэлігенцыю332 згуртаваў вакол сябе Іван Клімаў, кіраўнік новае гарадзкой улады333 . Аднак беларусаарыентаваная палітыка, якую быццам прапагандаваў Клімаў, пратрывала год. Цягам гэтага году я працаваў у Ашмянах, дзе займаўся арганізацыяй беларускіх школаў. Пасьпеў адкрыць амаль што 90, быў абраны дэпутатам у гарадзкі савет, дзе адказваў за асьвету й культуру, выкладаў у школе. Пасьпеў нават папрацаваць гарадзкім школьным інспэкгарам.
    332 Пасьля перадачы ў кастрычніку 1939 г. Літве Вільні й часткі Віленскага павету з астатняй тэрыторыі Віленскага ваяводзтва была створана Вялейская вобласьць, што ўключыла ў сябе былыя Ашмянскі, Браслаўскі, Валожынскі, Вялейскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Сьвянцянскі паветы. Аўтаматычна цэнтар бсларускага жыцьця зьмясьціўся ў невялічкую Вялейку, куды й пераехалі ацалелыя ад бальшавіцкіх рэпрэсіяў бсларускія дзеячы.
    333 Іван Клімаў (1903—1991) быў першым сакратаром Вялейскага абласнога камітэту КП(б) Б.
    Антон Шукелойць. 1940-я гг.
    Але потым камуністы паказалі сапраўдны твар, рэзка зьмяніўшы беларусізацыю на татальную русіфікацыю. У 1940 г. мяне кінулі за краты, прыпомніўшы й беларускія школы, і ранейшыя справы, той жа Беларускі Студэнцкі Саюз. Спачатку я сядзеў у Ашмянах, потым — у Вялейцы, затым мяне перавезьлі ў Крупкі. Вызваліўся я з пачаткам вайны — мясцовыя жанчыны адчынілі дзьверы турмы, і ўсе вязьні паў-
    цякалі хто куды. Я зь цяжкасьцямі дабраўся да Менску, дзе сустрэў калегу па ўнівэрсытэце Вітаўта Тумаша, які тады быў бурмістрам гораду. Сьпярша мне было даручана весьці архівы менскага ЗАГСу, вялікая частка якіх была зьнічтожана падчас бамбардзіроўкі гораду. Праца была надта адказнай, паколькі былі згубленыя важныя паперы. Затым прызначылі дырэктарам Гістарычнага музэю. Калі я заступіў на працу, музэй знаходзіўся ў жахлівым стане, кралі цэнныя экспанаты. Супрацоўнікі ці паразьбягаліся, ці загінулі пад кулямі. Застаўся толькі Габрыель Віер, таленавіты мастак, спэцыяліст па іконах. Штодзённая руцінная праца па перапісе й захаваньні экспанатаў, частка якіх адносілася да агульнанацыянальнага скарбу (напрыклад, ікона Менскай Божай маці, што знаходзіцца цяпер у Катэдральным саборы), амаль не пакідала вольнага часу, аднак у музэі я апынуўся на сваім месцы — я ж вывучаў гэтую навуку ва ўнівэрсытэце! За ваенным часам для наведнікаў музэй быў замкнёны, але з экспанатаў раз-пораз ладзіліся адмысловыя выставы. Апроч таго, у маю кампэтэнцыю ўваходзіла й абарона сталічных помнікаў архітэктуры. Ніводная сакральная пабудова не была зьнішчана падчас нямецкай акупацыі. Пашкоджаныя будынкі мы з дапамогай новага бурмістра Вацлава Іваноўскага334 рамантавалі ці, як у выпадку
    334 В. Іваноўскі быў прызначаны на пасаду бурмістра ў лістападзе 1941 г.
    з касьцёлам на Залатой горцы, усімі магчымымі сродкамі прыпынялі працэс разбурэньня. Нават у моцна пашкоджаным вайной Менску захаваліся ўнікальныя помнікі архітэктуры. Адзін зь іх—найпрыгажэйшая, у маўрытанскім стылі, сынагога, на месцы якой цяпер тэатар335. Кароткі час працаваў я й школьным інспэктарам у сыстэме БЦР, маім начальнікам быў Аўген Калубовіч. Жыў я ў Менску ў трох месцах: каля Акадэміі навук, у доміку для работнікаў друку, у вялікім доме на Ленінградзкай, 5 (ён стаіць і цяпер) і на вуліцы Ракаўская.
    Вяртаючыся да асобы Вацлава Іваноўскага, адзначу, што ён вельмі добра ведаў Менск і карыстаўся пашанай сярод менчукоў. Людзі яго сапраўды шанавалі й любілі.
    Гэта няпраўда, што яго забілі бальшавікі. Калі яны сапраўды хацелі б забіць Іваноўскага, зрабілі б гэта ў любы момант. Ягоная хата знаходзілася пад адкосам, які вёў да Татарскіх агародаў336 , жыў без аніякай аховы — толькі служанка й сабака. Карацей, ідэальная мішэнь! Іваноўскі сваімі сьмелымі поглядамі ды дзеяньнямі надта не падабаўся немцам, за што й быў забіты. Лідэрскімі якасьцямі адрозьніваўся ад іншых дзеячоў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, кіраўнік школьнага аддзелу337 , — вось дзе была велізарная фігура! Яго таксама забілі немцы. Увогуле ж, насуперак савецкім стэрэатыпам, за акупацыйным часам у менскіх урадавых арганізацыях працавалі людзі розных нацыянальнасьцяў (у тым ліку жыды) і розных палітычных поглядаў. Так, аддзелам гаспадаркі кіраваў у будучыні першы прэзыдэнт камуністычнай Польшчы, перакананы камуніст Баляслаў Берут. Ці той жа Юльлян Саковіч, які ў студэнцкія часы захапіўся тэорыяй камунізму, працаваў у паліцыі й Беларускай Народнай Самапомачы. Праўда, за неаднаразовыя патрабаваньні спыніць паленьне вёсак немцы рукамі Арміі Краёвай зьнішчылі Саковіча ў Лідзе338 . Дарэчы, Саковіч быў маім напарнікам у Беларускай Незалежніцкай Партыі. Я да яе
    335 Нацыянальны драматычны тэатар імя Горкага (былы — Рускі тэатар) на вуліцы Валадарскага.
    336 Сёньня раён праспэкту Пераможцаў (каля Палацу спорту).
    337 Маецца на ўвазе Галоўны Школьны Інспэктарат.
    33|і Ю. Саковіч быў забіты ў Васілішках Лідзкай акругі.
    належаў, але вялікіх функцый ня меў, маючы зашмат цывільнай працы. Перакананы, што самі ж немцы, а не камуністы падпольля, забілі й Вільгельма Кубэ — чалавека, які шмат чым дапамог беларускай справе. Пад кіраўніцтвам эсэсаўца фон Готбэрга, што заступіў на яго пасаду, прэзыдэнту БЦР Астроўскаму было надзвычай цяжка штосьці рабіць, бо Готбэрг не спрыяў беларусам. Затое сымпатызаваў палякам, дапамагаючы той жа АК у яе чорных справах. Астроўскага, чалавека адукаванага, што валодаў некалькімі мовамі й свабодна адчуваў сябе сярод немцаў, можна паважаць ужо за тое, што ў такіх умовах узяўся за працу. Ён быў адзіны, хто пагадзіўся заняць такую небясьпечную й праблемную пасаду! Астроўскаму найбольш часта закідаюць ягонае віленскае супрацоўніцтва з палякамі. Аднак пры гэтым трэба разумець, што сваімі добрымі стасункамі з польскімі ўрадамі Астроўскі даваў дарогу ў жыцьцё нашым студэнтам, якім трэба было ўладкавацца на працу ў дзяржаўныя ўстановы.
    Браў удзел я і ў падрыхтоўцы II Усебеларускага Кангрэсу. Мне даручылі правесьці выбары дэлегатаў у пяці раёнах беларускага Палесься. Чарговая бальшавіцкая брахня, што дэлегатаў быцца.м прызначалі — іх выбіралі самым што ні ёсьць дэмакратычным шляхам. Яўхім Кіпель прасіў мяне, каб я зрабіў даклад аб становішчы ў Заходняй Беларусі, але
    я катэгарычна адмовіўся. За мяне гэта зрабіў Аляксей Анішчык-Чэмер.
    У Заходнюю Эўропу я дабіраўся тым жа цягніком, што й усе ўдзельнікі Кангрэсу. Апынуўшыся ў Нямеччыне, марыў аб працы ў замку, што месьціцца ў Баварыі, ля Аўгсбургу. У гэты замак былі вывезены экспанаты розных музэяў, у тым ліку й менскага. Аднак я спазьніўся — месца мне там не знайшлося. Тады паехаў у вялікі інтэрнацыянальны ДП-лягер, дзе спаткаў знаёмую па працы
    Антон Шукелойць. 1970-я гг.
    на Ашмяншчыне ўкраінку. Тая рэкамэндавала мяне кіраўніцтву як чалавека, які займаўся арганізацыяй школьніцтва. Рэкамэндацыя дала плён, і мне даверылі рабіць тую ж працу, толькі ў новых умовах. Агулам я зарганізаваў 28 розных школьных установаў, у тым ліку сярэднюю гандлёвую й некалькі адмысловых прафэсійных курсаў — тагачасная моладзь асабліва востра прагнула адукацыі. У тым лягеры я пражыў ажно да пераезду ў ЗША. Транзытам праз Бостан патрапіў у Нью-Ёрк, у якім жыву й па сёньня. Мне падабаюцца ўсе буйныя гарады, толькі ў іх я адчуваю сябе па-сапраўднаму ўтульна. Да таго ж лепшага гіда, чым я, у мэгаполісах вы ня знойдзеце! Пасьля нетрывалай працы на фабрыках мне прапанавалі працу ў буйным магазыне, прыёмшчыкам тавару. Але для гэтага мусіў прайсьці курсы пры вышэйшай навучальнай установе. У выніку 20 гадоў адпрацаваў у гэтай краме й выйшаў на пэнсію. Як і больш за 70 гадоў таму, працягваю актыўна займацца беларускай справай — дзякаваць Богу, сіл і здароўя хапае, няма нагоды скардзіцца. Адчуваючы, што па-ранейшаму магу прыносіць плён Бацькаўшчыне (няхай і на чужыне), працягваю сваю дзейнасьць старшыні Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Сёньня нашая асноўная дзейнасьць скіравана на маладое пакаленьне беларускіх эмігрантаў, бо старое, пасьляваеннае, амаль усё вымерла. А ўсе сьвядомыя маладыя эмігранты, якія цяпер прыяжджаюць у Нью-Ёрк, ведаюць, што на мяне, на маю дапамогу заўсёды можна разьлічваць. Для гэтага й жыву.
    ГАРТАЮЧЫ СТАРОНКІ БІЯГРАФІІ
    Васіль Шчэцька (Інгліштаўн, Нью-Джэрзі)
    15 сакавіка 1923 г., в. Апечкі Стаўпецкага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.
    Блізкасьць да Стоўпцаў прычынілася да майго даволі раньняга зацікаўленьня беларусікай, выхаваньня нацыянальнай сьвядомасьці. Выхаваньне ішло праз майго брата Аляксандра (ён старэйшы за мяне на пяць гадоў), які спатыкаў у Стоўпцах беларускіх патрыётаў, здабываў беларускую літаратуру, газэты339 . Вільня, у якой брат вучыўся ў рамеснай школе, яшчэ больш узмацніла яго й маю пашану й любоў да ўся-