Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
Як бы там ні было, але пантыйцы сапраўды вымушаны былі адступіць. Іх страты ў гэты дзень дасягнулі 15 тыс. чалавек, з якіх прыблізна 10 тыс. коннікаў (Арр., Mithr., 49). Еўтропій (V, 4) пры
113
Мал. 4.2. Бітва пры Архамене. Першы дзень бою
114
водзіць лічбу страт у 20 тыс. чалавек. У гэтым жа баі на правым флангу загінуў, змагаючыся з надзвычайнай доблесцю, сын Архелая, Дыяген (Plut., Sulla, XXI; Eutrop., V, 4). Аб стратах рымлян антычныя крыніцы не паведамляюць. Можна толькі здагадвацца аб іх сапраўднай колькасці — гледзячы на бой, яны маглі быць не менш за пантыйскія.
Апіян (Mithr., 50) паведамляе, што Сула, баючыся, як бы Архелай не адвёў свае войскі на Халкіду, загадаў размясціць па ўсёй раўніне ахоўныя атрады. Вельмі цікавая акалічнасць: зза чаго Суле было б баяцца адыходу пантыйцаў, калі б тыя паранейшаму мелі значную перавагу? Тым больш, што дзённы бой не прынёс па сутнасці перамогі ні таму, ні другому боку. Сула сапраўды мог баяцца адыходу пантыйцаў, калі б ведаў (ці здагадаўся), што Архелай у баі страціў не менш паловы войска. Можна меркаваць, што і напярэдадні бітвы армія Архелая складала, зыходзячы са страт за першы дзень, не больш 40—45 тыс. чалавек.
Трэці этап. На наступны дзень Сула падышоў да пантыйскага лагера і загадаў капаць вакол яго роў, каб ніхто не мог вырвацца з акружэння. Далей у крыніцах ідуць розначытанні. Апіян паведамляе (Mithr., 50), што Архелай не выступіў супраць Сулы. Згодна з Плутархам (Sulla, XXI), пантыйцы выйшлі насустрач ворагу. Трэба думаць, што пантыйцы ўсё ж арганізавалі вылазку, каб перашкодзіць работам рымлян, але не ўсім войскам, а абмежаванымі сіламі. Вылазка была адбіта рымлянамі. Сула загадаў пачаць штурм пантыйскіх умацаванняў. Ён горача пераконваў сваіх салдат апошнім ударам скончыць вайну. Пантыйскія военачальнікі таксама заклікалі адбіць ворага ад валоў. Бітва зноў набыла раз’юшаны характар — ні рымляне, ні пантыйцы не саступалі адзін аднаму ў мужнасці.
Рымляне, прыкрыўшыся шчытамі, у пастраенні «чарапаха» пайшлі на штурм вала. Ім удалося разбурыць кутняе ўмацаванне і ўварвацца ўнутр лагера. Тады пантыйцы саскочылі з умацаванняў і сустрэлі мячамі легіянераў. У рукапашным баі трыбун легіёна Луцый Мінуцый Базіл забіў некалькіх пантыйскіх салдат і пацягнуў за сабою ўсю штурмавую групу. За імі на лагер кінулася і ўся рымская армія. Сціснутыя ў вузкай прасторы, не маючы магчымасці абараняцца, пантыйцы не вытрымалі, змяшаліся і пабеглі. Пачалося такое крывавае вынішчэнне рэшткаў пантыйскай арміі, што сцякаючая кроў забітых напоўніла балоты. Апіян сцвярджае (Mithr., 50), што частка воінаў была захоплена ў палон, а іншыя загнаны ў возера і там патанулі. Гісторык кажа,
115
што яны не ўмелі плаваць і заклікалі рымлян да літасці на сваіх мовах, а тыя іх не разумелі, або, як слушна заўважыў Ф. Інар [40, с. 151], не жадалі разумець. Яшчэ праз 200 год пасля гэтай бітвы тут знаходзіліся рэшткі пантыйскіх стрэл, абломкі мячоў, шлемаў, панцыраў. Архелай тры дні хаваўся ў балотах, а пасля на невялікім караблі пераправіўся на Эўбею ў г. Халкіда. Там ён стаў збіраць рэшткі войскаў, дзенідзе захаваных.
3 усёй відавочнасцю мы можам сказаць, што ў стратэгічным сэнсе бітва пры Архамене канчаткова вырашыла зыход усёй вайны. У ёй была знішчана другая лепшая армія Мітрыдата. На працягу года цар згубіў каля 100 тыс. чалавек. Гісторыкі пішуць аб значна большых агульных стратах пантыйцаў — каля 200 тыс. чалавек [40, с. 151]. Тут яны грунтуюцца на звестках Апіяна і Плутарха аб пантыйскіх арміях. Нагадаем (гл. табл. 3.1): бітва пры Херанэі — у пантыйцаў 120 тыс. чалавек паводле Апіяна (Mithr., 41) ці 110 тыс. згодна з Плутархам (Sulla, XV); бітва пры Архамене, паводле Апіяна — 90 тыс. (Mithr., 49), паводле Плутарха — 80 тыс. (Sulla, XX). Разам атрымліваецца 190—210 тыс. чалавек. Нават калі ўлічыць тых, хто выратаваўся — страты сапраўды каля 200 тыс. Пра тое, што няма поўнай веры ў лічбах антычным аўтарам, мы не раз ужо казалі. Прыгадаем значна меншыя і больш верагодныя Мемнона (XXXII, 3) — 60 тыс. пантыйцаў у бітве пры Херанэі. Акрамя таго, Апіян (Mithr., 54), відаць, прагаварыўся, кажучы аб агульных стратах у 110 тыс., знішчаных Сулай. Зыходзячы з гэтага, мы можам меркаваць, што за кампанію 86 г. да н. э. Мітрыдат сапраўды згубіў у Грэцыі прыкладна каля 100 тыс. чалавек забітымі і палоннымі (з улікам страт пад Афінамі і ў дзвюх бітвах), а таксама ўвесь рыштунак.
Вяртаючыся да вынікаў бітвы пры Архамене, трэба адзначыць некалькі істотных момантаў, якія паўплывалі на яе зыход. Гэта, папершае, выкарыстанне рымлянамі палявых умацаванняў, у чым праявіўся талент Сулы як тактыка; падругое, рашучасць рымскага палкаводца, які, зусім верагодна, сапраўды выратаваў сваю армію; патрэцяе, няўзгодненыя дзеянні пантыйскіх военачальнікаў — войскі ўступалі ў бой не адразу, а па частках. Вобразна кажучы, пантыйцы наносілі ўдар не кулаком, a растапыранымі пальцамі. Калі б удар пантыйскай кавалерыі быў падмацаваны дзеяннямі ўсяго войска, бой мог бы скончыцца перамогай пантыйцаў. Адным з вынікаў бітвы было аднаўленне рымскага панавання над Грэцыяй.
116
Сула ў другі раз быў ушанаваны тытулам імператара. Антычныя гісторыкі пра гэта не кажуць, аднак на манетах, якімі Сула расплачваўся з легіянерамі, адразу ж пасля перамогі пры Архамене, былі выбіты на аверсе Венера, Квірыты, Купідон, трымаючы пальмавую галінку (сімвал перамогі) з надпісам L SULLA, на рэверсе надпіс: IMPER(ATOR) ITER(UM) (імператар у другі раз) з рэлігійнымі сімваламі сана praefericulum і lituus (Сула меў сан аўгура, якога быў пазбаўлены пасля ўзяцця ўлады «марыянцамі» ў Рыме), размешчанымі на дзвюх плітах [144, р. 82, 89—90]. Сродкі на чаканку манеты, пэўна, далі грэчаскія храмы.
Пасля перамогі Сула адчуваў сябе ў Грэцыі значна вальней — ён пачаў рабаўніцтва беатыйскіх гарадоў, праследваючы дзве мэты: пакараць Беотыю за саюз з Мітрыдатам і даць спажыву легіянерам (Арр., Mithr., 51). Пагром, учынены рымлянамі, быў такі, што многія гарады прыйшлі ў поўны заняпад (Paus., IX, 7, 6; IX, 33, 3—6). Затым Сула рушыў у Фесалію, дзе і знаходзіўся ўзімку 86/85 г. да н. э.
Гісторык Т. Момзен гаворыць [74, с. 520—521], што кампанія ў Фесаліі і другая беатыйская кампанія занялі не толькі частку 86 г. да н. э., але і ўвесь 85 г. да н. э. Ён таксама ўказвае, што, верагодна, на зіму 86/85 г. да н. э. Сула зноў вярнуўся ў Афіны і заняўся судовымі расследаваннямі і пакараннямі. Таму, на яго думку, бітва пры Архамене адбылася ў 85 г., а пераход Сулы ў Азію ён адносіць не да 85 г. да н. э., а да 84 г. да н. э. Аднак ніякіх рэальных доказаў на карысць падобнай храналогіі няма. Мы ўжо разглядалі вышэй падзеі ў іх храналагічнай паслядоўнасці, выцякаючай з магчымай логікі іх развіцця.
Такім чынам, Сула знаходзіўся ў Фесаліі і рыхтаваўся да паходу ў Азію, чакаючы прыходу Л. Лукула з караблямі. He маючы звестак аб лёсе экспедыцыі Лукула, Сула загадаў пачаць будаўніцтва ў фесалійскіх партах караблёў. У гэты ж час у лагер Сулы з’явіліся шматлікія прадстаўнікі рымскай арыстакратыі, якія ўцяклі з Рыма ад рэпрэсій партыі папуляраў. Хутка да Сулы прыбылі яго жонка і дзеці, якія прынеслі звесткі аб канфіскацыі яго маёмасці. Усе яны разам угаворвалі Сулу кінуць вайну і прыйсці на дапамогу алігархічнай партыі ў Рыме. Сула вагаўся, не ведаючы, што рабіць — сітуацыя патрабавала яго вяртання ў Рым, але, з другога боку, ён не мог пакінуць вайну (Plut., Sulla, XXII; Арр., В. С., 76).
Вясной — летам 86 г. да н. э. ва ўсходняй частцы Міжземнага мора таксама ішлі актыўныя баявыя дзеянні. Як мы адзначалі вышэй, ранняй вясною 86 г. да н. э. эскадра Л. Лукула, падма
117
нуўшы пільнуючы яе пантыйскі флот, прыбыла на в. Радос (Plut., Luc., III). Відавочна, што гавані Радоса сталі ваеннамарской базай рымскага флоту, асновай якога былі караблі Кіпра, Фінікіі, Радоса, Памфіліі (Арр., Mithr., 56). Сувязі з Сулай Лукул не меў, таму дзейнічаў самастойна, на свой страх і рызыку.
Пантыйскі флот у гэты час паранейшаму панаваў у Эгейскім моры, аднак у Кіпрскім і Памфілійскім становішча змянілася. На думку даследчыка А. Б. Снісарэнкі, на бок Лукула маглі перайсці асобныя пірацкія караблі [110, с. 180], вядома ж, зза магчымасці займацца легальным рабаўніцтвам — каперствам. Як лічыць спецыяліст ваеннамарской справы старажытнасці Т. Лапошка [167, s. 325], Лукул, дзейнічаючы асцярожна, пазбягаў бітвы з больш моцным пантыйскім флотам. Ён атакаваў выключна маленькія эскадры ці асобныя караблі. Дададзім, што такая тактыка дала значны плён — перарэзаныя марскія камунікацыі не дазвалялі ў неабходны час аказаць дапамогу пантыйскім гарнізонам на астравах Эгейды. Да таго ж нельга выключыць, што караблі Лукула рабавалі і гандлёвыя судны тых гарадоў, якія лічыліся прыхільнікамі Мітрыдата. Менавіта так паступалі рымляне ў час Трэцяй Пантыйскай вайны (Plut., Pomp., XXXIX). Усё гэта падрывала марскі гандаль малаазіяцкіх гарадоў і стала яшчэ адной прычынай да незадаволенасці пантыйскім царом з боку гандлёвай вярхушкі грэчаскіх абпічын. Поспеху Лукула, несумненна, спрыялі і паўстанні ў малаазіяцкіх грэчаскіх гарадах супраць Мітрыдата. У месцах паўстанняў ён мог знайсці пэўную падтрымку.
Такім чынам, на працягу лета 86 г. да н. э. Лукул, узмацніўшы свой флот эскадрай радосцаў, схіліў на бок рымлян жыхароў Коса і Кніда. Атрымаўшы ад іх новыя злучэнні, Лукул паспяхова атакаваў Самас і захапіў яго. Рымляне перамаглі ў значнай меры дзякуючы адсутнасці моцнага супраціўлення мясцовых жыхароў. Увесь час, нарошчваючы свае сілы, Лукул ужо бязбоязна атакаваў Хіас, адкуль пасля барацьбы быў выбіты пантыйскі гарнізон (Plut., Luc., III). Так ён паступова прасоўваўся ўздоўж узбярэжжа Малой Азіі, уяўляючы ўжо значную небяспеку для пантыйцаў.
Між тым у гэты час у Малую Азію прыбылі легіёны Флака. Улетку 86 да н. э. другая рымская армія прайшла праз Фесалію і Македонію, выбіваючы нешматлікія пантыйскія атрады і гарнізоны, і дайшла да Візантыя.чыя прарымская пазіцыя не змянілася на працягу вайны [10, с. 164; 74, с. 522]. Пэўна, візантыйцы далі Флаку караблі для пераправы праз Баспор Фракійскі. У канцы 86 г. да н. э. рымскія войскі падышлі да Халкедона. Тут у арміі