Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
Гісторык Я. А. Молеў [73, с. 61] вызначае шэраг прычын, што падштурхнулі гэтыя краіны да выступлення: пастаянныя наборы ў армію адрывалі значныя масы насельніцтва, у асноўным беднаты і сярэдніх слаёў, а паражэнні ў вайне не дазвалялі разлічваць на багатую здабычу і вялі да яшчэ большага пагаршэння эканамічнага жыцця гэтай часткі насельніцтва гарадоў; адыход значнай часткі беднаты ў войска пазбаўляў гарадскую знаць дадатковай працоўнай сілы, што таксама спрыяла росту незадаволенасці
123
ўладай Мітрыдата; ад пантыйскага цара адварочваліся і «варварскія» прычарнаморскія плямёны — гібель значнай часткі воінаў не выклікала ў іх жадання служыць у пантыйскай арміі.
Становішча Сулы было таксама не лепшым. Як падкрэслівае Апіян (Mithr., 54), Сулу вымушала ісці на перагаворы адсутнасць караблёў, поўны разрыў усякіх сувязей з Рымам і немагчымасць іх наладзіць, адсутнасць рыштунку і грошай для яго набыцця, бо пазыкі, якія прадаставілі рымскаму военачальніку храмы Дэльфаў, Алімпіі і Эпідаўра пад палову Фіванскай зямлі, былі вычарпаны. Немалаважна было і тое, што ў выпадку працягу вялікай вайны рымляне маглі панесці значныя страты, а Сула, каб вырашыць спрэчку за ўладу ў Рыме, імкнуўся прывесці войска не пашматанае ў баях. Трэба дадаць, што Сулу непакоіла і прысутнасць арміі Фімбрыі і яе актыўныя дзеянні.
Гісторык С. I. Кавалёў [45, с. 390] слушна адзначае, што пры іншых абставінах Сула ніколі б не пайшоў на мір з Мітрыдатам і не супакоіўся да таго часу, пакуль не знішчыў бы Пантыйскае царства. Але цяпер яму неабходна было як мага хутчэй развязаць рукі на ўсходзе, каб вярнуцца ў Італію, дзе глеба выслізгвала зпад яго ног.
Такім чынам, Архелай і Сула сустрэліся каля г. Дэлія. Архелай пераконваў Сулу спыніць вайну, пакінуць Мітрыдату яго заваёвы ў Малой Азіі, а ўзамен абяцаў даць грошы і караблі і нават войска для вяртання ў Італію і барацьбы з палітычнымі праціўнікамі. Гэтая недвухсэнсоўная прапанова саюзу была падмацавана спасылкамі на ранейшае сяброўства Мітрыдата з рымлянамі і тым, што Пантыйскае царства было ўцягнута ў вайну зза карысталюбства рымскіх магістратаў. Сула, у сваю чаргу, прапанаваў Архелаю скінуць у Понце ўладу Мітрыдата, абвясціць сябе царом і зрабіцца сябрам і саюзнікам рымскага народа па прыкладу Масінісы ў Нумідыі ці Эўмена ў Пергаме, а таксама выдаць рымлянам увесь флот. Архелай адхіліў гэтую прапанову, заявіўшы, што ніколі не будзе здраднікам у адносінах да таго, хто даручыў яму галоўнае камандаванне. Аднак ён дадаў, што спадзяецца дамовіцца з Сулай, калі той прад’явіць памяркоўныя патрабаванні (Арр., Mithr., 54—55; Plut., Sulla, XXII).
Сула прапанаваў наступныя ўмовы міру: перадача рымлянам флоту, які знаходзіўся пад камандаваннем Архелая — 70 караблёў, вяртанне правадыроў (верагодна, паўстанняў у гарадах Італіі, Малой Азіі і Грэцыі супраць рымлян), палонных, перабежчыкаў, беглых рабоў, вяртанне на ранейшае месца жыхарства хіос
124
цаў і ўсіх іншых, гвалтоўна пераселеных у Понт, вывад гарнізонаў з усіх умацаванняў, за выключэннем тых, якія былі ва ўладаннях пантыйскага цара да вайны, што азначала фактычна вывад пантыйскіх войскаў з Азіі, Пафлагоніі, вяртанне Віфініі Нікамеду і Кападокіі Арыёбарзану, пакрыцця ваенных расходаў і таксама каб Мітрыдат задаволіўся ўладай толькі над адным спадчынным царствам (Арр., Mithr., 55). Апошні пункт азначаў, піто рымляне зноў настойваюць на вяртанні самастойнасці ўсім, падпарадкаваным у свой час Мітрыдатам, гарадам і плямёнам Прычарнамор’я. Згодна з Плутархам (Sulla, XXII), такога патрабавання не было. Наадварот, Сула абяцаў замацаваць за Мітрыдатам усе даваенныя ўладанні і аб’явіць яго саюзнікам рымскага народа. Зразумела, што на вяртанне ўсіх зямель Мітрыдат пагадзіцца ніяк не мог. Пэўна, разумеў гэта і Сула, бо на далейшых перагаворах падобных патрабаванняў ён больш не ўздымаў. Аб імкненні Сулы хутчэй заключыць мір сведчыць той факт, што ён загадаў вызваліць усіх палонных сяброў цара (г. зн. высокапастаўленых прыдворных Мітрыдата) (Plut., Sulla, XXIII).
Архелай прыняў папярэднія ўмовы міру і паслаў запыт адносна іх прыняцця. Адначасова ён пачаў выводзіць гарнізоны з гарадоў і астравоў Эгейскага мора. Гэтым ён зрабіў вялікі пралік — рымляне без бою пачалі займаць важныя стратэгічныя пункты, што пасля дало Мітрыдату падставы западозрыць Архелая ў здрадзе.
Паспешлівыя дзеянні Архелая далі Суле неабходную, у гэтых умовах, перадышку, чым ён не замарудзіў скарыстацца. Рымская армія праз Фесалію і Македонію, верагодна, вясной 85 г. да н. э. рушыла ў паход супраць саюзных Мітрыдату фракійскіх плямёнаў. Тут нельга пагадзіцца з Ф. Інарам, што гэтая аперацыя Сулы была выклікана толькі тым, што бяздзейнасць легіёнаў была небяспечнай і Сула быў зацікаўлены ў тым, каб дазволіць ім папоўніць здабычу без асаблівай рызыкі [40, с. 162].
Рымляне даўно і цяжка ваявалі з фракійцамі (Flor, XXXIX, 3). Усю вайну саюзныя Мітрыдату фракійскія плямёны рабілі рэгулярныя ўварванні ў Македонію (Liv., Per., 76, 81, 82, 83). Фракійскія ваенныя атрады даходзілі да Дадоны і Дэльфаў, дзе разрабавалі свяцілішчы Зеўса і Апалона [115, с. 49—50], Таму Сула пачаў карныя аперацыі супраць тых плямёнаў, што межавалі з Македоніяй. Антычныя аўтары пакінулі іх пералік: энеты, дарданы, сінты, скардзіскі, далматы, меды (Арр., Mithr., 55; Eutrop.,V, 4; Aur.Vict., LXXX, 7). Паводле гэтых антычных аўтараў, плямёны былі разбіты ў баях, а землі іх былі спустошаны і
125
разрабаваны. На думку шэрага гісторыкаў [59, с. 198; 115, с. 50; 149, с. 140; 156, s. 8], менавіта тады ў палон да рымлян трапіў Спартак — будучы кіраўнік паўстання рабоў у Італіі, які, як вядома, паходзіў з фракійскага племені медаў. Такія суровыя меры, якія Сула ўвёў супраць фракійцаў, паказваюць, як сур’ёзна ён ставіўся да іх ваеннага патэнцыялу. Аднак малаверагодна, каб Сула рызыкаваў паглыбляцца далёка ў Фракію, дзе ён мог бы быць уцягнуты ў нязручную вайну ў лясістагарыстай мясцовасці. Перад ім стаяла задача пераправы ў Азію, і таму яго экспедыцыя насіла хутчэй за ўсё характар уварванняў на тэрыторыю фракійскіх плямёнаў. Тут ён, верагодна, карыстаўся падтрымкай саюзнага рымлянам цара одрысаў Садала [10, с. 161; 115, с. 51].
У разгар гэтых аперацый да Сулы прыбылі паслы Мітрыдата з паведамленнем, што цар згодзен на мір, але адмаўляецца ад перадачы флоту і вяртання Пафлагоніі. Пры гэтым было сказана, што калі Сула нязгодны, то Мітрыдат можа дамовіцца аб міры на больш выгадных умовах з Фімбрыяй. Можна пагадзіцца з думкай Ф. Інара [40, с. 162]: Мітрыдат мог спадзявацца, што Сула, спяшаючыся вярнуцца ў Італію, згодзіцца на яго прапановы. Апіян (Mithr., 56) і Плутарх (Sulla, XXIII) перадаюць, што пачуўшы гэта, Сула вельмі раззлаваўся. Як лічыць Т. Момзен [74, с. 525], гнеў Сулы быў выкліканы тым, што Мітрыдат паставіў яго на адзін узровень з Фімбрыяй і тым, што яго крайнія мірныя ўмовы не былі прыняты. Гэта так, але пагражаючы пантыйскім паслам расправай і з Мітрыдатам, і з Фімбрыяй, Сула, напэўна, сапраўды мог непакоіцца, што пантыйскі цар можа пайсці на мір з Фімбрыяй і тады ён застанецца самнасам з арміямі і Мітрыдата, і Фімбрыі. Таму Сула неадкладна загадаў рушыць праз Фракію на горад Кіпселы, а адтуль да Гелеспонта.
Архелай асабіста накіраваўся да Мітрыдата, каб пераканаць яго ў неабходнасці як мага хутчэй заключыць мір. Аднак да міру Мітрыдата больш падштурхнулі дзеянні Фімбрыі. Той пасля перамог не захацеў ісці на перагаворы, і таму цар вырашыў заключыць мір з Сулай (Plut., Sulla, XXIII).
Каля Кіпсел на р. Гебр Сула атрымаў звесткі аб тым, што Мітрыдат зацвердзіў дамову [74, с. 526]. Аднак маршу ён не спыніў, увайшоў на Херсанэс Фракійскі, дзе, чакаючы яго, стаяў флот Лукула. Там рымская армія пачала рыхтавацца да пераправы ў Азію. Лукул быў скіраваны наперад у Абідас у Траадзе — яго флот павінен быў забяспечыць бяспеку пераправы войска. Відавочна, што пакуль не заключаны мір, Сула жадаў захапіць як ма
126
га больш тэрыторыі, каб пасля было чым гандляваць. Сам жа факт яго прысутнасці ў Азіі даваў яму дадатковыя перавагі.
Канчаткова ўмовы мірнага пагаднення замацавала асабістая сустрэча Сулы і Мітрыдата каля горада Дардан на азіяцкім беразе Гелеспонта [111, с. 558]. Адносна даты гэтай сустрэчы погляды гісторыкаў падзяляюцца (гл. табл. 4.1). Адны лічаць, што гэта адбылося ў жніўні 85 г. да н. э. [8, с. 274; 45, с. 390; 158, р. 426], другія — узімку 85/84 г. да н. э. [182, р. 202; 183, р. 185; 36, с. 197] ці нават пазней, у 84 г. да н. э. [74, с. 524—526; 41, с. 147; 61, с. 102; 143, р. 160; 184, р. 163—164; 161, s. 340; 149, s. 454; 198, s. 129]. На думку трэціх, восенню 85 г. да н. э. [65, с. 250; 57, с. 88]. У прыкладным вызначэнні гэтай даты трэба абапірацца на ўсю ранейшую логіку падзей. Як паведамляе Апіян (Mithr., 56), асабістая сустрэча Сулы і Мітрыдата адбылася на раўніне, на вачах абодвух войскаў. Значыць, да гэтага часу Сула пераправіў усю, ці, прынамсі, значную частку арміі. Калі Сула мог высадзіцца ў Азіі? Т. Момзен лічыць, што ў 84 г. да н. э. [74, с. 521], В. I. Севасцьянава — напрыканцы 85 г. да н. э. [107, с. 196].
3 часу перагавораў каля г. Дэлія (86/85 г. да н. э.) кампанія рымлян супраць фракійцаў не магла цягнуцца вельмі доўга, бо Сула спяшаўся, максімум вясну — пачатак лета 85 г. да н. э. Прыгадаем, што цар канчаткова пагадзіўся на мір пасля перамог Фімбрыі, якія таксама адбыліся прыблізна ў гэты час. Таму нават калі ўлічыць усе цяжкасці пераправы рымскай арміі (верагодна, недахоп транспартных суднаў, бо Лукул меў у сваім распараджэнні баявыя караблі), то атрымліваецца, што пераправа магла адбыцца ў сярэдзіне лета (у крайнім выпадку — напрыканцы) 85 г. да н. э. Пэўны час таксама магла заняць падрыхтоўка да гэтай сустрэчы. Адсюль вынікае, што Дарданскі мір сапраўды мог быць заключаны не пазней канца лета — пачатку восені 85 г. да н. э. Прыймальнай датай можа быць і жнівень.
Як ужо адзначалася, сустрэча адбылася на вачах армій. Паводле Плутарха (Sulla, XXIII), з Мітрыдатам прыбылі 20 тыс. гаплітаў, 6 тыс. коннікаў, баявыя калясніцы. Непадалёк знаходзіўся пантыйскі флот у 200 баявых караблёў. Сула прыйшоў з чатырма кагортамі пяхоты (2400 чалавек) і 200 коннікаў. Мітрыдат і Сула сустрэліся самнасам, пакінуўшы спадарожнікаў. Апіян (Mithr., 56—58) перадае прамовы Сулы і Мітрыдата, але да гэтага трэба ставіцца з вялікай асцярожнасцю. Больш аб’ектыўнымі ўяўляюцца паведамленні Плутарха (Sulla, XXIV), Мемнона (XXXV, 2—3). Мітрыдат у прамове ўскладаў адказнасць за пачатак вайны