• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Першая Пантыйская вайна прымушае задумацца аб лёсе такіх невялікіх дзяржаў як Кападокія, Пафлагонія, Галатыя, Віфінія. Іх суседзі, і Пантыйскае царства ў час свайго росквіту, і Рымская рэспубліка (пасутнасці, ужо імперыя), разглядалі іх толькі як аб’ект сваіх інтарэсаў і ўвесь час імкнуліся ці ўцягнуць іх у арбіту свайго ўплыву, ці інкарпараваць у свой склад. Што ж тычыцца народаў гэтых дзяржаў, то яны былі для іх суседзяў не больш чым рабскай сілай ці гарматным мясам. Іх правіцелі — марыянеткі ў руках рымлян альбо стаўленікі Мітрыдата — паслухмяна падпарадкоўвалі свае народы жаданням суседніх уладароў.
    Таму па сваім характары вайна была захопніцкай, вайною двух драпежнікаў — Рыма і Понта. Пры тым, што для Пантыйскай дзяржавы вайна пачалася як абарончая, але з далучэннем новых тэрыторый усё больш выразна выяўляўся яе захопніцкі характар.
    Вайна скончылася фактычна безвынікова. Сваёй мэты — знішчыць Пантыйскае царства — Рым не дасягнуў. I хаця вынікі вайны склаліся не на карысць Мітрыдата, тым не менш ніяк не выпадае паўтараць словы Т. Момзена [74, с. 528] аб тым, што пантыйскі цар ізноў трапіў у залежнасць ад Рыма. 3 гэтым нельга пагадзіцца. Нават рымскі гісторык Велей Патэркул (II, 40) ацэньваў становішча Мітрыдата інакш, кажучы, што той быў апошнім з усіх самастойных цароў, акрамя парфянскіх.
    Аднак, нягледзячы на першапачатковыя бліскучыя перамогі, пантыйская армія пацярпела паражэнне. У чым прычыны гэтага?
    Сам Мітрыдат вуснамі Салюстыя (VI, 12) казаў, што перамозе ў вайне перашкодзіў Архелай, здрадзіўшы пантыйскаму войску, і тыя з саюзнікаў, каго ад вайны ўтрымаў разлік на тое, што яны будуць у бяспецы, пакуль цар вядзе вайну, у іх ліку Пталемей,
    132
    цар Егіпта, і крыцяне. Але, калі нават рымскі гісторык перадаў большменш правільна словы пантыйскага цара — такая ацэнка прычын дастаткова вузкая і суб’ектыўная.
    Гісторык Т. Момзен бачыць прычыны паражэння ў самім Мітрыдаце Эўпатары, адмаўляючы яму, як казалася вышэй, у дзяржаўнай мудрасці, выдаючы яго дзейнасць за стыхійны супраціў [74, с. 496, 506]. Т. Момзен спрабуе давесці, што дзейнасць цара насіла неэліністычны характар, што малаазійскія грэкі маглі вельмі нядоўга спадзявацца знайсці ў яго асобе апору і абаронцу. Усё гэта служыць Т. Момзену пацвярджэннем папулярных у XIX ст. ідэй аб наканаванасці барацьбы паміж Захадам і Усходам, якая пачалася ў тыя часы і працягваецца надалей [74, с. 496]. Сімпатыі Т. Момзена, як вядома, былі на баку рымлян. Больш таго, у гісторыі ён адводзіў выключную ролю вялікім людзям — Аляксандру Македонскаму, Гаю Гракху, Суле, Пампею, Цэзару і іншым, што, натуральна, было абумоўлена тым часам, у якім жыў гісторык, і што наклала адбітак на яго твор.
    Цікава, што пра тую ж наканаванасць перамогі Рыма кажа А. Б. Рановіч, разглядаючы яе, праўда, зусім з іншых пазіцый. Прычыны поспеху рымлян, на яго думку, заключаюцца ў тым, што эліністычны свет хутка вычарпаў сябе. Ён лічыў, што, эліністычная дзяржава перастала выконваць сваю галоўную функцыю — яна не магла забяспечыць трывалыя пазіцыі пануючага класа рабаўладальнікаў. У гэтым А. Б. Рановіч бачыць галоўную прычыну падзення эліністычных манархій [96, с. 24; 97, с. 339], Што ж датычыць Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў, то А. Б. Рановіч бачыць у іх апошнюю схватку эліністычнага свету з Рымам, у якой выявіўся рост сацыяльных супярэчнасцей унутры пануючага класа; буйныя рабаўладальнікі ў гарадах Азіі ўзялі бок Рыма зза таго, што Мітрыдат не мог забяспечыць іх спакойнае існаванне [97, с. 165, 283, 339]. Атрымліваецца, што паражэнне Мітрыдата было хутчэй нават не палітычным, а сацыяльнаэканамічным, і да таго ж непазбежным.
    3 гэтым цяжка пагадзіцца. Рабаўладальніцтва, як спосаб вытворчасці, у I ст. да н. э. яшчэ далёка не зжыло сябе. Да таго ж, як шматразова падкрэслівалі гісторыкі, менавіта грэчаскія гарады Прычарнамор’я і іх кіруючыя слаі былі зацікаўлены ў аб’яднанні ўсіх прыпантыйскіх зямель, а, значыць, у існаванні Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата [73, с. 53—62; 64, с. 210, 271; 60, с. 56; 130, с. 41—42; 132, с. 569—571].
    На думку расійскага гісторыка С. Ю. Сапрыкіна, адной з істотных прычын паражэння Мітрыдата стала ўнутраная палітыка
    133
    пантыйскага цара, якая выявілася ў стварэнні ваеннаадміністрацыйнай сістэмы, сістэмы ваенных пасяленняў гарнізонаў, у якіх службоўцысалдаты атрымлівалі зямлю. Гэта, а таксама насаджэнне напаўіранскіх парадкаў у выглядзе сатрапаў, адсоўванне полісных прывілеяў назад, паводле С. Ю. Сапрыкіна, выклікала незадаволенасць і пэўнае расчараванне сярод насельніцтва Малой Азіі [102, с. 204—205].
    Да буйнамаштабнай вайны Пантыйская дзяржава не была падрыхтавана. Неаднароднасць пантыйскай арміі, розніца ў тактыцы вядзення вайны і стракатасць ва ўзбраенні абумоўлівалі яе невысокую баяздольнасць. Моцнай часткай арміі былі толькі атрады наймітаўпрафесіяналаў. Мітрыдат на той момант вайны не жадаў зза няпоўнай падрыхтоўкі да яе і імкнуўся адцягнуць сутыкненне. Рымскі ўрад у той час таксама не жадаў канфлікту з Понтам, заняты Саюзніцкай вайной. Вайна пачалася па ініцыятыве рымскага пасольства ў Азіі, якое дзейнічала з уласных інтарэсаў.
    Нягледзячы на няпоўную падрыхтоўку, арміі Понта не саступалі па сваіх баявых якасцях арміям рымлян і іх саюзнікаў у Малой Азіі. Бліскучая перамога ў бітве на рацэ Амняён дазволіла пантыйскаму камандаванню выхапіць з рук рымлян стратэгічную ініцыятыву і разграміць іх сілы паасобку. Ваенныя поспехі ў спалучэнні з лозунгамі вызвалення ад рымскага прыгнёту і гнуткай філэлінскай палітыкай дазволілі хутка і без значнага супраціўлення авалодаць амаль усёй Малой Азіяй. Гэта прывяло да таго, што галоўнае пантыйскае камандаванне пераацаніла магчымасці сваёй арміі і пашырыла тэатр ваенных дзеянняў на Эгейскае мора і Балканскі паўвостраў. Аднак для вядзення такой буйнамаштабнай вайны Понт не меў падрыхтаваных рэзерваў, сродкаў і г. д. Усё гэта прыйшлося ствараць ужо ў ходзе ваенных дзеянняў. Кампанія вясны — лета 88 г. да н. э. стала часам неспраўджаных спадзяванняў. Бітва пры Херанэі спыніла агульны наступ пантыйскай арміі, а разгром пры Архамене канчаткова падкасіў яе моц.
    Арміі Понта не былі такімі вялікімі, як гэта спрабуюць давесці антычныя крыніцы (Апіян, Плутарх, Юстын, Велей Патэркул, Еўтропій і інш.) і некаторыя гістарычныя даследаванні (Т. Рэйнак, Т. Момзен, Г. Блох, Дж. Каркапіна, Г. Ферэра, Ф. Інар, М. Галіцын, Н. Ламоўры, С. Кавалёў і інш.). Асобныя звесткі (як, напрыклад, паведамленне аб накіраванні ў Грэцыю «медных шчытоў», аб удзеле ў баях тысяч былых рабоў) даюць падставу казаць, што арміям Мітрыдата бракавала ўласных сіл. Калі пантыйскія войскі і пераўзыходзілі рымскія па колькасці, то ў масе
    134
    саступалі ім па баявой падрыхтоўцы, дысцыпліне і г. д. Вельмі сумніўнымі падаюцца і лічбы страт пантыйскай і рымскай армій. Узятыя антычнымі аўтарамі са справаздач і мемуараў рымскіх военачальнікаў, яны без дакладнага асэнсавання перайшлі ў гістарычныя даследаванні. Рымляне і іх саюзнікі ў баях згубілі не некалькі дзесяткаў, а па меншай меры тысячы чалавек.
    Бітва пры Херанэі стала кульмінацыйным пунктам усёй вайны. Па сваіх выніках яна падзяляе ўсю вайну на два этапы. Пасля яе пантыйская армія ўжо не магла авалодаць Грэцыяй і весці буйныя наступальныя аперацыі, хаця пантыйскае камандаванне яшчэ спрабавала іх ажыццявіць. Падзел вайны на этапы і вызначэнне часу бітвы пры Херанэі дае магчымасць удакладніць храналогію падзей другога этапа вайны, зыходзячы з магчымай логікі іх развіцця.
    Сацыяльнаэканамічныя прычыны былі не асноўнымі ў паражэнні Пантыйскага царства. Першыя праявы незадаволенасці з’явіліся якраз пасля бітвы пры Херанэі. Эканамічныя рэсурсы Понта ўвогуле не былі вычарпаны. Да пройгрышу ў вайне прывялі ў першую чаргу ваенныя і палітычныя пралікі пантыйскага камандавання. Гэта адмова Мітрыдата ад саюза з італікамі, пераацэнка магчымасцей пантыйскай арміі, імкненне пашырыць уладанні за кошт іншых тэрыторый, відавочная непрадуманасць і непадрыхтаванасць баявых дзеянняў на тэрыторыі Балканскага паўвострава, у адрозненне ад праведзенай на тэрыторыі Малой Азіі глыбокай стратэгічнай разведкі. He быў выкарыстаны цалкам увесь магчымы патэнцыял пантыйскага флоту і саюзных Мітрыдату піратаў. Пантыйскія военачальнікі на тэрыторыі Балканскага паўвострава дзейнічалі няўзгоднена, што дало магчымасць рымлянам разбіваць іх паасобку. Адсутнічала падрыхтаванае войска, здольнае ваяваць не толькі з малаазійскімі дзяржавамі, але і з легіёнамі Рыма.
    Адзначым і тое, што рымляне ў гэтай вайне напачатку бітваў заўсёды бараніліся, а толькі пасля контратакавалі. Пантыйцы не маглі дазволіць сабе ваяваць у абароне — усё ж значная колькасць салдат патрабавала вялікай колькасці харчовых запасаў. Без цвёрдай дысцыпліны войска паступова пачынала рассейвацца (як напярэдадні бітвы пры Херанэі), губляла ініцыятыву, дазваляла ворагу граміць сябе па частках.
    У адрозненне ад сухапутных сіл, у вобласці майстэрства палеаркетыкі і рымляне, і пантыйцы выступалі як роўныя. Аблога Радоса, Афін і Пірэя з’яўляецца ўзорам дасягнення майстэрства палеаркетыкі гэтага перыяду. Інжынеры абедзвюх армій выка
    135
    рыстоўвалі самыя разнастайныя дасягненні ваеннай думкі: ад простых таранаў і воранаў да вялікіх рухомых вежаў і вядзення складаных падземных галерэй з мэтай падкопу. Характэрным было прымяненне абложнай вежы, усталяванай на караблях, як у выпадку аблогі Радоса. Што датычыцца кідальных машын, то звесткі антычных крыніц пра іх не канкрэтныя і сціслыя (Арр., Mithr., 26, 27, 30, 34). Хутчэй за ўсё ў пантыйскай і рымскай арміях ужываўся ўвесь спектр тагачасных кідальных машын: катапульты, анагры, балісты, палінтоны, палібалы і інш.
    У забеспячэнні пантыйскай арміі, акрамя рабункаў і кантрыбуцый, істотную ролю адыгралі базы, якія стваралі пантыйскія военачальнікі на занятай тэрыторыі. Гнуткая палітыка ў адносінах да мясцовага насельніцтва; усталяванне складаў ва ўмацаваных пунктах з гарнізонамі, што складалі аператыўны рэзерв, папаўненне складаў, верагодна, за кошт закупак харчавання ў мясцовага насельніцтва — гэта тыя мерапрыемствы, што забяспечвалі стварэнне і функцыянаванне прамежкавых баз