• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Мінск 2004
    48.88 МБ
    А. Г. Зельскі
    ПЕРШАЯ ПАНТЫЙСКАЯ
    (МІТРЫДАТАВА) ВАЙНА
    А. Г. Зельскі
    ПЕРШАЯ ПАНТЫЙСКАЯ (МІТРЫДАТАВА) ВАЙНА
    МІНСК
    БДУ 2004
    УДК 939.2/.3
    ББК 63.3(0)31
    350
    Рэцэнзенты:
    доктар гістарычных навук, прафесар К. А. Рэвяка;
    кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. I. Мініцкі
    Зельскі А. Г.
    350 Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна / А. Г. Зельскі. — Мн.: БДУ, 2004. — 147 с.
    ISBN 985485146Х.
    У манаграфіі даследуецца праблема супрацьстаяння Пантыйскага царства і Рыма. Аўтар выказвае свой погляд на баявыя дзеянні пантыйскай і рымскай армій, іх колькасць, страты. Пададзены картаграфічны і схематычны матэрыял, храналогія.
    Для студэнтаў гістарычных факультэтаў, выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй антычнасці.
    УДК 939.2/.3
    ББК 63.3(0)31
    ISBN 985485146Х
    © Зельскі А. Г., 2004
    © БДУ, 2004
    Маёй любай матулі за яе цярплівасць, дапамогу і разуменне з удзячнасцю прысвячаю
    УВОДЗІНЫ
    3 даўніх часоў гісторыя войнаў цікавіць грамадства. Нягледзячы на тое, што цяпер вывучэнне гісторыі скіравана на даследаванне сацыяльных, побытавых, сямейных праблем, пытанне пра войны застаецца актуальным і ў наш час. Падзеі паказваюць, што вайна як спосаб вырашэння палітычных, этнічных, эканамічных, сацыяльных і іншых спрэчак і канфліктаў паміж дзяржавамі і народамі перанесена і ў XXI ст.
    Змянілася ўзбраенне, вайсковы рыштунак, тактыка і стратэгія, але засталіся пэўныя правілы ваенных дзеянняў, што дайшлі да нас са старажытнасці. Так, напрыклад, Пантыйскія войны паказалі паспяховасць тактыкі партызанскай, так званай «малой» вайны для слабай арміі з больш моцным ворагам. Паранейшаму актуальнай застаецца і ідэалагічная барацьба, імкненне выставіць праціўніка беззаконным агрэсарам, каб апраўдаць уласныя ўчынкі ў вачах насельніцтва сваёй краіны.
    Вывучэнне Пантыйскіх войнаў у прыватнасці, як і войнаў старажытнасці ўвогуле, паказвае, што ўсе прыёмы вядзення вайны, ад самых звычайных да самых жахлівых, людзі пачалі выкарыстоўваць здаўна. Пазнейшыя стагоддзі і сучаснасць не дадаюць амаль нічога новага, хіба што мяняюцца сродкі вынішчэння людзей, а спосабы тыя самыя: тут і дэпартацыя народаў, і «зачысткі» гарадоў і цэлых абласцей ад «небяспечнага» насельніцтва, што з аднолькавым поспехам прымянялі і пантыйцы, і рымляне як на тэатры ваенных дзеянняў, так і ў тыле супраць італікаў у Малой Азіі і грэкаў у Беотыі і Атыцы. А пра марадзёрства ўжо і казаць няма чаго. Яно квітнела здаўна і на яго ўсе палкаводцы ад старажытнасці да нашых дзён паглядаюць скрозь пальцы і прымаюць захады да яго спынення, калі неабходна заваяваць не тэрыторыі, а сімпатыі насельніцтва.
    Пантыйскае царства знаходзілася на ўсходзе Малой Азіі. Гэта адна з эліністычных дзяржаў, што адыграла адметную ролю ў гіс
    3
    торыі антычнасці і аказала вялікі ўплыў не толькі на суседнія дзяржавы, але мела выключнае значэнне для вырашэння гістарычнага лёсу краін Усходняга Міжземнамор’я, асабліва для вялізнага прычарнаморскага рэгіёну. 3 поўным правам можна казаць пра ўплыў Пантыйскага царства на вырашэнне кірунку сусветнай гісторыі. Працяглае супрацьстаянне Пантыйскай дзяржавы экспансіі Рыма на Усходзе несумненна адбілася на раскладзе палітычных сіл у Рыме, садзейнічала паглыбленню ў ім палітычнага крызісу і шпаркаму пераходу да дыктатуры, а пасля і да прынцыпату.
    Заснавальнікам Пантыйскага царства традыцыйна лічыцца Мітрыдат I Ктыст (302—266 гг. да н. э.) з персідскага роду Ахеменідаў [170, s. 33—39; 141, s. 150—153; 182, р. 2—7, 183, р. 95, 131 — 133; 168, р. 188; 61, с. 17—18, 30—31; 71, с. 136; 102, с. 19—38]. Асноўным насельніцтвам Пантыйскага царства былі кападакійцы. 3 цягам часу ў склад дзяржавы былі ўключаны грэчаскія гарады ўзбярэжжа Понта Эўксінскага да г. Трапезунд, a таксама тэрыторыі, заселеныя плямёнамі, што жылі на ўсходніх межах. Этнічны і сацыяльны склад Пантыйскага царства не быў аднастайным — побач з высокаразвітымі грэчаскімі гарадамі існавалі мясціны, на якіх панавалі родаплемянныя адносіны.
    Пачынаючы з II ст. да н. э. Пантыйскае царства вяло актыўную знешнюю палітыку. Цар Фарнак I (каля 190—169 гг. да н. э.) ваяваў супраць Віфініі, Пергама, Кападокіі, у выніку чаго Понт набыў г. Сінопу і пашырыў свой уплыў. Знешняя палітыка Фарнака I і яго пераемнікаў паступова зрабілася зусім філэлінскай: былі ўсталяваны палітычныя і эканамічныя адносіны з Херсанэсам Таўрычаскім, умацаваны стасункі з Афінамі і Дэласам. Найбольшы росквіт Пантыйскага царства прыпадае на цараванне Мітрыдата VI Эўпатара (121—63 гг. да н. э.). Дзякуючы яго таленавітай і ўзважлівай знешнепалітычнай дзейнасці была створана вялікая Пантыйская дзяржава, якая аб’яднала амаль усе землі вакол Понта Эўксінскага. Матэрыяльныя і людскія рэсурсы гэтых зямель далі магчымасць стварыць моцную наёмную армію і ваенны флот.
    На пачатку I ст. да н. э. Пантыйскае царства ператварылася ў магутную, сапраўды сусветную дзяржаву. Апынуўшыся воляю гістарычных лёсаў апошняй апораю элінізму на Усходзе, Пантыйскае царства ўпарта супрацьстаяла экспансіі Рыма, уступіўшы з ім у працяглую бязлітасную барацьбу — т. зв. Мітрыдатавы войны (89—85 гг. да н. э., 83—81 гг. да н. э., 74—63 гг. да н. э.).
    4
    Эфектыўнае супраціўленне рымскай экспансіі стала мажлівым толькі пры наяўнасці палітычнай волі ў кіраўніцтва Пантыйскай дзяржавы ў асобе яе кіраўніка — цара Мітрыдата VI Эўпатара. Менавіта яго намаганнямі быў створаны саюз дзяржаў і народаў басейна Понта Эўксінскага. Аднак ужо тады выявілася характэрная тэндэнцыя, што ўсе шматнацыянальныя, шматэтнічныя дзяржавы, імперыі, створаныя і ствараемыя без уліку інтарэсаў іх народаў (а гэта падаецца ўвогуле немагчымым), асуджаны раней ці пазней на заняпад і знікненне. Але Пантыйскае царства загінула не ў выніку ўнутраных сацыяльных і этнічных канфліктаў, але зза краху ваеннай машыны, зза палітычных і ваенных пралікаў уласнага кіраўніцтва. У гэтых войнах выразна выявілася мэта не проста заваёвы тэрыторый, але паслядоўнага знішчэння палітычнага праціўніка і эканамічнага канкурэнта.
    Пантыйскае царства ўяўляла сабою сплаў элінскай і ўсходняй культур, своеасаблівы сінтэз іранскіх манархічных і грэчаскіх полісных традыцый. Даследаванне унікальнага феномена Пантыйскай дзяржавы пачалося ў XVIII ст. Аднак ішло яно звычайна ў рамках вывучэння старажытнарымскай гісторыі. Гэтаму спрыяла тое, што падзеі супрацьстаяння Понта і Рыма дайшлі толькі ў апісанні рымскіх ці грэчаскіх гісторыкаў прарымскай арыентацыі (Апіян, Плутарх, Страбон, Юстын, Велей Патэркул, Флор і ініпыя). Погляды другога, пантыйскага боку на гэтыя войны не былі выказаны і не захаваліся. Гэта стала адной з прычын таго, што войны Пантыйскага царства з Рымам разглядаюцца пераважна з рымскага пункта гледжання. У заходняй гістарыяграфіі пераважаюць негатыўныя ацэнкі дзейнасці Мітрыдата. Магчыма, тут дае аб сабе знаць няпісанае правіла: калі пераможцаў не судзяць, то пераможаных судзяць заўсёды і большай часткай несправядліва. Усе ўчынкі і дзеянні Мітрыдата непазбежна адлюстроўваюцца ў фінале яго канчатковага паражэння. Звычайна не ўлічваецца тое, што пэўнасць асобных сцвярджэнняў антычных аўтараў сумніўная, неабходныя звесткі часта фрагментарныя і супярэчлівыя, а некаторыя падзеі не ўзгаданы зусім. Больш таго, учынкі Мітрыдата, які быў праціўнікам Рыма, не маглі атрымаць аб’ектыўнай адзнакі ў працах антычных аўтараў. Толькі тыя з іх (Апіян, Мемнон, Страбон), хто не схільны да ідэалізацыі рымскай палітыкі, прыводзяць найбольш дакладныя факты.
    5
    У канцы XIX ст. і асабліва ў XX ст. з’явілася значная колькасць прац і грунтоўных даследаванняў, прысвечаных сацыяльным, эканамічным праблемам альбо тых, што ахопліваюць гісторыю Пантыйскага царства цалкам, разглядаючы ваенны бок падзей не заўсёды крытычна ці ўвогуле абыходзячы яго. Гэта датычыцца як заходняй, так і ўсходнееўрапейскай гістарыяграфіі.
    Неабгрунтаваным, аднак, можна лічыць тэзіс аб вычарпальным даследаванні знешнепалітычнай гісторыі Пантыйскага царства. Цікава, што пры гэтым чытач звычайна адсылаецца да прац заходніх аўтараў, пераважна XIX ст. Нават у спецыялістаў па гісторыі вайсковага майстэрства барацьба паміж Понтам і Рымам не атрымала дастатковага асвятлення. Ваенныя падзеі часцей за ўсё разглядаюцца з традыцыйных рымскіх пазіцый. Тое, што звязана з поспехамі пантыйскай арміі, альбо прыгадваецца мімаходзь, альбо застаецца паза ўвагай.
    Па сённяшні дзень гісторыкі не даюць адказу на розныя пытанні, што выяўляюцца пры разглядзе антычных крыніц і навуковых прац па гісторыі Пантыйскага царства. Праблематычнымі з’яўляюцца погляды шэрага гісторыкаў на баявыя дзеянні пантыйскай і рымскай армій, асабліва на іх колькасць, страты. Амаль зусім не распрацаваны картаграфічны і схематычны матэрыял. Храналогія таксама з’яўляецца дыскусійнай.
    Неабходна адзначыць, што аўтар імкнецца разгледзець ваенныя падзеі не з рымскага, а з пантыйскага пункта гледжання. Увогуле, праблема супрацьстаяння Пантыйскага царства і Рыма ляжыць у плоскасці супрацьстаяння цывілізацый эліністычнай і рымскай, Усходу і Захаду, прычым агрэсарам у той час былі не краіны эліністычнага Усходу, якія намагаліся адстаяць сваю незалежнасць, але Рымская рэспубліка, якая ўсё больш набывала рысы імперыі.
    РАЗДЗЕЛ 1
    КРЫНІЦЫ I ГІСТАРЫЯГРАФІЯ АБ ПЕРШАЙ ПАНТЫЙСКАЙ (МІТРЫДАТАВАЙ) ВАЙНЕ
    1.1.	АСНОЎНЫЯ КРЫНІЦЫ
    Час жорстка абышоўся з крыніцамі па гісторыі войнаў Понта з Рымам. Большая частка з іх незваротна страчана, але тыя, што захаваліся, даюць каштоўныя звесткі. Гэта, перш за ўсё, пісьмовыя помнікі, важнейшымі з якіх трэба лічыць творы грэчаскіх і рымскіх аўтараў: Апіяна, Плутарха, Мемнона, Страбона, Паўсанія, Флора, Салюстыя, Лівія, Велея Патэркула, Аўрэлія Віктара, Еўтропія, Юстына, Вегецыя Рэната, Франціна.
    На жаль, у творах большасці з іх звесткі аб Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнах фрагментарныя, сапраўднасць некаторых сцвярджэнняў сумніўная. He ўсе творы, якія дайшлі да нас, з’яўляюцца поўнымі, некаторыя сведчанні адрывачныя. Да таго ж падзеі выкладаюцца выключна з рымскага боку, антычныя аўтары не пакінулі нам версію пантыйскага боку. Але і па тых крыніцах, што засталіся, можна аднавіць падзеі, ад якіх нас аддзяляе больш дзвюх тысяч год гісторыі.