Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
Усё гэта магло даваць Фарнаку неблагія спадзяванні на станоўчы вынік антырымскага паходу. Вайна, якая пачалася з saxony Фарнакам Фанагарыі, хутка перарасла ў сур’ёзную пагрозу рымлянам на Усходзе. Хутка авалодаўшы Калхідай і Малой Арменіяй, Фарнак разграміў рымскія войскі пад Нікапалем і авалодаў Сінопай. Ведучы барацьбу з рымлянамі і іх саюзнікамі, яго войскі ўвайшлі ў Кападокію і Віфінію (Caes., Bell. Alex., 34—41). Усур’ёз занепакоены поспехамі Фарнака, Цэзар кінуў усе справы ў Александрыі і паспяшаўся ў Азію. I гэта зразумела, бо варта было б Фарнаку замацавацца на бацькоўскіх землях на
24
большменш працяглы час, і тады ў Малой Азіі паўстаў бы жахлівы для рымлян прывід новай Пантыйскай вайны. Хуткасць, з якой Цэзар спяшаўся ў Малую Азію, сведчыць, як баяліся рымляне гэтай пагрозы. Знясіленае баямі войска Фарнака апынулася без падмацаванняў у разбураным вайною краю, бо Баспор — адзіная крыніца матэрыяльных і людскіх рэсурсаў — аказаўся адрэзаным зза здрады намесніка Фарнака — Асандра [24, с. 312]. Ля горада Зелы 2 жніўня 47 г. да н. э. у гэтай вайне была пастаўлена апошняя кропка. Фарнак быў разбіты (Caes., Bell. Alex., 72—77), а Цэзар пасля святкаваў трыумф, які быў названы «triumphum Ponticum» — «Пантыйскім» (Suet., Caes., 37). Такім чынам, вайну Фарнака з рымлянамі можна лічыць IV Пантыйскай вайной.
Зразумела, ніхто не заклікае адразу адмовіцца ад традыцыйнай назвы гэтых войнаў — Мітрыдатавы войны. Але ўлічваючы ўсе акалічнасці, паглядзеўшы на войны з процілеглага рымлянам боку — пантыйскага — варта было б называць іх Пантыйскімі войнамі.
P A 3 Д 3 Е Л 2
ПАНТЫЙСКАЕ ЦАРСТВА НАПЯРЭДАДНІ ВАЙНЫ
Да пачатку I ст. да н. э. Пантыйскае царства з параўнальна невялікай малаазійскай краіны вырасла ў буйнейшую эліністычную дзяржаву Усхода. Царствам разумна кіраваў Мітрыдат VI Эўпатар (132—63 гг. да н. э.), якога сучаснікі і гісторыкі называлі Мітрыдатам Вялікім (Сіс., Pro Mur., 32; Арр., Mithr., 113; Suet., Caes., 35; Eutrop., VI, 22; Vel. Pat., II, 18, 1; Plin., NH., XXV, 3). Уладанні Мітрыдата складалі Верхняя Кападокія, ці ўласна Понта, частка Пафлагоніі да горада Амастрыды і ўзбярэжжа на захадзе да Гераклеі, землі на ўсходзе — Малая Арменія, Калхіда, а таксама амаль усё паўночнае і паўночнаўсходняе ўзбярэжжа Понта Эўксінскага, у т. л. і Баспорскае царства і землі вакол Меатыды (Strab., I, 2, 1; XI, 2, 17—19; XII, 3, 1; Memn., XXX, 2) (мал. 2.1).
Стварэнне Пантыйскай дзяржавы, якая ахапіла амаль усе землі вакол Понта Эўксінскага, аб’яднала ў значную палітычную сістэму велізарныя тэрыторыі, населеныя рознымі народамі, аддаленымі адзін ад аднаго і са сваім самастойным ўкладам жыцця,— немагчыма разглядаць толькі як вынік паспяховай палітычнай і ваеннай дзейнасці Мітрыдата Эўпатара. Зразумела, нельга адмовіць значнасць ролі пантыйскага цара ў збіранні зямель у адзіны дзяржаўны арганізм. У рэшце рэшт, менавіта Мітрыдат VI стварыў гэтую дзяржаву. Аднак неабходна адзначыць і тое, што такое аб’яднанне было падрыхтавана ўсім папярэднім развіццём прыпантыйскіх краёў і зямель, і грунтавалася яно на зусім рэальнай эканамічнай падставе ў выглядзе развітых унутрыпантыйскіх сувязей, асабліва ўзмацнелых у эліністычную эпоху. Як слушна даводзіць даследчык Д. Б. Шэлаў: «Стварэнне дзяржавы Мітрыдата з’явілася заканамерным завяршальным этапам падрыхтаванага здаўна аб’яднання ўсіх прыпантыйскіх зямель у рамках адзінага палітыкаэканамічнага цэлага» [132, с. 552—553]. Сапраўды, археалагічныя і нумізматычныя дадзеныя сведчаць аб няўхільным росце, пачынаючы з IV ст. да н. э., унутрыпантыйскіх сувязей. Дакументы эпіграфікі гавораць аб цесных узаемных сувязях паміж гарадамі і дзяржавамі антычнага Прычарнамор’я [132, с. 553].
26
Мал. 2.1. Пантыйскае царства
Успрыняцце прыпантыйскага рэгіёну як адзінага геаграфічна і эканамічна цэлага даволі рана выклікала ідэю аб аб’яднанні зямель. Самае ранняе ўвасабленне гэтай ідэі адносіцца да дзейнасці баспорскага цара Эўмела, які планаваў аб’яднаць землі пад сваёй
27
уладай. Падобна выглядаюць і спробы Калатыі ўсталяваць гегемонію ў Заходнім Прычарнамор’і [130, с. 37—38; 132, с. 554]. Больш выразным бачыцца імкненне да аб’яднання прычарнаморскіх краін у дзейнасці пантыйскага цара Фарнака I (190/189—170/169 гг. да н. э.). Ён авалодаў Сінопай, заснаваў Фарнакію і іншыя апорныя пункты на малаазійскім узбярэжжы, вёў вайну за гегемонію ў Малой Азіі (Polyb., XXIV, 1, 1—3; 5, 1—3; 8, 1 — 11; 9, 1—13; XXV, 2, 1 —15; XXVII, 7, 5). Усталяванне цесных адносін з Гераклеяй, Кізікам, Месембрыяй, Адэсам, Херсанэсам, Калхідай яўна мела мэтай зацвердзіць уплыў пантыйскага цара па ўсім ўзбярэжжы Понта Эўксінскага [46, с. 30—34; 60, с. 61; 103, с. 103; 130, с. 39—41; 184, р. 41—44; 169, р. 191 — 193; 170, р. 25—34; 171, s. 72—79]. Тую ж палітыку працягваў Мітрыдат V Эвергет (150—122 гг. да н. э.). Яго дыпламатычная дзейнасць, падмацаваная ваеннымі поспехамі, прывяла да ўваходжання ў склад Понта Пафлагоніі і Вялікай Фрыгіі. Апошняя, аднак, па прапанове Гая Гракха, была адабрана і далучана да правінцыі Азія. Пры Мітрыдаце V эканамічная і палітычная актыўнасць Пантыйскага царства закранула не толькі басейн Чорнага мора, але і Эгейскага мора. Істотную ролю тут адыгралі даўнія і цесныя гандлёвыя сувязі Сінопы і Аміса, і цары Понта скарысталі гэта дзеля ўмацавання свайго ўплыву ў гэтым рэгіёне [64, с. 238—243, 251—252; 130, с. 41—42; 170, р. 108]. Эпіграфічныя і археалагічныя помнікі сведчаць аб усё больш цесных кантактах паміж Понтам і востравам Дэлас, якія не мелі прамога дачынення да гандлю: апякунства Мітрыдата V Эвергета, а пасля і Мітрыдата VI Эўпатара над дэлоскімі гімнасіямі, ахвяраванні храмам і г. д. [64, с. 239—249; 102, с. 85]. За ўсім гэтым усё выразней праглядае мэтанакіраваная і няўхільная дзейнасць, скіраваная на ўмацаванне свайго ўплыву на Дэласе, а праз Дэлас — і ў Афінах, імкненне знайсці саюзнікаў супраць рымскай экспансіі. Ужо тое, што двор пантыйскіх цароў меў амаль элінскае аблічча, сведчыць аб разуменні імі ролі грэчаскіх гарадоў як элемента звязку пантыйскай дзяржавы. Філэлінскія сімпатыі пантыйскіх цароў падмацоўвала і тое, што ў ваенным плане грэкі саступалі толькі рымлянам, і без іх вопыту, актыўнай дапамогі немагчыма было ператварыць слабаарганізаваныя атрады пантыйцаў у рэальную армію, здольную супрацьстаяць легіёнам [187, р. 935].
Паведамленне Страбона (X, 4, 10) аб дзейнасці Дарылая красамоўна сведчыць пра курс пантыйскіх цароў у Эгеідзе. Страбон гаворыць, што той займаўся наборам наймітаў і наведваў з тою мэтай Грэцыю, Фракію, Крыт. Пасля забойства Мітрыдата V
28
(відавочна, не без дапамогі рымскай агентуры) [58, с. 72; 102, с. 102—103; 183, р. 51] Дарылай застаўся на Крыце, баючыся за сваё жыццё ў выпадку вяртання ў Понт. Я. А. Молеў выказаў здагадку, што падарожжы Дарылая, які займаў высокую пасаду пры Мітрыдаце V, звязаны не проста з вярбоўкаю наймітаў, але з разведкай будучага тэатра ваенных дзеянняў і набыццём новых саюзнікаў [73, с. 19]. Сапраўды, калі пазней Понт увайшоў у ваенны канфлікт з Рымам, баявыя дзеянні ішлі менавіта ў тых мясцінах, якія наведаў Дарылай Тактык, прычым і крыцяне, і частка полісаў Элады, і фракійскія плямёны сталі на бок Понта.
У дадзеным раздзеле мы не ставім мэтай падрабязна прасачыць усе этапы і падзеі ўваходжання розных зямель у Пантыйскае царства, бо існуюць адмысловыя выданні. Пастаўлена больш вузкая задача — узважыць ваеннаэканамічны патэнцыял асноўных частак Пантыйскага царства. Але неабходна адзначыць, што аб’яднанне зямель Прычарнамор’я адбылося дастаткова хутка, на працягу першых 10—15 год самастойнага кіравання Мітрыдата VI, што несумненна сведчыць аб наяўнасці падрыхтаванай «глебы» для такога аб’яднання.
Малая Арменія была далучана да Понта адной з першых (каля 113/112 г. да н. э.). Як сведчыць Страбон (XII, 3, 28), Мітрыдат атрымаў яе па завяшчанню цара Антыпатра [72, с. 185—187; 170, s. 87—88]. На думку Д. Меджы [168, р. 195], гэта адбылося пазней, пад час крымскіх паходаў. Уваходжанне яе прайшло без цяжкасцей — край меў даўнія рознабаковыя сувязі з Понтам яіпчэ з часоў Фарнака I (Polyb., XXV, 2, 11). Малая Арменія стала адной з галоўных апорных баз Мітрыдата VI у яго змаганні супраць Рыма. Менавіта тут цар збудаваў умацаваныя крэпасці, дзе захоўваў свае скарбы. Воіны з Малой Арменіі складалі пантыйскі гарнізон, пасланы Мітрыдатам у Ольвію. У воінах«арменійцах», узгаданых у альвійскім дэкрэце, даследчыкі бачаць менавіта воінаў Малой Арменіі [20, с. 12—13; 72, с. 189; 102, с. 137—138], а не жыхароў пантыйскага горада Армена [38, с. 276—290]. Уваходжанне Малой Арменіі ў склад Понта істотна павялічыла ваенныя сілы цара. На думку Я. А. Молева [73, с. 188], усё пантыйскае войска ў той час налічвала 10—15 тыс. чалавек. Малая Арменія ў пачатку I Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны выставіла 10 тыс. коннікаў (Арр., Mithr., 17). Пра тую ж колькасць гаворыць і Юстын (XXXVIII, 1, 8), апісваючы падзеі ў Кападокіі. Як лічыць Я. А. Молеў [72, с. 188], гэта была колькасць дапаможнага армянскага войска, вызначаная з пачатку падпарадкавання Малой Арменіі. Асобы статус краіны пад
29
крэслівае той факт, што напярэдадні сутыкнення з Рымам ёю кіруюць не намеснікі з ліку «сяброў» цара, але яго родны сын Аркафій (Арр., Mithr., 17).
Наступным аб’ектам экспансіі Понта стала Калхіда. Паводле Страбона (XII, 3, 28; XII, 3, 1) Мітрыдат авалодаў ёю разам з Малой Арменіяй і землямі тыбарэнаў і халібаў, што ляжалі між Понтам і Калхідай. Як лічаць гісторыкі, гэта адбылося адразу пасля далучэння Малой Арменіі каля 111 —110 г. да н. э. Далучэнне ішло як мірным, так і ваенным шляхам [60, с. 72—75; 63, с. 17—19; 73, с. 24—27; 169, р. 59; 170, s. 87]. Іншыя даследчыкі мяркуюць, што ўнутраныя раёны Калхіды былі далучаны пазней [34, с. 602—603; 182, р. 69—71]. Д. Б. Шэлаў дапускае, што ўжо тады Мітрыдат VI рабіў планы пашырэння сваіх уладанняў на Захадзе, рыхтуючыся да барацьбы ў Малой Азіі, а дзеля гэтага яму былі неабходны трывалыя пазіцыі на Усходзе [131, с. 31]. Сапраўды, саюзнікамі Мітрыдата на пачатку Першай Пантыйскай вайны выступаюць Вялікая Арменія і Іберыя (Арр., Mithr., 15; Memn., XXX; Just., XXXVIII, 3, 5).