• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Як слушна заўважае Д. Б. Шэлаў, валоданне Калхідай было надзвычай важна для Мітрыдата ў стратэгічных адносінах, таму што дазваляла аказваць ціск на яго ўсходніх саюзнікаў [131, с. 32], Як сродак ўмацавання палітычнага ўплыву Мітрыдат выкарыстоўваў прыморскія гарады Калхіды, вельмі зацікаўленыя ў захаванні гандлёвых адносін з гарадамі Пантыйскага царства, асабліва з Сінопай, у руках якой у той час быў сканцэнтраваны транзітны гандаль між Калхідай і міжземнаморскімі цэнтрамі [39, с. 231—233; 60, с. 59—63, 76—77; 64, с. 270—275].
    У складзе Пантыйскай дзяржавы Калхіда займала адно з вя^ дучых месц, служыла арсеналам для забеспячэння ўсім неабходным пантыйскай арміі і асабліва флоту. Страбон (XI, 2, 17—18) характарызуе Калхіду як пастаўшчыка ўсяго неабходнага для будаўніцтва флоту — карабельнага лесу, смалы, пянькі, воску. У Калхідзе была развіта вытворчасць выдатнага валакністага льну, неабходнага для ветразяў [27, с. 190; 63, с. 50—52]. I хаця ў раёне Сінопы і ў іншых месцах пантыйскага ўзбярэжжа меліся ўласныя лясныя масівы [131, с. 32], але валоданне Калхідай давала магчымасць на месцы будаваць і аснашчаць караблі.
    Калхіда была, несумненна, і харчовай базай пантыйскай арміі. Звычайна лічыцца, што пастаўшчыком хлеба быў Баспор [24, с. 305; 28, с. 30]. Аднак на думку Д. Б. Шэлава, на 180 000 медымнаў хлеба — паставак з Баспору, аб якіх кажа Страбон (VII,
    30
    4,	6), можна было пракарміць 30—40 тысяч салдат, гэта значыць толькі частку арміі Мітрыдата [131, с. 33J. Гісторыкі мяркуюць, што Калхіда таксама была адным з цэнтраў нарыхтовак харчавання [39, с. 234; 131, с. 34]. Неабходна адзначыць, што менавіта Калхіда з’яўлялася ці не адной з асноўных крыніц паступлення золата ў скарбніцу пантыйскага ўладара. Гісторыкі неаднаразова падкрэсліваюць вялікую ролю золата ў знешнепалітычнай дзейнасці цара [76, с. 157; 131, с. 34]. Валоданне Калхідай азначала магчымасць выкарыстання ваяўнічых плямёнаў, якія засялялі горныя раёны Каўказа: ахейцаў, леўкасіраў (Арр., Mithr., 69).
    Далей, як вядома, да Пантыйскага царства было далучана і Паўночнае Прычарнамор’е. У гістарыяграфіі дастаткова падрабязна вывучаны ўсе перыпетыі, звязаныя з гэтым актам [24, с. 298—304; 28, с. 22—30; 42, с. 58—65; 70, с. 114—134; 79, с. 8—9; 128, с. 41—43; 133, с. 86—90; 169, р. 46—47; 182, р. 45—59]. Адзначым, што аперацыі пантыйскіх палкаводцаў у 111—105 гг. да н. э. прывялі да ўключэння ў склад Понта велізарных паўночнапрычарнаморскіх раёнаў. 3 гэтага часу Пантыйскае царства набывае панаванне на Понце Эўксінскім. У распараджэнне Мітрыдата VI трапляюць рэсурсы прычарнаморскіх гарадоў і дзяржаў. Мірнае існаванне пад абаронай пантыйскіх гарнізонаў прывяло да паляпшэння эканамічнага жыцця гарадоў Баспора і Таўрыды. Сельская гаспадарка магла развівацца без шкоды ад варожых нападаў. Паляпшэнне жыццёвага ўзроўню садзейнічала ўмацаванню прапантыйскіх сімпатый [73, с. 47]. Баспор, аб’яднаны асабістай уніяй, працягваў заставацца адасобленай палітычнай адзінкай у складзе Пантыйскай дзяржавы і ўзначальваўся асобым намеснікам цара, ролю якога выконвалі па чарзе сыны Мітрыдата [132, с. 567]. Паўночнапрычарнаморскія гарады фармальна захоўвалі статус полісаў, унутранае самакіраванне і дэмакратычныя інстытуты, нават з правам чаканкі ўласнай манеты, у чым даследчыкі бачаць саступку Мітрыдата прыхільнікам поліснай аўтаркіі, пры тым, што рэальна манетная эмісія знаходзілася ў руках пантыйскага цара [38, с. 290; 48, с. 23; 73, с. 35; 128, с. 43—52],
    Як і ў выпадку з Калхідай, Понт набыў важную крыніцу людскіх і матэрыяльных рэсурсаў напярэдадні магчымага сутыкнення з Рымам. У гістарычнай літаратуры неаднаразова падкрэслівалася вялікая роля Баспора як асноўнай крыніцы хлеба для арміі Мітрыдата [24, с. 305; 28, с. 30]. Хлебароднасць краю падкрэслівае і Страбон. Сапраўды, Баспор выплочваў штогод у якасці даніны Мітрыдату 180 000 медымнаў (каля 7200 тон) хлеба і 200 Ta
    31
    лантаў срэбра (Strabo, VII, 4, 4—6). Пастаўкі даволі сціплыя. Вядома, што перад пачаткам Трэцяй Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны па загаду цара ў краіне было назапашана каля 2 млн медымнаў хлеба (Арр., Mithr., 69), што давала магчымасць карміць пантыйскую армію на працягу двух год [73, с. 62, 75]. На думку М. I. Максімавай [64, с. 227], асноўная маса прадуктаў харчавання не бралася ў якасці даніны, але закуплялася ў Паўночным Прычарнамор’і, чым і тлумачыцца распаўсюджанне пантыйскай меднай манеты. Пра гэта ж сведчаць і археалагічныя знаходкі [47, с. 115, 133]. Акрамя хлеба, на што амаль не звяртаецца ўвагі, дзеля забеспячэння харчаваннем пантыйскай арміі і флоту, з Баспора вывозілася, відавочна, і салёная рыба, здабыча і апрацоўка якой у той час была наладжана амаль у прамысловых маштабах [24, с. 109—113, 173], а таксама скуры, жывёла [133, с. 87]. Тутэйшыя грэчаскія гарады былі высокаразвітымі рамеснымі цэнтрамі, што мелі даўнія традыцыі вырабу зброі, будаўніцтва баявых і гандлёвых караблёў [82, с. 81—83, 88—91; 84, с. 155— 158], Такім чынам, Паўночнае Прычарнамор’е іграла ролю тылавой базы Пантыйскай дзяржавы.
    Трэба адзначыць, што разам з уключэннем антычных гарадоў гэтага рэгіёну ў выніку паходаў Дыяфанта і Неапталема, што падрабязна разгледжана ў гістарычнай літаратуры [72, с. 28—36, 45—46; 101, с. 140—151; 38, с. 278—280; 43, с. 85—89; 169, р. 55—56], у арбіту Пантыйскага царства трапілі і «варварскія» плямёны Паўночнага Прычарнамор’я, што жылі на прасторы ад Істра (Дуная) да Танаіса (Дона) і вакол Меатыды (Азоўскага мора); скіфы, сарматы, таўры, бастарны, фракійцы. Адносіны з імі былі саюзнымі, аднак спачатку гэты саюз не быў добраахвотным — у Таўрыдзе, напрыклад, знаходзіліся пантыйскія гарнізоны. Дарэчы, рымскія дыпламаты патрабавалі вяртання родавых уладанняў скіфскім царам (Memn., XXX, 2), імкнучыся тым мінімізаваць поспехі Мітрыдата. Але падмацаваць свае загады сілай Рым не мог — у гэты час рэспубліка вяла войны з кімврамі і тэўтонамі, нумідыйцамі, падаўляла паўстанне рабоў на Сіцыліі. Мітрыдат праігнараваў гэтыя патрабаванні. Даследчыкі адзначаюць [73, с. 46; 102, с. 148], што Мітрыдат праводзіў у адносінах да плямёнаў узважаную палітыку, заключаючы з іх правадырамі саюзныя дамовы. Так было ў адносінах са скіфамі (Memn., ХХХХ,3; Арр., Mithr., 13, 15, 57, 69, 88, 101, 102, 108), бастарнамі, сарматамі, языгамі, караламі (Арр., Mithr., 15, 69; Just., XXXVIII, 3, 5). У залежнасці ад Понта знаходзіліся плямёны дан
    32
    дарыяў, што жылі ў паўночнаўсходніх раёнах Прычарнамор’я (Plut., Luc., 16), а таксама меоты (Арр., Mithr., 15, 101, 102).
    Прычарнаморскія плямёны служылі пастаўшчыкамі вайсковых кантынгентаў для пантыйскай арміі на правах саюзнікаў альбо наймітаў. Так, заключыўшы саюз са скіфамі, Мітрыдат атрымаў права выклікаць са Скіфіі войскі для барацьбы з Рымам (Арр., Mithr., 41; Just., XXXVIII, 3, 5). Археалагічным адлюстраваннем удзелу сарматаў у вайне з Рымам на баку Понта служаць знаходкі рымскага пілума ва Уздзвіжэнскім кургане і срэбнай чашы з храма Апалона г. Фасіда ў Зубаўскім кургане [121, с. 82].
    Пасля падпарадкавання гарадоў і зямель Паўночнага Прычарнамор’я палітычнае і эканамічнае панаванне Понта ў гэтым рэгіёне стала рэальным фактам. Аднак з гэтага часу, асабліва пасля ігнаравання патрабаванняў рымскага сената аб вяртанні ўладанняў скіфам, ваеннае сутыкненне паміж Рымам і Понтам рабілася непазбежным. Таму актыўнасць Понта ў кірунку Заходняга Прычарнамор’я была выклікана як ўсёй логікай ранейшай палітыкі Мітрыдата, так і неабходнасцю займець плацдарм для ваеннага ціску з поўначы на валоданні рымлян у Македоніі і Грэцыі і для пашырэння свайго ўплыву ў эліністычным свеце. Такім плацдармам маглі стаць грэчаскія гарады Заходняга Прычарнамор’я. Неабходнасць уцягвання іх у арбіту Пантыйскай дзяржавы была тым больш відавочнай, што Візантый цвёрда прытрымліваўся рымскай арыентацыі [14, с. 198; 84, с. 32] і мог стаць сур’ёзнай перашкодай для дзеянняў пантыйскіх войскаў.
    Далучэнне гарадоў Заходняга Понта да дзяржавы Мітрыдата было адказам на пагаршэнне іх узаемаадносін з фракійскімі плямёнамі [10, с. 162—165; 44, с. 574; 73, с. 48; 102, с. 154—157; 129, с. 227]. Напады ваяўніча настроеных «варвараў» выклікалі неабходнасць пошукаў «прастата» — апекуна. Рым не здаваўся надзейным абаронцам, бо рымляне пацярпелі шэраг паражэнняў у баях з фракійцамі (Flor., XXXIX, 3, 2—4). Такім абаронцам мог стаць толькі Понт — асноўная на той час палітычная сіла ў Прычарнамор’і. На думку большасці гісторыкаў, улада Мітрыдата ўсталёўвалася ў гэтым рэгіёне паступова; храналогія аднак вагаецца ад канца II ст. да н. э. да канца 70х гг. I ст. да н. э. [10, с. 162; 14, с. 199; 61, с. 90—94; 73, с. 49—56; 102, с. 154—157; 148, р. 33]. Даследчыкі згодны ў адным: паўночныя заходнепантыйскія гарады былі далучаны адразу пасля паходаў Неапталема (96—90 гг. да н. э.), аб чым сведчаць манеты таго часу з выявай Мітрыдата [9, с. 212; 10, с. 164; 14, с. 197]. Паўднёвыя гарады да
    33
    лучыліся пазней, напярэдадні сутыкнення Понта і Рыма. Гэтыя грэчаскія гарады ігралі ролю апорных пунктаў у барацьбе супраць Рыма і ў стасунках Мітрыдата з фракійскімі плямёнамі.
    Пачынаючы з 146 г. да н. э. (з часу стварэння правінцыі Македонія), адносіны фракійцаў з Рымам паступова абвастраліся. Фракійцы, не без падстаў засцерагаючыся захопу іх зямель рымлянамі, пачынаюць уварванні ў межы правінцыі. Паступова іх напады і карныя аперацыі рымлян у адказ робяцца ледзь не пастаяннымі (Flor., XXXIX, 3, 2—3; Front., II, 4, 3; Eutrop., IV, 5). Гэтыя абставіны рабілі частку плямёнаў, асабліва паўднёваўсходняй Фракіі, натуральнымі саюзнікамі Понта. Мітрыдат здолеў выкарыстаць антырымскія настроі, заключыўшы з фракійцамі саюзныя дамовы (Арр., Mithr., 13, 15, 57). Але антырымская пазіцыя фракійцаў не можа быць зведзена толькі да ўздзеяння «прапаганды Мітрыдата Эўпатара» [102, с. 157]. Як справядліва адзначаюць навукоўцы, пазіцыя фракійцаў выяўляла імкненне да захавання сваёй незалежнасці [10, с. 161; 115, с. 49; 149, с. 140]. Галоўнай апорай Мітрыдата VI тут сталі плямёны скордзіскаў, медаў, бесаў, сапеяў. Толькі одрысы захавалі адданасць Рыму. Іх прарымская пазіцыя мела сваёй мэтай, дарэчы, зусім не ажыццявімай, аднаўленне магутнасці Одрыскага царства [14, с. 198; 115, с. 51]. Фракійцы ў войску пантыйскага цара складалі асобыя атрады, камандзіры якіх падпарадкоўваліся царскім стратэгам. Асаблівае значэнне мела першакласная фракійская конніца. На службу ў пантыйскае войска фракійцы ішлі, у асноўным, дзеля ваеннай здабычы. У перавозцы фракійскіх наймітаў галоўную ролю адыгрывалі грэчаскія гарады Заходняга Понта.