• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Значная колькасць прац прысвечана пэўным часткам Пантыйскага царства. У вывучэнні сувязей Понта і Усходняга Прычарнамор’я прыярытэтнае значэнне маюць творы грузінскіх даследчыкаў. У працах Н. Ю. Ламоўры, Г. А. Лордкіпанідзе, Г. Ф. Дундуа, М. П. Інадзе [60; 61; 64; 34; 39] паказана месца Калхіды і Іберыі (пераважна як крыніцы сыравіны) у складзе Пантыйскага царства, адзначаецца эканамічны ўздым Калхіды пасля ўваходжання ў дзяржаву Мітрыдата.
    У працы гісторыка Н. Ю. Ламоўры аб гісторыі Пантыйскага царства [61] характарызуецца палітычная гісторыя Понта, яго дзяржаўны лад, эканамічнае і этнічнае развіццё. Аўтар разглядае некаторыя аспекты фінансавай палітыкі, дае характарыстыку пантыйскай арміі і флоту. На жаль, аўтар унікае разгляду іншых ваенных праблем, абмяжоўваючыся адно толькі проста прыгадваннем месцаў бітваў, якія вырашылі зыход Першай Пантыйскай вайны.
    Сваёй грунтоўнасцю выдзяляецца праца расійскага гісторыка С. Ю. Сапрыкіна [102]. Твор прысвечаны сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай гісторыі Понта ад стварэння незалежнай дзяржавы ў 302 г. да н. э. да ператварэння яго ў рымскую правінцыю. Разглядаецца старажытная гісторыя створанай дынастыяй Мітрыдатыдаў дзяржавы, унутраная і знешняя палітыка цароў у Малой Азіі і Прычарнамор’і. Вялікае месца адведзена кіраванню Мітрыдата VI Эўпатара, асабліва раннім гадам яго ўладарства [102, с. 106—127]. Разглядаюцца кантакты Понта з суседнімі варварскімі плямёнамі, сувязі з грэчаскімі полісамі і Рымам. Уяўляе цікавасць аналіз палітычнай сітуацыі напярэдадні ваеннага сутыкнення Понта і Рыма. Аўтар не ставіць задачы ўсебакова разгледзець ход ваенных дзеянняў, паколькі мяркуе зрабіць гэта ў іншай працы [102, с. 199], а тут малюе агульную карціну ўплыву войнаў на ўнутраную палітыку Пантыйскага царства і сацыяльнаэканамічныя адносіны ў ім.
    Адносіны Понта і Заходняга Прычарнамор’я аналізуюцца ў працах Т. В. Блавацкай, Я. А. Молева, Д. Б. Шэлава [9; 10; 73; 128; 129]. У асноўным яны датычацца ўзаемаадносін грэчаскіх полісаў і Мітрыдата, менш увагі надаецца кантактам з мясцовым насельніцтвам.
    20
    У вывучэнні гісторыі Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў асаблівае месца займаюць творы, прысвечаныя ваеннай тэматыцы. Іх аўтары В. Д. Блавацкі, В. В. Тараторын, A. М. Хазанаў [11; 113; 121] паказваюць арганізацыю ваеннай справы тых народаў, якія ўзялі непасрэдны ўдзел у войнах Понта з Рымам, у асноўным скіфаў, сарматаў. Працы A. В. Болдырава, Я. М. Бароўскага, A. В. Мішуліна, Б. Г. Петэрса, А. Б. Снісарэнкі [13; 69; 83; 110] закранаюць тым ці іншым бокам праблемы дзеянняў пантыйскай арміі і флоту. He існуе, аднак, грунтоўнага даследавання, дзе б разглядалася арганізацыя пантыйскай арміі цалкам.
    Картаграфічны матэрыял знаходзіцца ў атласах Г. Кіперта і Л. Бертхальда. У картах «Пярэдняя Азія», «Грэцыя, астравы Эгейскага мора», «Грэцыя, Афіны, акругі горада Афін», «Рымская імперыя» [160, s. 8—9, 10—11, 12—13, 24—25]; «Эліністычныя дзяржавы ў III—II ст. да н.э.», «Экспансіянісцкі рост Рымскай імперыі I ст. да н.э. — III ст. н. э.», «Афіны ў антычнасці» [139, s. 11 —16] ёсць неабходныя дадзеныя, якія паслужылі асновай для складання часткі карт і схем. Таксама была выкарыстана і ўдакладнена карта з артыкула В. I. Севасцьянавай [105, с. 352].
    Такім чынам, у сучаснай беларускай гістарыяграфіі бракуе прац, якія б вывучалі выключна ваенную гісторыю Пантыйскага царства. Баявыя дзеянні не вельмі шырока аналізуюцца і ў замежнай гістарыяграфіі; засяроджваецца ўвага ў асноўным на палітычных, эканамічных і сацыяльных праблемах. 3за адсутнасці разгляду пытанняў, звязаных з Пантыйскімі войнамі, назіраецца пэўны прабел у ваеннай гісторыі элінізму.
    1.3.	АБ НАЗВЕ ПАНТЫЙСКІХ ВОЙНАЎ
    Падзеі Мітрыдатавых войнаў (89—63 гг. да н. э.) здаўна прыцягвалі ўвагу гісторыкаў ад часоў антычнасці да нашых дзён. Па сваёй маштабнасці, жорсткасці, па накалу кровапралітнай барацьбы, па выніках, якія змянілі палітычную карту Усходняга Міжземнамор’я, гэтыя войны могуць стаць у адзін шэраг з Пунічнымі, Сірыйскімі, Македонскімі войнамі старажытнасці.
    Натхняльнікам працяглай барацьбы з Рымам быў валадар Пантыйскага царства Мітрыдат VI ЭўпатарДыяніс, велічная постаць якога яшчэ чакае апісання, вартага яго памяці. Палкаводзец і дзяржаўны дзеяч, дыпламат і палітык, ён быў, як сказаў гісторык Велей Патэркул, «Ганібал у нянавісці да Рыму» (II, 18, 1).
    21
    Магчыма таму і называюць антычныя гісторыкі гэтыя войны — войнамі з царом Мітрыдатам, альбо проста Мітрыдатавымі.
    Ці не адным з першых гэтую назву пачаў ужываць грэчаскі гісторык Апіян Александрыйскі. Дванаццатая кніга яго «Рымскай гісторыі» так і завецца — «Mithridatica» [136, р. 441]. Плутарх заве гэтыя падзеі — «MtOptSariKov noXepov» — «Мітрыдатавы войны» (Mar., XXXIV, XLV). У Мемнона войны завуцца проста «вайною Мітрыдата з рымлянамі» (XXX, 1). Амаль аднолькава называюць гэтыя войны і іншыя антычныя аўтары: Еўтропій — «bellum Mithridaticum» — «Мітрыдатава война» (5, 3), Страбон — «МіЭрібапкоу aoz.spov» — «Мітрыдатавы войны» (IX, 1, 20; XI, 2, 14; XII, 3, 39).
    Сучаснік войнаў Гай Салюстый Крысп, прыгадваючы ў сваёй «Гісторыі» (у тых яе фрагментах, што захаваліся) канфлікт паміж Понтам і Рымам, не дае ніякай назвы гэтым войнам (II, 8; III, 7; VI, 1—23). Другі сучаснік — Клаўдый Квадрыгарый у захаваных невялікіх урыўках «Аналаў» таксама не дае дакладнай назвы (XIX, 81, 82).
    Але іншыя рымскія гісторыкі — Юстын (Пампей Трог) (XXXVIII, 7, 4) і Флор (I, 40, 5) — ужываюць такую назву — «bella Pontica» — «Пантыйскія войны». Цікава, што Плутарх (Pomp., XXXI) таксама аднойчы называе войны «Пантыйскімі» — «riovTiKajv noXapcov».
    Розныя назвы гэтых войнаў прысутнічаюць і ў сучаснай гістарыяграфіі. «Мітрыдатавы войны», «войны з Мітрыдатам» фігуруюць у працах В. Ф. Гайдукевіча, С. I. Кавалёва, М. А. Машкіна [24, с. 305, 306; 45, с. 382; 66, с. 249]. Расійскія гісторыкі, якія займаюцца даследаваннем гэтых падзей, называюць войны традыцыйна: «Мітрыдатавымі», «войнамі Мітрыдата з Рымам» [73, с. 59, 61; 44, с. 573; 19, с. 598; 102, с. 199; 109, с. 63, 75]. Адзначым, што В. I. Севасцьянава заве іх парознаму — «вайна Рыма з Пантыйскім царствам», «вайна з Мітрыдатам» [107, с. 194, 219], Н. Ю. Ламоўры — «войны Пантыйскага царства з Рымам» [61, с. 95]. Даследчык Д. Б. Шэлаў піша аб гэтым канфлікце як аб рымскапантыйскіх войнах [128, с. 54; 131, с. 33]. Сучасная беларуская гістарыяграфія не мае тут, на жаль, уласнага погляду і рухаецца за расійскай [21, с. 507].
    У заходняй гістарыяграфіі войны завуцца большменш падобна: «першая вайна Мітрыдата з Рымам» (французскія гісторыкі Ш. Ліскен і А. Саван, Т. Рэйнак) [143, р. 160; 183, р. 184], «Мітрыдатава вайна» (Дж. Каркапіна, В. Друман) [144, р. 43; 150,
    22
    s. 434], «вайна Рыма супраць Мітрыдата» (С. Кляйн) [161, s. 338]. Нямецкі гісторык Г. Бенгтсан называе гэта «Першай Мітрыдатавай вайной» [142, s. 299], амерыканскі гісторык В. Дзюрант — «Мітрыдатава вайна» [151, р. 512], Е. Бадзіян — «вайна з Мітрыдатам» [140, р. 49]. Падобна называюць гэтыя падзеі Г. Блох, Дж. Каркапіна, Э. Бікерман, Р. Э. Дзюпюі і Т. Н. Дзюпюі, В. Левін, X. Дзіснер, Э. Цібарт [158, р. 402; 8, с. 2 74; 36, с. 195; 164, s. 37; 149, s. 304; 201, s. 34].
    Каб высветліць гэтае пытанне, неабходна прыгадаць, што ж такое вайна.
    «Вайна ёсць не толькі палітычны акт, але і сапраўдная зброя палітыкі, працяг палітычных адносін, правядзенне іх іншымі сродкамі» [147, s. 3, 18]. Сродкі пры гэтым — толькі гвалтоўныя. Гэтую ж думку К. Клаузевіца аб залежнасці вайны ад палітыкі падзяляе марксісцкая сацыяльная філасофія [55, с. 224]. Розніца ў тым, што марксісцкае сацыяльнае вучэнне гаворыць аб класавай натуры палітыкі, разумеючы пад ёю не толькі дзейнасць урадаў, партый, дзяржаўнага апарату, але і сукупнасць адносін вялікай колькасці людзей, якія ўваходзяць у склад тых ці іншых класаў, ці сацыяльных груп. Пры гэтым звяртаецца ўвага на той момант, што палітыка ёсць абагульненне і завяршэнне эканомікі, яе «канцэнтраваны выраз» [56, с. 278—279]. Марксісцкая сацыяльная філасофія раіць шукаць корань вайны ў сацыяльнаэканамічным ладзе той ці іншай краіны. Такім чынам, вайна — гэта грамадскапалітычная з’ява, сэнс яе заключаецца ў працягу палітыкі дзяржаў гвалтоўнымі сродкамі, спецыфічным зместам якой з’яўляецца ўзброеная барацьба, з удзелам вялікай масы людзей.
    На вайне важная роля належыць асобам — палкаводцам, палітыкам, дыпламатам і г. д. У войнах Понта з Рымам выключную ролю адыграла асоба цара Мітрыдата VI Эўпатара. Менавіта яго палітычнай воляй натхнялася стварэнне вялікага палітычнага саюза дзяржаў і народаў на чале з Понтам. Але аб’ектыўная гісторыя сведчыць, што ідэя стварэння фронту супраціву рымскай агрэсіі на Усходзе наспела ўжо даўно. Мітрыдат быў толькі працягвальнікам палітычнай лініі сваіх папярэднікаў — дзеда Фарнака I і ў большай ступені свайго бацькі — Мітрыдата V Эвергета. Палітычная ж сітуацыя на Усходзе антычнага свету ў канцы II ст. да н. э. складвалася такім чынам, што менавіта ў Пантыйскім царстве, як у фокусе, сканцэнтраваліся намаганні эліністычнага свету ў барацьбе за сваю незалежнасць.
    23
    Рымская рэспубліка кідала выклік, адказ з’явіўся ў моцным антырымскім саюзе. Прычым да гэтага саюза падштурхоўвала не толькі знешняя, але і складзеная на той час унутраная сацыяльнаэканамічная сітуацыя. Вядома, душой супраціўлення Рыму быў цар Мітрыдат. Але аб’днанне зямель у агульнапантыйскую дзяржаву было абумоўлена логікай гістарычнага развіцця прыпантыйскіх зямель і, перш за ўсё, эканамічнымі патрэбамі, якія базіраваліся на развітых унутрыпантыйскіх сувязях. Гэта быў заканамерны працэс. Таму натуральным было далейшае сутыкненне інтарэсаў Понта, які імкнуўся завяршыць аб’яднанне і выйсці да праліваў у Міжземнае мора, і Рыма, які працягваў сваю экспансію ва Усходняе Міжземнамор’е.
    Як адзначаюць гісторыкі, без падтрымкі ўсіх дзяржаў, гарадоў і народаў, якія знаходзіліся вакол Понта Эўксінскага, вайна Мітрыдата з Рымам была б проста немагчымай [132, с. 552—555; 73, с. 59]. Менавіта таму з поўным правам можна называць гэтыя войны Понта з Рымам — Пантыйскімі.
    На карысць гэтага ёсць яшчэ адзін аргумент. Праз чатырнаццаць год пасля гібелі Мітрыдата яго сын Фарнак крочыў па слядах бацькі. Да гэтага яго падштурхоўвала не толькі грамадзянская вайна ў Рыме, якая пачалася ў 49 г. да н. э., але і шэраг іншых падзей, што адбыліся ў раёне Понта на працягу 50х гг. да н. э. 3 аднаго боку, няўдалыя спробы рымлян уварвацца ў Фракію з Македоніі давалі падставу сумнявацца ў наяўнасці ў Рыма ў гэты час неабходных сіл. 3 другога — штурхала да гэтага становішча, якое склалася ў Заходнім Прычарнамор’і ў гэты час. Племянны саюз гетаў на чале з Бірэбістам перайшоў у наступ і хутка зрабіўся гаспадаром амаль усяго гэтага краю. Рымляне і тут апынуліся няздольнымі абараніць прычарнаморскія гарады, што paHeft паспяхова рабіў Мітрыдат [133, с. 91; 148, р. 72—85, 122—131; 31, с. 142—143],