• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Пасля сыходу з трона Кападокіі Арыярата IX Мітрыдат імкнуўся не дапусціць пераходу Кападокіі ў лагер яго ворагаў. Кандыдатам на царскі трон выступіў Гордый, якога падтрымалі народы Кападокіі (Just., XXXVIII, 5, 9). Гэта было прыймальна, але надзеі Мітрыдата не спраўдзіліся. Умацаванне прапантыйскай партыі цалкам супярэчыла інтарэсам Рыма. У 96/95 г. да н. э. насуперак жаданню кападакійскай знаці, а магчыма і народнага сходу [65, с. 113], па рашэнню рымскага сената царом быў прызначаны Арыёбарзан I Філарамей [169, р. 72]. Гэта азначала выхад Кападокіі зпад пантыйскага ўплыву і далучэнне да варожай Понту кааліцыі. Мітрыдат і Гордый вырашылі працягваць барацьбу. Апошні звярнуўся па дапамогу да Тыграна II. Так у палітычныя падзеі ў Малой Азіі ўмяшалася новая дзяржава — Вялікая Арменія.
    Узаемаадносіны Понта са сваёй усходняй суседкай мелі для яго вялікае значэнне. Арменія, якая паступова ўзмацнілася пры яе першым цары Арташэсе I (189—161 гг. да н. э.), дасягнула вяршыні сваёй магутнасці пры цары Тыгране II (95—55 гг. да н. э.). Пры ім было не толькі канчаткова завершана аб’яднанне ўсіх армянскіх зямель (акрамя Малой Арменіі), але і пашыраны межы армянскай дзяржавы, якая ўвабрала землі ад паўднёвага ўзбярэжжа Каспій
    47
    скага мора да ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора, у тым ліку Паўночную Месапатамію, значную частку Сірыі. Узмацненне Арменіі і заваёўніцкая палітыка Тыграна II не маглі не прыцягнуць увагу Мітрыдата VI, які напярэдадні верагоднай вайны з Рымам імкнуўся ўмацаваць свае тылы. Наяўнасць у Вялікай Арменіі палітычнага саперніка — Парфянскага царства — рабіла абедзве гэтыя краіны натуральнымі саюзнікамі. Пантыйскаармянскі саюз быў вынікам і агульных эканамічных інтарэсаў [52, с. 231]. У 93 г. да н. э. Мітрыдат VI і Тыгран II заключылі паміж сабой саюз, замацаваны дынастычным шлюбам: дачка Мітрыдата Клеапатра стала жонкай Тыграна (Just., XXXVIII, 3, 1—2). В. I. Севасцьянава лічыць, што дамова вызначала сферу ваенных захопаў цароў: Мітрыдата — у Малой Азіі, Тыграна — у Сірыі і на ўсходзе, супраць Парфіі [108, с. 117]. На думку Д. Меджы, дамова давала магчымасць пантыйскаму цару дзейнічаць у Кападокіі праз Арменію, захоўваючы сяброўскія адносіны з Рымам [168, р. 206]. Гэты саюз, які меў выразны антырымскі характар, быў карысны і Мітрыдату, і Тыграну II.
    Лічыцца, што Тыгран у кападакійскім пытанні не быў простым выканаўцам волі Мітрыдата. На думку Р. Л. Манасерана [65, с. 113—114], Тыгран сам меў інтарэсы ў Кападокіі. Пераход гэтай краіны пад кантроль Рыма азначаў пагаршэнне агульнага стратэгічнага становішча Арменіі, якая апынулася б заціснутай з захаду тэрыторыямі, падуладнымі Рыму, а з усходу і поўдня — уладаннямі Парфіі. Тыгран паспрабаваў паставіць заслон пашырэнню рымскай экспансіі ў Малой Азіі, бо праз Кападокію для рымлян адкрываўся прамы шлях у Арменію. Таму, як слушна зазначае В. I. Севасцьянава, Тыграну прыйшлося сутыкнуцца не столькі з самой Кападокіяй, колькі з Рымам, які стаяў за яе спіною [108, с. 116—117], Аб антырымскай скіраванасці саюза між Понтам і Арменіяй гаворыць, на думку В. I. Севасцьянавай, і маштаб ваенных прыгатаванняў, што было б зусім празмерным для падрыхтоўкі вайны толькі з адной Кападокіяй.
    Армянская армія ўвайшла ў Кападокію (93 г. да н. э.). Арыёбарзан уцёк у Рым. Пытанне аб тым, хто стаў царом Кападокіі — дыскусійнае. Традыцыйна лічыцца, што краінай стаў кіраваць Арыярат IX і пры ім намеснік Мітрыдата Гордый [74, с. 505; 60, с. 86; 102, с. 195; 182, р. 97; 183, р. 59]. Цікавую думку выказвае Р. Л. Манасеран, што згодна з паведамленнем Плутарха [88, с. 40], праціўнікам Арыёбарзана і Рыма ў барацьбе за Кападокію выступае Гордый. Аб сыне Мітрыдата Арыяраце IX Плутарх
    48
    нічога не гаворыць. Гэта Р. Л. Манасеран тлумачыць тым, што ў 93—92 гг. да н. э. царом Кападокіі не мог быць ні Арыярат IX, згубіўшы палітычную падтрымку жыхароў ў выніку паўстання 96/95 г. да н. э., ні прымусова навязаны Арыёбарзан. Адзіным, хто меў магчымасць заняць кападакійскі трон, быў Гордый, трэці прэтэндэнт на царства, які карыстаўся падтрымкай значнай часткі насельніцтва [65, с. 110—115]. Кападакійцы імкнуліся абараніць сваю незалежнасць ад Рыма і Понта. Тыгран выступіў гарантам самастойнасці Кападакійскага царства на чале з Гордыем, тым самым ператварыўшы краіну ў залежную, у ваенных адносінах ад Арменіі, дзяржаву, у буфер паміж Вялікай Арменіяй і ўладаннямі Рыма на Усходзе.
    Выгнаны з царства, Арыёбарзан звярнуўся па дапамогу да Рыма. Сенат загадаў намесніку Кілікіі Луцыю Карнэлію Суле аднавіць на троне Арыёбарзана. Рымскае войска, падмацаванае кантынгентамі азіяцкіх саюзнікаў, перайшло праз Таўр і ўварвалася ў Кападокію (Plut., Sulla, V).
    Гісторыкі лічаць, што рымляне змагаліся з кападакійцамі і армянамі, якія прыйшлі ім на дапамогу [12, с. 27; 65, с. 115; 138, р. 154; 200, s. 56]. Але іншыя мяркуюць, што Сула ўступіў у бой з аб’яднанымі армянапантыйскімі войскамі на чале са стратэгам Мітрыдата Архелаем [102, с. 195; 169, р. 78]. На карысць гэтага ёсць паведамленне аб тым, як цяжка змагаўся Сула з Архелаем, прэфектам Мітрыдата ў Кападокіі (Fsont., I, 5, 18). Гэта сведчыць, што Мітрыдат не збіраўся цалкам саступаць уплыў у Кападокіі свайму саюзніку Тыграну. I хаця паход Сулы не быў лёгкім шпацырам, рымляне перамаглі і вярнулі на царства Арыёбарзана (Plut., Sulla, V; Арр., Miths., 10; Liv., Per., 70). У гэтым паходзе войска Сулы дайшло да берагоў р. Ефрат. Тут жа перагаворы з Рымам паспяпіаліся пачаць прадстаўнікі парфянскага цара Арсака. Відавочна, што парфянскае пасольства разлічвала распаліць канфлікт паміж Рымам і Тыгранам II [12, с. 27—28; 200, s. 56—57]. Пасол Арабаз прапанаваў Суле заключыць саюз. Невядома, як бы склалася далейшая палітычная сітуацыя, калі б саюз паміж дзвюма імперыямі быў заключаны. Але гэтага не адбылося, бо нахабства і недарэчная ганарыстасць Сулы прывялі да таго, піто сустрэча не атрымала ніякіх палітычных вынікаў (Plut., Sulla, V).
    Мітрыдат падпарадкаваўся, ва ўсякім разе знешне, рашэнню сената аб вяртанні Арыёбарзана ў Кападокію і не апратэставаў яго (Арр., Miths., 57). Здавалася, у Малой Азіі адноўлены мір.
    49
    Але вельмі хутка ўзнік новы агмень напружанасці. У 94 г. да н. э. памёр цар Нікамед III. Дастаткова заблытаны парадак пераходу трона ў спадчыну і раней выклікаў у Віфініі дынастычныя смуты і міжусобіцы [22, с. 165—170]. Дынастычны крызіс ускладніўся тым, што цар не пакінуў пасля сябе прамых нашчадкаў, акрамя двух пазашлюбных сыноў — Нікамеда і Сакрата Хрэста. На трон Віфініі ўзышоў Нікамед IV Філапатар і быў зацверджаны рымскім сенатам (Арр., Miths., 7). Царскі двор Віфініі ў гэты час трапляе пад усё больш моцны рымскі ўплыў [95, с. 69]. Гэта ж датычылася і моцна элінізаванага насельніцтва гэтай краіны [23, с. 164—174], Становішча Віфініі было ключавым для кантролю над пралівамі з Понта Эўксінскага ў Эгейскае мора. Канчатковае замацаванне тут рымлян пагражала перарваць сувязі Понта з краінамі басейна Эгеіды, у першую чаргу з Грэцыяй. Да таго ж Мітрыдат меў свае планы адносна Віфініі як спадчыны продкаў, якая павінна была ўвайсці ў якасці адной з абласцей у яго дзяржаву. Пазбавіўшыся ад Нікамеда IV, Мітрыдат пазбаўляў бы Рым саюзніка супраць Понта. Зыходзячы з гэтага, Мітрыдат падтрымаў Сакрата Хрэста ў яго барацьбе за трон. Абапіраючыся на пантыйскія войскі, Сакрат у 91 г. да н. э. выгнаў Нікамеда, які быў вымушаны ўцячы ў Рым (Just., XXXVIII, 3, 4; Memn., XXX, 3; Арр., Mithr., 10, 13; Liv., Per., 76). Праз пэўны час той жа Сакрат і военачальнік цара Арменіі Мітраас выгналі з Кападокіі стаўленіка рымлян Арыёбарзана, аднавіўшы на троне Арыярата IX, сына Мітрыдата. У гэты час Мітрыдат робіцца фактычна ўладаром Малой Азіі. Пад яго ўладай знаходзіцца Понт, Пафлагонія, Галатыя, яму падпарадкоўваюцца фіктыўныя цары Віфініі і Кападокіі. Пры гэтым ён знешне выглядаў толькі назіральнікам падзей, хаця рымляне лічылі, што менавіта ён з’яўляецца галоўнай асобай, якая рушыць усе падзеі на Усходзе [116, с. 32]. Сам Мітрыдат абураўся, што ў Рыме ва ўсім вінавацяць яго, але толькі не Гордыя альбо Тыграна (Just., XXXVIII, 5, 8).
    Нікамед і Арыёбарзан прасілі Рым аб дапамозе. I хаця рымлянам у той час было не да падзей у Малой Азіі, бо ў Італіі ўжо ішла Саюзніцкая вайна (91—88 гг. да н. э.), прычым падзеі разгортваліся не на карысць рымлян, усё ж сенат, каб зусім не згубіць кантроль над сітуацыяй у Малой Азіі, скіраваў туды пасольства на чале з Маніем Аквіліем, які быў вядомы тым, што падавіў паўстанне рабоў на Сіцыліі ў 101—100 гг. да н. э. [156, s. 88]. Дапамагчы вяртанню Нікамеда і Арыёбарзана было даручана таксама Луцыю Касію, намесніку ў Азіі і, што цікава, Мітрыдату
    50
    (Just., XXXVIII, 3, 4; App., Mithr., 11). Магчыма, гэта сведчыць аб тым, што сенат у дадзеных варунках не жадаў пачынаць буйную ваенную кампанію супраць Понта і даваў магчымасць пантыйскаму цару адысці, захаваўшы палітычнае аблічча. Ці наадварот, як мяркуе С. Ю. Сапрыкін [102, с. 198], гэта была правакацыя рымлян, каб выкарыстаць адмову Мітрыдата ў якасці падставы для пачатку ваенных дзеянняў супраць Понта.
    Ад дапамогі рымлянам Мітрыдат ухіліўся на той падставе, што тыя адабралі ў яго Вялікую Фрыгію, якую ж самі далі яго бацьку за дапамогу ў барацьбе з Арыстонікам. Але і войскаў для падтрымкі Сакрата Хрэста і Арыярата IX пантыйскі цар не адправіў. Магчыма, Мітрыдата напалохаў яго імклівы поспех у Малой Азіі і нечаканая хуткая рэакцыя Рыма, нягледзячы на занятасць у Італіі. Тым больш, што Маній Аквілій і Луцый Касій, далучыўшы да рымскага войска значныя наёмныя кантынгенты з галатаў і фрыгійцаў, самі вярнулі Нікамеда ў Віфінію, а Арыёбарзана — у Кападокію. Сакрат Хрэст і Арыярат IX збеглі ў Понт. Баючыся, што знаходжанне Сакрата пры пантыйскім двары можа выклікаць адкрыты канфлікт з Рымам, Мітрыдат аддаў загад забіць яго (89 г. да н. э.) (Just., XXXVIII, 3, 4; 5, 8; Memn., XXX, 3; App., Mithr., 11, 57; Liv., Per., 74, 76).
    Чаму ж Мітрыдат не аб’явіў вайны ў той час, калі Саюзніцкая вайна была ў самым разгары? [77, с. 145], Гэта тлумачыцца зусім не адсутнасцю палітычнага разліку і дзяржаўнай мудрасці ў Мітрыдата, слабасцю яго як дзяржаўнага дзеяча [142, s. 299; 151, р. 517; 172, s. 279]. Хутчэй гэта тлумачыцца тым, што Мітрыдат разумеў, што Саюзніцкая вайна пачалася вельмі рана, а яго дзяржава не падрыхтавана да змагання з такім моцным праціўнікам, як Рым [182, р. 92; 153, р. 106; 138, р. 154; 198, s. 127]. Ускосна аб гэтым сведчыць тое, што амаль усю Першую Пантыйскую вайну Мітрыдат правёў удалечыні ад тэатра ваенных дзеянняў, у Пергаме, збіраючы сродкі і войскі для вайны (App., Mithr., 49; Plut., Sulla, XI).