• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Прыблізна ў сярэдзіне 88 г. да н.э. да Мітрыдата прыбыло пасольства ад італікаў, якое звярнулася па дапамогу супраць рымлян у самой Італіі [138, р. 175]. Але цар адмовіўся выканаць гэтую просьбу. Магчыма, ён япічэ спадзяваўся на адносна мірнае вырашэнне канфлікту і тэрытарыяльныя саступкі з боку рымлян і таму не жадаў далей абвастраць з імі адносіны. Акрамя таго ён не мог не ведаць, што барацьба ў Італіі спыняецца, і Саюзніцкая вайна фактычна прайграна італікамі [78, с. 147]. Да таго ж у Рыме распачалася грамадзянская вайна, і гэта таксама магло даць падставы Мітрыдату думаць, што рымляне пойдуць на мірныя перагаворы. Аднак усе далейшыя падзеі паказалі, што надзеі papa былі марнымі. Адмова італікам стала палітычным пралікам. Даследчык Т. Арнольд слушна заўважыў [138, р. 175], што гэта была самая вялікая палітычная памылка Мітрыдата, якую не здолелі ніколі пакрыць увесь талент і энергія цара. Мітрыдат пазбавіўся аднаго з магчымых саюзнікаў. Больш таго, менавіта рымскія і італійскія дробназямельныя плебеі склалі асноўную масу арміі Сулы [78, с. 7, 164], з якой пантыйцы пасля вялі барацьбу.
    61
    Мітрыдат вырашыў авалодаць усёй Малой Азіяй. На працягу 88 г. да н. э. яго атрады авалодалі амаль усім паўвостравам. Супраціўленне аказваў г. Лаодыкея на р. Ліке ў Фрыгіі, дзе ўмацаваўся з рэшткамі войскаў Квінт Опій. Калі горад абклаў Мітрыдат, Опій некаторы час абараняўся (Strab., XII, 8, 16). Але цар аб’явіў, што гарантуе гораду і жыхарам недатыкальнасць, а наймітам дазволіць пакінуць горад, калі яму выдадуць Опія. Гараджане на гэтыя ўмовы пагадзіліся і перадалі рымскага военачальніка ў рукі цара. Мітрыдат не парушыў слова. Опію ж пантыйскі цар не зрабіў зла, але паўсюль вазіў яго за сабою і ўсім паказваў палоннага рымскага военачальніка (Арр., Mithr., 20). Праз некаторы час быў схоплены галоўны завадатар вайны Маній Аквілій. Выдадзены жыхарамі Міцілены, ён быў жорстка пакараны: Мітрыдат загадаў заліць яму ў горла расплаўленае золата, жадаючы паказаць тым на спрадвечнае рымскае хабарніцтва (Арр., Mithr., 21; Сіс., Pro Man., 11).
    Вайна, развязаная ў Малой Азіі па ініцыятыве рымлян, нечакана павярнулася не на іх карысць. Больш таго, са стратай правінцыі Азія пачала трашчаць уся рымская сістэма фінансаў і крэдытаў, бо яна была непарыўна звязана з прыбыткамі, што ішлі з азіяцкіх правінцый (Сіс., Pro Man., 14—19). I хаця звесткі Цыцэрона адносяцца да часоў III Пантыйскай вайны (66 г. да н. э.), тым не менш, па сваёй сэнсавай скіраванасці яны закранаюць ранейшыя часы, бо як і ў першую, так і ў трэцюю вайну фінансавая сітуацыя складвалася для рымлян кепска. Гісторык В. Дзюрант падкрэслівае [151, р. 518], што страта багатай Азіі спыніла паступленне падаткаў у казну і пазбавіла прыбыткаў рымскіх інвестараў, выклікаўшы ў Італіі фінансавы крызіс, які садзейнічаў узмацненню руху папуляраў на чале з Сатурнінам і Цынам.
    Пасля паспяховай ваеннай кампаніі вясны — лета 88 г. да н. э. стратэгічная ініцыятыва перайшла на бок Понта. Разграміўшы праціўніка, Мітрыдат на караблях мог перакінуць войскі ў Грэцыю і далей — у Італію, дзе яшчэ не затухлі агмяні нядаўняй Саюзніцкай вайны. Я. А. Молеў слушна адзначае [73, с. 60], што, як паказаў ход ваенных дзеянняў, Мітрыдат зусім не ставіў сабе такой задачы. Уступаючы ў вайну, ён разлічваў дамагчыся падпарадкавання асобных абласцей Малой Азіі і атрымаць на гэта дазвол рымлян. Але перамогі аказаліся настолькі ашаламляльнымі, што цар вырашыў пашырыць тэатр ваенных дзеянняў. Да той жа высновы прыходзяць Я. Крамаер і Т. Момзен, кажучы, што Мітрыдат, як Ксеркс ці Антыёх, імкнуўся ў Грэцыі замацаваць панаванне над Азіяй [198, s. 128; 172, s. 257].
    62
    Сапраўды, першапачатковыя поспехі маглі акрыліць любога. На бок Мітрыдата пераходзілі цэлыя вобласці і краіны. Грэчаскія гарады Азіі адчынялі перад царом брамы, і радасныя натоўпы людзей віталі Мітрыдата як новага Дыяніса, называлі яго Бацькам, Выратавальнікам Азіі (Арр., Mithr., 21, 23; Memn., XXXII, 1; Just., XXXVIII, 3, 8). Усім гарадам, якія пераходзілі на яго бок, Мітрыдат скасоўваў дзяржаўныя і прыватныя запазычанасці і вызваляў ад падаткаў на пяць год (Just., XXXVIII, 3, 9). У вачах жыхароў правінцыі Азія Мітрыдат быў сапраўдным вызваліцелем ад прыгнёту рымлян. Скульптары выяўляюць яго ў вобразе Геракла [44, с. 574—575]. Ён замяняе традыцыйны партрэт Аляксандра Македонскага на некаторых тэтрадрахмах Адэса. Рысы ідэалізаванага Аляксандра праглядаюцца на залатых статэрах і срэбных тэтрадрахмах з імем Мітрыдата і з партрэтнай выявай цара [183, р. 196]. На думку даследчыка П. А. Карышкоўскага, гэтая манетная эмісія была распачата ў Пергаме між 89/88 — 86/85 гг. да н. э. як асобы выпуск, прысвечаны вызваленню правінцыі Азія і ўслаўленню цара ў вобразе Аляксандра або Дыяніса [44, с. 575].
    Да гэтага ж часу адносіцца і прыняцце Мітрыдатам высокага тытула «цар цароў», якім ён валодаў з 89/88 — па 85 г. да н. э. Як лічаць гісторыкі [19, с. 589—660], Мітрыдат, не з’яўляючыся пераемнікам парфянскіх цароў, бярэ сабе гэты тытул, карыстаючыся надзвычай спрыяльнай сітуацыяй: папершае, Парфію раздзіраў унутрыпалітычны крызіс і як адзінае царства яна фактычна не існавала; падругое, рымляне былі заняты грамадзянскай вайной у Італіі; патрэцяе, сам Мітрыдат знаходзіўся на вяршыні ваенных і палітычных поспехаў у Малой Азіі; пачацвёртае, прысваенне тытула Мітрыдат мог апраўдваць узвядзеннем сваёй дынастыі да Ахеменідаў і Аляксандра Македонскага (Арр., Mithr., 112, 116, 117; Just., XXXVIII, 7,1).
    Каб канчаткова зламаць супраціўленне рымлян, Мітрыдат пачаў буйнамаштабныя баявыя дзеянні. Для вядзення вайны ў Македоніі, Грэцыі і Эгейскім моры цар падзяліў сваё войска на некалькі армій. Пасля стане зразумела, што гэта была стратэгічная памылка. Раздрабіўшы свае сілы на некалькі частак, Мітрыдат стаўся недастаткова моцным на напрамку галоўнага ўдара.
    Аднак яшчэ да выступлення асноўных армій, напярэдадні адплыцця з флотам, Мітрыдат выдаў таемны загад усім сатрапам і начальнікам гарнізонаў, каб яны ў вызначаны дзень знішчылі ўсіх рымлян і італійцаў, што жылі ў Азіі. Гэты загад быў выкананы не толькі салдатамі цара, але ўсімі жыхарамі азіяцкіх гара
    63
    доў. У адзін дзень было перабіта 80 тыс. чалавек (Memn., XXXI, 3; Сіс., Pro Man., 7), у тым ліку жанчыны, дзеці і вольнаадпушчанікі італійскага паходжання. Я. Крамаер знаходзіць такую лічбу перабольшанай [199, s. 280].
    Наконт мэтаў гэтых дзеянняў Мітрыдата думкі падзяляюцца. Адны, як напрыклад Т. Момзен, Я. Усінг, бачаць тут толькі помсту і прагу крыві [172, s. 286; 196, s. 60]; Т. Рэйнак і Ф. Інар — нават расавую нянавісць [182, р. 132; 40, с. 79]. Другія схільны лічыць, што Мітрыдат проста сыграў на антырымскіх настроях насельніцтва [158, р. 416; 161, s. 338; 164, s. 37; 169, р. 109—111; 171, р. 90] ці імкнуўся запалохаць і перацягнуць на свой бок тых, хто вагаўся [142, s. 300; 153, р. 108]. Гісторык М. Растоўцаў гаворыць аб зацікаўленні мясцовага насельніцтва, асабліва маёмасных слаёў, пазбавіцца ад канкурэнтаў з боку італійскіх гандляроў, публіканаў, рамеснікаў. Пры гэтым ён лічыць, што ў разні большая частка людзей удзел не брала — гэтым займаўся гарадскі зброд [185, р. 937, 938]. В. Дзюрант таксама абвінавачвае ў разні бяднейшыя класы, падкрэсліваючы, што маёмасныя слаі былі гэтым напалоханы [151, р. 513]. У любым выпадку загад цара знайшоў вялікую колькасць выканальнікаў. Большай часткай забітых былі зусім не бяскрыўдныя гандляры віном ці алеем, але купцы, ліхвяры, публіканы і іншыя аматары ўзбагаціцца за кошт мясцовага насельніцтва, што панаехалі ў Азію з Італіі,— усе тыя, хто так ці інакш спрычыніўся да пакут жыхароў гэтай правінцыі. Нездарма Апіян (Mithr., 22, 23) падкрэсліў, што Азія не зза страху перад Мітрыдатам, а хутчэй з прычыны нянавісці да рымлян здзейсніла супраць іх гэтыя жахлівыя ўчынкі. Мяркуючы па спланаванасці акцыі, гэта было вельмі жорсткае, але цалкам прадуманае рашэнне. Відавочна, адпраўляючы амаль усе войскі за межы Малой Азіі, заўсёды падазроны Мітрыдат не рызыкнуў пакідаць у сваім тыле людзей, якія ў любы момант маглі ўзняць супраць яго паўстанне, ударыць у спіну. Да таго ж, пэўна, слаба давяраючы славаслоўю жыхароў гарадоў, пантыйскі цар вырашыў падмацаваць іх надзейнасць крывёю. Усё гэта, вядома, не апраўдвае Мітрыдата, але робіць яго ўчынкі зразумелымі.
    Выконваючы распараджэнні Мітрыдата, пантыйскі флот пачаў займаць Кіклады (Арр., Mithr., 23). Толькі Радос, дзе знаходзіўся значны рымскі гарнізон, аказаў цару супраціўленне (Flor, I, 40, 8). На гэты востраў уцякалі з Азіі ацалелыя італійцы. Туды ж прыбыў праконсул Азіі Луцый Касій.
    64
    Радос меў важнае стратэгічнае і эканамічнае значэнне. Тут злучаліся марскія шляхі з Понта ў Александрыю [49, с. 189; 54, с. 64]. Радос быў даўнім партнёрам Сінопы ў гандлі з Паўночным Прычарнамор’ем. Рэзкі ўзлёт імпарту тавараў Сінопы ў гарады паўночнага ўзбярэжжа Понта Эўксінскага ў другой палове II ст. да н. э. паступова прывёў да маруднага затухання ролі Радоса ў гандлі [7, с. 87—99; 53, с. 1—18]. Так былыя сяброўскія сувязі Сінопы і Радоса абярнуліся канкурэнцыяй і ўзаемнай непрыхільнасцю. Больш таго, Радос быў саюзнікам Рыма яшчэ з часоў антымакедонскай кааліцыі [35, с. 72; 51, с. 305]. Гэта рабіла радосцаў натуральнымі праціўнікамі Мітрыдата.
    Пантыйскі флот на чале з Мітрыдатам выступіў на Радос. Рыхтуючыся да аблогі, радосцы ўмацавалі горад і гавані, разбурылі гарадскія прадмесці, каб пантыйцы не змаглі знайсці там харчу і матэрыялаў для аблогі (Арр., Mithr., 24). Радосцы мелі нешматлікі, але добра вывучаны ваенны флот. Караблі радосцаў былі больш хуткія, чым пентэры пантыйцаў [30, с. 209—210]. У марскіх баях радосцы прымянялі брандэры — металічныя карзіны з гаручым. Высунутыя на доўгіх шастах у мора, яны служылі для падпальвання варожых караблёў [11, с. 63]. На думку даследчыка А. Б. Снісарэнкі, гэта мог быць «грэчаскі агонь» [109, с. 149].
    Калі пантыйскі флот падышоў да вострава, радоская эскадра, не зважаючы на колькасную перавагу пантыйцаў, атакавала іх караблі з флангаў і проста ў лоб. Бачачы гэта, Мітрыдат загадаў сваім караблям адысці ў адкрытае мора, зайсці праціўніку ў фланг і акружыць хаця і хуткасны, але нешматлікі флот ворага (мал. 3.2). Рашэнне было правільным. Радосцы, бачачы, што могуць быць акружаны, пачалі адыходзіць, а пасля ўвогуле пакінулі месца бою і, карыстаючыся перавагай у хуткасці, вярнуліся ў гавань (Арр., Mithr., 24). Колькасць абодвух флатоў крыніцы не адзначылі. Магчыма, што радоскі флот налічваў крыху больш за дзесяць баявых караблёў, у той жа час як Мітрыдат меў некалькі дзесяткаў караблёў [167, s. 324].