• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    75
    чыць афіняне не паспелі сабраць ураджай і падрыхтаваць прыпасы. Да таго ж веснавых месяцаў Суле цалкам хапала, каб пасля высадкі сабраць сілы і выціснуць пантыйцаў у Пірэй.
    Летам 86 г. да н. э. рымляне пачалі аблогу Пірэя (мал. 3.5). Штурмаваць Афіны Сула не рашыўся, відавочна баючыся, што яму ў спіну ўдарыць пантыйскае войска з Пірэя. Па нейкіх прычынах Сула не баяўся дзеянняў афінян. Гэта магла быць слабасць афінскага гарнізона. Верагодна таксама, што Сула разлічваў на добраахвотную капітуляцыю Афін у выпадку ўзяцця Пірэя.
    На першым этапе аблогі рымляне задумалі падвесці пад муры Пірэя земляны насып, каб можна было змагацца з абаронцамі горада на адным узроўні. У бліжэйшых гарадах, Элеўсіне і Мегарах, былі створаны майстэрні для будаўніцтва абложных машын. Рабочых, жалеза і ўсё неабходнае для гэтага рымляне атрымлівалі з Фіваў. Але дрэва не хапала, і тады па распараджэнню Сулы былі высечаны гаі Акадэміі і Лікея (Арр., Mithr., 30; Plut., Sulla, XII), дзе ў свой час выкладалі філасофію Платон і Арыстоцель.
    Сула спяшаўся хутчэй авалодаць Пірэем і Афінамі, не без падстаў баючыся ўнутрыпалітычных змен у Рыме. Аднак аблога наперад не рухалася. Узводзімыя вежы і ваенныя машыны альбо рушыліся пад уласным цяжарам, альбо згаралі, падпаленыя запальнымі стрэламі пантыйцаў. Акрамя таго, аблога каштавала Суле вялікіх выдаткаў: не лічачы ўсяго астатняга, толькі на працы па пабудове ваенных машын было занята штодня каля 10 тыс. мулаў (Plut., Sulla, XII). Адчуваючы патрэбу ў грошах для вядзення вайны, для аплаты легіянерам, Сула загадаў канфіскаваць усе каштоўнасці свяцілішчаў Эпідаўра і Алімпіі, Дэльфаў. 3 атрыманых скарбаў на Пелапанэсе быў наладжаны выраб манеты. Наглядаць за гэтым Сула даручыў квестару Луцыю Лукулу. Плутарх (Luc., II), які паведаміў пра гэта, адзначыў, што здабытыя грошы пайшлі на неабходныя ваенныя закупкі. Але яны хутка разышліся [144, р. 87], і фінансавае становішча Сулы было нетрывалым — ён мог спадзявацца толькі на асабістую адданасць салдат.
    Як лічыць гісторык Б. П. Сялецкі, жрэцкая вярхушка сама добраахвотна дала скарбы Суле [109, с. 63—65]. На яго думку, калі б заём быў прымусовы і жрацы былі настроены супраць Сулы, яны б здолелі зрабіць публічным факт адабрання скарбаў. Праўда не зразумела, што замінала б і тады Суле забраць скарбы сілай, наўрад ці ён лічыўся з нейкай грамадскай думкай грэкаў. Магчыма, першапачаткова мела месца канфіскацыя храмавых каштоўнасцей, якую Сула ў далейшым імкнуўся кампенсаваць
    76
    Мал. 3.5. Аблога Афін і Пірэя (87—86 гг. да н. э.)
    77
    свяцілішчам за кошт зямлі, адабранай у гарадоў, якія перайшлі на бок Мітрыдата. Добраахвотная пазыка таксама мела месца, але пасля бітвы пры Херанэі, аб чым падрабязна гаворыцца ніжэй. He рызыкнула б, на нашу думку, жрэцкая вярхушка стаць на бок рымлян у той час, калі было няясна, хто перамагае ў вайне.
    Архелай умела кіраваў абаронай горадапорта. Але ў яго не хапала войскаў, каб абараніць Доўгія муры, што злучалі Афіны з Пірэем. Рымляне ж пачалі разбураць іх, выкарыстоўваючы каменне і зямлю для будаўніцтва насыпу (Арр., Mithr.,30; Strab., IX, 1, 15). Архелай вырашыў разбурыць абложныя работы рымлян. Аднак двое рабоў з Пірэя папярэдзілі Сулу аб вылазцы, кідаючы з прашчы ў лагер рымлян свінцовыя шары з надпісамі. На наступны дзень, калі пантыйцы атакавалі рымлян, Сула сустрэў нападаючых і ў разгар бою кінуў на іх схаваны ў засадзе вялікі атрад. Пантыйцы адышлі, несучы вялікія страты (Арр., Mithr.,30).
    Земляны насып рымлян быў ужо дастаткова высокі. Да таго ж рымляне падвялі да муроў «чарапаху» — адмысловую абложную вежу (Appolod., 153157). Аднак пантыйцы ноччу зрабілі імклівую вылазку і спалілі «чарапаху» разам з іншымі ваеннымі машынамі (Quad., XIX, 81). Калі праз дзесяць дзён рымляне збудавалі новую, то насупраць яе пантыйцы ўзвялі на мурах сваю вежу (Арр., Mithr., 31; Plut., Sulla, XII).
    Нягледзячы на гэтыя поспехі, Архелай разумеў, што неабходна як мага хутчэй дэблакаваць Пірэй і Афіны, дзе пачынала адчувацца нястача харчавання. Калі да яго на караблях прыбыло войска на чале з Драміхетам, Архелай вырашыў даць бой. Пехацінцаў ён паставіў разам з прашчнікамі і лучнікамі каля самых муроў, каб і тыя, хто абараняе вежы, маглі страляць у ворага. Частка войска стаяла за мурамі, каб ў зручны момант кінуцца на рымлян. 3 самага пачатку бітва ішла з пераменным поспехам — адыходзілі то рымляне, то пантыйцы. Урэшце Архелай натхніў сваіх салдат, і яны перайшлі ў наступ. Рымляне пачалі адыходзіць, але легат Мурэна прымусіў іх вярнуцца і працягваць змагацца. У гэты час у бой уступіў легіён, які не браў удзелу ў бітве. Як апошні сродак, Сула кінуў у атаку штрафных салдат. Пасля ўпартага бою пантыйцы пачалі адыходзіць за муры, страціўшы ў бітве каля 2 тыс. чалавек. Архелай, які асабіста браў удзел у баі, быў адрэзаны рымлянамі ад брамы і ўзняўся на муры па вяроўцы (Арр., Mithr., 32). Велей Патэркул (II, 23, 3) паведамляе, што ў гэтай бітве пантыйцы страцілі больш за 200 тыс. забітымі і шмат
    78
    палоннымі. Адкуль магло ўзяцца ў Пірэі больш чым 200тысячнае войска?! Хутчэй за ўсё рымскі гісторык проста павялічыў лічбы ў 100 разоў.
    Вынікі гэтай бітвы ніяк не паўплывалі на тэмпы аблогі. Тут уяўляецца больш цікавым тое, што Апіян прыгадвае пра штрафных. Значыць, у гэты час былі такія баі, у якіх пантыйцы перамагалі, а рымляне беглі, за што і караліся штрафнымі атрадамі, але аб гэтых баях рымскія гісторыкі не паведамлялі.
    3 надыходам зімы 87/86 г. да н. э. Сула адвёў сваё асноўнае войска ў лагер у Элеўсін, загадаўшы пракапаць глыбокі роў да мора, каб пантыйская конніца не магла нападаць на яго. Гэты час можа лічыць пачаткам другога этапу аблогі. Каб блакіраваць Пірэй з мора, Суле быў неабходны флот, але сродкаў для яго будаўніцтва не было. Усе нарабаваныя багацці пайшлі на вайсковы рыштунак і аплату легіянерам (Pint., Sulla, XII). Таму Сула адправіў Луцыя Лукула ў Егіпет і Сірыю з даручэннем набраць там караблёў для флоту.
    Лукул атрымаў тры бірэмы ад радосцаў і тры караблі ад грэчаскіх абшчын і з імі выйшаў у мора. Плутарх (Luc., II) паведамляе, што Лукулу ўдалося схіліць на свой бок крыцян і з іх дапамогаю навесці парадак у Кірэнах. Плутарх не гаворыць, як здолеў Лукул пераканаць крыцян. Крыт быў у той час сапраўднай пірацкай дзяржавай, і пагроз піраты не баяліся. Таму найбольш верагодна, што Сула вырашыў падзяліцца з крыцянамі нарабаванымі каштоўнасцямі [110, с. 158]. Тым больш што Крыт здаўна быў месцам набору наймітаў для Понта (Strab., X, 4, 10), а рымляне пазней абвінавачвалі крыцян у дапамозе піратам і цару Мітрыдату [120, с. 158]. На шляху ў Егіпет большая частка караблёў Лукула была захоплена піратамі, але сам Лукул выратаваўся і здолеў дабрацца да Александрыі. Магчыма нават, што гэта былі тыя самыя піраты, якія, вызваліўшыся ад сваіх абавязацельстваў перад Лукулам, патапілі амаль усю яго эскадру. У Александрыі рымляніну быў аказаны ўрачысты прыём, аднак двор Пталемея ветліва, але рашуча адмовіў у просьбе дапамагчы рымлянам ваеннымі караблямі (Plut., Luc., II—III; Арр., Mithr., 33). Гісторык Т. Момзен падкрэслівае, што гэта ярчэй за ўсё сведчыла аб глыбокім упадку Рыма, які стаўся банкрутам нават у вачах александрыйскіх дзяржаўных дзеячаў [74, с. 518]. Гэта быў фактычны правал місіі Лукула. Яму нічога не заставалася, як адплыць на Кіпр, а адтуль, засцерагаючыся сустрэч з пантыйскімі і пірацкімі караблямі, ён дабраўся да Радоса.
    79
    Між тым у Пірэй морам прыбывалі хлеб і падмацаванні. Сула не даў рады адрэзаць ім шлях ва ўмацаваную гавань. Праўда, у афінян былі на зыходзе запасы харчу. Архелай рабіў неаднаразовыя спробы перанесці хлеб з Пірэя ў Афіны, але яны не заўсёды былі ўдалымі. Так, здраднікі паведамілі Суле аб часе дастаўкі харчу. Рымляне зрабілі засаду і захапілі хлеб. Каб спыніць усякую сувязь Афін са знешнім светам, рымляне збудавалі невялікія ўмацаванні вакол горада (Арр., Mithr., 34—35) (мал. 3.5).
    Зіма 87/86 г. да н. э. не дала ніякіх вынікаў. Толькі каля Халкіды адбыўся бой паміж атрадамі Неапталема і Мунацыя. Неапталем пацярпеў паражэнне, згубіўшы каля 1,5 тыс. чалавек забітымі (Арр., Mithr., 34). Аднак вынікі бою ніяк не паўплывалі на агульны ход вайны. Затое пантыйскія войскі паспяхова змагаліся з рымлянамі ў Македоніі і авалодалі ёю. Цікава, што антычныя крыніцы разыходзяцца ў тым, хто камандаваў гэтай арміяй. Паводле Плутарха (Sulla, XI) — Арыярат, згодна з Апіянам — Аркафій (Арр., Mithr., 35). Гэтая праблема можа быць вырашана так: спачатку арміяй камандаваў Арыярат, а пасля, па невядомых нам прычынах, быў заменены Аркафіем. Гэта цалкам верагодна, улічваючы, што абодва гісторыкі прыгадваюць іх імёны ў падзеях, розных па часу. Аркафій, авалодаўшы Македоніяй, намерыўся вырушыць у Грэцыю, але захварэў і памёр каля горада Тысеі.
    Між тым Сула ўзнавіў атакі на Пірэй. Нечаканы начны штурм, які ён арганізаваў, ледзь не ўвянчаўся поспехам. Рымляне з дапамогай лесвіц узышлі на муры, але пантыйцы контратакавалі і выбілі іх назад. Адначасова другі атрад пантыйцаў зрабіў вылазку. Упартасць пантыйцаў была такая вялікая, што Сула вымушаны быў выклікаць войскі з лагера. Аб інтэнсіўнасці бою сведчыць тое, што рымляне задзейнічалі моцныя катапульты, якія выпускалі адначасова па дваццаць вельмі цяжкіх свінцовых ядраў (Арр., Mithr., 35). Тэхнічная перавага рымлян дазваляла ім замінаць умацаванню абарончых збудаванняў.
    Тым часам рымляне паднялі земляныя насыпы на неабходную вышыню. Аднак вопытны Архелай загадаў зрабіць падкоп пад насып. I калі рымскія абложныя машыны рушылі па насыпу да муроў, яны пачалі асядаць і правальвацца. У сваю чаргу рымляне пачалі весці падкоп пад муры. Месцы падкопаў вызначаліся па рэзанансу медных сасудаў [13, с. 306—309]. Праз пэўны час нечакана рымскія і пантыйскія падземныя галерэі злучыліся, і проста пад зямлёю адбыўся крывавы бой. Пры цьмяным святле паходняў і проста ў цемры пантыйскія і рымскія сапёры біліся ўрукапашную мячамі і коп’ямі (Арр., Mithr., 36).
    80
    Адначасова з падкопамі рымляне пры дапамозе таранаў здолелі разбурыць частку мура. Але іх прасоўванню наперад замінала вежа. Рымляне абрынулі на яе град запальных снарадаў і адначасова кінулі ў бой штурмавыя групы. У падкопе пад мурамі рымляне абклалі драўляныя падпоркі смалой і серай і падпалілі іх. Частка муР°Ў рухнула разам з абаронцамі. Пантыйцы разгубіліся, што дало магчымасць рымлянам уварвацца ў горад. Яны насядалі без перадышкі. Сула кідаў у бой усё новыя атрады. Ён знаходзіўся сярод воінаў, падбадзёрваў іх, то пагражаў, то ўгаворваў ісці ў бой, кажучы, што тут вырашаецца лёс усяго паходу. Архелай у сваю чаргу асабіста павёў у бой да пралому рэшту войскаў, замяняючы тых, хто стаміўся, новымі салдатамі, заклікаючы іх да змагання. Напружанне бою дасягнула сваёй вышыні. Абодва бакі неслі вялікія страты. Першымі не вытрымалі рымляне. Сула, які ўжо згубіў шмат воінаў, загадаў трубіць адыход. Пра канкрэтныя лічбы страт Апіян не паведамляе, а кажа толькі, што Сула, як нападаўшы звонку, панёс вялікія страты (Арр., Mithr., 36—37).