• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    I этап бітвы пры Херанэі (мал. 3.7). Напярэдадні двое херанэйцаў — Гамалоіх і Анаксідам — узяліся правесці рымлян таемнай сцежкай на г. Турый. Рымскі атрад на чале з Эрыцыем зрабіў гэты манёўр і нечакана атакаваў пантыйцаў з тылу. Узнялася паніка, пантыйцы былі выбіты з Турыя, страціўшы 3 тыс. чалавек забітымі. Яны бязладна пабеглі ў лагер і наляце
    90
    Мал. 3.7. Вітва пры Херанэі. I этап бою
    91
    лі на ўласную фалангу. Шэрагі пантыйцаў прыйшлі ў замяшанне, іх военачальнікі разгубіліся, страцілі дарагі час, што нанесла вялікую шкоду (Plut., Sulla, XVIII). Рымляне, як толькі заўважылі гэта, імкліва атакавалі і хутка пераадолелі адлегласць, што раздзяляла абодвы войскі. Архелай кінуў у бой 60 баявых калясніц. Аднак малая адлегласць не дазволіла ім набраць патрэбную хуткасць. Рымляне расступіліся перад калясніцамі, акружылі і перабілі іх экіпажы (Арр., Mithr., 42; Plut., Sulla, XVIII). Усё ж атака калясніц дала час пантыйцам прывесці свае шэрагі ў парадак.
    II этап бітвы (мал. 3.8). Пантыйцы контратакавалі. Архелай сам павёў частку правага крыла ў абход рымлян. Калі Гартэнзій заўважыў гэта, то паслаў для бакавога ўдару свае кагорты. Архелай кінуў у бой супраць іх 2 тыс. коннікаў, якія былі пры ім. Адначасова пантыйская конніца атакавала рымскую фалангу. Удар конніцы разрэзаў фалангу на дзве часткі. Гісторыкі прыгадваюць падобныя атакі цяжкай конніцы [11, с. 23; 121, с. 74]. Паступова пантыйская конніца пачала акружаць асобныя рымскія атрады. У цэнтры становішча рымлян ускладнілася. Тады Сула кінуў у бой конніцу з правага фланга, дзе бой яшчэ не пачаўся, на дапамогу напалову акружаным рымлянам. Аднак Архелай здагадаўшыся пра гэта перастраенне па пыле, што ўзняўсяр значках военачальнікаў. Ён спыніў акружэнне і пачаў адыход у свае баявыя парадкі (Арр., Mithr., 43; Plut., Sulla, XIX).
    Ill этап бітвы (мал. 3.9). Архелай з часткай конніцы яшчэ раз паспрабаваў пераламаць бой на сваю карысць і атакаваў на левым фланзе. У гэты час Таксіл моцна цясніў Мурэну. На дапамогу яму Сула паслаў Гартэнзія з чатырма кагортамі. Сам жа з лепшай часткай сваёй конніцы і дзвюма свежымі рэзервовымі кагортамі, вярнуўшыся на правы фланг, атакаваў пантыйцаў, якія не паспелі выстраіцца цвёрда па фронту, змяў іх і прымусіў адыходзіць. Тады ж контратакаваў войскі Таксіла і Мурэна, да якога падыпілі кагорты Гартэнзія. Толькі ў цэнтры, дзе біліся былыя рабы, прасоўванне рымлян ішло цяжка. Рабы, якіх аб’явілі вольнымі, змагаліся мужна, не саступаючы напору рымскай пяхоты. I толькі тады, калі былі змяты флангі пантыйцаў, не вытрымаў і цэнтр. Пачалося адступленне, якое перарасло ў бязладныя ўцёкі (Арр., Mithr., 44; Plut., Sulla, XIX).
    На нязручнай мясцовасці пантыйцы не здолелі разгарнуцца для новай атакі. Рымляне праследавалі і знішчалі бягучых. Частка іх была прыціснута да стромкіх скал і трапіла ў палон. Астат
    92
    Мал. 3.8. Бітва пры Херанэі. II этап бою
    93
    Мал. 3.9. Вітва пры Херанэі. ПІ этап бою
    94
    нія кінуліся да лагера, але брама была зачынена. Архелай жадаў прымусіць салдат змагацца да канца. Як зазначае Апіян (Mithr., 44), гэтая яго памылка паказала ўсю нявопытнасць пантыйскіх стратэгаў пры паражэннях. Пантыйцы не паспелі пастроіцца ў баявы парадак. У панаваўшым бязладдзі, згубіўшы камандзіраў, яны гінулі ў вялікай колькасці. Са спазненнем Архелай загадаў адчыніць браму, і калі бязладны натоўп хлынуў у лагер, рымляне уварваліся на плячах бягучых і гэтым канчаткова замацавалі сваю перамогу (Plut., Sulla, XIX).
    Архелай з рэшткамі войскаў пераправіўся праз праліў на в. Эўбея. У Халкідзе сабралася толькі каля 10 тыс. чалавек з усёй арміі. Знішчыць жа канчаткова рэшткі пантыйскай арміі Сула не даў рады — у рымлян не было караблёў, каб перабрацца праз праліў Эўрып, што аддзяляе Эўбею да Беотыі.
    Як кажуць антычныя аўтары, рымляне страцілі ў гэтай бітве 14—15 (!) чалавек, прычым двое з іх хутка ці то паправіліся, ці то знайшліся (Арр., Mithr., 45; Plut., Sulla, XIX; Eutrop., V, 4). Амаль гэтак жа лічыць і Ф. Інар, прыводзячы страты пантыйцаў у больш 100 тыс. чалавек, а рымлян — 14. Праўда, ён дадае, што гэтыя лічбы трэба выкарыстоўваць з асцярожнасцю [40, с. 138]. I тым не менш лічбы такіх страт проста неверагодныя. У бітве, дзе значным фактарам было не толькі майстэрства военачальнікаў, але і фізічная моц воінаў, страты рымлян павінны лічыцца на тысячы чалавек. Натуральна, што Сула наўмысна зменшыў свае страты ў афіцыйных рапартах і мемуарах і павялічыў колькасць знішчаных салдат праціўніка.
    У гонар перамогі Сула ўзвёў два трафеі з імёнамі Марса, Вікторыі і Венеры (Plut., Sulla, XIX; Арр., Mithr., 45; Strab., IX, 2, 37, Paus., IX, 40, 7). Сула адсвяткаваў перамогу ў Фівах. Палова зямлі Фіваў была канфіскавана на карысць храмаў у Алімпіі і Дэльфах. Гэтым Сула жадаў неяк змякчыць вынікі свайго рабаўніцтва. Сам жа рымскі военачальнік прызнаваў, што сваім поспехам абавязаны шчасцю не менш, чым майстэрству і моцы (Plut., Sulla, XIX; Paus., IX, 7, 6).
    Бітва пры Херанэі стала кульмінацыйным пунктам Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны і адначасова скончыла першы этап вайны. Гэта вынікае з наступнага: папершае, пантыйская армія была ўжо не ў стане авалодаць Грэцыяй, не кажучы ўжо пра магчымы дэсант у Італіі; падругое, бітва мела надзвычайны рэзананс у грэчаскім і азіяцкім свеце, паказаўшы істотную ваенную перавагу рымлян і ўзмацніўшы палітычныя Ba
    95
    ганні ў тых гарадах і рэгіёнах, што перайшлі на бок Мітрыдата ў пачатку вайны; патрэцяе, пад Херанэяй палегла найбольш баяздольная, лепш падрыхтаваная і загартаваная ў папярэдніх баях з рымлянамі частка пантыйскай арміі. Пантыйскія войскі, не саступаючы рымлянам у мужнасці і сіле, саступалі ім па іншых баявых якасцях — вывучцы, дысцыплінаванасці, кіраванні і г. д.
    Першы этап вайны стаў для пантыйскай дзяржавы часам найбольшых поспехаў. Справакаваны самімі рымлянамі канфлікт абярнуўся супраць іх. У кароткі тэрмін Мітрыдат распаўсюдзіў сваю ўладу на вялікія прасторы Малой Азіі, Македоніі, Грэцыі. Гэтаму спрыялі як поспехі пантыйскай арміі ў пачатку вайны, так і філэлінская палітыка цара. Трэба адзначыць , што, калі поспехі ў Малой Азіі сталі вынікам працяглай папярэдняй ваеннай і дыпламатычнай падрыхтоўкі, то ў Грэцыі гарады пераходзілі на бок Понта толькі зза ваеннай сілы, але як толькі з’явілася рымская армія Сулы, павярнулі фронт, за выключэннем Афін і некаторых дробных полісаў Беотыі.
    Пантыйскія арміі, што дзейнічалі ў Македоніі і Грэцыі, былі параўнальна невялікія. Армія галоўнакамандуючага Архелая складала спачатку 40 тыс. чалавек. Яго страты ў Беотыі ў 87 г. да н. э. і пры абароне Афін і Пірэя можна лічыць у 20 тыс., паколькі нават Сула згубіў на аблозе палову войска. У бітве пры Херанэі, дзе злучыліся войскі Архелая, Драміхета, Таксіла, колькасць пантыйцаў не перавышала 50—60 тыс. чалавек, у т. л. 15 тыс. былых рабоў. Гэта гаворыць аб тым, што армія Арыярата — Аркафія —Таксіла, што дзейнічала ў Македоніі, была невялікай і абапіралася галоўным чынам на дапамогу саюзных фракійскіх плямёнаў, якія, аднак, былі здатныя да раптоўных нападаў, але не да працяглай вайны.
    3 усяго гэтага вынікае, што Пантыйскае царства не было падрыхтавана да буйнамаштабнай вайны, і Мітрыдат спачатку сапраўды збіраўся адстойваць толькі свае землі. Гэта не значыць, аднак, што пры іншых варунках ён не пачаў бы захопніцкую вайну сам. Бліскучыя перамогі ў Малой Азіі прывялі да эйфарыі сярод пантыйскага камандавання. Цар пачаў пашыраць межы сваёй дзяржавы, захопліваючы ўсё новыя землі пры тым, што не быў падрыхтаваны да гэтага ў ваенных адносінах. Адыгралі ролю і стратэгічныя памылкі. Імкнучыся захапіць як мага больш зямель, пантыйскае камандаванне раздрабіла сілы і вяло барацьбу адначасова і ў Азіі, і ў Македоніі, і ў Грэцыі. Флот таксама слаба
    96
    ўлічваўся пантыйскім камандаваннем як ваенная сіла. Калі спачатку ён дзейнічаў актыўна, захапіўшы пралівы, ведучы баі пад Радосам, то пасля караблі выкарыстоўваюцца толькі як транспартны сродак. Відавочна, што пасля няўдач у марскіх баях пад Радосам Мітрыдат у пэўнай ступені расчараваўся ў флоце. А між тым пантыйскі флот мог калі не цалкам, то хаця б часткова перашкодзіць пераправе арміі Сулы ў Грэцыю. Тут пасіўнасць пантыйцаў малазразумелая. I гэта пры тым, што ў рымлян практычна не было флоту. Буйнейшай палітычнай памылкай стала адмова Мітрыдата ад заключэння саюза з італікамі. I калі вышэйпералічаныя памылкі пасля былі ў той ці іншай меры выпраўлены, то гэты пралік Мітрыдат не здолеў кампенсаваць на працягу ўсяго свайго далейшага жыцця, хаця і імкнуўся зрабіць гэта (саюз з Сэрторыям, гіпатэтычна — са Спартаком). Цяжка сказаць, як бы разгарнуліся падзеі, калі б такі саюз быў заключаны. Ва ўсякім разе пры падтрымцы італійскіх саюзнікаў Мітрыдат меў бы рэальны шанц перанесці баявыя дзеянні ў Італію. Тым не менш Мітрыдат яшчэ імкнуўся пераламаць ход вайны, які змяніўся не на яго карысць.
    РАЗДЗЕЛ 4
    ПЕРАЛОМ У БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯХ НА ДРУГІМ ЭТАПЕ ВАЙНЫ (86—85 гг. да н. э.)
    Другі перыяд вайны мы можам храналагічна вызначыць 86—85 гг. да н. э. Уведзены намі падзел Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны на два перыяды карысны з некалькіх прычын: папершае, ён дае магчымасць зразумець, дзе, калі, як і чаму адбыўся пералом у вайне; падругое, мы можам разабрацца ў храналогіі падзей вайны. Калі ў першым умоўным перыядзе гэтая храналогія спрэчак у даследчыкаў амаль не выклікае, то пасля бітвы пры Херанэі няма адзінства. Вызначаючы бітву пры Херанэі (сакавік 86 г. да н. э.) як кульмінацыйны пункт вайны, мы зыходзім з таго, што хаця пасля і адбыліся не менш значныя бітвы, нам зразумела, што Пантыйскае царства было ўжо не ў стане выйграць вайну. Войскі Мітрыдата VI не здолелі разграміць адну рымскую армію ў Грэцыі. Тым больш пантыйцы не змаглі б перамагчы, змагаючыся адначасова супраць дзвюх рымскіх армій.
    Цяжкасці ў храналогіі падзей выкліканы тым, што антычныя гісторыкі, гаворачы аб Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайне, не пакінулі нам амаль ніякіх датаў. 3 гэтай прычыны мы склалі храналагічную табліцу (табл. 4.1) падзей другога перыяду вайны, узяўшы для зручнасці за зыходны пункт захоп Афін рымскім войскам 1 сакавіка 86 г. да н. э. Хаця гэтая дата адносіцца да першага перыяду вайны, але ў працах усіх гісторыкаў яна з’яўляецца бясспрэчнай, не выклікае рознагалоссяў, у адрозненне ад усіх далейшых падзей. Як бачна з табліцы, час першых чатырох падзей не выклікае сумненняў. Бітва пры Херанэі адбылася ў сакавіку (альбо пачатку красавіка) 86 г. да н. э. Прыблізна ў гэты ж час у Грэцыі высадзілася армія В. Флака. Гэта магло адбыцца ў лепшым выпадку ў пачатку сакавіка — зімовыя марскія буры і штормы спынялі ўсялякае плаванне. Дзесьці ўвесну (верагодна, сярэдзіна красавіка — травень) адбылася сустрэча армій Флака і Сулы ў Фесаліі, якая скончылася без сутыкненняў. Тут мы падыходзім да дзвюх важных падзей — паўстанняў у гарадах Малой Азіі і бітве пры Херанэі. 3 табліцы вынікае, што частка гісторыкаў (Т. Момзен, Т. Харботл, Р. Э. Дзюпюі, Т. Н. Дзюпюі, Н. Н. Галаўкова) прытрымліваецца таго, што бітва пры Архамене адбылася ў 85 г. да