• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Разам з войскамі Архелая ў барацьбе за Дэлас удзельнічалі і атрады афінян, якія даўно ўжо жадалі пазбавіцца ад канкурэнта [158, р. 418]. Затым была занята Эўбея (Memn., XXXII, I). У хуткім часе астравы на ўсход ад мыса Малея апынуліся ў руках пантыйцаў (Pint., Sulla, XI). Цяпер Архелаю нішто не перашкаджала высадзіцца непасрэдна ў Грэцыі. Разлічваючы перацягнуць афінян на свой бок, Архелай перадаў пад іх кантроль Дэлас. У Афіны быў накіраваны двухтысячны пантыйскі атрад, з дапамогай якога сябра цара Мітрыдата, выкладчык эпікурэйскай філасофіі Арыстыён, здзейсніў дзяржаўны пераварот і захапіў уладу. Згодна з Паўсаніем (I, 20, 5), Арыстыён быў даверанай асобай papa Мітрыдата, выконваў яго дыпламатычныя даручэнні. Ён жа пераканаў афінскі народ, асабліва яго сацыяльныя нізы, перайсці на бок пантыйскага цара [158, р. 417; 182, р. 139]. Афіны аб’явілі вайну Рыму, імкнучыся дабіцца былой незалежнасці. Пірэй стаў ваеннамарской базай пантыйскага флоту (Арр., Mithr., 28).
    71
    Калі пантыйскія войскі з’явіліся ў Грэцыі, большасць полісаў перайшла на бок Мітрыдата. Гарады Ахаі, Лаконікі і Беотыі (за выключэннем Феспій) сталі яго саюзнікамі (Арр., Mithr., 29). Якой была колькасць арміі Архелая? Еўтропій называе лічбу ў 120 тыс. пяхоты і конніцы (Eutrop., V, 3). Аднак такая колькасць малаверагодна. Прыгадаем, што ўся пантыйская армія перад вайной налічвала каля 200 тыс. чалавек (Memn., XXXI, 1). Усе астатнія лічбы не без падстаў лічацца завышанымі [73, с. 47].
    Акрамя арміі Архелая (табл. 3.1) адначасова з ім у розных месцах дзейнічалі войскі Арыярата — Таксіла (прыблізна каля 100 тыс. чалавек) у Македоніі (Plut., Sulla, XV), войскі Метрафана на Эўбеі, армія Дарылая, якая фарміравалася ў Пергаме (у будучым — каля 80 тыс. чалавек), войскі на чале з Пелапідам, якія ваявалі ў Лікіі (Арр., Mithr., 27). Калі прыблізна падлічыць агульную колькасць войскаў, то атрымліваецца вялікая лічба, якая перавышае 300 тыс. чалавек. 3 улікам верагодных страт войскаў Мітрыдата пантыйская армія не магла складацца з такой вялікай колькасці салдат, нават калі і ўлічваць паступленні новых кантынгентаў. Нам больш падобнай здаецца лічба ў 100—150 тыс. чалавек усіх войскаў, з якіх пад камандаванне Архелая было перададзена 40—50 тыс. ваяроў. Гэта не разыходзіцца з першапачатковай колькасцю войскаў Архелая ў 50 тыс. чалавек, згодна з Мемнонам (XXXI, 1).
    Табліца 3.1
    Параўнальная табліца колькасці пантыйскай арміі (у тыс. чал.)
    	Армія ў пачатку вайны	Армія Лрхелая	Армія Драміхета	Армія Таксіла — Архелая	Армія Дарылая — Архелая	Армія Мітрыдата Малодшага
    па Апіяну	250/50*	/10	—	120	90	—
    па Мемнону	200	40/10	—	60	—	—
    па Плутарху	—	—	—	100/10	80	—
    па В. Патэркулу	—	больш 200	—	—	—	—
    па Еўтропію	—	120	—	120	70	—
    * Пяхота/конніца
    72
    У той час, калі Архелай займаў Сярэднюю Грэцыю, другое пантыйскае войска на чале са стратэгам Метрафанам, заняўшым Эўбею, высадзілася ў Паўночнай Грэцыі, захапіўшы вобласць Магнэсію з горадам Дэметрыяда. Там пантыйцы сутыкнуліся з атрадам і эскадрай Бруція Суры — легата рымскага намесніка ў Македоніі. У марскім баю з рымлянамі Метрафан згубіў два караблі і палічыў за лепшае адысці. Экіпажы знішчаных караблёў рымляне перабілі. Скарыстаўшы паніку пантыйскай эскадры, Сура з ходу захапіў базу пантыйцаў на востраве Скіаф — горад Taro ж імені. Па загаду Суры палонных рабоў распялі, а ўсім астатнім адсеклі рукі. Магчыма, што гэтай лютасцю рымляне імкнуліся паказаць грэкам, што калі тыя і надалей будуць падтрымліваць пантыйцаў — ім літасці не будзе.
    Бруцій Сура, атрымаўшы падмацаванне з Македоніі агульнай колькасцю каля 1000 чалавек, рушыў у Беотыю на дапамогу гораду Феспіі, абложанаму Архелаем (Арр., Mithr., 27). Пры Херанэі войска Архелая і афінскі атрад на чале з Арыстыёнам сустрэлі рымлян. Колькасць войскаў і якіянебудзь падрабязнасці ў крыніцах адсутнічаюць. Вядома толькі, што ўпартыя баі ішлі тры дні запар, аднак рашучай перамогі ні адзін бок не дасягнуў. Калі ж да пантыйцаў пачалі падыходзіць саюзныя атрады, Сура адышоў у Македонію. Плутарх (Sulla, XI) паведамляе, што гэта было зроблена па загаду Лукула, які высадзіўся з авангардам войскаў Сулы, якому сенат даручыў весці вайну. Больш верагодным уяўляецца тое, што рымлянам неабходна было прыкрыць Паўночную Грэцыю ад дзеючай у Македоніі арміі Арыярата. На гэтым вайна прыпынілася — надыходзіла зіма, і баявыя дзеянні, як правіла, не вяліся. Войскі знаходзіліся на той час у лагерах.
    Тут трэба адзначыць, што, магчыма, існаваў план заваёвы Грэцыі — увайсці ў яе трыма арміямі з трох бакоў адначасова. Але слабая дысцыпліна ў пантыйскім войску, няўзгодненасць у дзеяннях военачальнікаў прывялі да таго, што ён не быў выкананы. У цэлым жа, нягледзячы на перамогі, летняя кампанія 87 г. да н. э. выявіла трывожныя тэндэнцыі. Пры яўнай колькаснай перавазе пантыйскія арміі не здолелі канчаткова разбіць рымскія войскі на Балканскім паўвостраве. 3 прыбыццём рымскай арміі з Італіі сітуацыя рабілася, як справядліва адзначае Б. Макджынг [169, р. 125], больш небяспечнай, бо надзейнасць грэчаскіх саюзнікаў была няпэўнай, а пантыйскія арміі аддаляліся адна ад адной значнымі адлегласцямі.
    Увесну 87 г. да н. э. прызначаны галоўнакамандуючым у вайне супраць Мітрыдата Луцый Карнэлій Сула высадзіўся ў Эпіры з
    73
    пяццю легіёнамі, некалькімі маніпуламі і атрадамі конніцы (Арр., Mithr., 30). Рымская армія налічвала прыблізна 25 тыс. пяхоты і 6 тысяч конніцы [153, р. 114; 158, р. 419; 182, р. 152]. Войска Сулы было загартавана ў Саюзніцкай вайне, згуртавана жалезнай дысцыплінай і адданае свайму палкаводцу (Арр., В.С., I, 55; I, 64). Сула мог разлічваць толькі на гэта, таму што ён прыбыў у Грэцыю без вайсковай казны, а гропіы (прыблізна 114 талантаў золата) (Арр., Mithr., 22), сабраныя з цяжкасцю летам 88 г. да н. э., амаль усе пайшлі на пакрыццё расходаў пад час паходу арміі Сулы на Рым [74, с. 476, 484—486; 143, р. 150], Таму Сула мог здабываць сродкі для вайны шляхам рэквізіцый і рабаўніцтва.
    Аб самой пераправе антычныя крыніцы не паведамляюць. Транспартны карабель тых часоў забіраў прыблізна 200—220 салдат [166, s. 85]. Такім чынам для пераправы 30тысячнай арміі было неабходна мець 140—150 транспартаў. Наўрад ці пад рукою Сулы была такая колькасць караблёў. Хутчэй за ўсё войска перапраўлялася па частках, а значыць і канцэнтрацыя яго ў Эпіры адбывалася паступова. 3 гэтага вынікае, што раней, чым з сярэдзіны вясны 87 г. да н. э. Сула ніяк не мог пачаць наступ.
    У Этоліі і Фесаліі, чые гарады сталі адразу на рымскі бок, Сула пачаў збіраць дапаможныя войскі, грошы і харчаванне. Да Сулы далучыўся атрад фракійскага племені одрысаў [158, р. 420]. Давёўшы колькасць сваей арміі за кошт грэчаскіх гарадоў да 35—40 тыс. салдат [40, с. 110; 141, р. 150; 167, s. 325], Сула выступіў насустрач Архелаю. Авангардныя атрады пантыйцаў занялі пазіцыі каля Цільфоскай гары, але былі разбіты (Paus., I, 20, 5). На думку гісторыкаў В. Друмана, Г. Ферэра, Архелай знарок адышоў у Пірэй, каб зацягнуць вайну, ператварыць яе для рымлян ў аблогу знясілення, каб прымусіць Сулу, якога чакалі справы ў Італіі, пакінуць Грэцыю. Гэта, аднак, досыць спрэчна, бо, трэба думаць, што Архелай, як вопытны военачальнік, добра ведаў аб дасягненнях рымлян у паліаркетыцы, каб ставіць сваё войска пад небяспеку пасіўнай аблогі. Адыход Архелая можна растлумачыць проста: ён не адважыўся даць бой арміі, якая пераўзыходзіла па ўсіх баявых якасцях яго войска, а па колькасці была ці не роўная, і адвёў свае атрады ў Пірэй. Далейшы ход падзей таксама паказвае хутчэй на імкненне Архелая дэблакіраваць Пірэй і Афіны. Іншая рэч, што аблога сапраўды зацягнула вайну.
    Сула, не сустракаючы супраціўлення, рушыў у Атыку. Амаль усе грэчаскія гарады адразу ж перайшлі на бок рымлян (Арр., Mithr., 30; Plut., Sulla, XXI; Memn., XXXII, 1). Элінскія гарады,
    74
    баючыся жорсткага пакарання, беспярэчна давалі рымлянам грошы, харч, вайсковыя атрады. Такім чынам сілы рымлян павялічыліся. Па загаду Сулы рымскі атрад на чале з Луцыем Гартэнзіем перакрыў асноўныя шляхі ў Фесаліі. Другі атрад пад камандаваннем Мунацыя заняў пазіцыі насупраць горада Халкіда, каб перашкаджаць дзеянням пантыйскіх войскаў Неапталема на востраве Эўбея [74, с. 516]. Асноўныя сілы рымскай арміі занялі Атыку. Загадаўшы блакіраваць Афіны, дзе бараніўся Арыстыён, шэрагам невялікіх умацаванняў, Сула пачаў аблогу Пірэя.
    Муры горада Афіны не ўяўлялі сабою значных умацаванняў. Лівій (XXXI, 26, 8) называе іх напаўразбуранымі. Даўжыня муроў складала прыблізна 48 стадый [126, с. 17], Пірэйскі паўвостраў быў умацаваны з мора і з сушы. Муры былі складзены з вялікіх чатырохвугольных камянёў, замацаваных паміж сабою жалезнымі клямарамі пры дапамозе свінцу. Муры мелі ў вышыню да 40 локцяў (прыблізна 18 метраў), таўшчыня складала, па розных дадзеных, ад 3 да 5 метраў. Уздоўж муроў знаходзіліся вежы на адлегласці 50—60 метраў адна ад адной. Даўжыня муроў складала 60 стадый (прыблізна 11 кіламетраў) [126, с. 86—87; 182, р. 154—155]. Уваходы ў гавані звужаліся працягам муроў, што складалі свайго роду грэблі. У паўночнаўсходняй частцы пірэйскіх муроў знаходзіліся дзве брамы: адна вышэй Паўночных муроў, другая крыху ніжэй яе. Па баках апошняй стаялі вежы. Пантыйскі гарнізон на чале з Архелаем амаль не саступаў па колькасці войскам Сулы.
    Абарону Пірэя і Афін можна раздзяліць на некалькі няроўных па часу этапаў. Першы: лета — восень 87 г. да н. э. — цяжар аблогі нясуць пантыйцы ў Пірэі; рымляне задавальняюцца блакадай Афін. Другі: зіма 87/86 — вясна 86 гг. да н. э. — поўная блакада Афін; імкненне Архелая дэблакіраваць горад; інтэнсіўныя штурмы Пірэя і ўзяцце Афін рымлянамі. Трэці: прыблізна 2 тыдні пасля 1 сакавіка 86 г. да н. э. — штурм і ўзяцце Пірэя.
    На думку даследчыкаў Ш. Ліскена і А. Савана, аблога Афін і Пірэя доўжылася 18 месяцаў [143, р. 152]. Аднак такое наўрад ці магчыма, бо адносіць час высадкі Сулы ў Грэцыі на жнівень 88 г. да н. э., а ў гэты час ён быў заняты барацьбой з марыянцамі ў Італіі (Арр., В. С., I, 55; I, 64). Я. Крамаер лічыць [198, s. 128], што аблога Афін цягнулася паўгода. Калі з гэтым пагадзіцца, то атрымліваецца, што Сула дзейнічаў вельмі марудна, калі толькі пачаў аблогу на пачатку верасня. На нашу думку, аблога пачалася значна раней, на пачатку лета 86 г. да н. э. Ускосна аб гэтым сведчыць тое, што ўжо праз 6 месяцаў у Афінах настаў голад, а зна