• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Найбольш каштоўнай крыніцай па гісторыі Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў увогуле, так і Першай Пантыйскай вайны ў прыватнасці, па праву лічыцца «Рымская гісторыя» Апіяна Александрыйскага, які жыў у сярэдзіне II ст. н. э. Грэк па паходжанні, Апіян дасягнуў пасады пракуратара імператарскага фіска. З’яўляючыся шчырым прыхільнікам рымскіх палітычных парадкаў, Апіян узяў за мэту напісанне вялікай гісторыі Рыма і ажыццявіў задуманае.
    3 24 кніг поўнасцю захаваліся толькі 10. Галоўнае месца ў творы займаюць войны Рыма як знешнія, так і ўнутраныя. Падзеі, якія цікавяць нас, асветлены ў XII кнізе — «Mithridatica» («Мітрыдатавы войны»). Гэтая кніга апавядае аб усіх трох войнах Мітрыдата з Рымам, але ўвага аўтара сканцэнтравана галоўным чынам на першай вайне, і яе апісанне займае амаль палову ўсёй кнігі [127, с. 116]. Гаворачы пра вайну, Апіян не абмяжоўваецца толькі яе падзеямі, ён дае таксама каштоўныя звесткі па перадгісторыі кан
    7
    флікту, па гісторыі малаазійскіх народаў і іх антырымскай барацьбе, па праявах сацыяльных рухаў, што суправаджалі гэтую вайну.
    Вельмі істотным з’яўляецца пытанне аб крыніцах, якімі карыстаўся Апіян. Большасць сучасных даследчыкаў лічыць, што ў аснове апісання першай вайны Понта з Рымам ляжыць гісторыя Ціта Лівія [106, с. 234; 127, с. 114]. Як вядома, кнігі Лівія па гісторыі пантыйскарымскага канфлікту не захаваліся, акрамя кароткіх эпітом кніг 76—83, якія ўтрымлівалі іх. Вызначана, што Лівій карыстаўся шырокім колам матэрыялаў пры напісанні гісторыі вайны, у тым ліку і мемуарамі Сулы [106, с. 234]. Менавіта гэтым можна растлумачыць тое, што апісанне шэрага падзей I Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны ў Апіяна значна супадае з іх апісаннем у Плутарха (аблога Афін, бітвы пры Херанэі, Архамене). Справа ў тым, што Апіян карыстаўся «Успамінамі» Сулы праз Ціта Лівія, a Плутарх — непасрэдна сам. Праз Лівія Апіян мог азнаёміцца з творамі Публія Руцылія Руфа, легата праконсула Азіі [106, с. 233], сучасніка тых падзей. Звесткі, якія паведамляе Апіян па гісторыі малаазійскіх грэчаскіх гарадоў, пэўна, узяты менавіта з мемуараў. Акрамя гэтага Лівій шырока выкарыстоўваў творы маладых аналістаў — Валерыя Анцыята, Клаўдзія Квадрыгарыя (II — I ст. да н. э.), сучаснікаў вайны [106, с. 233]. Ад твора апошняга захаваліся толькі невялікія фрагменты ў кнігах іншых аўтараў [181, s. 233—235], Зразумела, што выкарыстанне гэтых крыніц Апіянам зрабіла адбітак і на яго працу. Творы аўтараў прарымскай арыентацыі прадвызначылі асвятленне Апіянам падзей Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны з рымскіх пазіцый. Гэта тэндэнцыйнасць праяўляецца ў апісаннях бітваў, у велізарных лічбах забітых ворагаў. Тут адчуваецца ўплыў мемуараў Сулы. Ён жа бачны і ў адмоўнай характарыстыцы Манія Аквілія, які праводзіў у Азіі захопніцкую палітыку ў інтарэсах саслоўя вершнікаў — палітычных праціўнікаў Сулы. Тая ж прадузятасць і ў апісанні арміі папуляраў, скіраванай супраць Мітрыдата. 3 другога боку, Сула паказаны як суровы, але таленавіты военачальнік, які праяўляе вартую рымляніна літасць да мяцежных грэчаскіх гарадоў (Арр., Mithr., 30). Факты рабавання свяцілішчаў Дэльфаў, Алімпіі, Эпідаўра, разня ў Афінах пакідаюцца Апіянам без каментарыяў. Аднак Апіян аб’ектыўны пры вырашэнні пытання адказнасці за пачатак вайны. Ён падкрэслівае, што вайна пачалася з ініцыятывы рымскай адміністрацыі, а гэта вылучае Апіяна з шэрага іншых аўтараў, якія вінавацяць Мітрыдата за пачатак вайны. На думку даследчыкаў, Апіян карыстаўся таксама дакументамі і гістарычнымі творамі пантыйскага боку,
    8
    якія не дайшлі да нас, але адлюстраваліся на яго апісанні пераважна Другой і Трэцяй Пантыйскай (Мітрыдатавай) войнаў [127, с. 114—115].
    Дастаткова багатыя звесткі па гісторыі войнаў знаходзяцца ў біяграфіях Плутарха (каля 46 — каля 127). У жыццяпісах Гая Марыя, Луцыя Карнэлія Сулы, Луцыя Ліцынія Лукула, Гнэя Пампея Плутарх разглядае знешнепалітычныя падзеі, апісвае бітвы, у якіх бралі ўдзел яго героі. Найбольш змястоўнай крыніцай па гісторыі Першай Пантыйскай вайны з’яўляецца біяграфія Сулы. У ёй Плутарх распавядае пра баявыя дзеянні рымскіх і пантыйскіх войскаў на тэрыторыі роднай яму Беотыі. Плутарх двойчы пабываў у Рыме па справах горада Херанэі і меў магчымасць азнаёміцца са справаздачамі военачальнікаў усходніх армій, сенацкімі пастановамі, іншымі афіцыйнымі дакументамі. Дакладна вядома, што для біяграфіі Сулы Плутарх выкарыстоўваў «Успаміны» самога Сулы (Sull., XIV). Характар выкарыстаных крыніц, як і палітычныя сімпатыі аўтара, вызначылі апісанне вайны ў прарымскім духу. Сам Плутарх папярэджваў сваіх чытачоў аб тым, што ён піша біяграфіі, a не гісторыю, таму нярэдка аўтар адыходзіць ад апісання гістарычных падзей, перарываючы апавяданне развагамі аб маральным баку той ці іншай асобы, з’явы. Акрамя гэтага ўвесь фактычны матэрыял узяты Плутархам з крыніц без крытыкі і праверкі. Як і Апіян, ён прыводзіць неверагодныя лічбы страт рымлян і пантыйцаў. Тым не менпі толькі ў Плутарха мы знаходзім жахлівае апісанне ўзяцця рымлянамі Афін, а таксама асуджэнне рабавання Сулай агульнагрэчаскіх свяцілішчаў у Дэльфах, Алімпіі, Эпідаўры. Твор Плутарха дае багаты матэрыял непасрэдна па вайне, а калі ёсць падставы сумнявацца ў лічбах, то ў апісанні баявых дзеянняў ён варты даверу, бо Сула ў сваіх мемуарах наўрад ці крывіў душою, кажучы пра маршруты і напрамкі руху войскаў — сваіх і пантыйскіх — здаецца, у гэтым яму не было аніякай карысці.
    Вельмі цікавыя і значныя звесткі па гісторыі Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў знаходзяцца ў хроніцы гераклеіта Мемнона (I ст. да н. э. — I ст н. э.) «Аб Гераклеі». Хроніка Мемнона — гэта цікавы ўзор вялікай, але не захаванай старажытнай літаратуры, так званых «мясцовых хронік» — твораў гісторыкаў буйных гарадоў Прычарнаморскага ўзбярэжжа [33, с. 284]. Хроніка Мемнона захавалася часткова, няпоўныя IX—XVI кнігі. Лёс першых васьмі і астатніх — невядомы. Ды і гэтага хапае, каб зразумець каштоўнасць працы Мемнона. Што тычыцца крыніц Мемнона, то ён мог карыстацца працамі невядомых нам гісторыкаў Мітрыдатавых
    9
    войнаў, а ў тых частках, дзе гаворка ідзе аб Гераклее — творамі Прамаціда Гераклеёта і Даміцыя Калістрата [33, с. 287]. Звесткі аб Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнах утрымліваюць XV—XVI кнігі. У гэтай частцы хронікі Мемнон дае такія дадзеныя, якіх нельга знайсці ў іншых крыніцах. Так, напрыклад, Мемнон (XXXV) паведамляе, што ў Дарданскай дамове быў артыкул, паводле якога рымляне не павінны былі рабіць шкоду тым гарадам, што выступілі на баку Мітрыдата. Асаблівую цікавасць уяўляюць лічбавыя дадзеныя Мемнона, якія істотна адрозніваюцца ад звестак Апіяна і Плутарха. Каштоўнасць хронікі Мемнона і ў тым, што ён з’яўляецца нейтральным у параўнанні з аўтарамі прарымскага духу.
    Апісанне Понта, Віфініі, Кападокіі, Галатыі, Пафлагоніі і іншых мясцін Малой Азіі, а таксама Атыкі, Беотыі — абласцей, дзе вяліся баявыя дзеянні ў час вайны Понта з Рымам — мы знаходзім у «Геаграфіі» Страбона (64 г. да н. э. — 24 г. н. э.). У адрозненне ад Плутарха, Мемнона, Апіяна і іншых антычных аўтараў Страбон не падае паслядоўнага і сістэматычнага апісання падзей войнаў. Самыя розныя звесткі аб іх раскіданы па адзінаццаці з 17 кніг яго «Геаграфіі». I гэта натуральна, бо Страбон у сваёй працы размяшчаў матэрыял у геаграфічным парадку. Сціпласць звестак тлумачыцца і тым, што аповяд пра гістарычныя падзеі Страбон даў у «Гістарычных запісках», якія да нас не дайшлі [112, с. 777; 5, с. 14—15]. «Геаграфія», на думку даследчыкаў, належыць да жанру «памятных запісак», з’яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй [112, с. 779; 5, с. 45]. Гісторыю Пантыйскай дзяржавы Страбон ведаў не па чутках: яго сваякі служылі пантыйскім царам — Мітрыдату V і Мітрыдату VI (X, 4, 10; XI, 2, 18; XII, 3, 33). Сам Страбон прытрымліваўся рымскай арыентацыі (гэтыя погляды аказалі ўплыў на яго твор). Хаця ёсць цікавая акалічнасць: імя цара Мітрыдата VI Страбон узгадвае 41 раз, імя Сулы — 11 разоў, імя Пампея — 36 разоў. Што да гістарычных крыніц, то сам Страбон спасылаецца на гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў як вартых даверу (XI, 11, 14). Лічыцца, што Страбон выкарыстоўваў у гэтых раздзелах «Геаграфіі» творы Феафана Міціленскага, Гіпсікрата з Аміса і Метрадора са Скепсіса [112, с. 781, 787]. Мясцовасці ж Малой Азіі Страбон ведаў сам як тутэйшы. I хаця «Геаграфія» не ўтрымлівае падрабязнага апісання падзей Пантыйскіх войнаў, у ёй можна знайсці багата цікавых сведчанняў, якіх няма ў іншых крыніцах, напрыклад, аб памерах штогадовай даніны, якая ішла Мітрыдату VI з Баспору (VII, 4, 3).
    У творы грэчаскага пісьменніка II ст. н. э. Паўсанія «Апісанне Элады» [59, с. 161] таксама ўтрымліваюцца пэўныя звесткі з гіс
    10
    торыі вайны. У 10 кнігах яго працы, якая з’яўляецца своеасаблівым даведнікам па вядомых мясцінах Атыкі, Мегар, Карынфа, Беотыі і іншых раёнаў, ёсць фрагментарныя паведамленні з гісторыі паходаў пантыйскіх і рымскіх армій у Грэцыі. Асабліва зважае Паўсаній на разбурэнні і рабаўніцтвы, што адбыліся ў гарадах Элады пад час гэтай вайны.
    Аб Мітрыдатавых войнах піша ў сваёй «Гісторыі» Гай Салюстый Крысп (86—35 гг. да н. э.). З’яўляючыся сучаснікам войнаў Рыма з царом Мітрыдатам, а пасля і з сынам яго Фарнакам, Салюстый не пакінуў без увагі гэтыя падзеі. Займаючы пасады плебейскага трыбуна, легата і сенатара, Салюстый застаецца прыхільнікам Цэзара, і пасля перамогі апошняга прызначаецца праконсулам правінцыі Новая Афрыка [29, с. 148, 149]. «Гісторыя» Салюстыя складалася з пяці кніг і ахоплівала перыяд з 78 па 67 г. да н. э. Яна не была скончана зза смерці аўтара і дайшла да нас ў выглядзе фрагментаў. Прамовы і лісты розных дзеячаў, якія ўвайшлі ў «Гісторыю», напісаны самім Салюстыем, за выключэннем тых лістоў, тэкст якіх з’яўляецца копіяй дакумента [29, с. 157]. Вядома, што ў рукі Пампея ў 65 г. да н. э. трапіў архіў Мітрыдата, які змяшчаў мемуары цара, яго перапіску, афіцыйныя дакументы. Зусім верагодна, што Салюстый мог бачыць гэты архіў і скарыстаць яго пры напісанні як «Гісторыі», так і «Ліста Мітрыдата» ў прыватнасці (VI, 1—23). I хаця ў лісце гаворка ідзе ў асноўным аб падзеях Трэцяй Пантыйскай вайны, ёсць пэўныя звесткі і аб першай. Так, Салюстый вуснамі Мітрыдата ўскладае на рымскую сенацкую алігархію адказнасць за развязванне вайны, асуджае яе сквапнасць і прагу ўлады (VI, 6, 10, 11, 17). Паведамляецца таксама, што пры пантыйскім двары панавала меркаванне аб здрадзе Архелая, стратэга Мітрыдата, і як вынік — прайграная вайна з Рымам (VI, 12).