• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Твор нямецкага даследчыка Г. Петэра [181; 194] уражвае значнасцю выкананай аўтарам работы: з вялікай колькасці захаваных крыніц фрагментарна адноўлены кнігі, якія не дайшлі да нас, у т. л. «Аналы» Клаўдыя Квадрыгарыя і «Успаміны» Луцыя
    15
    Карнэлія Сулы, у якіх утрымліваюцца звесткі аб падзеях Пантыйскай вайны.
    Першай працай, прысвечанай непасрэдна гісторыі Пантыйскага царства, стала манаграфія Э. Меера [170], што ўбачыла свет у 1879 г. Скрупулёзна і крытычна разгледзеўшы антычныя крыніцы, аўтар закранае палітычныя, эканамічныя і культуралагічныя праблемы. Упершыню пастаўлена пытанне аб дзяржаўным ладзе і ўнутрыпалітычным адзінстве Понта. Знаходзячыся пад уплывам антычных аўтараў, Э. Меер разглядае гісторыю Понта з грэка і раманафільскіх пазіцый, мясцовае насельніцтва Азіі ўяўляецца цалкам варварскім, адсталым. He заўсёды правільна падыходзіць ён да раскрыцця палітычных мэт пантыйскіх цароў, іх узаемаадносін з грэчаскімі гарадамі і суседнімі дзяржавамі [170, s. 123—126].
    Значным крокам у вывучэнні гісторыі Пантыйскага царства сталі працы Т. Рэйнака. У дзвюх манаграфіях [182; 183], шырока выкарыстоўваючы нумізматычны і эпіграфічны матэрыял, аўтар істотна ўдакладніў палітычную і дынастычную гісторыю Понта, зрабіў глыбокі аналіз палітычных стасункаў з Рымам і суседнімі дзяржавамі, паказаў асаблівасці яго ўнутранай палітыкі. Акрамя таго, Т. Рэйнак больш усебакова характарызуе асобу Мітрыдата VI і яго дзейнасць. Аднак некаторыя палажэнні яго прац не вытрымліваюць крытыкі. У прыватнасці, развагі аб тым, што вынішчэнне рымлян і італікаў у правінцыі Азія (88 г. да н. э.) было здзейснена на глебе расавай нянавісці [182, р. 132]. Пэўныя храналагічныя палажэнні ў працах з’яўляюцца дыскусійнымі і ўдакладняюцца. Тым не менш яго манаграфіі ў гэтай галіне застаюцца вядучымі ў заходняй гістарыяграфіі.
    У першай палове XIX — пачатку XX ст. Пантыйскаму царству адводзілі значнае месца ў агульных работах па гісторыі Старажытнай Грэцыі і Рыма К. Белох, Г. Ферэра, Я. Крамаер, Г. Блох, Ж. Каркапіна, В. Дзюрант [141; 153; 198; 158; 144; 151], У гэтых працах з рознай падрабязнасцю выкладаецца знешняя палітыка і ўнутранае становішча Пантыйскага царства — палітычны лад, войска, рэсурсы, фінансы. Усё гэта, аднак, разглядаецца ў рэчышчы рымскай гісторыі, што абумоўлена самім характарам прац. Адпаведны і падыход да падзей: Мітрыдат Эўпатар выступае агрэсарам [158, р. 408—409; 153, р. 105—106; 151, р. 516—517], услаўляецца асоба Сулы [144, р. 86—87], відавочны пэўны паўтор палажэнняў Т. Рэйнака, Т. Момзена, асабліва там, дзе гаворка ідзе пра ваенныя падзеі [158, р. 422—426; 151, р. 124—125; 198, s. 128—130], Хаця, напрыклад, Г. Ферэра паставіў пад сумненне лічбы войскаў, якія прыведзены ў крыніцах [153, р. 107],
    16
    У XX ст. узрасла цікавасць да эканамічнай і сацыяльнапалітычнай гісторыі Понта. Так, у раздзелах прысвечаных Понту, М. Растоўцаў закранае пытанні эканамічнага базісу дзяржавы Мітрыдата, даводзіць, што без рэсурсаў Прычарнамор’я вайна з Рымам была б немагчымай [185, р. 935]. Слабым месцам працы з’яўляецца імкненне аўтара да мадэрнізацыі гісторыі [185, р. 935, 937].
    Важным этапам у вывучэнні гісторыі Пантыйскага царства стала работа Д. Меджы, прысвечаная рымскай палітыцы ў Малой Азіі [168]. Аўтар разглядае геапалітычнае становішча Понта, яго эканоміку і культуру. Але гэтае даследаванне аналізуе праблемы рэгіёну ў аспекце рымскай гегемоніі і ўзаемаўплыву эліністычных і рымскіх элементаў. Таму для аўтара Понт — толькі частка агульнай сістэмы эліністычных дзяржаў, і гісторыю Понта ён асвятляе недастаткова.
    З’яўленне ў свет шэрага прац такіх аўтараў, як Г. Бенгтсан, Э. Бадзіян, Ф. Інар, X. Дзізнер [142; 140; 40; 149], прысвечаных цалкам ці часткова, галоўным чынам узаемаадносінам Понта і Рыма, у т. л. і напярэдадні Мітрыдатавых войнаў, і самім войнам, сітуацыі не змяніла. У іх паранейшаму дамінуе спецыфічны аднабаковы падыход і яны ў значнай ступені працягваюць лінію, пачатую Т. Рэйнакам.
    Сярод адносна нядаўніх прац, прысвечаных праблематыцы Понта, выдзяляюцца творы Е. Альхаузена, Й. Білера [174] і Б. Макджынга [169]. Е. Альхаузен і Й. Білер разглядаюць розныя аспекты гістарычнай геаграфіі Понта, яго эканоміку і культуру, У т л. праводзяць лакалізацыю гарадоў і паселішчаў, згаданых у пісьмовых крыніцах. Праўда, адносна падзей Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны гэтыя работы могуць выкарыстоўвацца абмежавана, у адрозненне ад далейшых войнаў. У манаграфіі ірландскага навукоўца Б. Макджынга зроблена спроба крытычна агледзець на грунце вядомага гістарычнага матэрыялу асноўныя аспекты знешняй палітыкі Мітрыдатыдаў і Мітрыдата VI. Аўтар удзяляе ўвагу дыпламатычнаму і ідэалагічнаму боку рымапантыйскіх адносін. У раздзеле, прысвечаным першай вайне з Рымам, Б. Макджынг разглядае асаблівасці філэлінскай палітыкі Мітрыдата VI. Прычыну паражэння Мітрыдата ў гэтай вайне аўтар бачыць у бесперспектыўнасці мітрыдатавай прапаганды, не падмацаванай ваеннымі поспехамі [169, р. 104].
    Чыста ваенныя праблемы Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў закраналіся значна радзей, хаця пачалі разглядацца ўжо ў XIX ст. Так, Ш. Ліскен і А. Сайван у сваім творы [143] імкнуліся
    17
    падрабязна выкласці ход дзвюх бітваў — пры Херанэі і пры Архамене. Крыніцай, відавочна, паслужыў Плутарх [143, р. 152], што абумовіла тэндэнцыйнасць апісання. Так, напрыклад, аўтары цалкам адмаўляюць якіянебудзь здольнасці пантыйскіх военачальнікаў [143, р. 149,153].
    Зусім на іншых пазіцыях адносна падзей Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны стаіць Г. Дэльбрук. Гісторык лічыць, што бітвы, апісаныя ў антычных крыніцах, не мелі месца на самой справе, яны з’яўляюцца вынікам фантазіі старажытных аўтараў, хаця нейкія бітвы, зразумела, мелі месца [32, с. 354], Можна меркаваць, што гэтыя высновы з’явіліся ў выніку гіперкрытычнага стаўлення Г. Дэльбрука да крыніц.
    Значную каштоўнасць уяўляюць творы даследчыкаў па ваеннамарской гісторыі. У працы Э. Цібарта [201] даследчыкам сабраны і прааналізаваны тыя фрагменты твораў антычных аўтараў, у якіх ідзе гаворка аб ваеннамарскіх сутыкненнях, піратах і іншых ваенных падзеях. Адпаведна закранаецца там і час Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайны. Праблеме марской вайны прысвечана праца Т. Лапошкі [167], які ў асобных раздзелах разглядае праблему ўзаемадачыненняў Мітрыдата VI з піратамі, тыпы караблёў, аналізуе баявыя дзеянні пантыйскага флоту пад час Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў у цэлым.
    Паколькі Пантыйскае царства з’яўлялася прычарнаморскай дзяржавай і мела цесныя стасункі з іншымі краямі Прычарнамор’я, то даследчыкі, вывучаючы апошнія, непазбежна закраналі пытанні, што датычыліся гісторыі Понта. Пачатак, у пэўнай меры, закладзены ў XVIII ст. беларускімі гісторыкамі A. Т. Нарушэвічам і С. I. БогушСестранцэвічам [173; 190]. Калі твор A. Т. Нарушэвіча «Таўрыка» (першае выданне ў 1781 г.) толькі адносна закранае цікавыя для нас падзеі, то праца С. I. БогушСестранцэвіча выглядае больш грунтоўна. У ёй аўтар ці не першым адзначыў нянавісць да рымлян з боку насельніцтва Малой Азіі, імкненне Мітрыдата VI зрабіць рымлян адказнымі за напад на яго краіну [190, р. 400, 401].
    У расійскай гістарыяграфіі XIX ст. асобна стаіць праца М. С. Галіцына па ўсеагульнай ваеннай гісторыі старажытнасці. У раздзеле, прысвечаным войнам Мітрыдата з Рымам, аўтар імкнецца паказаць іх ход. На наш погляд, з’яўляецца спрэчнай прыведзеная аўтарам колькасць пантыйскіх войскаў, запазычаная з антычных крыніц без асэнсавання. Аднак можна пагадзіцца з вучоным, калі ён сумняваецца ў неверагодна маленькіх стратах рымскай арміі [27, с. 351, 352].
    18
    Mae цікавасць праца С. А. Цыбульскага [126], у якой аўтар, прааналізаваўшы значную колькасць крыніц, прыводзіць дадзеныя аб умацаваннях Афін, Пірэя, аб месцазнаходжанні пэўных пабудоў, знішчаных у час Першай Пантыйскай вайны.
    У савецкай і расійскай гістарыяграфіі вялікае месца займае даследаванне адносін Мітрыдата VI Эўпатара і Прычарнамор’я. Ужо ў працах С. А. Жэбелева і М. I. Растоўцава [38; 99] адзначаюцца і аналізуюцца рознабаковыя сувязі Пантыйскага царства і антычных гарадоў Прычарнамор’я. У шматлікіх працах савецкіх даследчыкаў атрымала развіццё выяўленне эканамічных і палітычных перадумоў аб’яднання Прычарнамор’я пад уладай Понта, a таксама тых даброт, якія атрымалі з аднаго боку Понт, а з другога — краіны, гарады і плямёны Прычарнамор’я ад стварэння Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата. У творах даследчыкаў (Я. А. Молеў, С. Ю. Сапрыкін, Д. Б. Шэлаў) пераканаўча даказваецца, што ідэя ўсепантыйскай дзяржавы мела пад сабою як палітычны, так і эканамічны грунт [73, с. 19, 47, 56; 102, с. 128—132, 166—186; 130, с. 37—38, 41—42; 132, с. 552—554]. Праблемным у гістарыяграфіі з’яўлялася пытанне аб далучэнні Баспорскага царства да дзяржавы Мітрыдата. У палеміцы пра характар паўстання Саўмака было паказана, што вызначаць яго як рабскае немагчыма [42, с. 58—67; 102, с. 141—147]. У шэрагу прац Д. Б. Шэлаў давёў, што канцэпцыя сур’ёзнага крызісу баспорскага грамадства пры Мітрыдаце непераканаўчая, што гарады падтрымлівалі Мітрыдата аж да яго канчатковага паражэння, а змена адносін Мітрыдата да прычарнаморскіх грэкаў тлумачыцца яго адыходам ад філэлінскай палітыкі [128, с. 40—58].
    У працы Я. А. Молева, прысвечанай стварэнню дзяржавы Мітрыдата, разглядаюцца этапы аб’яднання прыпантыйскіх зямель вакол дзяржавы Мітрыдата. Аналізуючы шматлікія крыніцы, аўтар прыйшоў да высновы, што стварэнне ўсепантыйскай дзяржавы тлумачыцца трывалымі ўнутрыэканамічнымі і палітычнымі сувязямі, што рабіла Понт моцным канкурэнтам Рыма. Я. А. Молеў падкрэслівае, што без трывалай эканамічнай базы Мітрыдат проста не ў стане быў бы весці саракагадовую барацьбу з Рымам [73, с. 59]. Аўтар толькі закранае чыста ваенныя пытанні, адзначаючы, што хаця першая вайна з Рымам была больш за іншыя багатая на поспехі арміі, яна ў цэлым не была падрыхтавана эканамічна [73, с. 62].
    Асобныя даследаванні тычацца гісторыі ўласна Понта. У працы М. I. Максімавай [64] на грунтоўных нумізматычных, археа
    19
    лагічных, эпіграфічных дадзеных прасочваецца гісторыя гарадоў Понта і Пафлагоніі — Сінопы, Аміса, Трапезунда ў складзе царства Мітрыдата. Палітыка пантыйскага цара Фарнака I паслядоўна разглядаецца ў даследаванні К. М. Колабавай [46].