Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
42
6, 7), з чым цалкам згодна большасць гісторыкаў [153, р. 105; 161, s. 138; 172, s. 269; 189, р. 219—220; 198, s. 126], хаця, напрыклад, Г. Бенгтсан лічыць гэта перабольшваннем [142, s. 296], Таму робіцца зразумелай тая нянавісць, якую абрынулі на рымлян жыхары Азіі пасля перамог пантыйскага цара.
Пра гэтыя антырымскія настроі добра ведаў Мітрыдат. Пераканацца ў іх наяўнасці ён мог пад час сваёго падарожжа ў Азію і Віфінію. Цар сам з некалькімі паплечнікамі таемна абышоў усю правінцыю, даведаўся пра размяшчэнне ўсіх гарадоў і абласцей. У Віфініі Мітрыдат вызначыў зручныя для пераправы месцы (Just., XXXVII, 3—5). Гэтая аперацыя была добра спланавана — Мітрыдат раптоўна знік з Сінопы. Гэтым ён дабіўся сакрэтнасці мерапрыемства і паставіў у тупік рымскіх агентаў: ім заставалася толькі здагадвацца — куды падзеўся цар і дзе ён зараз. Нездарма Мітрыдат VI лічыцца адным з арганізатараў разведкі [100, с. 7]. Вынікі гэтай стратэгічнай разведкі далі сябе адчуць на пачатку вайны. Падобную разведку Мітрыдат мог зрабіць толькі пасля завяршэння далучэння Баспора — г. зн. пасля 107 г. да н. э. Вынікам разведкі сталі перагаворы з царом Віфініі Нікамедам III і ваеннае пагадненне аб падзеле сфер уплыву ў Малой Азіі, якое было вымушаным збліжэннем абедзвюх дзяржаў, аднолькава незадаволеных пазіцыяй Рыма [82, с. 68].
Узімку Мітрыдат займаўся трэніроўкамі войскаў, усебакова рыхтуючыся да будучай вайны (Just., XXXVII, 4, 1—3). Вясною войскі Понта і Віфініі ўвайшлі ў Пафлагонію і захапілі яе. Пафлагонія была падзелена паміж саюзнікамі. Калі дакладна адбыліся гэтыя падзеі, крыніцы не паведамляюць. Аднак вядома аб прыбыцці пантыйскага пасольства ў Рым у 103 г. да н. э., падчас якога паслы спрабавалі падкупіць сенатараў [61, с. 84; 102, с. 189]. Паколькі захоп Пафлагоніі папярэднічаў пасольству, то ён мог адбыцца ў 104 г. да н. э., а саюз з Віфініяй і стратэгічная разведка Мітрыдата адпаведна ў 105 і 106 гг. да н. э. Тут мы не можам пагадзіцца з С. Ю. Сапрыкіным, які лічыць, што захоп Пафлагоніі ажыццяўляўся на працягу 108—103 гг. да н. э. [102, с. 189]. Пафлагонія — маленькая краіна і ў ваенным сэнсе нічога сур’ёзнага не ўяўляла. I заняцце яе павінна было быць хуткім, каб паставіць рымскі сенат перад здзейсненым фактам, а не расцягнутым на пяць гадоў.
Рэакцыя рымскага сената на захоп Пафлагоніі была не вельмі актыўнай. У Віфінію было выпраўлена пасольства з патрабаваннем аднавіць status quo у Пафлагоніі. Аднак Мітрыдат заявіў,
43
што заняў частку Пафлагоніі на падставе спадчыннага права: калі Пафлагонія належала яго бацьку — Рым гэта не аспрэчваў. Нікамед III, які не мог спасылацца ні на якое права, таксама знайшоў выхад. Ён перадаў уладу ў сваёй частцы Пафлагоніі свайму сыну, надаўшы яму мясцовае царскае імя Пілемен. Пасля ён заявіў, што нібыта вярнуў на частку царства нашчадка мясцовай дынастыі, і тым самым захаваў частку Пафлагоніі за сабою (Just., XXXVII, 4, 4—9). У выніку сенат хаця афіцыйна і не прызнаў захоп Пафлагоніі, аднак і не супрацьдзейнічаў. Можа, сапраўды, гэтаму паспрыяла хабарніцтва рымскіх сенатараў. Можна пагадзіцца з думкай С. Ю. Сапрыкіна [102, с. 189—190], што прычынай такой стрыманай рэакцыі сената было імкненне разбурыць саюз Понта і Віфініі, бо на час знаходжання рымскага пасольства ў Малой Азіі прыпадае пачатак супрацьстаяння Нікамеда III і Мітрыдата VI у Кападокіі. Тут Рым трымаўся традыцыйнай тактыкі ўзаемаадносін з суседзямі: не ўмешваючыся адкрыта, дабіцца іх сваркі і ўзаемнага аслаблення. Да таго ж барацьба за ўплыў у Кападокіі адцягвала ўвагу цароў ад Фрыгіі і правінцыі Азія.
Пераканаўшыся, што Рым не пачне ніякіх актыўных дзеянняў, Мітрыдат увёў войскі ў Галатыю (Just., XXXVII, 4, 6). Верагодна, што гэта адбылося мірна, паколькі разня галацкіх тэтрархаў здарылася ўжо ў час вайны (Арр., Miths., 46).
Саюз Понта і Віфініі не быў працяглым. Іх інтарэсы сутыкнуліся ў Кападокіі. Там кіравала ўдава Арыярата VI Лаадыка. Трон быў вакантным, паколькі сыны забітага цара былі непаўналетнімі. Гэта скарыстаў Нікамед III. Яго войскі між 102 і 100 гг. да н. э. увайшлі ў Кападокію. Абураны крывадушнасцю саюзніка, Мітрыдат паслаў войска на дапамогу сваёй сястры. Аднак Нікамед стаўся больш спрытным — заключыў пагадненне з Лаадыкай і ўзяў з ёю шлюб. Мітрыдат не мог прымірыцца са стратай Кападокіі. Ён выступіў пад заклікамі абароны інтарэсаў сыноў Арыярата VI, сваіх пляменнікаў. Пантыйскае войска выбіла з Кападокіі віфінскія гарнізоны і выгнала Нікамеда з Лаадыкай. На кападакійскі трон быў узведзены адзін з сыноў Арыярата VI — Арыярат VII (Just., XXXVIII, 1, 1—4). Гэта быў разумны ход. Мітрыдат ствараў бачнасць працягу палітыкі па падтрымцы сяброўскіх адносін з Рымам, і пад гэтым прыкрыццём паэтапна ўключаў у склад сваёй дзяржавы спадчынныя тэрыторыі. Як лічаць С. Ю. Сапрыкін і Н. Ю. Ламоўры, якраз у гэты час у цара ўзнікае думка аб вайне з Рымам [102, с. 191; 61, с. 82, 83]. Мітрыдат pa
44
зумеў, што канфлікт з Рымам непазбежны і, дзейнічаючы да пары пад прыкрыццём саюза з Рымам, імкнуўся згуртаваць пад сваёй уладай як мага больш зямель і народаў. Цікавая думка С. БогушСестранцэвіча аб тым, што Мітрыдат чакаў выпадку, каб рымляне самі выступілі супраць яго і выглядалі пасля несправядлівымі захопнікамі, а ён — як ахвяра іх экспансіянісцкай палітыкі і законны ўладар зямель [190, р. 219].
Здавалася, Кападокія зноў увайшла у сферу ўплыву Пантыйскага царства. Але прайшло няшмат часу, як намеціўся разрыў. Мітрыдат звярнуўся да свайго пляменніка з прапановай вярнуць на радзіму Гордыя, забойцу Арыярата VI. Невядома, якія мэты гэтым перасдедаваў Мітрыдат, але Арыярат VII не пажадаў бачыць у краіне забойцу свайго бацькі, верагодна, баючыся стаць чарговай ахвярай Гордыя. Арыярат стаў рыхтавацца да вайны. Магчыма, дапамогу яму аказаў і Нікамед III. У сваю чаргу Мітрыдат рушыў у Кападокію войска ў складзе 80 тыс. пехацінцаў, 10 тыс. коннікаў і 600 баявых калясніц. Аднак і войска Арыярата VII, дзякуючы дапамозе суседніх цароў, было не меншым. Калі войскі сышліся, ніводзін бок не рызыкнуў пачаць бой. Тады Мітрыдат і Арыярат сустрэліся дзеля перагавораў, у час якіх пантыйскі цар уласнаручна забіў свайго пляменніка на вачах прыдворных і абедзвюх армій. Чаму Мітрыдат зрабіў гэта? Верагодна, ён меў нейкія звесткі аб яго падтрымцы прынамсі часткай насельніцтва Кападокіі. Цікава, што войска Арыярата ніяк не адрэагавала на смерць свайго цара. Уладу над Кападокіяй Мітрыдат перадаў свайму васьмігадоваму сыну Арыярату IX Еўсевію Філапатару, а яго рэгентам стаў Гордый (Just., XXXVIII, 1, 6—10; Memn., XXX, 1) [183, р. 59]. Гэтыя падзеі адбыліся каля 100 г. да н. э.
Аднак планы Мітрыдата, якія прадугледжвалі поўнае ўваходжанне Кападокіі ў склад Пантыйскага царства, былі сарваны палітычнай барацьбой унутры яе паміж дзвюма групоўкамі арыстакратыі: прапантыйскай на чале з Гордыем і прарымскай, якую ўзначаліў будучы цар Арыёбарзан I. С. Ю. Сапрыкін не выключае, што Гордый быў армянскага паходжання [102, с. 191 —192], У святле гэтага робіцца зразумелай тая дапамога, якую зрабіў Мітрыдату ў барацьбе за Кападокію цар Вялікай Арменіі Тыгран II.
Прарымская знаць Кападокіі, абапіраючыся на незадаволенасць мясцовага насельніцтва, абуранага жорсткасцю пантыйскіх стаўленікаў, выклікала ў краіне паўстанне. Паўстанцы ўзялі да сябе ў цары малодшага сына Арыярата VI, які стаў царом Ары
45
яратам VIII. Узброенае выступленне кападакійскай знаці было падаўлена пантыйскай арміяй. Арыярат VIII, па сутнасці стаўленік Рыма, уцёк у правінцыю Азія, дзе неўзабаве памёр (Just., XXXVIII, 2, 1—2). Перспектыва канчатковага ўваходжання Кападокіі ў склад дзяржавы Мітрыдата выклікала занепакоенасць Рыма. Нам падаецца, што ў гэты час у Рыме таксама прыходзяць да высновы аб непазбежнасці вайны з Пантыйскім царствам. Кападокія ў гэтай вайне павінна была іграць ролю ваеннага плацдарма [25, с. 42]. Рым вырашыў адкрыта ўмяшацца ў справы на Усходзе. Як адзначае Апіян (Miths., 10), рымляне самі «з зайздрасцю глядзелі на краіну, падуладную Мітрыдату, якая робіцца вельмі буйной, і жадалі ... падзяліць яе на некалькі частак».
У 99 г. да н. э. у Малую Азію накіраваўся вядомы рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч Гай Марый. Мэтай яго падарожжа было імкненне падтрымаць пахіснуты на радзіме палітычны аўтарытэт, умяшацца ў мясцовыя справы і падштурхнуць Мітрыдата да вайны (Plut. Mas., XXXI). Марый не без падстаў лічыў, што ў выпадку вайны ён стане галоўнакамандуючым і зможа гэткім чынам паправіць свае палітычныя і грашовыя справы. Прыязна прыняты Мітрыдатам, Гай Марый параіў цару маўчаць і рабіць, што яму загадваюць, альбо збіраць сілы. Натуральна, гэты візіт не палепшыў адносін, а яшчэ больш умацаваў недавер і варожасць Мітрыдата да Рыма. Відавочна, Марый жадаў справакаваць вайну, але дзейнічаў так, каб задаволіць свае асабістыя амбіцыі. Ён не выказваў афіцыйнай пазіцыі сената, якая хутчэй была скіравана на працягванне перагавораў. Як слушна зазначае С. Ю. Сапрыкін [102, с. 193], гэта разумеў і Мітрыдат, які, аднак, ад узброенага выступу ўстрымаўся па некалькіх прычынах: папершае, ён не быў гатовы да вайны, паколькі не было завершана далучэнне паўночназаходняга і паўночнаўсходняга Прычарнамор’я, нетрывалымі былі пазіцыі Понта ў Фракіі; падругое, у выпадку вайны ў адказ на пагрозы Марыя гэта было б расцэнена як парушэнне сяброўскіх адносін з Рымам і ператварыла б Мітрыдата ў вачах насельніцтва Малой Азіі з абаронцы ў агрэсара. Таму Мітрыдат з гэтага часу робіцца больш асцярожным і пазбягае адкрытага абвастрэння адносін з Рымам.
Складзеную сітуацыю вырашыў скарыстаць Нікамед III. Ён выправіў у Рым нейкага падлетка, выдаўшы яго за трэцяга сына Арыярата VI [182, р. 98—99]. Гэтую ману павінна была пацвердзіць і царыца Лаадыка, што была накіравана туды ж. Відавочна, што праз самазванца Нікамед імкнуўся зноў заняць Кападокію. У
46
гэты ж час у Рым накіравалася пасольства на чале з Гордыем, які па даручэнні Мітрыдата павінен быў даказаць, што Арыярат IX зусім не сын Мітрыдата, а паходзіць з рода загінуўшага ў вайне з Арыстонікам Арыярата V (Just., XXXVIII, 2, 3—5).
Аднак рымскі сенат дзейнічаў на гэты раз паводле сваіх разлікаў. Верагодна, якраз тады рымляне зразумелі значэнне Кападокіі для ўласнай стратэгіі на Усходзе і пачалі імкнуцца да ўсталявання больш трывалай формы свайго панавання ў гэтай краіне [50, с. 49, 51]. Сенат пастанавіў, каб Арыярат IX пакінуў Кападокію, а Нікамед вызваліў Пафлагонію. Канчатковым вырашэннем кападакійскага пытання было абвяшчэнне кападакійцаў «вольнымі», што на думку Р. Л. Манасерана, як правіла, было папярэднім крокам да ператварэння краіны ў рымскую правінцыю [65, с. 111 —112]. Гэта адбылося ў 97/96 г. да н. э. [102, с. 193]. Кападокія, па сутнасці, рабілася пратэктаратам Рыма. Аднак пагроза незалежнасці Кападакійскаму царству сустрэла супрацьдзеянне мясцовай арыстакратыі, якая дабівалася ад Рыма захавання манархіі (Just., XXXVIII, 2, 8). Верагодна, Рым не быў падрыхтаваны на той час да рашучых дзеянняў у Малой Азіі і таму саступіў.