Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
Больш значную, чым фрагментарныя звесткі Салюстыя, інфармацыю аб Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнах утрымліваюць творы Цыцэрона, сучасніка і непасрэднага сведкі падзей. У сваіх прамовах рымскі аратар і дзяржаўны дзеяч неаднаразова звяртае ўвагу на становішча ва ўсходніх правінцыях, дзеянні рымскіх палкаводцаў на вайне. У сваёй прамове «Аб наданні імперыя Гнэю Пампею» (аб законе Манлія) Цыцэрон агульна характарызуе падзеі Трэцяй Пантыйскай вайны, падкрэсліваючы ўсю цяжкасць і важнасць яе для рымлян. У прамове надзвычай каштоўным для нас ёсць раскрыццё асноўных інтарэсаў і сапраўдных мэт рымскай палітыкі на Усходзе. Гэта ж бачна і ў прамове ў абарону Мурэны (Сіс., Pro Mur., 12, 31—34). Выступаючы ў якасці правадніка інтарэсаў сас
11
лоўя вершнікаў, цесна звязанага з водкупам і ліхвярствам у Азіі, Цыцэрон даводзіць усё значэнне прыбыткаў адтуль у фінансаваэканамічным жыцці Рыма. Цыцэрон паказвае ўсю небяспеку страты гэтых зямель, нагадваючы, якім чынам адбіліся на становішчы грамадства і эканомікі Італіі поспехі Мітрыдата ў першай вайне (Сіс., Pro Man., 19). У прамове паказаны ўвесь механізм эксплуатацыі Рымам насельніцтва правінцый — сістэма падаткаў, пошлін і г. д. Рымская правінцыйная адміністрацыя характарызуецца (каб паказаць Пампея лепшым чынам) як хцівая, хабарніцкая (Сіс., Pro Man., 13, 38, 40). Робіцца зразумелым, чаму Мітрыдата ў Азіі і Грэцыі віталі як вызваліцеля ад рымскага прыгнёту.
У кароткай «Гісторыі Рыма» Велея Патэркула (19 г. да н. э. — пасля 30 г. н. э.), напісанай дастаткова суб’ектыўна [59, с. 49], ёсць звесткі пра вайну Рыма з Понтам, пра самога цара Мітрыдата VI Эўпатара, пра разгром пантыйцаў ля Пірэя, пра войска марыянца Фімбрыі, Дарданскіх перамовах і іншыя. Аўтар таксама паведамляе вялікія лічбы страт пантыйскай арміі ў Атыцы. Нягледзячы на прарымскую пазіцыю, Патэркул аддае належнае Мітрыдату, называючы яго «Вялікім» (II, 18, 1).
Вельмі значныя звесткі змешчаны ў гістарычным творы Пампея Трога (I ст. н. э.). Аднак гэтая праца дайшла да нас у скарочаным выкладанні Юстына (II ст. н. э.), які ў XXXVII і частцы XXXVIII кніг выкладае перадгісторыю Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў і іх пачатак. Акрамя таго Юстын падрабязна распавядае аб нараджэнні, маленстве і юнацтве Мітрыдата. Пры выкладанні падзей, як адзначаюць гісторыкі [65, с. 117], Юстын максімальна скараціў твор Пампея Трога, што абумоўлівае пэўныя недакладнасці. Тым не менш, для разумення вытокаў канфлікту паміж Понтам і Рымам, для асэнсавання ўсіх перыпетый дыпламатычнай і ваеннай барацьбы ў Малой Азіі напярэдадні вайны, гэты твор з’яўляецца каштоўнай крыніцай. Тут змешчаны факты, якіх няма ў іншых аўтараў: напрыклад, пра таемнае падарожжа Мітрыдата па правінцыі Азія і Віфініі (XXXVIII, 3, 4—5). Mae цікавасць прамова цара, у якой абгрунтоўваецца справядлівасць вайны з боку Понта, асуджаецца палітыка рымлян у іншых краінах (XXXVIII, 4—7). Што тычыцца крыніц Пампея Трога, то дакладна вядома, што ён карыстаўся тымі раздзеламі твораў Лівія і Салюстыя (XXXVIII, 3, 11), якія фактычна не захаваліся.
Рымскі гісторык і паэт першай паловы II ст. н. э. Луцый Анэй Флор у сваёй працы «Эпітомы рымскай гісторыі» засяроджвае ўвагу на войнах Рыма з народамі і дзяржавамі Міжземнамор’я за
12
700 год. У сваім творы Флор выкарыстоўваў працы папярэднікаў — Лівія, Салюстыя і іншых гісторыкаў [59, с. 217]. Флор не разглядае падрабязна ўсе падзеі. Гэта кароткі нарыс ваеннай гісторыі Рыма. Каштоўныя звесткі ўтрымліваюць раздзелы XXXIX — «Фракійская вайна», XL — «Вайна з Мітрыдатам», XLI — «Пірацкая вайна». Твор напісаны з выразна прарымскіх пазіцый, і ўсё ж Флор аддае належнае Мітрыдату як дзяржаўнаму дзеячу, што пераўзыходзіў веліччу ўсіх папярэднікаў (I, 40, 1).
Значную гістарычную каштоўнасць, нягледзячы на сцісласць, мае твор Аўрэлія Віктара Сэкста (IV ст. н. э.) « Аб знакамітых людзях». У біяграфіях Гая Фімбрыі, Луцыя Лукула, Карнэлія Сулы і Мітрыдата сярод шырока вядомых звестак ёсць факты, якіх няма ў іншых творах: аб знішчэнні Фімбрыяй знатных афіцэраў арміі, аб перадачы Лукулам пантыйскай эскадры Суле пасля Дарданскіх перагавораў, аб тым, што цар Мітрыдат валодаў мовамі 50 народаў і інш. (LXX, 4; LXXIV, 2; LXXVI, 1).
Гістарычная праца Еўтропія (IV ст. н.э.) «Кароткая гісторыя Рыма ад заснавання горада» стаіць асобна сярод твораў іншых старажытных аўтараў. Яна ўражвае сцісласцю пры вельмі вялікай насычанасці зместам: храналагічныя рамкі ахопліваюць перыяд ад заснавання Рыма да 363 г. н. э. Пытанне аб крыніцах Еўтропія застаецца адкрытым. Верагодна, ён карыстаўся працамі Ціта Лівія, Светонія, Велея Патэркула, Флора і іншых. Пятая кніга яго «Гісторыі» прысвечана войнам, у тым ліку і Першай Пантыйскай (Мітрыдатавай) вайне. Адзначаюцца поспехі рымскай зброі — падрабязна пералічваюцца ўсе атрыманыя Сулай перамогі. Трэба заўважыць, што ўвесь выклад падзей у Еўтропія не грашыць якімінебудзь падрабязнасцямі. I гэта зразумела, калі прыгадаць мэту стварэння твора — імператарам IV ст. была неабходна не гісторыя, а дапаможнік па ёй.
Ваеннаму мастацтву і ваенным хітрыкам палкаводцаў прысвечаны «Стратэгемы» Сэкста Юлія Франціна (30—103 гг. н. э.) — рымскага палкаводца, дзяржаўнага дзеяча, вучонага і пісьменніка [94, с. 219]. У яго парадах, як весці разведку, уладкоўваць лагеры, строіць войскі і г. д. змяшчаецца практычны вопыт палкаводцаў розных часоў і народаў. Францін закранае пытанні арганізацыі арміі, стратэгіі і тактыкі. Лічыцца, што амаль для ўсіх фактаў, аб якіх паведамляе Францін, можна знайсці аналогіі ў антычнай літаратуры. Што да Пантыйскіх войнаў, то толькі ў Франціна ёсць паведамленні аб барацьбе Сулы і Архелая ў Кападокіі ў 92 г. да н. э., пра пастраенне войскаў пад час бітвы пры Архамене, пра палявыя
13
ўмацаванні Фімбрыі ў бітве пры Мілетопалі (I, 5, 18; II, 3, 17; III, 17, 5). Сярод крыніц, якія выкарыстоўваў Францін, значнае месца займае Лівій, але, пэўна, у Франціна былі і іншыя крыніцы, якія не дайшлі да нас [94, с. 221].
Тэорыі ваеннага майстэрства прысвечаны твор Вегецыя Флавія Рэната (другая палова IV ст. н. э.) «Кароткі пераказ ваеннай справы» ў 4 кнігах, у якіх ён дае каштоўныя звесткі аб сістэме баявой падрыхтоўкі, арганізацыі, узбраенні і тактыцы. Войнам Рыма з Пантыйскім царствам прысвечаны два фрагменты: аб арганізацыі арміі і аб серпаносных калясніцах — як баявой ударнай сіле (III, 1; III, 24).
Крыху асобна сярод іншых крыніц стаяць працы, прысвечаныя майстэрству аблогі гарадоў, вядомаму ў старажытнасці як «паліаркетыка». У гэтай адмысловай галіне вайсковай справы былі свае тэарэтыкі і практыкі, што здолелі абагульніць вопыт папярэднікаў і выкласці яго ў выглядзе рознага кшталту дапаможнікаў, інструкцый аб практыцы вырабу і дастасавання іх пры аблозе гарадоў.
Скарыстаныя ў даследаванні творы Апаладора, Афінея Механіка і Візантыйскага Ананіма адносяцца храналагічна да больш позніх часоў, але, як падаецца, што іх працы будаваліся на вопыце папярэднікаў. Твор грэчаскага архітэктара II ст. н. э. Апаладора «Паліаркетыка» («ПоХюрхг|тіха») уяўляе сабою практычны дапаможнік для рымскіх легіянераў па пытаннях паліаркетыкі [68, с. 387—388]. Аўтар падрабязна паказвае, як бараніцца ад прадметаў, што кідаюць з муроў, бурыць сцены, будаваць тараны, лесвіцы і г.д. Апаладор дае канструкцыю «чарапах» — адмысловых машын для аблогі. Трэба думаць, што такімі ж машынамі карысталіся і рымляне пры аблозе Пірэя, бо «чарапахі» прыгадвае Апіян (Mithr., 31). Твор Візантыйскага Ананіма «Настаўленні па паліаркетыцы» («ПараууеХцата лоХюр/гітіхсоу») уяўляе сабою запазычанне з твораў Апаладора, Афінея і шэрага іншых аўтараў [68, с. 389—390], у якім падрабязна разгледжаны і апісаны ўсе вядомыя аўтару прыёмы аблогі гарадоў. Праца Афінея, які жыў у II (III?) ст. н. э., «Аб машынах» («Пері pp/avripaTCov») грунтуецца на творы Вітрувія і яшчэ больш ранняга невядомага аўтара [68, с. 391—392], У творах Ананіма і Афінея разгледжаны не толькі сухапутныя машыны, але і машыны, прыстасаваныя для штурму ўмацаванняў з мора. Менавіта іх апісанне дае магчымасць разгледзець больш дэталёва аблогу Радоса пантыйцамі, адначасова вырашаючы некаторыя спрэчныя моманты гэтай падзеі.
14
1.2. АСНОЎНЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ
Інтарэс да вывучэння гісторыі Пантыйскай дзяржавы існуе даволі даўно. Увага ўзрастала па меры паглыблення даследавання мінулага Старажытнага Рыма. Ці не адным з першых гістарычных твораў стала праца Ш. Ралена (1661 —1741), у якой аўтар выкладаў падзеі Мітрыдатавых войнаў у сувязі са знешняй палітыкай Рымскай рэспублікі, з поўным даверам да рымскай легендарнай традыцыі [184].
Разгляд гісторыі Пантыйскага царства ў рамках рымскай гісторыі працягваўся і ў XIX ст. У абагульняючых працах Ц. Мілата, В. Друмана, Т. Арнольда, С. Кляйна сабраны і выкладзены ў большай ці меншай ступені антычныя звесткі аб войнах Рыма з Мітрыдатам. Падыход адзначаных аўтараў пры разглядзе гэтых падзей не заўсёды крытычны, яны больш схільны давяраць крыніцам, асабліва ў выпадку гаворкі аб баявых дзеяннях [171, р. 91—93; 150, s. 448—449; 161, s. 340]. Толькі Т. Арнольд, адзін з паслядоўнікаў Г. Б. Нібура, падзяляючы крытычны метад, у адпаведнасці з ім разглядаў факты, як напрыклад знешнепалітычныя пралікі Сулы ў 92 г. да н. э. і Мітрыдата ў 89 г. да н. э. [138, р. 154, 175].
Больш маштабна сацыяльны, дыпламатычны і ваенны аспекты праблемы Пантыйскіх (Мітрыдатавых) войнаў прадстаўлены ў працы гісторыка Т. Момзена (1817—1903). У сваім творы ён даследаваў становішча Пантыйскага царства і Рыма напярэдадні і ў час Пантыйскіх войнаў, удзяліў значную ўвагу адносінам мясцовага насельніцтва да вайны, асобе цара Мітрыдата, яго паплечнікам і рымскім палкаводцам. Узнаўляючы падзеі пантыйскарымскага канфлікту, Т. Момзен карыстаўся працамі Апіяна, Плутарха, Страбона, Юстына, Флора і іншымі крыніцамі. Аднак пры гэтым ён некрытычна аднёсся да тых лічбаў, якія прыводзілі антычныя гісторыкі. Так, Т. Момзен быў знаёмы з творам Мемнона, але пакінуў яго дадзеныя паза ўвагай [172, s. 299]. Некрытычнае стаўленне да крыніц выяўляе відавочную прарымскую пазіцыю Т. Момзена. Аб гэтым сведчаць і рэзка негатыўны вобраз цара Мітрыдата VI, і адмоўныя характарыстыкі пантыйскай арміі, і недарэчнае параўноўванне Сулы з Ганібалам як палкаводцам [172, s. 251, 252, 285].