• Газеты, часопісы і г.д.
  • Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна  Артур Зельскі

    Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна

    Артур Зельскі

    Памер: 147с.
    Мінск 2004
    48.88 МБ
    Гаворачы аб падзеле на роды войскаў, адзначым, што склад пантыйскай арміі быў звычайны для краін эліністычнага Усходу: конніца, пяхота. Конніца ў сваю чаргу падзялялася на каляснічых, лёгка і цяжкаўзброеную. Што датычыцца калясніц, то ў пантыйскай арміі хутчэй за ўсё выкарыстоўваўся персідскі тып баявой павозкі — дрэпанеферы альбо курадрэнаны, які адрозніваўся ад іншых тагачасных калясніц мацаваннем да восі павозкі перпендыкулярна да загваздкі сярпоў з вастрыямі, скіраваны
    38
    мі да праціўніка, і скрэбніц, прымацаваных да ярма [113, с. 22]. Менавіта падобныя калясніцы апісвае Апіян (Mithr., 18).
    Лёгкая кавалерыя была прадстаўлена атрадамі конніцы скіфскіх, фракійскіх, сармацкіх і сіндамеоцкіх плямёнаў. Асноўнай зброяй гэтых коннікаў быў лук са стрэламі, дроцікі, баявы тапор, кароткі меч. Абарончы доспех складаўся са скуранога ці лускаватага панцыра, бронзавага шлема, шчыта [11, с. 13 —18, 29—30; 43, с. 42—44; 113, с. 101, 134—135], Аб цяжкаўзброеных конніках, катафрактарыях, прамых сведчанняў няма. Аднак ёсць паведамленне Апіяна (Mithr.,43) пра лабавую атаку конніцы, якая прарвала фалангу. Гэта маглі зрабіць толькі катафрактарыі: шчыльным баявым парадкам і на поўным кар’еры. Конь катафрактарыя быў пакрыты часткова ці цалкам бранёю. Воін катафрактарый насіў пласцінчаты альбо лускаваты металічны панцыр, металічны шлем, шчыт; галоўнай зброяй была цяжкая доўгая дзіда; выкарыстоўваліся таксама доўгія мячы, кляўцы, лукі і стрэлы [11, с. 115—118; 113, с. 41, 43; 118, с. 143; 121, с. 72—74], Цяжкая конніца складалася з атрадаў сарматаў, армян, фракійцаў [113, с. 48—49; 118, с. 142—143],
    Аб пантыйскай пяхоце напярэдадні і ў час I Пантыйскай вайны дакладных звестак небагата. Вядома, што яна дзялілася на цяжкаі лёгкаўзброеную. Трэба думаць, што асноўная маса пяхоты была пераважна наёмная і набіралася, у асноўным, сярод мясцовых малаазійскіх народаў, а таксама ў Фракіі і Грэцыі. Нам невядома асноўная тактычная адзінка ў пантыйскай арміі. Есць толькі паведамленні аб фалангах у войску Мітрыдата (Mithr., 17; Plut., Sulla, XVIII; Front., II, 3, 17), створаных, верагодна, на грэчаскі або македонскі ўзор. Фаланга дзялілася на 4 хіліархіі, хіліархія — на 4 сінтагматы, а сінтагмата ў сваю чаргу — на 4 тэтрархіі [54,с. 51; 125, с. 39]. Цяжкаўзброены пехацінецгапліт насіў скураны панцыр з металічным нагруднікам, круглы ці беатыйскі (авальнай формы з двума паўкруглымі выразамі) шчыт, шлем, понажы, меў доўгае кап’ё (сарысу) і меч — грэчаскі ксіфас (прамы, двухлязовы) ці фракійскую махайру (адналязовы, пашыраны ў сярэдзіне). Малаазійскія гапліты іншы раз не насілі понажаў. Замест іх да шчыта ўнізе мацаваўся дыванок, які абараняў ад стрэл [11, с. 46—47; 188, s. 152]. Баявы парадак фалангі — цесна самкнёная калона прыблізна з васьмі шэрагаў, хаця даўжыня і глыбіня фалангі маглі быць розныя [125, с. 37]. Звестак аб лёгкай пяхоце яшчэ менш, акрамя прыгадвання, што такая была. У бітве на р. Амняён, па сведчанні Апіяна (Mithr.,18), білася і перамагла пантыйская лёгкая пяхота.
    39
    Наўрад ці гэта былі толькі лучнікі і прашчнікі. Магчыма, гэта маглі быць пельтасты, якія выкарыстоўваліся ці ў згуртаваным строі як гапліты, ці ў рассыпным як лёгкаўзброеныя. Пельтасты былі ўзброены круглымі шчытамі — пельтамі, скуранымі даспехамі, доўгімі мячамі і коп’ямі (Nep., XI, 1)[187, s. 224, 227],
    3 вышэйпрыведзенага бачна, што для пантыйскай арміі была характэрна неаднароднасць ва ўзбраенні. Розніца ў тактыцы вядзення вайны, параўнальная адсталасць шэрага плямёнаў, што ўваходзілі ў гэтую армію, абумоўлівалі яе невысокую баяздольнасць. Лепшымі воінамі ў ёй былі толькі наймітыпрафесіяналы. Mae рацыю Я. А. Разін [93, с. 85], які падкрэслівае, што ў Азіі лёгка было стварыць добрую конніцу, але там не было ўмоў для стварэння добрай цяжкай пяхоты.
    Пэўныя звесткі мы маем адносна флоту. Пантыйскае царства займела флот даволі позна, у часы Фарнака I [61, с. 164]. Безумоўна, што ўжо да часу прыходу да ўлады Мітрыдата VI, Пантыйскае царства валодала ўжо дастаткова моцным флотам, без якога было б немагчыма ажыццявіць экспедыцыю Дыяфанта ў Крым, далучэнне Херсанэса, Баспора, Ольвіі, а таксама ваенныя аперацыі ў Заходнім Прычарнамор’і.
    Пра колькасць і тыпы ваенных суднаў, якімі валодаў Мітрыдат VI, мы ведаем са сведчанняў, што адносяцца да пачатку I Пантыйскай вайны. Апіян (Mithr.,18) кажа, што ў пантыйскім флоце было 300 палубных (/атафрахтод) і 100 караблёў з двума шэрагамі вёслаў (St/porog). Лічыцца, што гэтыя лічбы значна перабольшаны. У прыватнасці, Я. Крамаер кажа, што рэальна пантыйскі цар меў каля 150 караблёў [61, с. 165], абгрунтоўваючы гэта тым, што флот Архелая налічваў 70—80 караблёў і нібыта складаў палову пантыйскага флоту, таму што Мітрыдат не пагаджаўся перадаць яго Суле пад час перагавораў у Дэліі і Дардане. Мы можам пагадзіцца з думкай Н. Ю. Ламоўры [61, с. 166], што доказы гэтыя не зусім пераканаўчыя. У крыніцах няма звестак, быў флот Архелая 1/2 ці 1/5 пантыйскага флоту. Але не выключана, што лічба Апіяна ў пэўным сэнсе не зусім дакладная. Плутарх (Luc., VII) кажа, што рыхтуючыся да вайны з Рымам, трэцяй па ліку, Мітрыдат «рыхтаваў караблі, поўныя зброі і кідальных снарадаў, і без вызалачаных шатроў, лазняў для наложніц і багатых пакояў для жанчын, як у першую вайну». Зразумела, што баявыя якасці такіх раскошных суднаў былі невялікія.
    Натуральна, што флот будаваўся не адзін год. I калі прыняць тое, што кошт будаўніцтва карабля ацэньваўся ў адзін атычны Ta
    40
    лант [69, с. 228], то сапраўдная лічба затрат значная, але цалкам рэалістычная для скарбніцы Мітрыдата. Аднак больш значныя сумы ішлі на ўтрыманне флоту: кожны вясляр атрымоўваў штодня ў якасці платы і на харчаванне каля 1 драхмы. Экіпаж трыеры складаўся з 200 чалавек. Такім чынам, кожная трыера штодня абыходзілася ў 200 драхм, ці ў 2 міны срэбра. За месяц іх набіралася 60 — роўна 1 талант [163, s. 190]. Хаця гэтыя дадзеныя адносяцца да больш ранніх часоў, трэба думаць, што ў Мітрыдата выдаткі былі не меншыя.
    Тактыка марскога бою пантыйскага флоту была традыцыйнай: імкненне перарэзаць лінію непрыяцельскіх караблёў ці абмінуць яе. Пры сутычцы з варожымі караблямі імкнуліся прабіць яго таранам судна і патапіць; іншы раз бралі на абардаж і біліся на палубе [125, с. 38]. Верагодна, ужывалі і тактыку «праплыву» — атакуючы карабель з максімальнай хуткасцю ўшчыльную праходзіў каля борта варожага судна, убіраючы вёслы ўсярэдзіну. Разлік на тое, што праціўнік не паспее ўбраць свае вёслы і яны будуць зламаныя [13, с. 301; 162, s. 16—18].
    Такім чынам, з пункту гледжання эканамічнай падрыхтоўкі да вайны прычарнаморскія гарады далі пантыйскай арміі ўсё неабходнае. А саюзныя плямёны Прычарнамор’я маглі пастаянна папаўняць людскія страты армій Понта. Цяпер справа была за дыпламатамі і палкаводцамі.
    Да пачатку I ст. да н. э. перад Мітрыдатам паўстала праблема вырашэння пытання аб тэрытарыяльных спрэчках у Малой Азіі. Справа ў тым, што поспехі Мітрыдата V былі зведзены на нішто ў першыя гады кіравання Мітрыдата VI. Понт згубіў амаль усе землі, захопленыя Мітрыдатам V, а таксама Фрыгію, далучаную яшчэ раней [102, с. 187—188]. Сітуацыя ў Малой Азіі складвалася ў гэты час спрыяльна для актыўнай знешняй палітыкі Пантыйскага царства.
    Рым у Малой Азіі меў дзве правінцыі: Азію — тэрыторыю былога Пергамскага царства, анексаванага ў 133 г. да н. э., і Кілікію — на паўднёваўсходнім узбярэжжы Малой Азіі, акупіраваную ў 96 г. да н. э. Да гэтых правінцый Рым далучыў Вялікую Фрыгію, адабраную ад Понта ў 116 г. да н. э., і Лікаонію, адарваную ад Кападокіі. Галатыяй кіравалі асобныя тэтрархі, якія ў цэлым прытрымліваліся рымскай арыентацыі. Рым імкнуўся ўмацаваць там свой уплыў, захоўваючы Галатыю як буфер паміж Азіяй і Понтам. Пафлагонія ўяўляла сабою шэраг самастойных малых абласцей, якія знаходзіліся пад уплывам суседзяў — Віфініі і Понта [12, с. 24; 95, с. 55, 105—106:157, р. 152—154; 169, р. 68].
    41
    На паўднёваўсходніх межах Пантыйскага царства знаходзілася Кападокія, дзе ў асобных стратэгіях кіравалі прадстаўнікі знатных родаў. Царская ўлада тут не была моцнай [95, с. 117, 122]. Гэта выявілася асабліва пасля смерці Арыярата VI, забітага Гордыем у 111 г. да н. э. (Just., XXXVIII, 1, 1) [8, с. 200; 170, s. 103; 183, р. 81], калі ўладу ўзяла сястра Мітрыдата VI — Лаадыка. Адзначым, што Кападокію і Понт засялялі, у асноўным, аднолькавыя плямёны, і што Понт называўся таксама Верхняй Кападокіяй, уяўляючы сабою частку яе да паходаў Аляксандра Македонскага [64, с. 171]. У гэтым палягае імкненне пантыйскіх цароў аб’яднаць дзяржавы ў адзінае цэлае. Аднак пасля смерці Мітрыдата Эвергета Кападокія выйшла са сферы пантыйскага ўплыву і больш арыентавалася на Рым. Ва ўсіх гэтых дзяржавах адчувалася імкненне Рыма ўцягнуць у арбіту свайго панавання ўсе эліністычныя краіны Усходу [35, с. 71—74; 51, с. 305—306; 99, с. 114—115]. Сюды пранікае рымскі фінансавы капітал, што стварае перадумовы эканамічнага падпарадкавання гэтых краін Рымскай рэспубліцы.
    Тут трэба звярнуць увагу на адносіны Рыма да мясцовых жыхароў правінцыі Азія. У свой час рымлянам спатрэбіліся вялікія намаганні, каб задушыць паўстанне пад кіраўніцтвам Арыстоніка. Пасля ператварэння Пергама ў правінцыю там захавалася напружанасць. Рымляне трымаліся асобна, не змешваючыся з тутэйшымі жыхарамі, бо лічылі іх «варварамі» і не жадалі дзяліць прывілеі рымскага грамадзянства з бяспраўнымі правінцыяламі. Акрамя гандлю і ліхвярства рымляне займаліся дзяржаўнай службай — адміністрацыйнай, судовай, фіскальнай, што таксама адбівалася на адносінах з насельніцтвам [95, с. 39—40]. Але магчымасці для адкрытага супраціўлення не было. Людзі маглі хіба толькі спадзявацца на будучае. Надзею падтрымлівалі прароцтвы кніг Сівілы, якія карысталіся вялікай папулярнасцю: «Колькі Рым браў даніны з Азіі, у тры разы больш Азія возьме назад і Рым будзе вымушаны выкупляць свае віны. Як шмат (людзей) з Азіі ў дамах італікаў служаць, у дваццаць разоў больш італікаў будуць служыць у Азіі як жабракі...» [164, s. 37].
    Панаванне рымлян у правінцыі Азія, канфіскацыі Гаем Гракхам зямельнай уласнасці, дзесяцінныя зборы і падаткі, дзейнасць рымскіх публіканаў прывялі да ўзмацнення антырымскіх настрояў у гэтым рэгіёне. Плутарх (Luc., VII) называе ліхвяроў і збіральнікаў падаткаў драпежнымі гарпіямі, што вырываюць у народа яго хлеб. Пра хцівасць і карыслівасць рымлян на Усходзе сведчаць і Апіян, і Юстын (Арр., Mithr., 12, 13; Just., XXXVIII,