Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
Мітрыдат высадзіўся на востраве і пачаў аблогу Радоса, стаўшы лагерам каля муроў горада. Пантыйскі флот не раз рабіў спробы атакаваць порт з мора, але беспаспяхова: радосцы перакрылі ўваход у гавань адмысловымі ланцугамі. Для правільнай аблогі цару яўна бракавала сіл.
Між тым радосцы не збіраліся пасіўна чакаць вынікаў аблогі. Яны рабілі сухапутныя і марскія вылазкі. Пад час адной з такіх вылазак выпадкова адбыўся марскі бой. Калі радоская бірэма ата
65
Караблі пантыйцаў
Караблі радосцаў
Мал. 3.2. Марскі бой каля вострава Радос
66
кавала пантыйскае грузавое судна, на дапамогу пайшоў увесь флот цара. Радосцы кінулі ў бой свае караблі. У гэтым марскім баі кожны бок карыстаўся той перавагай, якую меў. Пантыйскі флот цясніў праціўніка сваей шматлікасцю, а больш хуткія караблі радосцаў на чале з навархам Дамагорам акружалі і тапілі дробныя судны Мітрыдата. Паступова агульнае кіраўніцтва пантыйскім флотам было страчана, і бой распаўся на асобныя сутычкі. У агульнай сумятні саюзны пантыйцам хіоскі карабель тараніў карабель Мітрыдата. Колькасная перавага царскага флоту была зведзена на нішто. I ўсё ж пантыйцы захапілі радоскую пентэру і выцеснілі варожы флот назад у гавань. Заключны акорд бою адбыўся ўжо ўвечары, калі шэсць радоскіх бірэм на чале з Дамагорам выйшлі на пошукі пентэры. Супраць іх Мітрыдат скіраваў 25 караблёў. He прыняўшы бою, Дамагор пачаў адыходзіць. Калі ўжо змяркалася і пантыйскія караблі павярнулі назад, радосцы напалі на іх, два патапілі, а астатнія рассеялі па моры (Арр., Mithr., 25; Memn., XXXI, 2).
Аблога Радоса тым часам наперад не прасоўвалася. Першы штурм з мора і з сушы быў адбіты. Стала зразумела, што без сухапутных войскаў горада не ўзяць. Па загаду Мітрыдата атрады пехацінцаў пасадзілі на грузавыя караблі, каб перавезці на Радос. Іх суправаджалі трырэмы. Але раптоўна наляцеў моцны шторм і раскідаў гэты канвой па моры. Скарыстаўшы момант, радосцы напалі на рассеяныя пантыйскія караблі і частку патапілі, спалілі або захапілі (Арр., Mithr., 26).
Мітрыдат загадаў рыхтавацца да другога штурму. Было вырашана авалодаць горадам раптоўнай начной атакай з мора і з сушы. Атаку флоту павінна была падтрымаць адмыслова сканструяваная вялікая ваенная машына «самбука» — вежа, пабудаваная на двух злучаных між сабою караблях, якія маглі плыць поруч.
Пытанне аб «самбуцы» — праблемнае ў гістарыяграфіі. Гісторык Ф. Інар лічыць, што «самбука» — гэта вялізная лесвіца, у вышыню муроў, з платформай на вяршыні, якая ўздымалася з дапамогай таляў на блоках, прымацаваных да вяршынь мачтаў [40, с. 106]. Прыкладна той жа думкі прытрымліваецца даследчык А. П. Шаршоў [133, с. 41—42]. Ён жа паказвае магчымасць усталявання вежаў на караблях, хаця гэта рэканструкцыя і спрэчная (мал. 3.3).
Нажаль, тут нам не могуць дапамагчы і творы старажытнагрэчаскіх паліаркетыкаў. Апаладор увогуле не гаворыць пра самбукі, а Афіней Механік і Ананім Візантыйскі кажуць, што машыны, якія ўсталёўваюць на суднах, апісваць не варта, бо яны агульнавя
67
домыя (Aph. De mach., 27, 28; Bis. Anon., 267, 268). 3 гэтага можна зрабіць выснову, што пад «самбукай» разумелася нешта не зусім складанае. У другім месцы і Афіней, і Ананім гавораць, што калі вырашана захапіць прыморскі горад, то машыны ставяць на грузавыя караблі і падвозяць да муроў. Машыны тыя няўстойлівыя, ад ветру і хваляў апракідваюцца і ламаюцца. Гаворыцца таксама, што тыя машыны ўзнімаюцца з дапамогаю канатаў на блоках (Aph. De mach., 32, 33; Bis. Anon., 268—270). Пэўна, тут ідзе гаворка аб адмысловых закрытых перакідных мосціках, пра якія Ананім кажа, што па сваёй скляпеністай канструкцыі яны атрымалі назву «самбука», бо былі падобны на музычны інструмент (Bis. Anon., 267). Такія мосцікі альбо лесвіцы маглі быць усталяваны на вежы і ў час штурму перакінуты на муры горада [13, с. 300—301].
Нам уяўляецца каштоўным погляд польскага даследчыка гісторыі ваеннамарскога мастацтва старажытнасці Т. Лапошкі, што «самбука» — гэта вежа [167, s. 324], у якой, згодна з Апіянам (Mithr., 27), былі ўстаноўлены катапульты, балісты, тараны. Бо мала зразумела, як на «лесвіцы», нават вельмі вялікай, можна ўсталяваць значную колькасць мапіын для аблогі.
На карысць гэтага сведчыць прыведзены ў працы гісторыка Б. Г. Петэрса фрагмент графіці на тынкоўцы з Пантыкапея. Графіці (мал. 3. 4) выяўляе насавую частку транспартнага ваеннага судна, на баку якога маецца выява двухяруснай вежы для штурму з мора ўзбярэжных умацаванняў. У правай частцы малюнка бачны трасы стаячага такелажу, з борта касымі лініямі паказаны вёслы [82, с. 96]. На думку Б. Г. Петэрса, гэта выява «самбукі», якая выкарыстоўвалася на флоце Мітрыдата [82, с. 97]. Аб пабудове вежаў на караблях паведамляе і Вегецый (IV, 44).
Мал. 3.3. Самбука. Вежы на караблях (згодна з А. ГІ. Шаршовым)
68
Аднак і новы штурм Радоса быў няўдалы. Вартавыя радосцаў заўважылі праціўніка і запалілі агонь. Атакуючыя з мора і з сушы, войскі Мітрыдата памылкова прынялі гэта за сігнал, распачалі заўчасныя атакі, якія былі адбіты. Самбука была падведзена на караблях да муроў порта насупраць храма багіні Ізіды. Побач з плывучай вежай на больш дробных суднах пантыйскія салдаты спрабавалі штурмаваць муры горада. Відавочна, вежа апынулася перагружанай, таму што не вытрымала цяжару і звалілася. Як адзначае Апіян, «здалося, што вобраз Ізіды выкінуў агонь» (Арр., Mithr., 27). Хутчэй за ўсё радосцы прымянілі запалкавую сумесь і з дапамогай яе падпалілі вежу. Салдаты ўнутры адхлынулі на адзін бок, вежа згубіла раўнавагу і рухнула. Аб колькасці страт пантыйскіх войскаў звестак няма.
Пасля няўдачы ў другім штурме Мітрыдат загадаў зняць аблогу, адмовіўшыся ад захопу Радоса. Востраў, які меў важнае стратэгічнае значэнне, а таксама частка сушы насупраць яго, засталіся ў руках рымлян. Гэта пасля адмоўна адаб’ецца на ходзе вайны.
Цікавым у гэтай барацьбе было прымяненне вялікай ваеннай машыны, такой цяжкай, што яе павінны былі везці два ваенныя караблі. Заслугоўвае ўвагі і трывалая абарона горада, удзел у ёй невялікага ваеннага флоту, яго эфектыўная барацьба супраць флоту Мітрыдата.
Мал. 3.4. Насавая частка транспартнага судна, графіці, II ст. да н. э. — I ст. н. э., Пантыкапей. Фота, прарысоўка
69
Неабходнасць мець умацаваную ваеннамарскую базу ў Памфілійскім моры дзеля кантролю над Радосам прымусіла Мітрыдата пачаць аблогу Патараў — вялікага горада з гаванню і свяцілішчам Апалона (Strabo, XIV, 3, 6). Аднак хутка аблога была згорнута. Апіян гэта тлумачыць тым, што прымхлівы пантыйскі цар убачыў нядобрыя сны і таму згарнуў аблогу (Арр., Mithr., 27). Але маглі быць і нейкія іншыя прычыны, якія нам засталіся невядомыя. Магчыма, адной з іх з’явілася неабходнасць пачаць актыўныя баявыя дзеянні ў Грэцыі.
Пасля гэтага Мітрыдат перадаў кіраўніцтва сваім военачальнікам. Найбольш таленавітаму стратэгу цара Архелаю была пастаўлена задача падпарадкаваць астравы Эгейскага мора і ўвайсці ў Сярэднюю Грэцыю. Сын Мітрыдата Арыярат быў пасланы ў саюзную Фракію, каб пачаць уварванне ў Грэцыю з поўначы. Пелапід з невялікім войскам быў накіраваны супраць гарадоў Лікійскага саюза, якія не жадалі падпарадкоўвацца Мітрыдату. Сам цар застаўся ў Пергаме, сваёй новай сталіцы. Там ён займаўся збіраннем сродкаў і войскаў. He менш важна было і тое, што рымляне і іх прыхільнікі імкнуліся шляхам дзяржаўнага перавароту павярнуць вайну на сваю карысць, а таму плялі змовы і рабілі замахі на жыццё Мітрыдата (Арр., Mithr., 27; Plut., Sulla, XI). Цар павінен быў заставацца ў тыле, каб кантраляваць унутраную сітуацыю ў краіне.
У гэты час сын Мітрыдата Арыярат рушыў з Фракіі ў слабаабароненую Македонію. Прэтар Македоніі Гай Сэнцый арганізаваў супраціўленне пантыйскай арміі. Баі набылі зацяжны характар. На думку Г. Дэльбрука, колькасць пантыйскіх войскаў тут не была вялікай [32, с. 456]. Але паступова армія Арыярата авалодала значнай часткай краіны. Абдэры і Філіпы сталі базамі пантыйцаў у Еўропе (Pint., Sulla, XI). Згодна з Т. Момзенам, гэтыя падзеі адбыліся ў 88 г. да н. э. [74, с. 514], Н. Ламоўры кажа пра 89 г. да н. э. [61, с. 100]. Але больш верагодным з’яўляецца 88 г. да н. э., прычым другая яго палова. Наўрад ці Мітрыдат рызыкнуў бы паслаць большменш значныя вайсковыя сілы ў Македонію ў той час, калі не быў ясным зыход барацьбы ў Малой Азіі. Г. Блох, Дж. Каркапіна лічаць [158, р. 417], што летам 88 г. да н. э. мелі месца набегі саюзных Мітрыдату фракійцаў на Македонію (Liv., Per., 76).
Восенню 88 г. да н. э. пантыйскі флот на чале з Архелаем панаваў у Эгейскім моры. Большая частка астравоў пераходзіла на яго бок без бою. Галоўным апорным пунктам рымлян у рэгіене заставаўся востраў Дэлас, ператвораны імі ў бяспошлінны порт, што давала жыхарам вострава велізарныя даходы ад пасрэдніц
70
кага гандлю [62, c. 232; 114, c. 238—239]. Удар супраць Дэласа быў скіраваны на знішчэнне апорнага пункта рымлян, дапамагчы афінянам, якія за некалькі год да таго беспаспяхова спрабавалі авалодаць востравам, папоўніць вайсковую казну. Антычныя аўтары парознаму называюць правадыроў гэтага паходу — Архелай (Арр., Mithr., 28) альбо Менафан (Paus., Ill, 23, 3—4). Ha думку даследчыка Г. Армерода [175, р. 211] супярэчнасці тут няма, бо Менафан, які ўзначальваў эскадру, дзейнічаў пад агульным кіраўніцтвам Архелая. Па паведамленню Паўсанія, востраў быў не ўмацаваны, а жыхары нібыта не мелі зброі. Як трапна заўважае А. Б. Снісарэнка — «статус пірацкага рынка і прыстанішча служыў востраву дастатковай абаронай» [110, с. 164].
У кастрычніку 88 г. да н. э. да вострава з флотам падышоў Менафан і захапіў яго штурмам [158, р. 418; 182, р. 139]. Адбылася разня, пад час якой было перабіта каля 20 тыс. італікаў (Арр., Mithr., 28; Strab., X, 5, 4). Лічба выклікае пэўныя сумненні — адкуль на востраве магла ўзяцца такая колькасць італікаў? Магчыма тут маюцца на ўвазе і жыхары вострава. Былі разрабаваны гандлёвыя склады і храмавыя скарбніцы. Жанчыны і дзеці прададзены ў рабства. Сам Дэлас быў разбураны дашчэнту. Паведамляючы аб гэтым, Паўсаній адзначае таксама (III, 23, 5), што ацалелыя ад разні купцы арганізаваліся, і зрабіўшы засаду, патапілі карабель Менафана. Верагодна, што менавіта дэласкія піраты пайшлі на службу да рымскага легата Бруція Суры, склаўшы яго эскадру.