Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
Мітрыдат не мог дазволіць развівацца мяцяжу надалей. Ён робіць у тых умовах захады рознага характару. 3 аднаго боку — жорсткае падаўленне бунта сілай, з другога — узмацненне сваёй ранейшай палітыкі. Тыя гарады, піто пачалі адкрытую барацьбу, былі ўзяты пантыйскімі войскамі пасля аблог. У горадзе Адрапітыі стратэг Дыядор, які дарэчы быў сам грамадзянінам гэтага горада, а таксама значным філосафам і рытарам, знішчыў усю гарадскую раду (Strabo, XIII, 1, 66). 3 іншымі мяцежнікамі абышліся больш літасціва. Так, знакаміты прамоўца Дыядор з Сардаў быў абвінавачаны ў падбухторванні гарадоў супраць цара, але быў апраўданы ў абароннай прамове (Strabo, XIII, 4, 9). Усім астатнім грэчаскім полісам даравана воля, знішчаны даўгі, метэкі ў кожным горадзе аб’яўлены паўнапраўнымі грамадзянамі, а рабы — вольнымі (Арр., Mithr., 48). Некаторым гарадам была аказана фінансавая дапамога для аднаўлення разбураных у выніку прыродных катастроф будынкаў (Strabo, XII, 8, 18). Такімі дзеяннямі Мітрыдат здолеў спыніць рух адыходу ад яго гарадоў, што вызначыўся пасля паражэння яго войскаў пры Херанэі.
I ўсё ж вынікі ўсіх гэтых мер былі дваістыя. 3 аднаго боку, стварыўся цэлы сацыяльны слой прыхільнікаў Мітрыдата. Былыя даўжнікі, метэкі і рабы добра разумелі, што толькі пад уладай пантыйскага цара яны здолеюць захаваць свае правы. Мітрыдат мог цалкам абапірацца на іх. 3 другога — не выключана, што менавіта гэтая палітыка цара напалохала яго шматлікіх суседзяў і прымусіла іх аказаць дапамогу Лукулу ў стварэнні флоту (Plut., Luc., Ill; Арр., Mithr., 33, 56).
Магчыма, што незадаволенасць дзеяннямі Мітрыдата прывяла да ўзнікнення змовы ў атачэнні цара. Мініён і Філацім са Сцірны, Клісфен і Асклепіядот з Лесбаса, усе бліжэйшыя знаёмыя
104
Мітрыдата, вырашылі здзейсніць дзяржаўны пераварот. Аднак па даносу аднаго з удзельнікаў, Асклепіядота, змова была выкрыта. Усе ўдзельнікі былі пакараны смерцю. Пасля выкрылі падобную ж змову ў Пергаме. Усяго схапілі і пакаралі смерцю 80 чалавек. Пасля заўжды падазроны Мітрыдат разаслаў паўсюль сваіх людзей, якія павінны былі адсочваць яўных і таемных ворагаў цара. Расквітнелі даносы. У выніку рэпрэсій у гарадах правінцыі Азія было пакарана смерцю каля 1600 чалавек (Арр., Mithr., 48).
Палітыкай бізуна і перніка новыя вобласці былі прыведзены ў адносны спакой. У гарадах стала шмат людзей, якія былі адданы Мітрыдату і жадалі захаваць свае перавагі, але яшчэ больш было тых, хто баяўся рэпрэсій. У гэтых абставінах цяжка было разлічваць на большменш значную падтрымку і дапамогу ў вайне. Вельмі важна і тое, што ў выніку ўсіх гэтых хваляванняў быў страчаны каштоўны час. Замест актыўных баявых дзеянняў у Грэцыі пантыйскія войскі былі заняты падаўленнем паўстанняў, што заняло ў іх, на нашу думку, па часу, не менш паловы лета 86 г. да н. э. Такім чынам мяцежныя гарады ўсё ж ускосна паспрыялі рымлянам, адцягнуўшы час фарміравання і прыбыцця новай арміі на тэатр ваенных дзеянняў.
Між тым актыўныя баявыя дзеянні ў Грэцыі прыпыніліся. На гэта, як мы мяркуем, уплывала некалькі фактараў.
Рымскай арміі Сулы, парадзелай пры штурме Афін, Пірэя, у баях пад Херанэяй, неабходна было падмацаванне і, што яшчэ больш важна, — грошы. Патрэбныя яму сумы Сула знайшоў у выглядзе пазык грэчаскіх храмаў. Як ліча Б. П. Сялецкі, такія пазыкі былі добраахвотнымі [109, с. 63—65]. Сярод матываў гэтага ўчынку ўказваюцца вынікі ўсёй папярэдняй палітыкі Мітрыдата, аб чым ішла гаворка вышэй. Б. П. Сялецкі адносіць магчымасць заключэння такіх таемных дамоў да часу высадкі Сулы ў Грэцыі, гэта значыць прыблізна вясна — лета 87 г. да н. э.
Нам падаецца, што перадача такіх добраахвотных пазык магла адбыцца толькі пасля бітвы пры Херанэі і на працягу далейшага часу (вясна — лета 86 г.). На карысць гэтага ёсць свае аргументы: папершае, расчараваная ў Мітрыдаце вярхушка грэчаскіх абшчын магла ўпэўніцца ў тым, што пантыйская армія няздольная атрымаць перамогу; падругое, усе маглі, гледзячы на падзеі ў правінцыі Азія, пераканацца ў нязменнасці курсу Мітрыдата ў галіне яго сацыяльнай палітыкі; патрэцяе, жрацы ўбачылі, што Сула імкнецца неяк кампенсаваць нарабаваныя ў храмах багацці. Менавіта нарабаваныя, бо на гэта недвухсэнсоўна
105
ўказваюць крыніцы (Plut., Sulla, 12, 19; Paus., XI, 7, 4). Б. П. Сялецкі слушна лічыць, што адной з умоў пазыкі, дамовы паміж Сулай і жрацамі, за якімі стаялі маёмасныя класы грэчаскіх абпічын, была «воля і самакіраванне», што і было здзейснена Сулай пасля заканчэння вайны з Мітрыдатам і перамогі над папулярамі [109, с. 64—67]. Сула быў вымушаны пайсці на ўсе ўмовы, бо яго становішча заставалася хісткім — па сутнасці, у яго не было трывалага тылу. Цікава, што да сваёй канчатковай перамогі над дэмакратамі Сула працягваў пошукі шляхоў да кампрамісу і прымірэння з імі (Vel. Pat., II, 25, 1—3). Такім чынам, Сула, як сведчыць Апіян (Mithr., 54), атрымаў вельмі неабходныя яму грошы.
Аднак далёка не ўсе полісы Грэцыі пайшлі на змову з рымлянамі. Некаторыя з іх заставаліся на баку Мітрыдата (Арр., Mithr., 51; Paus., XI, 33, 6) — адны зза нянавісці да рымлян, другія — зза страху перад пантыйскім войскам, бо ў некаторых гарадах заставаліся пантыйскія гарнізоны, а пантыйскі флот панаваў у Эгейскім моры.
Зрабіўшы сваёй базай Халкіду і карыстаючыся адсутнасцю ў рымлян караблёў, Архелай кантраляваў астравы і рабаваў узбярэжныя мясцовасці. У гэтым ён быў падобны, як гаворыць Апіян (Mithr., 45), «больш на марскога рабаўніка, чым на вядучага сапраўдную вайну». Да пірацтва Архелая падштурхоўвала, верагодна, неабходнасць неяк падтрымаць свае войскі (пантыйцам не менш за Сулу неабходны былі грошы) і магчымасць пакараць тых, хто перайшоў на бок рымлян. Тым больш, што значную частку пантыйскага флоту складалі караблі піратаў, а кантраляваць іх усіх Архелай не мог.
Наступным фактарам, які ўплываў на ход баявых дзеянняў, былі піраты, што лічыліся саюзнікамі Мітрыдата VI. Дзякуючы іх актыўнасці, рымляне не маглі развіць поспех пасля бітвы пры Херанэі. Піраты ў гэты час сталі сапраўднымі панамі на Міжземнамор’і. Калі напачатку вайны яны плавалі на быстраходных невялікіх суднах, то, калі вайна пачала зацягвацца, іх стала з’яўляцца ўсё больш, і пераселі яны на бірэмы і трырэмы. He задавальняючыся звычайным разбоем, яны захоплівалі нават умацаваныя гарады. Панавалі яны і на рымскіх камунікацыях (Арр., Mithr., 92). Флор (XLI, 3, 6) паведамляе, што пірацкая эскадра Ісідора беспакарана гаспадарнічала на ўсім Усходнім Міжземнамор’і паміж Пелапанэсам, Кірэнай і Крытам, нарабаваўшы столькі, што месца тое пачалі зваць «залатым». Флот Ісідора ў складзе 13 пентэр перайшоў на службу да Мітрыдата [201, s. 38].
106
Відавочна, што прыблізна ў гэты час пантыйскі флот з дапамогай піратаў ачысціў Эгейскае мора ад караблёў рымлян і іх саюзнікаў. Ва ўсякім разе крыніцы не даюць звестак аб лёсе рымскай эскадры Бруція Суры (Арр., Mithr., 29). Верагодна, яна была знішчана. Цікава, што ў крыніцах ёсць здагадкі толькі пра піратаў Міжземнамор’я, але няма звестак пра піратаў Понта Эўксінскага. Вядома, аднак, як шырока было развіта пірацтва на Чорным моры [15, с. 128—132]. Магчыма, што па завяршэнні аб’яднання Прычарнамор’я, Мітрыдат паставіў піратаў сабе на службу ці часткова знішчыў іх, ачысціўшы тым самым мора.
I апошнім фактарам, які паўплываў на характар баявых дзеянняў, ці, хутчэй, на іх адсутнасць, стала прыбыццё на тэатр ваенных дзеянняў другой рымскай арміі. У выніку перавароту 87 г. да н. э. да ўлады ў Рыме прыйшлі папуляры на чале з консуламі Карнэліем Цынай і Гаем Марыем. Сула быў адхілены ад камандавання арміяй, але не падпарадкаваўся. Папуляры сабралі другую армію для вайны на Усходзе. Камандаваць ёю было даручана таленавітаму военачальніку — Гаю Марыю, які здаўна марыў аб вайне супраць Мітрыдата (Pint., Mar., XXXIV). Але 13 студзеня 86 г. да н. э. састарэлы Марый памірае [66, с. 248]. Яго пераемнік па консульству Луцый Валерый Флак быў прызначаны галоўнакамандуючым. Паводле пастановы Сената, ён павінен быў дзейнічаць супраць Мітрыдата сумесна з арміяй Сулы, калі той падпарадкуецца Сенату. Калі ж Сула адмовіцца, то Флак павінен быў спярша пачаць барацьбу з ім, а пасля з Мітрыдатам (Memn., XXXIV, 1).
Вясной 86 г. да н. э. Флак на чале двух легіёнаў высадзіўся ў Эпіры (мал. 4.1). Пераправа не прайшла гладка. Па паведамленні Апіяна (Mithr., 51), шторм раскідаў караблі, а авангард рымскай эскадры быў спалены войскам, высланым Мітрыдатам. Адкуль было тое войска? Магчыма, то маглі быць уцалелыя ў бітве пры Херанэі рэшткі арміі Архелая, якія адышлі ў Фесалію і Македонію. На думку Т. Момзена [172, s. 294], гэта былі пантыйскія караблі. Але найбольш верагодна — караблі піратаў, якія крэйсіравалі на Іянічным моры, бо ўласна пантыйскі флот не заходзіў далей м. Малея (Plut., Sulla, XI). Калі б дзеянні піратаў былі больш узгодненыя, то яны маглі б увогуле сарваць пераправу рымлян.
Флак высадзіўся ў Грэцыі і накіраваўся ў Фесалію. Перагрупаваўшы войскі, туды ж яму насустрач рушыў Сула. Было б памылкова лічыць, што армія Флака была горш легіёнаў Сулы. TaTae войска было добра падрыхтавана і загартавана ў час грамадзянскай вайны. Абедзве рымскія арміі сышліся каля г. Мелітэя,
107
Прыблізныя маршруты паходаў:
>»w» Мітрыдата VI
—•— Аркафія — Таксіла
_^——^. Архелая
► — ►.□,. Сулы
—►.► Лукула
_,_,_,_,*. Флака
„„„^. Фімбрыі
Раён паўстання супраць Мітрыдата VI Марскія базы пантыйцаў
Месцы бітваў і даты: X st на сушы ®*5 на моры
Мал. 4.1. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Грэцыі і Малой Азіі
108
на паўночным схіле Афрызкіх гор. Аднак сутыкнення не адбылося. Hi Флак, ні Сула не жадалі пачынаць бой. Некаторы час арміі знаходзіліся адна насупраць адной. Верагодна, Флак разлічваў, што войскі Сулы пяройдуць на бок законнага камандуючага. Аднак адданасць салдат Сулы свайму пераможнаму палкаводцу была падмацавана грэчаскім золатам, і мяняць яго на невядомага консула папуляраў ніхто не пажадаў. Адбылося наадварот. Салдаты авангарда арміі Флака перайшлі на бок Сулы. Таму Флак ухіліўся ад бою. Згарнуўшы лагер, ён рушыў на поўнач, каб прайсці праз Македонію і Фракію ў Азію і там памерацца сіламі з войскамі Мітрыдата (Арр., Mithr., 51; Plut., Sulla, XX). Т. Момзен адзначыў, што ў гэтай сітуацыі Сула і, магчыма, Флак кіраваліся палітычнымі меркаваннямі: верх узялі памяркоўнасць і патрыятызм, каб адмовіцца ад перамогі над сваімі суайчыннікамі па меншай меры да таго часу, пакуль не скончыцца вайна [74, с. 520]. Трэба дадаць, што нават не столькі патрыятызм, колькі разуменне таго, што калі яны схопяцца адзін з адным, то пераможцам будзе трэці бок — Мітрыдат. Hi аб чым не дамаўляючыся, яны як бы заключылі своеасаблівае пагадненне — змагацца разам супраць агульнага ворага: папулярам — у Азіі, аптыматам — у Еўропе.