Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна
Артур Зельскі
Памер: 147с.
Мінск 2004
98
н. э., у прыватнасці, увесну [74, с. 520; 122, с. 339; 36, с. 197; 41, с. 147]. На думку ж астатняй большасці (Ш. Рален, В. Друман, Ш. Ліскен, Т. Рэйнак, Я. Крамаер, Г. Ферэра, Г. Блох, Дж. Каркапіна, В. Дзюрант, Г. Дзізнэр, Г. Бенгтсан, Ф. Інар, Э. Бікерман, В. Севасцьянава, С. Кавалёў, М. Машкін, С. Сапрыкін, Г. Ліўшыц) гэтая падзея адбылася раней — у 86 г. да н. э. [184, р. 144; 150, s. 450; 143, р. 157; 182, р. 187; 198, s. 128; 153, р. 119; 158, р. 424; 151, р. 124; 149, s. 304; 142, s. 303; 40, с. 148; 8, с. 171; 107, с. 196; 45, с. 388; 66, с. 249; 102, с. 201; 58, с. 88]. На жаль, ніхто з аўтараў не патурбаваўся растлумачыць, на чым канкрэтным грунтуюцца гэтыя высновы, акрамя простага апісання падзей, прыведзеных асноўнымі антычнымі крыніцамі. Вызначыцца ў пытанні з храналогіяй мы паспрабуем, абапіраючыся на дыталёвы разгляд падзей.
Як паведамля Апіян (Mithr., 46), звесткі аб буйным паражэнні пантыйскіх войскаў вельмі ўразілі Мітрыдата VI. Апіян прыгадвае нават жах, які ахапіў цара. Гэта можна цалкам зразумець, бо ў бітве пры Херанэі палегла лепшая, найбольш загартаваная ў баях пантыйская армія, і была пераможана яна праціўнікам, які саступаў у колькасці.
Між тым звесткі пра паражэнні пантыйскіх войскаў пры Херанэі мелі надзвычайны розгалас ў грэчаскіх гарадах і на занятых пантыйцамі малаазіяцкіх тэрыторыях. Пачалі ўздымаць галаву ворагі Мітрыдата — прыхільнікі Рыма сярод мясцовага насельніцтва (Арр., Mithr., 27—28). Гэта былі ў першую чаргу мясцовая рабаўладальніцкая арыстакратыя і гандлёваліхвярскія колы, незадаволеныя сацыяльнай палітыкай Мітрыдата VI [114, с. 58]. Менавіта ў ваенных паражэннях пантыйцаў і дзеяннях прарымскай партыі бачыць Я. Крамаер прычыны выступленняў гарадоў супраць Мітрыдата [198, s. 128—129]. Існавалі, аднак, і іншыя прычыны.
Як вядома, Мітрыдат VI у правінцыі Азія і Грэцыі праводзіў адмысловую палітыку: касацыя грамадскіх і прыватных даўгоў, наданне правоў метэкам, вызваленне прыдатных да службы ў войску рабоў, пераразмеркаванне ўласнасці, у тым ліку і зямельнай (Арр., Mithr., 48, 58). Некаторыя даследчыкі бачаць у гэтых дзеяннях Мітрыдата ледзь не сацыяльную рэвалюцыю [153, р. 118; 182, р. 179—184; 158, р. 424]. Іншыя слушна даводзяць, што большая частка гэтых мер была скіравана супраць рымскіх парадкаў [109, с. 65; 169, р. 114—116; 148, р. 33]. Таксама можна дадаць, што Мітрыдат у імкненні перамагчы Рым спрабаваў абаперціся на сацыяльныя нізы грэчаскіх абшчын. Такая палітыка цара павінна была абудзіць прарымскія настроі маёмасных класаў у занятых царом абласцях Азіі і Грэцыі. Таму зразумела, што звесткі аб перамогах рымлян прывялі да ўзмацнення «антыпантыйскага» руху.
99
Храналагічная табліца
X ф X СС a X X 2 a 0 X X X X О X ф S X ф X 2 о S н « X X a □ X X a. н ч о ю X X Ь a CD X 2 X a W X a X a © X X ^ •=£ X X 2 a ф 2 о
Узяцце Афін 86 1.03. 86 87 1.03. 86 86 1.03. 86 86 1.03. 86 1.03. 86 86
Бітва пры Херанэі 86 86 86 сак. 86 86 вясна 86 86 86 86 вясна 86 86
Высадка арміі Флака ў Грэцыі 85 86 вясна 86 вясна 86 86
Сустрэча армій Сулы і Флака вясна 86 лета 86 лета 86
Паўстанні ў гарадах Малой Азіі 86 85 канец 87 — пач. 86 да н. э. канец 87 канец 86
Бітва пры Архамене 86 86 86 вясна 85 восень 86 85 86 86 восень 86 86
Пераправа арміі Флака ў Азію канец 86 канец 86 зіма 86/85 да н. э. пач. 85
Бітва пры Мелітопалі 85 85 вясна 85 86 вясна 85 вясна 85
Перамовы каля Дэлія 85 85 85/84 да н. э. 85 пач. 85 85
Высадка арміі Сулы ў Азіі 84
Дарданскі мір 84 пач. 84 84 84 84 зіма 85/84 да н. э. 84 жн. 85 жн. 85
100
Табліца 4.1
другога перыяду вайны
ь X a 2 n « a a X « >—< 2 X 2 co tx K H s a X E X Ф Й a A X e X 4 X CO s Й X J S = a a S < s »>* tV X ft a »—< J X X X X X X tf X X ф О м A tf a ч s a о X П 2 я X X a о £ о X X X X a . X ь S 2 Й х X X о X ’>» X Ч Д д X X a с X О 2 о
сак. 86 86 86 1.03. 86 1.03. 86 1.03. 86 86 1.03. 86 1.03. 86 1.03. 86 1.03. 86 1.03. 86 1.03. 86 86 86
86 86 86 86 86 86 86 86 сак. 86 вясна 86 сак. 86 86 86 86 86
85 86 пач. 85 86 ВЯСна 86 86 86
86 86 86 86
86 86 85 86 86 86 86 восень 86 86 восень 86 86 восень 86 85 86
Ka Heu 86 85
ВЯСна 85 85
86/85 да н. э. 85/84 да н. э.
85 Ka Heu 85
85 84 85/84 да H. Э. 85 Ka Heu 85 85 BOсень 85 жн. 85 85 восень 85 84 85 84 85
101
Верагодна, пантыйскі цар ведаў аб падобных настроях, і таму вырашыў за лепшае пазбавіцца ад ненадзейных саюзнікаў, не чакаючы, калі яны пяройдуць на бок яго ворагаў. Першы прывентыўны ўдар Мітрыдат абрынуў на галатаў, найбольш ваяўнічых малаазіяцкіх плямёнаў. Як паведамляе Плутарх [92, с. 281— 282], сярод галатаў саспела змова, якую ўзначаліў тэтрарх аднаго з галацкіх плямёнаў — Эпарыдорый (Strabo, XII, 5, 1). Першая спроба замаху не ўдалася — у вызначаны момант Мітрыдат адсутнічаў. Да другой справа не дайшла — змоўшчыкі былі выкрыты і перабіты. Аднак пантыйскі цар гэтым не абмежаваўся, рэпрэсіям падвергліся і іншыя тэтрархі, а таксама іх жонкі і дзеці. Уся маёмасць галацкіх правадыроў была канфіскавана, у гарады ўведзены гарнізоны, сам край ператварыўся ў сатрапію на чале з Эўмахам. Аднак ацалелыя тэтрархі галатаў, сярод якіх, на думку Ф. Інара [40, с. 143], быў Дэятар, які пазней прымусіў Рым прызнаць яго ўладаром Галатыі, сабралі войска з сельскіх мясцовасцей і распачалі барацьбу з пантыйскімі атрадамі, даўшы Мітрыдату VI замест вырашэння праблемы новы фронт. Акалічнасці гэтай барацьбы невядомыя. Апіян (Mithr., 46) лаканічна паведамляе, што Эўмарх і гарнізоны былі выгнаны з Галатыі.
Наступны ўдар быў нанесены па востраву Хіас. Першымі мерамі, скіраванымі супраць Хіаса, была канфіскацыя маёмасці тых, хто збег да рымлян, і адмысловае расследаванне з мэтай выявіць прыхільнікаў Рыма. Затым па загаду цара военачальнік Зянобій з войскам, якое мусіла быць скіравана на Эладу, уначы высадзіўся на востраве, заняў умацаванні і муры горада. Паводле сведчанняў Мемнона (XXXIII, 1) аперацыяй супраць Хіаса кіраваў Дарылай, малочны брат цара Мітрыдата і яго фаварыт (Strabo, X, 2, 10). Раніцай было аб’яўлена, каб іншаземцы заставаліся ў спакоі, а жыхары сабраліся на сход. Там грамадзянам горада было абвешчана ад імя цара, што Мітрыдат сумняваецца ў пічырасці далучэння і дзеля ўпэўненасці ў тым, што яны не пяройдуць на бок рымлян, патрабуе выдачы зброі і закладнікаў з ліку дзяцей галоўных сем’яў. Так як пантыйскае войска заняло горад, у жыхароў Хіаса выбару не было — зброя і закладнікі былі адасланы ў Эрытэю (Арр., Mithr., 46). Калі гэта было зроблена, хіасцам зачыталі новы ліст Мітрыдата, у якім цар вінаваціў іх у прыхільнасці рымлянам, карыстанні маёмасцю рымлян без выплаты падаткаў і таемнай адпраўцы да Сулы лепшых грамадзян. Быў узгаданы і інцыдэнт пад час марской бітвы ля Радоса. За гэта пантыйскі цар патрабаваў выплаты штрафу ў 2000 талантаў, намякаючы, што на самай спра
102
ве зламыснікі караюцца смерцю. Даведаўшыся аб памерах штрафу (у рымскіх грошах каля 40 млн сестэрцыяў) [40, с. 145], хіасцы пажадалі адправіць пасольства да Мітрыдата, аднак пантыйцы не дазволілі. Тады, не бачачы іншага выйсця, жыхары вымушаны былі сабраць каштоўнасці храмаў і ўпрыгожванні жанчын. Аднак гэта не выратавала іх. Калі неабходная сума была сабрана, Зянобій (або Дарылай?), заявіўшы, што не хапае вагі, сабраў усіх жыхароў у тэатры, акружыўшы іх салдатамі, пад канвоем правёў усіх грамадзян у порт, дзе іх пагрузілі на караблі і адправілі ў Понт (Арр., Mithr., 48). Аднак каля г. Гераклея на караблі пантыйцаў напалі жыхары гэтага горада, якія вызвалілі хіасцаў і пасля дапамаглі ім вярнуцца на радзіму (Memn., XXIII, 2—3).
Якія ж мэты праследаваў Мітрыдат VI і яго атачэнне гэтай, гледзячы па ўсім, загадзя спланаванай акцыяй? Магчыма, папершае, цар імкнуўся застрашыць гэтай дэпартацыяй грамадзян грэчаскіх гарадоў і тым прадухіліць іх пераход на бок рымлян. Падругое, немалаважнае значэнне меў фінансавы бок справы. Мітрыдату тэрмінова неабходны былі грошы дзеля забеспячэння новай арміі для вайны ў Грэцыі. Пакрыць немалыя расходы цар вырашыў за кошт мясцовага насельніцтва. I, патрэцяе, працягваючы сваю ранейшую палітыку апоры на сацыяльныя нізы абшчын, цар імкнуўся замяніць ненадзейнае насельніцтва новадалучаных зямель тымі, хто будзе яму больш адданым. Нездарма ж Апіян (Mithr., 48) падкрэслівае, што іншаземцыметэкі не пацярпелі на Хіасе, а Мемнон (XXXIII, 1) кажа, што канфіскаваныя землі хіасцаў былі падзелены паміж пантыйцамі.
Хаця гэта акцыя прайшла паспяхова, аднак вынікі яе прынеслі больш шкоды, чым карысці. Эфект атрымаўся адваротны таму, на які разлічваў цар. На прыкладзе Хіаса частка грамадзян прарымскай арыентацыі магла весці паспяховую агітацыю на сваю карысць. Малаазійскія гарады, якія зусім нядаўна называлі Мітрыдата сваім выратавальнікам, цяпер, баючыся падзяліць лёс Хіаса, выступілі супраць цара.
Так, калі Зянобій з войскам падышоў да Эфеса, гараджане запатрабавалі, каб ён увайшоў у горад без зброі і з невялікай колькасцю салдат. Зянобій пагадзіўся і запрасіў эфесцаў на сход. Але тыя, не чакаючы для сябе нічога добрага, прапанавалі перанесці сход на наступны дзень. Ноччу эфесцы параіліся, і прарымскія сілы ўзялі верх. Зянобій і салдаты аховы былі схоплены і забіты. Грамадзяне занялі муры горада і звезлі з наваколіц харчовыя запасы, падрыхтаваўшыся да аблогі (Арр., Mithr., 48) [2, с. 267]. Адзначым, што
103
войска, альбо хутчэй атрад Зянобія, напэўна, быў невялікі, бо значнае войска наўрад ці пасіўна назірала б за ўсімі прыгатаваннямі жыхароў Эфеса, нават застаўшыся без военачальніка. Захаваўся дэкрэт грамадзян Эфеса. У ім гаворыцца, што яны трапілі пад уладу цара Мітрыдата, спалохаўшыся яго войскаў і раптоўнага Hanafly, але пасля, скарыстаўшы выпадак, аб’явілі вайну Мітрыдату «за панаванне Рыма і за свабоду» [73, с. 522].
Учынак Эфеса зрабіў уражанне. Па прыкладу яго жыхароў гарады Тралы, Гіпеты, Смірна, Сарды, Калафон, Месаполіс абвясцілі сябе саюзнікамі Рыма (Арр., Mithr., 48; Strabo, XIV, 1, 42). Няма сумнення, што гэтыя спробы вызваліцца зпад улады Мітрыдата былі справай рук маёмаснай часткі насельніцтва [109, с. 66].